Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 1 Сучасныя матэрыялы для рэст..doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
29.07.2019
Размер:
59.39 Кб
Скачать

Лекцыя 1. Сучасныя матэрыялы і тэхналогіі для рэстаўрацыі.

  • адгезівы

  • кансаліданты

  • ахоўныя пакрыцці

Як упаміналася ў папярэдніх лекцыях, за мяжой існуе некалькі буйных фірмаў, якія наладзілі вытворчасць сінтэтычных матэрыялаў, распрацаваных спецыяльна для рэстаўрацыйных мэтаў. Буйнешымі пастаўшчыкамі матэрыялаў і абсталявання з’яўляюцца фірмы Lascaux Restauro (Швейцарыя), Maimairi (Італія), Windsore (Вялікабрытанія), Hercules (Германія).

Фірма Lascaux Restauro прапаноўвае пяць марак адгезіваў для дубліравання, дзесяць відаў дысперсій і раствораў сінтэтычных смолаў для ўмацавання фарбавага слоя і склейкі экспанатаў з дрэва, паперы, тканіны, косці, шкла, фарфора, керамікі, розныя тыпы пакроўных лакаў, матэрыялы для грунтаў, мастыковак, пасты для імітацыі фактуры фарбавага слоя, растваральнікі, напаўняльнікі, пігменты і інш. Акрамя таго, усе гэтыя фірмы прапануюць рэстаўратарам шырокі спектр дапаможных матэрыялаў – баваўняныя, ільняныя і сінтэтычныя (з поліэфірных валокнаў і шклавалакна) палотны рознай таўшчыні, нетканыя поліамідныя матэрыялы тыпу мікалентнай паперы, а таксама розныя віды плёнак, ліпкія ленты, паперу з гідрафобным пакрыццём і г.д.

Адгезівы

У замежнай практыцы для дубліраванні карцін на новую аснову і ўмацавання фарбавага слоя выкарыстоўваюць два тыпы адгезіваў – сінтэтычныя аналагі воска-смаляных мастык і загушчаныя акрылавыя дысперсіі. Амерыканская фірма Adam Chemical Co распрацавала матэрыял Beva 371, які ўяўляе сабой тэрмапластычны абарачальны кампазіцыйны матэрыял на аснове сапалімера этылена з вінілацэтатам, які ўтрымлівае парафін і сінтэтычную смалу, якая забяспечвае ліпкасць. Пасля сплаўлення кампанентаў расплаў раствараецца ў сумесі бензіна і талуола, так што ў гатовым выглядзе матэрыял уяўляе сабой 40-50% раствор і мае вазелінападобную кансістэнцыю. У выпадку неабходнасці вязкасць матэрыялу можна паменшыць да патрабуемай велічыні шляхам разбаўлення чыстым бензінам ці талуолам ці іх сумессю.

Тэхналогія дубліравання з дапамогай Beva 371 дастаткова простая, але патрабуе дакладнага вытрымлівання тэмпературы і таўшчыні адгезійнага шва. Дубліраванне праводзіцца на вакуумным стале, які забяспечвае падтрымку тэмпературы з дакладнасцю да ±1ºС пры ступені разрэджання 25 мм рт. сл. Зыходны прадукт Beva 371 разбаўляюць да 25% канцэнтрацыі, перад нанясеннем падаграюць на вадзяной бані да празрыстага стану, затым з дапамогай роліка ці валіка з губчатым пакрыццём наносяць на дубліровачную тканіну ў некалькі слаёў, кожны наступны слой наносяць праз 6 гадзін пасля папярэдняга, а перад склейваннем тканіну з нанесенымі слаямі патрэбна вытрымаць на працягу 24 гадзін.

У выпадку рэдкага палатна дубліровачную тканіну перад нанясеннем Beva 371 патрэбна праклеіць 20% растворам Paraloid В-72 у ксілоле. Тэмпература, пры якой дасягаюцца максімальныя паказчыкі адгезіі, складае 52ºС; для гэтага адгезіва патрабуецца вельмі дакладная падтрымка тэмпературнага рэжыма, так як нават нязначнае адхіленне ад зададзенай тэмпературы можа прывесці да істотнага змянення трываласці сувязі. Для раздубліроўкі карціны дастаткова цеплавога ўздзеяння – альбо прагладжвання прасам, альбо нагрэву фенам.

Другі аналаг воска-смаляной мастыкі таксама пастаўляецца фірмай Lascaux Restauro і носіць назву Adhesive Wax 443-95, ён уяўляе сабой сплаў мікракрышталічнага воску і політэрпенавай смалы.

У Мастацкім інстытуце г. Дрэздэна былой ДДР у пачатку 80-х гг быў распрацаваны аналаг Beva 371 пад назвай Salie 83” на аснове тых самых кампанентаў, але якія выпускаліся прамысловасцю ДДР: клей падрыхтоўваўся змешваннем 2- марак сапалімера этылену з вінілацэтатам Miraviten D37” i Miraviten D47 XA (у суадносіне 1:1): парафін быў абраны з тэмпературай плаўлення 56-58ºС. Ўсе тры кампаненты ў суадносіне 53%, 30%, 17% паслядоўна расплаўлялі ( адразу Miraviten , затым смолы і парафін), а затым расплаўленую кампазіцыю разбаўлялі сумессю бензіна і талуола (2:1) да атрымання 40%-й канцэнтрацыі. Тэхналогія дубліравання аналагічная тэхналогіі работы з Beva 371 : трохкратнае нанясенне тонкіх слаёў адгезіва з інтэрвалам 20 хвілін з наступны нагрэвам пры тэмпературы 55-60ºС. Для ўсіх тыпаў адгезіваў ахалоджванне патрэбна праводзіць пад даўленнем (мяшочак з пяском ці вакуумны стол).

У Дзяржаўнай Трэцякоўскай галерэі ў Маскве А.П.Kавалёў выканаў дубліраванне тэатральных дэкарацый, напісаных Шагалам на тонкім палатне, выкарыстаўшы разбаўленыя растворы Beva 371 , якія наносіліся з дапамогай пульверызатара. У замежнай практыцы шырока выкарыстоўваюць гэты матэрыял для хуткага і надзейнага ўмацавання трухлявых краёў карцін.

Другі тып адгезіваў, што прымяняюцца за мяжой для дубліравання карцін на новую аснову. Ўяўляе сабой водныя палімерныя дысперсіі на аснове бутылавых эфіраў акрылавай і метакрылавай кіслот: Lascaux Acrylic Adhesive 360 HV, Plextol P550, Plextol B500, Primal AC33 i AC643 .

Lascaux Acrylic Adhesive 360 HV - фірма-вытворца і пастаўшчык Lascaux Restauro (Швейцарыя) ўяўляе сабой водную дысперсію на аснове сапалімера бутылакрылата і метылметакрылата, загушчаную поліметакрылавай кіслатой. Разбаўляецца вадой да патрабуемай канцэнтрацыі, пасля высыхання ўтварае вільгацестойкую плёнку, якая характарызуецца высокай эластычнасцю. Акрамя дубліравання карцін на новую аснову, гэты матэрыял рэкамендуецца ў якасці адгезіва для склейкі паперы, тканін, палатна з кардонам, дрэвам, тынкоўкай і цэментам (расейскія аналагі АК-202, 211 і 253).

Lascaux Acrylic Adhesive 498 20X - водная палімерная дысперсія на аснове бутылакрылата, памер часцінак 0,1-0,2 мкм, загушчаная ксілолам (20%). Рэкамендуецца для напаўжорсткага склейвання паперы, кардона, дрэва, наклейвання палатна на кардон, дрэва, тынкоўку і цэмент. Хутка сохне і валодае добрай зыходнай ліпкасцю.

Plextol B500 - фірма-вытворца (Германія). Водная дысперсія на аснове сапалімера бутылакрылата і метылметакрылата з акрылавай кіслатой, якая з’яўляецца ўнутраным пластыфікатарам; малекулярная маса 100 000, памер частачак – 104 см, колькасць макрамалекул у часцінцы 107. Гэты адгезіў рэкамендуецца для дубліраванні палотнаў, укладкі жорсткага кракелюра і ўздуццяў фарбавага слоя. У ЗША адгезіў фірмы Rohm & Haas прадаецца пад маркай Rohamere B500 , гэты матэрыял з’яўляецца аналагам дысперсіі Lascaux 360 HV, але выпускаецца без загушчальніка.

Plextol D360 i D498 - водныя дысперсіі на аснове н-бутылакрылата і метылметакрылата, разбаўляюцца вадой, рэкамендаваны для дубліравання карцін на новую аснову.

Primal AC643 - водная дысперсія супалімера этылакрылата з метылакрылатам, выпускаецца фірмай Rohm & Haas (Германія), у продажы таксама пад назвай Rhoplex AC643.

Lascaux Hydro-Primer 750 - водная акрылавая дысперсія (30%) з памерам частачак 0,06 мкм, без растваральніка і пластыфікатара, рН 8-9, разбаўляецца вадой. Характарызуецца высокай пранікальнай здольнасцю, утварае напаўпразрыстыя плёнкі. Рэкамендавана для ўмацавання фарбавага слою насценнага жывапісу і жывапісу на палатне, а таксама для ўмацавання разбураных грунтаў. Змешваецца з такімі растваральнікамі, як спірты, цэллазольвы і інш.

Для умацавання фарбавых слаёў алейнага жывапісу на алейных грунтах прапаноўваюцца акрылавыя палімеры ў растворах - Paraloid В-72 , Plexisol P550 .

Неабходна адзначыць, што за мяжой, напрыклад, у Францыі, кляі для рэстаўрацыйных мэтаў маюць маркіроўку “Musée”. Такую маркіроўку мае ПВА-клей Flexiplé , які мае нейтральныя значэнні рН і ўтварае, у адрозненне ад айчынных і расейскіх кляёў, эластычную плёнку.