
- •Календарна-тэматычны план праходжання практык
- •Змест практык
- •Інфармацыйна-метадычная частка Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай
- •Правы і абавязкі студэнта падчас праходжання практыкі
- •Правы і абавязкі кіраўнікоў практыкі
- •Рэкамендацыі па напісанні індывідуальнай (групавой)справаздачы па практыцы
- •Прыкладная схема характарыстыкі-водзыву
Правы і абавязкі студэнта падчас праходжання практыкі
Студэнт мае права:
удзельнічаць у выбары базавай ўстановы, для праходжання практыкі з прапанаваных;
прапаноўваць установу, альбо арганізацыю, у якой хацеў бы праходзіць чарговую практыку;
выбіраць аб'екты для выканання заданняў з змету праграмы практыкі;
звяртацца за метадычнай дапамогай да кіраўніка ад кафедры і кіраўніка ад установы практыкі;
атрымоўваць неабходныя кансультацыі ў выкладчыкаў кафедры;
вывучаць вопыт работы спецыялістаў базы практыкі; прысутнічаць на праграмах, педагагічных саветах, планёрках, семінарах, канферэнцыях і г.д., якія праводзяцца ва ўстановах, дзе студэнты праходзяць практыку;
пасля ўзгаднення з кіраўніком ад установы наведваць заняткі, праграмы іншых студэнтаў, якія праходзяць практыку;
збіраць на працягу практыкі матэрыялы для курсавых і дыпломных работ, праводзіць неабходныя даследаванні з дазволу кіраўніка ад установы;
выступаць з вынікамі, якія былі атрыманы на працягу практыкі, на студэнцкіх навуковых канферэнцыях;
прымаць удзел у ацэньванні сваёй працы пад час практыкі;
удзельнічаць у рашэнні ўсіх пытанняў арганізацыі практыкі сваёй групы; уносіць прапановы аб удасканальванні арганізацыі практыкі ва ўстановах і на кафедры;
пры немагчымасці выканання зместу практыкі ў вызначаны тэрмін па ўважлівых прычынах, звяртацца ў дэканат па ўзгадненне падоўжання тэрмінаў практыкі.
Студэнт абавязаны:
пры неабходнасці прайсці спецыяльнае медыцынскае абследаванне з прадстаўленнем копіі дакументаў у ВНУ;
ведаць свайго кіраўніка практыкі ад кафедры, месца і тэрміны правядзення практыкі;
атрымаць і вывучыць праграму практыкі і індывідуальнае заданне;
атрымаць дзённік і бланк кірунку на практыку, запоўніць усе рэквізіты гэтых дакументаў;
з'явіцца на устаноўчую канферэнцыю кафедры па пытаннях правядзення практыкі;
своечасова прыбыць на месца практыкі, прайсці інструктаж па ахове працы і тэхніцы бяспекі;
з'явіцца да кіраўніка практыкі ад арганізацыі, азнаёміць яго з праграмай практыкі і індывідуальным заданнем, атрымаць указанні пра далейшую працу, скласці графік правядзення кансультацый;
выконваць нормы і правілы прафесійнай этыцы;
знаходзіцца ва ўстанове базы практыкі кожны працоўны дзень не менш за час, які ўстаноўлены ў адпаведнасці з рэжымам работы ўстановы, але не меньш за 9 акадэмічных гадзін у пераліку на астралагічныя гадзіны;
весці кожны дзень запісы ў дзённіку практыкі;
прытрымлівацца кантрольных тэрмінаў выканання ўсіх відаў работ, якія прадугледжаны праграмай практыкі і індывідуальным заданнем, курсавым ці дыпломным даследаваннем;
выканаць у поўным аб'ёме патрабавання праграмы практыкі і індывідуальнага задання;
наведваць кансультацыі, якія арганізоўваюцца выкладчыкамі кафедры, кіраўнікамі практыкі на тэрыторыі ВНУ, тэрміны якіх былі вызначаны раней;
скласці справаздачу па выніках практыкі, прадставіць яе на праверку і для подпісу кіраўніку практыкі ад арганізацыі;
прыняць актыўны ўдзел у выніковай канферэнцыі;
ва ўсталяваны тэрмін прыбыць на кафедру, здаць справаздачу і прадставіць у бухгалтэрыю ўніверсітэта дакументы, неабходныя для выплаты сутачных і аплаты праезду (для студэнтаў, якія навучаюцца за кошт бюджэтных сродкаў);
у выпадку хваробы ці па іншых аб'ектыўных прычынах, выканаць праграму практыкі ў іншыя вызначаныя дэканатам тэрміны.
У выпадку невыканання патрабаванняў, якія прад'яўляюцца студэнту, ён можа быць адхілены ад праходжання практыкі. Студэнт, які не выканаў праграму практыкі, альбо атрымаў адмоўны водгук кіраўніка практыкі ад арганізацыі, нездавальняльную адзнаку на дыферэнцыяваным заліку, паўторна накіроўваецца на практыку ў вольны ад навучання час.