Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная вариант №6.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
83.46 Кб
Скачать

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Контрольная работа

Минск 2011

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

чытаць, спажывецкi,кошык, малiнаўка, крылы, вецер, дзесяць, служба.

iдзець,

лэйба, юрдань.

iнтэграваны, гранкi, арфаэпiя, iмпульс, працэсар, шрыфт.

чувiха

Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Транзістар

Транзістар (ад англ.: transfer — пераносіць і resistor — супраціўленне) — трохэлектродны паўправадніковы электронны прыбор, у якім ток у ланцугу двух электродаў кіруецца трэцім электродам.

Кіраванне току ў выходным ланцугу ажыццяўляецца за кошт змянення уваходнага току (у біпалярным транзістары), або уваходнага напружання (у палявым транзістары). Невялікае змяненне ўваходных велічынь можа прыводзіць да істотна большага змянення выходнаго напружання і току.

Гэтая узмацняльная якасць транзістараў выкарыстоўваецца ў аналагавай тэхніцы (аналагавыя ТБ, радыё, сувязь і г. д.). Трэба адзначыць, што ў наш час у аналагавай тэхніцы дамінуюць біпалярныя транзістары (міжнародны тэрмін — BJT, bipolar junction transistor). Іншым важнейшым ужываннем транзістараў з'яўляецца лічбавая тэхніка (логіка, памяць, працэсары, кампьютары, лічбавая сувязь і г. д.).

Уся сучасная лічбавая тэхніка заснавана на МАП (метал-аксід-паўправаднік) транзістарах (МАПТ). Часам іх называюць МДП (метал-дыэлектрык-паўправаднік) транзістары, міжнародны тэрмін — MOSFET (metal-oxide-semiconductor field effect transistor). Транзістары вырабляюцца ў рамках інтэгральнай тэхналогіі на адным крэмніевам крыстале (чыпе) і з'яўляюцца элементарнай часткай для пабудовы памяці, працэсара, логікі і г. д. Памеры сучасных МАПТ састаўляюць ад 130 до 45 нм. На адным чыпе (звычайна памерам 1—2 см²) змяшчаюцца сотні мільёнаў МАПТ. На працягу 60 год адбываецца змяншэнне памераў (мініятурызацыя) МАПТ і павелічэння іх колькасці на адным чыпе (ступень інтэграцыі), у бліжэйшыя гады чакаецца павелічэнне ступені інтэграцыі да мільярдаў транзістараў на чыпе. Памяншэнне памераў МАПТ прыводзіць таксама да павелічэння хуткадзейнасці працэсараў (тактавай частаты).

а) Тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту:

- Абстрактныя назоўнікі:кіраванне, змяненне, напружанне, ужыванне, змяншэнне, павелічэнне.

- Назоўнiкi роднага склону:току, змянення, напружання, памяці, працэсара, логікі, памераў, колькасці, ступені, інтэграцыі.

- Зваротныя дзеясловы:кіруецца, ажыццяўляецца, выкарыстоўваецца, вырабляюцца, з'яўляюцца, змяшчаюцца, адбываецца, чакаецца.

- Неасабова-прэдыкатыўныя словы:трэба.

- Аддзеяслоўныя назоўнiкi:супраціўленне, кіраванне, змяненне, напружанне, павелічэнне, памяншэнне.

б) Тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi:

Трэба адзначыць, што… часам іх называюць…

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

Камп`ютар – гэта ўнiверсальны прыбор для пераапрацоўкі iнфармацыi. Але ж сам па сабе камп`ютар з`яўляецца проста прыладай з наборам электронных схем. Ён не валодае ведамi нi ў адной галiне свайго выкарыстання. Усе гэтыя веды – у праграмах…

Стыль тэксту – навуковы.

Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

ТЭКСТ

КАМП’ЮТАРНАЙ МЫШЫ ХУТКА ПАЎСТАГОДДЗЯ

Усе мы, карыстальнiкi персанальных камп’ютараў, не можам абысцiся без камп’ютарнай мышы. І калi яна функцыянуе нармальна, нават не заўважаем яе прысутнасцi. Затое калi яна не працуе, адчуваем сябе як без рук (дакладней, без мышы!). А пачыналася ўсё з таго, што пяцьдзесят гадоў таму група канадскiх iнжынераў з Таронта ператварыла звычайны шар для боўлiнга ў адзiн з самых папулярных аксэсуараў для камп’ютараў. Трэкбол, створаны iнжынерамi, быў першым прататыпам звычайнай камп’ютарнай мышы, без якой цяпер шматлiкiя карыстальнiкi не ўяўляюць сабе працу за камп’ютарам. Сiстэме, над якой працавалi iнжынеры, патрабавалася прылада, з дапамогай якой аператар мог паказаць на кропку на экране. Сiстэма, якая была створана канадскiмi спецыялiстамi, уключала адзiн з першых у свеце графiчных iнтэрфейсаў, i iм была неабходна нейкая прылада, каб кiраваць “жуком” (bug – так у той час называлi курсор) на экране. Для прылады было вырашана выкарыстаць шар з гладкай паверхняй, i першым, што трапiлася iнжынерам, быў шар для боўлiнга. Канадскiя спецыялiсты тады працавалi на ваенна-марскi флот Канады. Аднак распрацоўка трэкбола, будучы неацэненай нiкiм, неўпрыкмет выйшла з вайсковых структураў. Не звярнуўшы на сябе ўвагi, трэкбол некалькi гадоў праваляўся “на палiцы”, бо тады не было нiякай неабходнасцi ў такога кшталту прыладзе. Аб iм узгадалi, толькi калi развiццё камп’ютарнай тэхнiкi прывяло да неабходнасцi стварэння прылады для кiравання i пазiцыянавання курсору. Як заявiў Том Крэнстан, адзiн са стваральнiкаў прататыпа камп’ютарнай мышы, “праблема была ў тым, што трэкбол быў створаны занадта рана”. Iнжынеры нават не запатэнтавалi тэхналогiю з прычыны засакрэчанасцi праекта. У наступныя гады распрацоўшчыкi ў шматлiкiх краiнах свету стваралi ўласныя прылады для пазiцыянавання.                   Афiцыйна камп’ютарная мыш, яна ж iндыкатар пазiцый “х” i “у”, яна ж камп’ютарны манiпулятар, яна ж манiпулятар тыпу мыш, “нарадзiлася” ў 1964 годзе. Яе вынайшаў Дуглас Карл Энгельбарт са Стэнфардскага даследчага iнстытута. Для камп’ютарных тэрмiналаў, распрацоўшчыкам было неабходна стварыць прыладу для кiравання курсорам на дысплеi. Прататып прылады ўяўляў сабой невялiкую драўляную скрыначку з двума дыскамi. Адзiн з дыскаў паварочваўся, калi прыладай рухалi наперад, другi адказваў за рух мышы направа i налева. Энгельбарт кажа, што ён назваў прыладу мышшу з-за яе невялiкага памеру i провада, падобнага на хвост. 9 снежня 1968 г. адбылася першая публiчная дэманстрацыя сiстэмы NLS i, разам з ёй, прататыпа мышы. А ў 1970 г. Энгельбарт атрымаў патэнт на “iндыкатар каардынат “х” i “у” для дысплейнай сiстэмы”. Мыш мела тры кнопкi аднолькавага памеру (для даведкі: Энгельбарт планаваў змясцiць пяць кнопак, па адной на кожны палец рукi). Наступны “мышыны крок” быў зроблены ў 1972 г. у даследчым цэнтры Хеrох РАRС у Апала-Альта (зноў Сiлiконавая Далiна!). Палепшаная версiя мышы: два вялiкiя колы былi замененыя адным падшыпнiкам, перасоўваннi якога фiксавалiся пры дапамозе двух ролiкаў у сярэдзiне мышы. Дызайн корпуса стаў больш нагадваць сучасную мыш. У 1968 г. Энгельбарт атрымаў за сваё вынаходства чэк на 10 тысяч долараў i ўвесь ганарар унёс у якасцi першага ўкладу за сцiплы загарадны домiк. 1 снежня 2000 г. Энгельбарт за ўсе свае вынаходствы, уключна вынаходства камп’ютарнай мышы, быў узнагароджаны Нацыянальным медалём тэхналогiй, адной з найвышэйшых узнагарод ЗША для навукоўцаў за дасягненнi ў IT-сферы. Да пачатку 80-х гадоў ХХ ст. мыш усё яшчэ заставалася экзатычнай прыладай. Мыш у тыя часы каштавала нятанна. Напрыклад, мышы кампанii Thе Mоusе Hоusе каштавалi каля 400 долараў (плюс каля 300 долараў за iнтэрфейсную плату, да якой падключалася мыш). Гэта тлумачылася тым, што мыш мела досыць складаную (i не вельмi надзейную) механiчную будову. Пазней даследчыкi кампанii Хеrох змянiлi канструкцыю мышы, зрабiўшы яе больш зручнай для масавага выкарыстання. Камп’ютарная мыш набыла выгляд, падобны да выгляду канструкцый сучасных прыладаў. Кампанiя Хеrох упершыню прадставiла мыш як частку персанальнага камп’ютара Аltо ў пачатку 70-х. Тады ўпершыню камп’ютарная мыш стала даступная звычайным карыстальнiкам. Наступнае развiццё камп’ютарнай мышы адбывалася ў кампанii Аррlе. Тады распрацоўшчыкi яшчэ больш наблiзiлi канструкцыю мышы да яе сучаснага выгляду, у прыватнасцi, зрабiўшы яе разборнай, для таго, каб можна было выняць шарык i ачышчаць унутраныя часткi ад бруду. Акрамя таго, з мэтай спрашчэння канструкцыi новай мышы пакiнулi толькi адну кнопку, да вялiкага незадавальнення Энгельбарта. Сёння камп’ютарныя мышы выкарыстоўваюцца паўсюдна, стаўшы неад’емнай часткай персанальнага камп’ютара. Альтэрнатыўныя распрацоўкi, у тым лiку i сiстэмы, якiя адсочваюць рух галавы i вачэй карыстальнiка, дагэтуль знаходзяцца ў стадыi распрацоўкi. Камп’ютарная мыш працягвае развiвацца: з’явiлiся аптычныя i бесправадныя мышы, воданепранiкальныя мышы i шматлiкiя iншыя цiкавыя распрацоўкi.