Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная по белорусскому языку

.docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
29.08 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі"

Кантрольнае заданне №1

па

беларускай мове

Выканаў:

Студэнт-завочнік 1 курса

Спецыяльнасць: ІПЗПТ

Група: № 200901

Рагальскі Д.М.

Мінск 2012

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

1. Паходжанне беларускай мовы.

2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Паходжанне беларускай мовы

Мова – гэта аснова культуры. Беларуская мова – аснова нацыянальнай культуры беларусаў.

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вяліх груп – інда-еўрапейскую. Інда-еўрапейская сям’я налічвае 16 моўных груп. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў інда-еўрапейскай сям’і. Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай”, ці “індаеўрапейскай прамовай”.

Сення цяжка дакладна сказаць, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна у IV-III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі у Еўропу, Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі, індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора.

Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую.

Славяне выдзяліліся з індаеўрапейскага адзінства недзе на пачатку IIIтысячагоддзя да новай эры. Доўгі час яны жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян. Мову гэтага перыяду называюць праславянскай, або агульнаславянскай, якая і стала роданачальніцай усіх славянскіх моў. Праславянская мова не была аднолькавай на ўсей тэрыторыі. Яна члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма, нейкі час існавала адзінства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў.

Паступова славяне пашырылі тэрыторыю свайго рассялення, а гэта прывяло да паслаблення сувязей паміж імі, а затым да поўнага распаду агульнаславянскага моўнага адзінства(VIст. н.э.). Пачалося выдзяленне асобных славянскіх груп, асобных моў. Такім чынам з агульнаславянскай мовы выдзялілася 3 групы:

• усходнеславянская

• паўднёваславянская

• заходнеславянская

Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек).

Традыцыйна доўгі час лічылася, што на базе гэтых дыялектаў, якія мелі высокую ступень агульнасці, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы: рускую, беларускую, украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць, што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава, на стараслявянскай мове – першай літаратурна-пісьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай, рускай, украінскай моў, відавочна, належалі да розных, хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў.

Асноўная тэрыторыя ўсходніх славян вызначылася ў VI-VIIст. н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусі засялілі такія славянскія плямёны, як крывічы, палачане (заснавалі Полацкае княства), дрыгавічы (заснавалі Тураўскае княства), радзімічы (аселі ля ракі Сож). Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія саюзы не распаліся, а паступова перараслі ў дзяржаўныя саюзы і пазней атрымалі назвы Полацкае і Турава-Пінскае княствы. Ужо напачатку VIIIст. узнік самы буйны цэнтр крывічоў – Полацк, які ў Ixст. стаў адным з наймагутнейшых культурных, палітычных цэнтраў ва Усходняй Еўропе.

Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новай моўнай тэрыторыі становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі абласцей, якія аб ядноўваліся ў эканамічных і палітычных адносінах вакол пэўнага горада – маглі супадаць са старымі племяннымі дыялектамі, але маглі і не супадаць, паколькі з утварэннем феадальных княстваў адбывалася пэўная моўная перагрупоўка і нівеліроўка дыялектаў.

Пытанне аб дыялектнай аснове мовы беларускай народнасці даволі складанае і да канца не высветленае з-за слабой распрацаванасці гістарычнай дыялекталогіі беларускай мовы. Аднак можна меркаваць, што, напрыклад, характэрныя фанетычныя рысы беларускай мовы – дзеканне і цеканне, цверды (р), фрыкатыўны (г) – спачатку маглі ўзнікнуць на захадзе былой тэрыторыі дрыгавічоў і пашырацца з захаду на ўсход. З’ява акання, якая ў наш час з’яўляецца агульнанацыянальнай нормай, была больш пашырана на паўночным усходзе Беларусі.

Прыкладна ў гэты ж час умацоўвае свае пазіцыі і Кіеўская Русь. Яна праіснавала да XIIIст. У канцы Хст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам прыходзіць пісьменнасць, пачынае складвацца свой варыянт пісьмовай мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. На гэтай мове створаны “Слова аб палку Ігаравым”, летапіс “Аповесць мінулых гадоў”. Але сувязі паміж дзяржавамі не былі моцнымі і трывалымі. Іх палітычную і эканамічную стабільнасць падрывалі міжусобныя войны. Полацкае княства страчвае сваю моц і распадаецца на дробныя ўдзельныя княствы. Цэнтр эканамічнага і палітычнага жыцця паступова пераходзіць у Літву. Так утвараецца Вялікае княства Літоўскае, у складзе якога ў XIV-XVIстст. сфарміравалася беларуская народнасць і беларуская мова. Вучоныя называюць гэту мову старабеларускай.

Тэзісны план:

1. Індаеўрапейская мова – мова-крыніца.

2. Вылучэнне агульнаславянскай мовы з індаеўрапейскай сям’і.

3. З’яўленне трох славянскіх моўных груп як вынік узнікнення тэрытарыяльных дыялектаў.

4. Фарміраванне беларускай мовы ў складзе княстваў IX-XVIстст.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Навальніца дагнала мяне, калі я не ад’ехаў і кіламетра ад лесу.Бліснула маланка, і з грукатлівым абвалам грому секануў лівень. Плашч мала ратаваў ад дажджу, і я пакаціў веласіпед да вёскі, што была відаць кіламетры за тры ад лесу. Раптам бачу: у падкасаных штоніках бяжыць хлапчук. Яшчэ здалёку крычыць:

--Дзядзька, дайце плашча! Маліны мокнуць.

Я глянуў, куды паказваў рукой хлопчык. Праз сівую сетку дажджу я ўгледзеў у полі , ля куста вербалозу, жанчыну.

Прыйшло лета. Лісце на дрэвах вырасла ва ўвесь рост свой і трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом. Кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Поле пакрылася зеленню. Бялее грэчка, наліваецца жыта і ціха шарасціць у полі сваімі сярэбранымі каласкамі. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветры. А кветак, кветак!

Родны склон

не ад’ехаў і кіламетра ад лесу – не отъехал и километра от леса;

з абвалам грому – сэрца обвалом грома;

ратаваў ад дажджу – спасал от дождя;

была відаць кіламетры за тры ад лесу – была видна километра за три от леса;

праз сівую сетку дажджу – сквозь сизую сетку дождя.

Месны склон

ўгледзеў у полі – усмотрел в поле;

трапечацца на сонцы – трепечут на солнце;

разрасліся ўнізе – разрослись внизу;

шарасціць у полі – шелестит в поле;

калышацца на ветры – колышатся на ветру.

Падрабязна распытвала Аўгіння пра службу, жыццё, заробак, выхадныя дні. Васіль з ахвотай расказваў ёй пра жыццё ў горадзе, пра сваіх новых сяброў. Там, на адным з штотыднёвых пасяджэннях іх групы, ён пазнаёміўся з цудоўнай дзяўчынай...І зараз ён думае пра тое, каб ажаніцца з ёю. Аўгіння часам падсмейвалася з яго паспешлівасці, але часам і падхвальвала.

распытвала пра службу, жыццё, заробак, выхадныя дні –расспрашивала о службе, жизни, заработке, выходных днях;

расказваў ёй пра жыццё ў горадзе –рассказывал ей о жизни в городе;

думае пра тое – думает о том;

ажаніцца з ёю – жениться на ней;

падсмейвалася з яго паспешлівасці – подсмеивалась над его торопливостью.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Скрыжалі гісторыі – публіцыстычны стыль.

Беларуская культура ведае нямала выдатных людзей, імёны якіх навечна ўпісаны залатымі літарамі ў скрыжалі гісторыі.

Газа-вадародныя туманнасці – навуковы стыль.

Многія даследчыкі зорнай касмагоніі дапускаюць, што зоркі ўтвараюцца з газава-вадародных туманнасцей.

Вядзенне справаводства—афіцыйна-справавы стыль.

Згодна новай інструкцыі, прынятай на апошнім паседжанні акцыянераў, вядзенне справаводства будзе адбывацца цэнрталізавана.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

Вектор – вектар:

адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак;

производная – вытворная:

велічыня, утвораная ад іншых форм;

интеграл –інтэграл:

паняцце аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак;

касательная – датычная:

прамая лінія, якая мае адзін агульны пункт з крывой, але не перасякае яго;

ось – вось:

прамая, якая праходзіць праз цэнтр сіметрыі або праз цэнтр цяжару якога-небудзь цела;

кривая – крывая:

непрамая лінія;

нормаль – нармаль:

перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку;

проекция – праекцыя:

адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці;

прирост – прырост:

павелічэнне ў колькасных адносінах, прыбаўленне;

модуль – модуль:

лік , на які трэба памножыць лагарыфм адной сістэмы, каб атрымаць лагарыфм другой сістэмы;

логорифм – лагарыфм:

паказчык ступені, у якую неабхадна ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік;

точка – пункт:

месца, якое не мае вымярэнняў, не падлягае вызначэнню;

уравнение – раўнанне:

матэматычная роўнасць з адной або некалькімі невядомымі велічынямі, якая захоўвае сваю сілу толькі пры пэўных значэннях гэтых велічынь;

функция – функцыя:

залежнасць адных пераменных велічынь ад другіх; пераменная велічыня, значэнне якой адпавядае другой велічыні або залежыць ад яе;

равенство – роўнасць:

алгебраічная формула з дзвюх частак, роўных паміж сабой ;

алгоритм –алгарытм:

сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класа;

аргумент – аргумент:

незалежная пераменная велічыня;

скаляр – скляр:

велічыня, кожнае значэнне якой, у адрозненне ад вектара, характарызуецца адным сапраўдным лікам;

координаты – каардынаты:

велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжання пункта на плоскасці або ў прасторы;

предел – ліміт:

норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-небудзь.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

На сегодняшний день существует достаточно много вариантов устройств, позволяющих управлять компьютером при помощи пульта ДУ. Во времена господства Windows 98 самыми популярными среди них были простенькие бесконтроллерные устройства, состоящие из ИК-приемника, резистора, конденсатора и стабилитрона. Под этой операционной системой такие устройства работали вполне надежно, стоили копейки и вполне заслуженно являлись лучшим выбором нетребовательного пользователя. Переход на новые операционные системы Windows 2000/ХР выявил существенный недостаток таких устройств — плохую совместимость многозадачного ядра ОС и драйвера устройства, декодирующего ИК-сигнал в режиме реального времени. Повышение приоритета процесса драйвера выше нормального приводит к тому, что ИК-сигнал, излучаемый пультом, определяется более устойчиво, но вместе с тем это приводит к замедлению работы ОС. Для преодоления этого недостатка требовалось функцию декодирования ИК-сигнала переложить с центрального процессора на само устройство. В результате были разработаны устройства на базе микроконтроллеров, позволивших не только устранить вышеназванный недостаток, но и расширить предоставляемый устройствами сервис.

Наиболее выделяющимися своим техническим совершенством и многофункциональностью на фоне других пультов ДУ для компьютера, построенных на базе микроконтроллеров, являются устройства IRman четвертой серии. Эти модели имеют аппаратную обработку ИК-кода, не нагружающую центральный процессор компьютера, возможность включать компьютер с пульта, а также возможность управлять внешней ИК-техникой. IRman предназначен для автоматизации управления как самим компьютером, так и различной ИК-техникой, и одно из его применений—управление мультимедийными программами: WinAMP, Media Player, BSPlayer, Light Alloy, PowerDVD, WinDVD, Zoom Player, JetAudiо, Foobar2000, J. River Media Center, BookSeer, ACDSee, Fly 2000 TV и др.

На сённяшні час існуе шмат варыянтаў прылад, што дазваляюць кіраваць камп’ютэрам з дапамогай пульту дыстанцыйнага кіравання(ДК). У часы панавання Windows 98самымі папулярнымі сярод іх былі просценькія бескантролерныя ўстройствы, якія складаліся з інфрачырвонага(ІЧ) прыёмніка, рэзістара, кандэсатара і стабілітрона. Пад гэтай аперацыйнай сістэмай(АС) такія ўстройствы працавалі даволі надзейна, каштавалі капейкі і цалкам заслужана з’яўляліся лепшым выбарам непатрабавальнага карыстальніка. Пераход на новыя аперацыйныя сістэмы Windows 2000/XP выявіў істотны недахоп такіх прыстасаванняў – дрэнную сумяшчальнасць шматзадачнага ядра АС і драйвера прыстасавання, які дэкадзіруе ІЧ-сігналу рэжыме рэальнага часу. Павышэнне прыярытэту працэсу драйвера вышэй нармальнага прыводзіць да таго, што ІЧ-сігнал, які выпраменьвае пульт, вызначаецца больш устойліва, але разам з тым гэта замаруджвае работу АС. Для пераадольвання гэтага недахопу неабходна было функцыю дэкадзіравання ІЧ-сігналу пералажыць з цэнтральнага працэсара на само прыстасаванне. У выніку былі распрацаваны ўстройствы на базе мікракантролераў, што дазволіла не толькі ўстраніць вышэйназваны недахоп, але і расшырыць сэрвіс, які прапаноўваецца такімі ўстройствамі.

Найбольш вылучаюцца сваёй тэхнічнай дасканаласцю і шматфункцыянальнасцю на фоне іншых пультаў ДК, пабудаваных на базе мікракантролераў, устройствы IRman чацвёртай серыі. Гэтыя мадэлі маюць апаратную апрацоўку ІЧ-кода, якая не нагружае цэнтральны працэсар камп’ютэра, маюць магчымасць уключаць камп’ютэр з пульта, а таксама магчымасць кіраваць знешней ІЧ-тэхнікай. IRman прызначаны для аўтаматызацыі кіравання як самім камп’ютэрам, так і рознай ІЧ-тэхнікай, і адно з яго прымяненняў – кіраванне мультымедыйнымі праграмамі: WinAMP, Media Player, BSPlayer, Light Alloy, PowerDVD, WinDVD, Zoom Player, JetAudiо, Foobar2000, J. River Media Center, BookSeer, ACDSee, Fly 2000 TV і інш.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Індыкатыўная анатацыя на падручнік Баўрына Івана Іванавіча “Курс вышэйшай матэматыкі” М.: Просвещение, 1992. – 400с.

Кніга складаецца з 2 частак. Першая частка прысвечана выкладу аналітычнай геаметрыі, матэматычнага аналізу і метадаў матэматычнай фізікі. У другой частцы выкладаецца тэорыя верагоднасцей. У падручніку прыведзена шмат задач, якія ілюструюць паняцці вышэйшай матэматыкі і яе метады.

Дадзены падручнік у большай ступені прызначаны для студэнтаў вышэйшых педагагічных устаноў па спецыяльнасці “Фізіка”.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

ЗАПРАШЭННЕ

Паважаны Біл Гейтс!

12 студзеня 2013 года адбудзецца сход акцыянераў карпарацыі “Майкрасофт”. Месца правдзення – галоўны офіс кампаніі, які змяшчаецца па адрасу г. Мінск, вулица Пятруся Броўкі 6.

На сходзе будзе выбраны склад савета дырэктароў, будуць падведзены вынікі развіцця і эканамічнае становішча на канец мінулага года, а таксама абмеркаваны перспектывы і канцэпцыі развіцця прадпрыемстваў карпарацыі на наступны год.

Просім Вас прыняць удзел у сходзе і з’явіцца 12 студзеня 2013 года ў 18:00 па вышэйназванаму адрасу.

Прэзідэнт карпарацыі /Цвяткова Вольга/

“Майкрасофт”

6.01.2006

ДАРУЧЭННЕ №263

Я, Батура Міхаіл Паўлавіч, рэктар установы адукцыі Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ”, даручаю атрымаць ад прадстаўнікоў карпарацыі “AMD” матэрыяльныя каштоўнасці:

Парадкавы нумар

Матэрыяльныя

каштоўнасці Колькасць Адзінка вымярэння

1 Камп’ютэр

“Athlon 2400+” 20 шт.

2 Манітор

“Samsung 956DFX” 20 шт.

Даручэнне сапраўднае да 30 мая 2013 года.

Засведчыў: /Ермаловіч Я.Н./

Атрымал: /Рагальскі Д.М./

Рэктар БДУІР /Батура М.П./

23.11.2012

Літаратура:

1. Грабчыкаў С.М. Беларуска-рускі слоўнік. – Мн.: Нар. асвета, 1991.

2. Пятроўская Л.А., Бондар Л.А. Метадычныя рэкамендацыі па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў 1 курса БДУІР. – Мн.: ДБУІР, 2002.