Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский Язык Профессиональная лексика.doc
Скачиваний:
48
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
114.18 Кб
Скачать

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

  1. Паходжанне беларускай мовы.

  2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

  3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

  5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Узор глядзіце ў дадатку № 1.

Беларуская мова ў XX стагоддзі.  Пачатак ХХст. азнаменаваўся пашырэннем нацыянальна-вызваленчага руху, ажыўленнем кнiгавыдавецкай дзейнасцi. 24 лiстапада 1905г. ўступiў у дзеянне так званы закон аб свабодзе друку, якi дазваляў друкаваць творы беларускай лiтаратуры i пераклады на беларускую мову з iншых моў. Аднак беларускую мову па-ранейшаму забаранялi выкарыстоўваць у сферы грамадска-культурнага i палiтычнага жыцця, не мела яна доступу i ў школы.  У 1906г. ў Пецярбургу было заснавана беларускае выдавецкае таварыства “Загляне сонца i ў наша аконца”, якое праiснавала да першай сусветнай вайны. Выдавецтва пачало выпускаць першыя буквары на роднай мове: “Беларускi лемантар, або Першая навука чытання” К.Каганца (1906г.), “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткi (1906г.), “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Я.Коласа (1909). У 1907г. ў Вiльнi пачынае работу выдавецтва “Наша нiва”, пазней узнiкаюць выдавецкiя суполкi “Мiнчук”, “Наша хата”, “Палачанiн”. З 1906г. пачынаецца гiсторыя беларускай легальнай прэсы, калi з’яўляюцца газеты “Наша доля”, “Наша нiва”, “Гоман”, “Дзяннiца”, “Bielarus”. На беларускай мове таксама выдавалiся сельскагаспадарчы часопiс “Саха”, лiтаратурна-навуковы штомесячнiк для беларускай моладзi “Лучынка”, студэнцкi часопiс “Ранiца”. У 1918г. былi надрукаваны першыя падручнiкi па беларускай мове, сярод якiх найбольшае значэнне мела “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевiча. Аўтар яе паслядоўна вызначыў граматычныя рысы беларускай мовы, дакладна сфармуляваў асноўныя прынцыпы i правiлы беларускай арфаграфii. “Граматыка” паклала пачатак навуковай распрацоўцы правапiсных i граматычных нормаў беларускай мовы.  З 20-х гадоў ХХ ст. беларуская мова набывае шырокiя грамадскiя функцыi, што запатрабавала стварэння нацыянальнай тэрмiналогii, здольнай абслугоўваць важнейшыя сферы сацыяльна-грамадскага жыцця. У 1921г. да ажыццяўлення гэтай задачы прыступiла Навукова-тэрмiналагiчная камiсiя, а ў 1922г. заснаваны на яе базе Iнстытут беларускай культуры. На працягу 1922-1930-х гадоў было апрацавана i выдадзена 24 тэрмiналагiчныя галiновыя слоўнiкi.У гэты перыяд разгарнулася шырокая дыскусiя па пытаннях нармалiзацыi беларускай лiтаратурнай мовы. Для ўпарадкавання нормаў роднай мовы ў лiстападзе 1926 г. была склiкана Акадэмiчная канферэнцыя па рэформе беларускага правапiсу i азбукi. Для апрацоўкi матэрыялаў канферэнцыi i канчатковай выпрацоўкi праекта правапiсу была створана спецыяльная камiсiя ў складзе С.Некрашэвiча, А.Багдановiча, Я.Лёсiка, В.Ластоўскага, П.Бузука, Я.Бялькевiча, Я.Купалы, У.Чаржынскага. У 1933г. быў выдадзены “Праект спрашчэння беларускага правапiсу”, на аснове якога Саўнарком БССР прыняў пастанову “Аб зменах i спрашчэннi беларускага правапiсу”, якая ўпершыню ў гiсторыi беларускай лiтаратурнай мовы заканадаўча абвясцiла агульнадзяржаўнымi, г.зн. абавязковымi для кнiгадрукавання, радыёвяшчання, школьнага выкладання, справаводства i г.д. пэўныя нормы беларускага правапiсу i граматыкi. З улiкам гэтай пастановы ў 1934г. быў выдадзены разгорнуты i дэталёвы звод арфаграфiчных правiлаў “Правапiс беларускай мовы”. Арфаграфiчная рэформа 1933г. ў гiсторыi беларускага мовазнаўства – з’ява неадназначная. З аднаго боку, яна ў значнай ступенi абагульнiла i рэалiзавала здабыткi беларускага мовазнаўства 20-х гадоў, пэўным чынам сiстэматызавала правапiс, спрыяла стабiлiзацыi арфаграфiчных нормаў беларускай мовы. З другога боку, рэформа падпала пад моцны палiтыка-iдэалагiчны ўплыў. Ва ўмовах узятага кiраўнiцтвам краiны курса на барацьбу з “нацдэмамi”, на зблiжэнне народаў i злiццё iх культур у адну культуру з адной агульнай мовай важным стала не так адлюстраваць нацыянальную спецыфiку беларускай мовы, як прывесцi правапiс у адпаведнасць з рускай арфаграфiчнай традыцыяй. Таму i пасля рэформы ў беларускiм правапiсе заставалася шмат нявырашаных пытанняў, супярэчлiвых напiсанняў.  З мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапiсу была створана Арфаграфiчная камiсiя на чале з Я.Коласам i К.Крапiвой, якая распрацавала “Праект змен i ўдакладненняў беларускага правапiсу” (апублiкаваны ў 1951г., дапрацаваны ў 1956г.), якi быў зацверджаны ў маi 1957г. спецыяльнай пастановай Савета Мiнiстраў БССР “Аб ўдакладненнi i частковых зменах iснуючага беларускага правапiсу”. З улiкам гэтай пастановы ў 1959г. быў выдадзены збор правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi.  Са зменай палiтычнай сiтуацыi ў канцы 1980-х гадоў, калi Беларусь стала суверэннай дзяржавай, калi сталi пашырацца сферы выкарыстання беларускай мовы, павялiчвацца кола яе носьбiтаў, пытаннi аб новым удакладненнi i ўдасканаленнi правапiсу зноў сталi на парадак дня. 19 -- 20 лiстапада 1992г. у Мінску была праведзена канферэнцыя “Праблемы беларускага правапiсу”. Удзельнiкi канферэнцыi прынялi пастанову, у якой адзначаецца, што рэформа правапiсу 1933г. ёсць факт палiтычнага ўмяшання ў моўны працэс.  26 студзеня 1990г. 14-я сесiя Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб мовах у Беларускай ССР” i вызначыла парадак ужывання беларускай, рускай i iншых моў у рэспублiцы. Паводле гэтага закона беларуская мова стала адзiнай дзяржаўнай мовай на тэрыторыi Беларусi. Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы найперш у сферы афiцыйна-справавога ўжытку, у адукацыi.  На жаль, 14 мая 1995г. адбыўся агульнарэспублiканскi рэферэндум, дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе, г.зн., што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця краiны, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн.  План:  1.Закон аб свабодзе друку, якi дазваляў друкаваць творы беларускай лiтаратуры.  2. Пачатак навуковай распрацоўцы правапiсных i граматычных нормаў беларускай мовы.  3. 1922 – 1930г. – нармалiзацыя беларускай лiтаратурнай мовы.  4. Упарадкаванне беларускага правапiсу.  5. Факт палiтычнага ўмяшання ў моўны працэс.  6. Закон “Аб мовах у Беларускай ССР”.  7. Большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі (глядзі дадатак № 2).

Узор: задолго до восхода солнца – задоўга да ўсходу сонца; писать по адресу – пісаць па адрасе; смеяться над собой – смяяцца з сябе.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон):  1. Теория относительности - тэорыя адноснасці.  2. Амплитуд колебания - амплітуд вагання.  3. Отсутствие инструмента - адсутнасць прылады.  4. Наличие кражи – наяўнасць крадзяжу.  5. Необходимость знания - неабходнасць ведаў.  Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон):  1. Гулять в парке - шпацыраваць у парку.  2. Находится в квартире - знаходзіцца ў кватэры.  3. Книга в сумке - кніга ў торбе.  4. Брак (подделка) в купюре – недахоп у купюры.  5. Стоять на корабле - стаяць на караблі.  Сінтаксічная інтэрферэнцыя:  1. Идти за ягодами - ісці па ягады.

2. Благодарить маму - дзякаваць маме.

3. Не прийти из-за тебя - не прыйсці праз цябе.

4. Заботиться о ребёнке - клапаціцца пра дзіця.

5. Прощаю тебя - прабачаю табе

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Узор.

  1. Юбілейная выстава – публіцыстычны стыль.

Папярэдняя, сапраўды юбілейная выстава адбылася ў мастака ў чэрвені на радзіме, у Гомелі, у Палацы фельдмаршала Румянцава (пасля ён належаў графу Паскевічу, а цяпер – абласному краязнаўчаму музею).

  1. Ракетныя рухавікі – навуковы стыль.

У ракетных рухавіках паскарэнне рабочага цела можа быць ажыццёўлена за кошт хімічнай, ядзернай, сонечнай ці электрычнай энергіі.

  1. Правядзенне інвентарызацыі – афіцыйна-справавы стыль.

Да пачатку правядзення інвентарызацыі ўсе расходныя і прыходныя дакументы на грашовыя сродкі здадзены ў бухгалтэрыю.

1. Публіцыстычны стыль:

Наступствы галалёдаў – публіцыстычны стыль. Раптоўнае пацяпленне, што прыйшло ў Беларусь, суправаджаецца не вельмі прыемнымі наступствамі галалёдаў у выглядзе шматлікіх пашкоджанняў гараджан і іх аўтамабіляў.

Звычайная карціна – публіцыстычны стыль. Звычайная карціна, аднак яна адносіцца да міфаў, у якіх мы не знойдзем ні простых рашэнняў, ні адных толькі шчаслівых завяршэнняў. 

Развіццё грфікі- публіцыстычны стыль. З усіх відаў выяўленчага мастацтва менавіта развіцце графікі ідзе дынамічна.  2. Навуковы стыль: 

Моўная інтэрферэнцыя – навуковы стыль. Інтэрферэнцыя - (лац. іnter “паміж”, ferens, ferentis “які нясе, пераносіць”) – узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму.

Нанатэхналогіі – навуковы стыль. У наш час нанатэхналогіі з'яўляюцца адным з прыярытэтных накірункаў у навуцы. 

Ядро атама – навуковы стыль. Ядро атама складаецца з дадатна зараджаных пратонаў і незараджаных нейтронаў.

  1. Афіцыйна-справавы стыль: 

Пашпарт выдадзены – афіцыйна-справавы стыль. Пашпарт грамадзянкі Дзягцяр К. В. быў выдадзены Мінскім РАУС 20.09.2004 года.

Пастаўшчык адмовіўся – афіцыйна-справавы стыль. Пастаўшчык адмовіўся ад рэкамендаваных прапаноў. 

Выкананне плану – афіцыйна-справавы стыль. Прадпрыемства паведаміла пра выкананне плану, які быў прапанаваны дзяржавай ў снежні 2012 года.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

Узор: 1) сертификат – сертыфікат:

а) дакумент, які пацвярджае той ці іншы факт; б) дакумент аб якасці тавару, выдадзены дзяржаўнымі інспекцыямі;

2) Локальные связи – лакальныя сувязі: сувязі, якія не выходзяць за межы пэўнай тэрыторыі.

1. Оцифровка – аблічбоўка:

змяненне якіх-небудзь велічыняў іперавод атрыманых значэнняў у лічбавую форму.

2. Канал – канал:

а) шлях альбо фізічнае (электрычнае) злучэнне, па якім перадаецца інфармацыя між дзвюмя прыладамі. Умікракампутарах канал можа быць унутраным (называецца шынай)

альбо вонкавым;

б) у сістэмах сувязі: носьбіт для перадачы інфармацыі. У залежнасці ад тыпу, канал сувязі можа перанасіць інфармацыю (гук, звесткі, відэасігнал) альбо ў аналагавай, альбо ў лічбавай форме. Канал перадачы звестак можа быць рэалізаваны ў выглядзе фізічнага злучэння (кабель), пракладзенага паміж дзвюма станцыямі сеткі, альбо ўяўляць сабой нейкі дыяпазон перадачы электрамагнітнага сігналу на адной альбо некалькіх частотах у межах агульнай паласы прапускання электрамагнітнага спектру (радыё, тэлебачанне), а таксама ў сістэмах аптычнай, мікрахвалёвай і моўнай сувязі.

3. Обмен данными – абмен звесткамі:

працэдура прыёму і перадачы звестак, уключна кадаванне, дэкадаванне, буферызацыю і

праверку. Гэта тэхніка дазваляе скамбінаваць звесткі з розных дадаткаў альбо перадаць звесткі з аднаго кампутара на другі.

4. Частота – частата: фізічная велічыня, характарыстыка перыядычнага працэсу, роўная ліку поўных цыклаў, дасканалых за адзінку часу.