Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная по бел.яз.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
88.58 Кб
Скачать

Заданне №2

Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Навальніца дагнала мяне, калі я не ад’ехаў і кіламетра ад лесу.Бліснула маланка, і з грукатлівым абвалам грому секануў лівень. Плашч мала ратаваў ад дажджу, і я пакаціў веласіпед да вёскі, што была відаць кіламетры за тры ад лесу. Раптам бачу: у падкасаных штоніках бяжыць хлапчук. Яшчэ здалёку крычыць:

– Дзядзька, дайце плашча! Маліны мокнуць.

Я глянуў, куды паказваў рукой хлопчык. Праз сівую сетку дажджу я ўгледзеў у полі , ля куста вербалозу, жанчыну.

Прыйшло лета. Лісце на дрэвах вырасла ва ўвесь рост свой і трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом. Кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Поле пакрылася зеленню. Бялее грэчка, наліваецца жыта і ціха шарасціць у полі сваімі сярэбранымі каласкамі. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветры. А кветак, кветак!

Родны склон

не ад’ехаў і кіламетра ад лесу – не отъехал и километра от леса;

з абвалам грому – сэрца обвалом грома;

ратаваў ад дажджу – спасал от дождя;

была відаць кіламетры за тры ад лесу – была видна километра за три от леса;

праз сівую сетку дажджу – сквозь сизую сетку дождя.

Месны склон

ўгледзеў у полі – усмотрел в поле;

трапечацца на сонцы – трепечут на солнце;

разрасліся ўнізе – разрослись внизу;

шарасціць у полі – шелестит в поле;

калышацца на ветры – колышатся на ветру.

Падрабязна распытвала Аўгіння пра службу, жыццё, заробак, выхадныя дні. Васіль з ахвотай расказваў ёй пра жыццё ў горадзе, пра сваіх новых сяброў. Там, на адным з штотыднёвых пасяджэннях іх групы, ён пазнаёміўся з цудоўнай дзяўчынай...І зараз ён думае пра тое, каб ажаніцца з ёю. Аўгіння часам падсмейвалася з яго паспешлівасці, але часам і падхвальвала.

Сінтаксічныя інтэрферэнцыі

распытвала пра службу, жыццё, заробак, выхадныя дні –расспрашивала о службе, жизни, заработке, выходных днях;

расказваў ёй пра жыццё ў горадзе –рассказывал ей о жизни в городе;

думае пра тое – думает о том;

ажаніцца з ёю – жениться на ней;

падсмейвалася з яго паспешлівасці – подсмеивалась над его торопливостью.

Заданне №3

Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Скрыжалі гісторыі – публіцыстычны стыль.

Беларуская культура ведае нямала выдатных людзей, імёны якіх навечна ўпісаны залатымі літарамі ў скрыжалі гісторыі.

Адкрываецца выстава кніг – публіцыстычны стыль.

Сення адкрываецца выстава кніг прысвечаная юбілею паэта.

Астуджанае паветра – публіцыстычны стыль.

Пасля летняга дажджу асабліва прыемна ўдыхаць астуджанае паветра.

Газа-вадародныя туманнасці – навуковы стыль.

Многія даследчыкі зорнай касмагоніі дапускаюць, што зоркі ўтвараюцца з газава-вадародных туманнасцей.

Праграмнае забеспячэнне – навуковы стыль.

Праграмнае забеспячэнне дазваляе рацыянальна арганізаваць распарадак дня івызваліць да 70% часу.

Склад лакаматыва  – навуковы стыль.

Уключэнне цыстэрнаў у склад лакаматыва характэрна для сучаснай  транспартнай прамысловасці.

Вядзенне справаводства – афіцыйна-справавы стыль.

Згодна новай інструкцыі, прынятай на апошнім паседжанні акцыянераў, вядзенне справаводства будзе адбывацца цэнрталізавана.

Меры адміністрацыйнага спагнання  – афіцыйна-справавы стыль.

Штрафы ў якасці меры адміністрацыйнага спагнання могуць усталёўвацца ўадпаведнасці з заканадаўствам Беларусі

Грамадзянская дзеяздольнасць – афіцыйна-справавы стыль.

Грамадзянская дзеяздольнасць узнікае ў поўным  аб'ёме з  надыходам паўналецця, гэта значыць па дасягненні васемнаццацiгадовага ўзросту.