Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

12 заняткі.сфера функцыянавання афіцыйна-справа.

...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
18.07.2019
Размер:
70.14 Кб
Скачать

АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

  1. Прачытайце тэксты і вызначце іх стыль. Сваю думку абгрунтуйце.

ЗАКОН

БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ

РЭСПУБЛІКІ

АБ МОВАХ У БЕЛАРУСКАЙ ССР

Мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая, народная і гістарычная разнавіднасці – неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву.

Гонар і абавязак усіх – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, паважліва ставіцца да моў іншых народаў.

У Беларусі здаўна жывуць людзі розных нацыянальнасцей, гучаць розныя мовы. Аднак у апошнія гады сфера ўжывання мовы карэннага насельніцтва Беларусі, якое дало ёй імя і гістарычна складае асноўную частку жыхароў рэспублікі, значна звузілася, пад пагрозай апынулася само яе існаванне. Паўстала неабходнасць аховы беларускай мовы на дзяржаўна-этнічнай тэрыторыі. Такую сістэму аховы дазваляе стварыць толькі наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай мовы Беларускай ССР.

Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае канстытуцыйных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі. Усе грамадзяне Беларускай ССР, незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай.

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Артыкул 1. Мэты заканадаўства аб мовах у Беларускай ССР

Заканадаўства Беларускай ССР аб мовах мае на мэце ўрэгуляваць адносіны ў галіне развіцця і ўжывання беларускай, рускай і іншых моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, ахову канстытуцыйных правоў грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлівых адносін да нацыянальнай годнасці чалавека, яго культуры і мовы, далейшае ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва народаў. <…>

Закон Рэспублікі Беларусь

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон

Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў 18 чэрвеня 1998 года

Адобраны Саветам Рэспублікі 29 чэрвеня 1998 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” (ЗЗ БССР, 1990 г., № 4, арт. 46) змяненні і дапаўненні і выкласці яго ў новай рэдакцыі:

“Закон Рэспублікі Беларусь

Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

Глава 1. Агульныя палажэнні

Артыкул 1. Мэты заканадаўства аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мовах мае на мэце ўрэгуляванне адносін у галіне развіцця і ўжывання беларускай, рускай і іншых моў, якімі карыстаецца насельніцтва рэспублікі ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, ахову канстытуцыйных правоў грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлівых адносін да нацыянальнай годнасці чалавека, яго культуры і мовы, далейшае ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва народаў. <…>

  1. Адзначце сказы, у якіх выказнік правільна дапасаваны да дзейніка.

  1. Некалькі воблакаў нерухома вісяць у бяздонным небе.

  2. Пляскат ног і рыпенне дошак аддаваліся палахлівым рэхам у пустых пакоях.

  3. З-за павароткі паказаліся два чалавекі.

  4. Пад купчастымі хвойкамі раслі вельмі многа добрых грыбоў.

  5. У нашым класе некалькі хлопцаў пісала вершы.

  6. Трое меншых дзяцей трывожна паглядала на бацьку.

  7. У палісадніку на лавачках сядзела з дзесятак жанчын.

  8. Каля зялёнай брамы ў зарослым дрэвамі двары стаяла тры дзяўчыны.

  9. Ніхто нават са старажылаў не помняць, калі тут праклалі чыгунку.

  10. У мітынгу прымала ўдзел амаль тысяча чалавек.

  11. Большасць экспанатаў выстаўлена ўпершыню.

  12. Большасць выпускнікоў справілася з тэставымі заданнямі.

Дапасаванне выказніка да колькаснага дзейніка

Склад

дзейніка

Лік

вык.

Значэнне дзейніка і выказніка

Прыклады

Кольк.

лічэбнік

адз.

адцягнены лік

На табло мігала дваццаць тры (“Чырв. змена”)

адз.

і мн.

абазн. асоб

Чатырнаццаць з шаснаццаці збіраліся паступаць у ваеннае вучылішча ( І. Навуменка)

Зборны

лічэбнік

адз.

пасіўнасць дзеяння

На санях сядзела двое (М. Зарэцкі)

мн.

актыўнасць дзеяння

Двое зноў кінуліся адзін на аднаго (Ю. Станкевіч)

Кольк.

лічэбнік

+Н./Р.скл.

наз.

адз.

  • прыблізная кольк.

  • абазн. жывёл ці прадметы

  • акцэнт на колькасці асоб

Чалавек з дзесяць прыехала музыкаў (М. Лобан)

Стаяла пяць асядланых коней (П. Пестрак)

У цёткі Вярбіцкай было чатыры сыны (Я. Брыль)

мн.

  • пэўная кольк.

  • абазн. асоб

  • актыўнасць дзеяння

На прыбітых да слупоў паліцах дымяць тры газнічкі (С. Грахоўскі)

Пяць чалавек сядзелі каля агню (Янка Маўр)

Тры партызаны конна круцяцца пад соснамі (Я. Брыль)

Колькі

некалькі

многа

няшмат

багата +

Р. скл. імя

адз.

  • няпэўная

кольк.

  • абазн. прадмет

На зялёнай паляне ўзвышаецца некалькі старых ліп (А. Адамовіч)

Шмат хат прытулілася да сцяны лесу (Якуб Колас)

мн.

  • актыўнасць дзеяння

  • абазн. асоб

Імчаліся да фронта некалькі грузавікоў (І. Мележ)

Некалькі чалавек паціху іранічна рагаталі (П. Галавач)

Большасць

рад

шэраг +

Р. скл. імя

мн. і адз.

адушаўл.

Большасць дзяўчат глядзелі на Наташу зласліва (І. Шамякін)

Большасць журналістаў ці начавала ў старшыні калгаса, ці толькі “перакусвала” (Я. Брыль)

  1. Вызначце спосаб утварэння наступных тэрмінаў.

Зрэз, Мінгарвыканкам, асацыяльны, архіважны, вочка (у металургіі), затрыманне, вільготнасць паветра, вагон-рэстаран, падлакотнік, звышпрыбытак, узяцце пад варту, даследаванне, дэцэнтралізацыя, Белтэлекам, перапіс, пояс (як геаграфічны тэрмін), сельскагаспадарчы, рэчавы доказ, векселедаўца.

  1. У наступных сказах выберыце патрэбны паронім з тых, што даюцца ў дужках.

  1. Вера хуценька (адзела, надзела) старэнькае сацінавае ў белы гарошак плацце, завязала стракатую касыначку, абула гумавыя боцікі (С. Грахоўскі). 2. Усе мы, хто (асабліва, асабіста) ведаў Мікалая Мацвеевіча і каму давялося сустракацца з ім па службе, былі ў палоне яго (асабістай, асаблівай) абаяльнасці (з газет). 3. Бліжэй за ўсіх у гэтую пару яму стаяў Іваноў з яго (бескарыснай, бескарыслівай) самаадданай душой, з яго фанатычнай прыхільнасцю да мудрасці і праўды (В. Быкаў). 4. Яго погляд, манера гаварыць выдавалі ў ім чалавека энергічнага, (дзейнага, дзейснага) (Л. Арабей). 5. За засцянковай прысадай адразу пачынаўся сад. З поўначы яго ахоўвала ад вятроў шырокая паласа (ліставога, лісцёвага) лесу – бяроз, асін і грабаў (М. Машара).

  1. Прааналізуйце прычыны абсурднасці і недарэчнага камізму выказвання. Назавіце лагічныя памылкі ў сказах, якія ўзніклі ў выніку моўнай недастатковасці, выпраўце іх.

1.У памяшканні прахадной фабрыкі санэпідстанцыя будзе рыхтаваць атручаную прыманку для насельніцтва. 2. Заатэхнікам і ветработнікам ферм правесці абрэзку капыт і абязрожванне. 3. Усім заатэхнікам аддзяленняў зрабіць трывалыя ашыйнікі на жалезным ланцугу, пад якія пакласці рамяні ці лямец. 4. На фабрыку патрабуюцца два рабочыя: адзін для начынкі, другі для абёрткі.5. Прэміраваць супрацоўнікаў ясляў за выкананне плана па ўзроўню захворваемасці дзяцей. 6. Дзень нараджэння пачынаецца ў тры гадзіны. 7. Прашу прапісаць мяне без права жыцця. Абяцаю не жыць.

  1. Выпраўце граматычныя памылкі ў наступных сказах.

Двое прэзідэнтаў пакінулі свае водгукі ў кнізе ганаровых гасцей.

Выйшаўшы з кабінета следчага, мяне апанаваў страх.

Трое жанчын былі накіраваны на рэспубліканскую нараду адвакатаў.

Чатыры непаўналетніх хлопчыка абвінавачваліся ў забойстве.

Каля сто сорак старонак складаў вопіс маёмасці.

У двух кіламетрах ад горада знаходзіцца калонія для непаўналетніх.

Абвінаваўчае заключэнне чыталі каля двух гадзін.

Даючы паказанні, падсуднаму стала балець сэрца.

Супрацоўнікі натарыяльнай канторы ганарыліся і паважалі свайго загадчыка.

Трое лепшых участковых былі ўзнагароджаны медалямі “За адвагу”.

  1. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі.

Ахавальная задача гэта асноўная сацыяльна-вызначальная функцыя крымінальнага права. Для ажыццяўлення гэтай задачы Крымінальны кодэкс Беларусі вызначае якія грамадска небяспечныя дзеянні з’яўляюцца злачынствамі, замацоўвае падставы і ўмовы крымінальнай адказнасці устанаўлівае пакаранні і іншыя меры крымінальнай адказнасці, што могуць быць прыменены да асоб, учыніўшых злачынствы, а таксама прымусовыя меры медыцынскага і выхаваўчага характару ў адносінах да асоб учыніўшых грамадска небяспечныя дзеянні.

Ахавальную задачу крымінальнае права выконвае шляхам усталявання і рэгулявання асобных грамадскіх адносін, якія па свайму зместу і накіраванасці маюць ахавальны характар, паколькі ўзнікаюць у сувязі з устанаўленнем пад пагрозай крымінальнай адказнасці забароны на ўчыненне злачынных дзеянняў (агульныя ахавальныя праваадносіны), а таксама адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з учыненнем злачыннага дзеяння і магчымым прыцягненнем адпаведнай асобы да крымінальнай адказнасці (канфліктныя ахавальныя праваадносіны).

Крымінальнае права не можа выконваць сваю ахавальную задачу інакш як праз сістэму прававых адносін і іх адпаведнага рэгулявання. Задачы аховы грамадства ад злачынных пасягненняў і рэгуляванне так званых ахавальных праваадносін існуюць і рэалізуюцца побач і адначасова.

(“Крымінальнае права Беларусі” пад рэд. дацэнта А.У.Баркова)

5