Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа (ФЗО, ВМСиС).docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
51.73 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі Кантрольная работа № 1 па прадмету “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Выканаў

Праверыў: выкладчык Вайніла Н.Г.

Мінск 2009

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з пытанняў і складзіце для яго тэзісны план:

Беларуская мова ў хх стагоддзі

Нялёгкі лёс выпаў беларускай літаратурнай мове. Адна з найбольш старажытных еўрапейскіх моў, яна, як тая птушка Фенікс, неаднойчы на працягу амаль тысячагадовага шляху даказвала сваю жыццяздольнасць. Руйнаваліся гарады і замкі, ператвараліся ў попел даўнія рукапісы і старадрукі, але беларуская мова – мова мясцовых сялянаў і рамеснікаў, гаворка насельнікаў курных хацін і вайсковай дружыны князя – зноў і зноў прабівалася праз напластаванні эпох і стагоддзяў. І не проста прабівалася, але і з гонарам выконвала дзяржаўныя функцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, спрыяла развіццю і станаўленню сваёй усходняй суседкі – рускай мовы.

Найбольш інтэнсіўнае ўзбагачэнне набыла літаратурная беларуская мова на пачатку дваццатага стагоддзя, калі пачалі сваю дзейнасць волаты беларускай літаратуры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А.Пашкевіч, З. Бядуля, Ц. Гартны і іншыя. Дзякуючы ім, пачалася выпрацоўка норм беларускай літаратурнай мовы. Новым этапам у яе развіцці сталі дваццатыя гады, калі ў БССР пачалося актыўнае культурна-нацыянальнае будаўніцтва на аснове ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. У выніку толікі першых крокаў у гэтым кірынку набыў прынцыповае значэнне погляд на родную мову як фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаванні стабільных правілаў граматыкі і арфаграфіі, асновай якой лічаца праца Б. А. Тарашкевіча “Беларуская граматыка для школ”.

З усёй непазбежнасцю паўстала пытанне пра дзяржаўную мову Беларусі, статус якой быў вызначаны прынятай у 1927 годзе другой Канстытуцыяй Беларускай ССР. Артыкулам 22 заканадаўча замацоўвалася, што беларуская мова выбіраецца як мова большасці насельніцтва беларускай нацыянальнасці і як мова, пераважная для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійным і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі.

Нягледзячы на гэтыя дасягненні, літаратурная мова захоўвалася ў значным правапісна-граматычным разнабоi і таму патрабавала рэфармавання. Дзяля гэтага пры Інбелкульце была створана правапісная камісія, у якую ўвайшлі А. Багдановіч (сакратар), П. Бузук, В. Ластоўскі, Я. Купала і інш. Да пачатку 1939 года камісія падрыхтавала праект беларускага правапісу. Аднак яго рэформа адбылася без папярэдняга абмеркавання шырокімі коламі грамадскасці. Рэформа беларускага правапісу 1933 года, якая адбылася ва ўмовах узятага кіраўніцтвам краіны курса на барацьбу з “нацдэмамі”, на збліжэнне народаў і зліццё іх культур у адну культуру з агульнай мовай, патрабавала не адлюстравання нацыянальнай спецыфікі беларускай мовы, а ўступкаў русіфікацыі, падгонку беларускага правапісу пад рускую арфаграфічную традыцыю. Гэта не толькі набліжала беларускую мову да рускай, але і пазбаўляла яе адметнасці, самабытнасці. Яна стала мала абароненай ад асіміляцыі. Так, змена правапісу прывяла да таго, што некаторыя словы (сьнег, сьве, купальле ) сталі пісаць без “ь”, што зрабіла іх больш цвёрдымі, з неўласцівым для беларусаў вымаўленнем. Зусім неабгрунтавана было адхілена нямала слоў, напрыклад, ветразь, радовішча, дагляд, дойлід. Таму ў 1957 годзе спатрэбілася чарговае рашэнне ўрада БССР, каб ануляваць шматлікія выключэнні з правілаў напісання тых ці іншых слоў і словаформ, якія былі ўведзены папярэдняй рэформай.

Шасцiдзесятыя гады сталі для Беларусі перыядам актыўнай русіфікацыі, значнага звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы. Яе перасталі ўжываць огрганы ўлады, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, зусім не стала іх у гарадах. Да сярэдзіны васьмiдзесятых гадоў толькі 23,1 працэнта школ і 19,3 працэнта дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. З выдадзенных у 1985 годзе 3431 кнігі і брашуры тыражом 53,3 мiльёна экзэмпляраў на беларускай мове выйшла толькі 393 назвы тыражом 5 мільёнаў экземпляраў. А гэта значыць, што тыраж рускамоўных выданняў у 10 разоў перавышаў выданні на беларускай мове. Усё гэта сведчыла аб тым, што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.

Страта нацыянальнай мовы прывяла да заняпаду сапраўднай нацыянальнай культуры, паступовага знікнення галоўнай адметнасць беларускага народа і яго самабытнай этнакультурнай супольнасці. Заходзячы з гэтага, у другой палове васьмiдзесятых гадоў усё вастрэй ставілася пытанне аб нацыянальна-культурнам адраджэнні і наданні беларкскай мове статуса дзяржаўнай. Спярва гыта знайшло падтрымку ў праграме Беларускага Нацыянальнага Фронту, прынятай на яго першым з’ездзе, які адбыўся ў чэрвені 1989 года ў Вільне. Крыху пазней у Мінску на мiтынгу Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ствараецца добраахвотная грамадская арганізацыя, якая мела на мэце пашырэнне ўжытку беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця, садзейнічанне ян развіццю захаванню чысціні і самабытнасці.

Прававую аснову для паспяховага нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі ствараў Закон аб мовах, прыняты 26 студзеня 1990 года. У верасні гэтага ж года ўрад рэспублікі зацвярджае Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Новыя падыходы да развіцця дзяржаўнай мовы былі канчаткова замацаваны Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 17 першага раздзела Канстытуцыі запісана: “Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова. Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.”

У наступныя дзевяць гадоў шмат неабходнага дзеля існавання нацыі страцілі беларусы. Здаецца, бяскрыўднае наданне і рускай, і беларускай мовам статуса дзяржаўных прывяло, бадай, да поўнага знікнення беларускай мовы з дзяржаўных дакументаў. Практычна ў Беларусі не існуе беларускай мовы як мовы дзелавых зносін. Хто не згодны, хай завітае на якую-небудзь сесію райсавета ці паседжанне райвыканкама і паслухае даклады вертыкальшчыкаў або прамовы дэпутатаў. Большасць з-за недахопу адукацыі карыстаецца трасянкай, некаторыя размаўляюць на рускай мове, адзін, добра, калі два, - на беларускай. Непрыкметна ў грамадстве складаецца сітуацыя падзялення па моўнай прыкмеце і рэальна існуе небяспека дыскрымінацыі па ёй жа. Іншымі словамі, прыйдзем неўзабаве да таго (зразумела, калі курс кіраўніцтва краіны не зменіцца), што людзі будуць баяцца па-беларуску размаўляць.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх аказалася беларуская мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай і навуковай літаратуры не спынялася. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання, кадыкафікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характыры і змесце творы. На беларускай мове выдадзенны шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя), граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная мастацкая і пулістычная літаратура. Інакш кажучы, сёння беларуская літаратурная мова– адна з багатых і развітых моў, прадстаўленная ўсімі фукцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Мова аб’яднае нас у адно грамадства. Зараз жа мы ўсё раз’яднаныя. Мовай таксама. І гэта вельмі шкодзіць нашай грамадзе, нашай культуры, яе росквіту. Але пакуль уся наша грамада не зразумее гэтага, трэба нагадваць і вядомае. І неаднаразова. Мову трэба любіць, як сваё дзіця, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду. Любім жа мы сваё дзіцё, якое яно б не было, якое б яно не ўдалося: прыгожае ці не вельмі, хворае ці здаровае. Бо яно наша!

Тэзісны план

1.Нялёгкі лёс беларускай літаратурнай мовы ў доказе свёй жыццяздольнасці.

2.Інтэнсіўнае ўзбагачэнне літаратурнай беларускай мовы на пачатку дваццатага стагоддзя.

3.Статус дзяржаўнай мовы Беларусі.

4.Патрабаванне рэфармавання літаратурнай мовы.

5.Шасцiдзесятыя гады для Беларусі- перыяд актыўнай русіфікацыі.

6.Заняпад сапраўднай нацыянальнай культуры.

7. Прававая аснова для нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі.

8.Страта беларусаў дзеля існавання нацыі.

9.Беларуская літаратурная мова– адна з багатых і развітых моў, прадстаўленная ўсімі фукцыянальнымі стылямі і жанрамі.

10.Мову трэба любіць, як сваё дзіця, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду.

Заданне2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрфірэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі:

  1. Марфалагiчная iнтэрферэнцыя (родны склон):

А. у праграме Беларускага Нацыянальнага Фронту- в программе Белорусского Национального Фронта;

Б. эпоха сацыялiзму- эпоха социализма;

В. недахоп кicлароду- нехватка кислорода;

Г. стол з дубу- стол из дуба;

Д. цiшыня пасля бою- тишина после боя.

  1. Марфалагiчная iнтэрферэнцыя (месны склон):

А. пры камандзiру палка- при командире полка;

Б. у Мiнску ствараецца арганізацыя - в Минске создается организацыя;

В.у 1957 годзе- в 1957 году;

Г.загiнуў у баi- погиб в бою;

Д. на мiтынгу Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны- на митинге Товарищества белорусского языка имени Ф.Скорины.

  1. Сiнтаксiчная iнтэрферэнцыя:

А. выбралicя ў ягады- выбрались за ягодами;

Б. за пяць крокаў адсюль- в пяти шагах отсюда;

В. ажанiцца з Нiнай- жениться на Нине;

Г. сумаваць па мацi- грустить о матери;

Д. тры разы на тыдзень- три раза за неделю.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальнастылявой прыналежнасці:

  1. Публiцыстычны стыль:

А. Рускамоўныя выданнi.

Толькi ў нашым магазiне вы зможыце набыць апошнюю серыю кнiг рускамоўнага выдання “Магия”.

Б. Паэт-грамадзянiн.

Купала са ўсёй стастнасцю паэта-грамадзянiна,барацьбiта-патрыёта выступае супраць гiтлераўскага варварства i цемрашалу,супраць людаедскiх ордаў,грабежнiкаў i сусветных драпежгiкаў,якiя апаганiлi i претварылi ў руiны гарады i вёскi роднай Беларусi.

В. Нацыянальна-культурнае адраджэнне.

Блiскучым выступленнем ансамбля “Верасы” пачалася нядзеля нацыянальна-культурнага адраджэння беларускай мовы ў горадзе Гродна.

  1. Навуковы стыль:

А. Вечназялёнае дрэва.

Елка-вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з конусападобнай кронай i доўгiмi лускаватымi шышкамi.

Б. Стылi лiтаратурнага твора.

Калi лiнгвiст бярэцца за даследаванне мовы i стылю лiтаратурнага твора,ён павiнен быць квалiфiкаваным лiтаратуразнаўцам, таму што паняцце стылю ўвасабляе адзiнства слова i вобраза, вобраза i кампазiцыi i iдэi мастацкага твора.

В. Тэрмаядзерны ciнтэз.

Большасць даследчыкаў зорнай касмагонii дапускае, што зоркi ўтвараюцца з газава-вадародных туманнасцей i выпраменьваюць за кошт працэса гравiтацыйнага разагрэву i тэрмаядзернага сiнтэзу.

  1. Афiцыйна-справавы:

А. Кожны чалавек мае права.

Кожны чалавек мае права свабодна перамяшчацца i выбiраць сабе месца пражывання ў межах кожнай дзяржавы.

Згодна рашэнню ўрада БССР

Б. Добраахвотная арганізацыя.

Прысвоiць уciм членам добраахвотнай студэнцкай арганiзацыi прэмiю у памеры ста дваццацi тысяч беларускiх рублёў.

В. Вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У вышэйшыя навучвльныя ўстановы Беларусi прымаюцца грамадзяне Беларусi, замежныя грамадзяне, якiя пражываюць у Беларусi I маюць сярэднюю адукацыю: на дзеннае навучэнне ва ўзросте да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасцi- без абмежавання ва ўзросце.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці 20 словазлучэнняў(ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафісіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў:

1) Напряжение-напружанне: 1.Сканцэтраванне намаганняў, затрата вялiкай энергii, сiл для ажыццяўлення чаго-небудзь; 2.Велiчыня, якая характаразуе сiлу цiску або расцяжэння, што прыходзiцца на адзiнку плошчы цвёрдага цела; 3.Велiчыня, якая характарызуе работу электрычных сiл пры перамяшченнi электрычнага зараду.

2) Информатика- iнфарматыка: навука аб агульных уласцiвасцях i структуры навуковай iнфармацыi, заканамернасцях яе стварэння, ператварэння, назапашвання, перадача i выкарыстання.

3)Инновация-iнавацыя: новаўвядзенне,вынiк творчай дзейнасцi, што накiраваны на распрацоўку, стварэнне i размеркаванне новых вiдаў вырабаў, тэхналогiй, укараненне новых арганiзацыйных формаў.

4) Кинескоп- кiнескоп: прыёмная электрона-прамянёвая трубка тэлевiзара, якая дае вiдарыс.

5) Милитаризм-мiлiтарызм: палiтыка ўзмацнення ваеннай магутнасцi, нарошчванне ўзбраенняў i актывiзацыi ваенных прыгатаванняў.

6) Нейтрон-нейтрон: электрычна нейтральная элементарная часцiца з масай амаль роўнай массе пратона.

7) Регистр-рэгiстр: 1.Ступень вышынi голасу, музычнага iнструмента; 2.Род рэгулятара, размеркавальнiка ў машынах i прыборах; 3.Рад клавiшаў у пiшучай машынцы, у лiчыльных i iншых машынах; 4.Назва дзяржаўнага органа, якi ажыццяўляе нагляд над будаўнiцтвам i эксплуатацыяй суднаў.

8) Трансформатор- трансфарматар: устройства для пераўтварэння вiдаў, форм або ўласцiвасцi энергii.

9)Транзистор-транзiстар: паўправаднiковы прыбор, прызначаны для ўзмацнення, пераўтварэння i генерыравання электрычных ciгналаў.

10) Стабилизатор- стабiлiзатар: 1. Прыбор, устройства для надання ўстойлiвасцi, пастаяннага становiшча электрычным сiгналам; 2.Рэчыва, якое затрымлiвае працэс змянення якога-небудзь iншага рэчыва, саставу.

11) Ротор-ротар: 1. Вярчальная частка, вал у машынах; 2. Машына, якая кiруецца аўтаматычна i загатоўкi якой рухаюцца па дугах акружнасцi разам з прыладамi, якiя iх апрацоўваюць.

12) Подшипник- падшыпнiк: апорная дэталь для механiзмаў i частак машын, якiя круццяца або качаюцца.

13) Резонатор-рэзанатар: вагальная сiстэма, электрычны ланцуг, полае цела або прыстасаванне, у якiх магчыма ўзнiкненне з’явы рэзанансу (з’ява рэзкага ўзрастання амплiтуды вымушаных выганняў сiстэмы пры наблiжэннi частаты перыядычнага знешняга ўдзеяння да частаты яе ўласных ваганняў).

14) Гальванизация- гальванiзацыя: прымяненне пастаяннага току для лекавых мэт або пакрыццё слоем металу якiх-небудзь прадметаў.

15) Диоптрия- дыяптрыя: адзiнка вымярэння пераламляльнай сiлы аптычных лiнз.

16) Интеллектуальные инвестиции: iнтэлектуальныя iнвестыцыi-ўкладанне сродкаў у перадачу вопыту, падрыхтоўку спецыялiстаў на курсах, лiцэнзii i ноу-хау, сучасныя навуковыя распрацоўкi.

17) Сила тока- сiла току: скалярная велічыня, лікава роўная зараду , які працёк за адзінку часу праз сячэнне правадніка.

18) Канифоль – канiфоль: жаўтавата-чырвонае смалiстае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў якасцi клеявага i iзаляцыйнага матэрыялу ў прамысловасцi, а таксама дл нацiрання смычкоў струнных iнструментаў.

19) Программа-праграма: 1.План дзейнасцi, работ або падзей; 2.Выклад зместу i мэты дзейнасцi палiтычнай партыi, арганiзацыi цi асобнага дзеяча; 3.Апiсанне алгарытма рашэння задачы на мове ЭВМ.

20) Полимеры-палiмеры-высокамалекулярныя хiмiчныя злучэннi, якiя складаюцца з аднародных, што паўтараюцца, групп атамаў i шырока прымяняюцца ў тэхнiцы.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100-120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзея прыметныя словазлучэнні з суфіксамі –ущ(-ющ), -ащ(-ащ), -ем(-им) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Для изучения движения тел научимся прежде всего описывать движения. При этом вначале не будем выяснять, как возникают эти движения. Отдел механики, в котором движения изучаются без исследования причин, их вызывающих, называют кинематикой.

Движение каждого тела можно рассматривать по отношению к любым другим телам. По отношению к разным телам данное тело будет совершать различные движения: чемодан, лежащий на полке в вагоне идущего поезда, относительно вагона покоится, но относительно Земли движется. Воздушный шар, уносимый ветром, относительно Земли движется, но относительно воздуха покоится. Самолет, летящий в строю эскадрильи, относительно других самолетов строя покоится, но относительно Земли он движется с большой скоростью, например 800 км в час, а относительно такого же встречного самолета он движется со скоростью 1600 км в час.

В кинофильмах часто показывают одно и то же движение относительно разных тел: например, показывают поезд, движущийся на фоне пейзажа (движение относительно Земли), а затем — купе вагона, за окном которого видны мелькающие деревья (движение относительно вагона).

Всякое движение, а также покой тела (как частный случай движения) относительны. Отвечая на вопрос, покоится тело или движется и как именно движется, необходимо указать, относительно каких тел совершается рассматриваемое движение данного тела. Иначе никакое высказывание о его движении не может иметь смысла.

Для вывучэння руху цел навучымся перш за ўсё апісывць рух. Пры гэтым спачатку не будзім высветліваць, як узнікаюць гэтыя рухі. Аддзел мяханікі, у якім рухі вывучаюцца без даследвання прычын, што іх выклікаюць, называецца кінемацікай.

Рух кожнага цела можна разглядаць па адносінах да кожных іншых цел. Па адносінах да кожных цел гэтае цела будзе выконваць розныя рухі: чэмадан, які ляжыць на паліцы ў вогоне ідучага цягніка, адносна вагона пакоіцца, але адносна Зямлі рухаецца. Паветраны шар, зносімы ветрам, адносна Зямлі рухаецца, але адносна паветра пакоіцца. Самалёт, які ляціць у строі эскадрыллі, адносна іншых самалётаў строю пакоіцца, але адносна Зямлі ён рухаецца з вялікай хуткасцю, напрыклад 800 км у гадзіну, а адносна такога ж сустрэчнага самалёта ён рухаецца з хуткасцю 1600 км у хадзіну.

У кінафільмах часта паказваюць адзін і тый жа рух адносна розных цел: напрыклад, паказваюць цягнік, які рухаецца на фоне пейзажу ( рух адносна Зямлі), а потым-купэ вагона, за акном якога мільгаюць дрэвы ( рух адносна вагона).

Кожны рух, а таксама спакой цел ( як прыватна выпадак руху) адносны. Адказваючы на пытанне, пакоіцца цела або рухаецца і якім чынам рухаецца, неабходна зазначыць, адносна якіх цел адбываеца разглядаемы рух гэтага цела. Інакш аніякае выказванне аб яго руху не можа маць сэнсу.

Заданне6. Напішыце інфарматыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Анатацыя да параграфа “Сістэмы злічэння” з падручніка Луцык Ю.А. і Лукьянава И.В Арыфметычныя і лагічныя асновы вылічальнай тэхнікі.-Мн: БДУІР, 2004г.-121с.

У параграфе разглядаюцца розныя віды сістэм злічэння. Прыводзіцца іх характарыстыка. Выдзяляюцца задачы, якія павінна выконваць любая з сістэм. З дапамогай формул апісваюцца асноўныя параметры лічбаў.

У заключэнні робіцца вывад аб найбольш зручных і распаўсёджаных сістэмах злічэння ў сучасных ЭВМ.

Параграф можа выкарыстоўвацца студэнтамі ўсіх форм навучання спецыяльнасці “Вылічальныя машыны, сістэмы і сеці”.