Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Беларуская мова. Вар

.4.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
78.85 Кб
Скачать

5

Варыянт № 4

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексіка

Спецыяльная лексіка

Жаргонная лексіка

горад, вясна, праца, два, будаваць, дзіця

чукі, галуза

лексікалогія, файл,

дысплей , кулісы, браузер,гіпатэнуза, дыферынцыял

кабак, нелапы,

Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Тэрмометр супраціўлення - гэта прыстасаванне для вымярэння тэмпературы, прынцып дзеяння якога заснаваны на залежнасці электрычнага супраціўлення рэчываў ад тэмпературы. Для вырабу тэрмометраў супраціўлення звычайна выкарыстоўваюць металы (плаціну, медзь) або паўправаднікі. Тэрмометры супраціўлення выкарыстоўваюць разам з лагометрамі, вымяральнымі мастамі, нармуючымі пераўтваральнікамі, з дапамогай якіх непасрэдна вымяраюць супраціўленне, якое ўтварае тэрмометр супраціўлення. Металы, якія выкарыстоўваюцца ў тэрмометрах супраціўлення, павінны адпаведаць шэрагу патрабаванняў: не акісляцца, добра ўзнаўляць значэнне электрычнага супраціўлення ў інтэрвале рабочых тэмператур, як мага больш змяняць сваё супраціўленне пры змяненні тэмпературы. Найлепш гэтым патрабаванням адпавядаюць медзь і плаціна. У прамысловасці тэрмометры супраціўлення з метала звычайна градуіруюцца наступным чынам: лічба, якая паказвае значэнне электрычнага супраціўлення гэтага тэрмометра пры 0°C, і літара, якая паказвае метал, з якага зроблены гэты тэрмометр супраціўлення. Напрыклад: 10М, 50П.

а) тыповыя лекіка-граматычныя сродкі арганізацыі тэксту:

- умоўныя абазначэнні - 0°C, 10М, 50П;

- абстрактныя назоўнікі – метал, супраціўленне

- назоўнікі роднага склону – супраціўлення, тэмпературы, рэчываў, вымярэння, залежнасці,патрабаванняў

- зваротныя дзеясловы – выкарыстоўваюцца, градуіруюцца;

б) тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі: - апавядальныя сказы; - строгі стыль выкладання;

- складаназалежныя сказы з рознымі відамі сувязі (пр. Металы, якія выкарыстоўваюцца ў тэрмометрах супраціўлення, павінны адпаведаць шэрагу патрабаванняў: не акісляцца, добра ўзнаўляць значэнне электрычнага супраціўлення ў інтэрвале рабочых тэмператур, як мага больш змяняць сваё супраціўленне пры змяненні тэмпературы).

- сродкі міжфразавай сувязі – злучнікі і злучальныя словы.

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

Сканер - гэта ўстройства ўводу ў ЭВМ iнфармацыi, як высветлiлася, непасрэдна з папяровага дакумента. Можна ўводзiць тэксты, схемачкi, малюначкi, графiкi, фотаздымкi i iншую iнфармацыю. Сканеры з`яуляюцца важнейшым звяном электронных сiстэм валтузнi з дакументамi i неабходным дакументам любога “электроннага стала”.

Стыль тэкста –публіцыйны.

Выпраўлены тэкст:

Сканер - гэта ўстройства для ўводу ў ЭВМ iнфармацыi непасрэдна з папяровага дакумента. Можна ўводзiць тэксты, схемы, малюнкi, графiкi, фотаздымкi i iншую iнфармацыю. Сканеры з`яуляюцца важнейшым звяном электронных сiстэм работы з дакументамi, сканер неабходны для любога “электроннага стала”.

Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

1) Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў а) тры галоўныя эпохi – дзiкунства, варварства, цывiлiзацыя. б) практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы - “агульнаiндаеўрапейскай”. в) індаеўрапейская моўная сям’я – мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўра-пейскай. г) беларуская мова – усходнеславянскай падгрупы.

2) Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы а) беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. б) прыход хрысціянства і пісьменнасці ў X стагоддзі. г) шматэтнiчная, рознаканфесiяльная i шматмоўная дзяржава ВКЛ. д) старабеларуская – беларуская лiтаратурна-пiсьмовая мова. е) федыратыўная дзяржава – Рэч Паспалiтая. ж) “Северо-западный край” iмперыi. з) адраджэнне – працэс фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы. к) перыяд развіцця беларускай мовы пасля 1918 года.

Заданне 5. Знайдзiце памылкi. Выпраўце iх.

Прыведзены тэкст:

Стэлс-вiрусы падманьваюць антывiрусные прграммы i у вынiку застаюцца нязаўважаннымi. Тым не меньш, есць просты метад атключыць механiзм маскiроўкi cтэлс-вiрусаў. Для гэтага неабходна загрузiць камп’ютар с незаражаннай сiстэмнай дыскетай i адразу, незапускаючы iншых праграм з дыску камп’ютэра , праверыць яго антывiруснай праграмай.

Пры загрузке с сiстэмнай дыскеты вiрус не можа атрымаць кiраванне i усталяваць у аператывнай памяцi рэзiдэнтны модуль, якi рэалiзоўвае стелс-механiзм. Антывiрусная праграма сможа прачытаць iнфармацыю, сапраўдна запiсанную на дыске, i лехка выявiць вiрус.

Выпраўлены тэкст:

Стэлс-вiрусы падманваюць антывiрусныя прaграмы і ў вынiку застаюцца незаўважанымi. Тым не менш, ёсць просты метад адключэння механiзма маскiроўкi cтэлс-вiрусаў. Для гэтага неабходна загрузiць камп’ютэр з незаражанай сiстэмнай дыскеты, i адразу, не запускаючы iншых праграм з дыска камп'ютара, праверыць яго антывiруснай праграмай.

Пры загрузцы з сiстэмнай дыскеты вiрус не зможа атрымаць кiраванне i ўсталяваць у аператыўнай памяцi рэзiдэнтны модуль, якi рэалiзоўвае стэлс-механiзм. Антывiрусная праграма зможа прачытаць iнфармацыю, якая сапраўды запiсана на дыску, i з лёгкасцю выявiць вiрус.

Заданне 6. Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны.

Прыведзены тэкст:

Компакт-диск состоит из трех слоев - основного, сделанного из пластмассы, отражающего, выполненного из алюминия или серебра, и защитного - из прозрачного лака полиакрилата. Основной слой несет полезную информацию, закодированную в выжженных в нем микроскопических углублениях. Производство компакт-дисков чем то напоминает выпуск грампластинок, поскольку в обоих случаях используется метод штамповки или прессования. Отличие состоит в том, что для создания первых необходимо освоить тончайшую технологию переноса миллиардов углублений-ямочек с эталонного диска на тиражируемые.

Эталонный диск изготавливают из очень чистого нейтрального стекла и покрывается специальной пластиковой пленкой. Затем мощный записывающий лазер с числовым программным управлением от компьютера наносит на эту пленку ямочки различной длины, содержащие полезную музыкальную информацию. Процесс тиражирования с эталонного диска состоит в получении негативов основной матрицы и нескольких позитивов, используемых для штамповки серийных лазерных дисков.

В основе работы лежит явление фотоэффекта. Принцип системы считывания состоит в том, что лазерный луч диаметром 1.6 мкм направляется на поверхность компакт-диска, вращающегося с большой скоростью. Отражаясь от нанесенных на диск углублений, луч попадает на светоприемник (фотоэлемент), который в зависимости от характеристик падающего на него света выдает очень слабые электрические сигналы различной величины, который содержит информацию в виде цифр, состоящую из нулей и единиц.

Пераклад на беларускаю мову:

Кампакт-дыск складаецца з трох слоеў – асноўнага, зробленага з пластмасы, адлюстроўваючага, выкынанага з алюмінію або срэбра, і ахоўнага – з празрыстага лаку поліакрылата. Асноўны слой нясе карысную інфармацыю, закадаваную ў выпаленых у ім мікраскапічных заглыбленнях. Вытворчасць кампакт-дыскаў чымсці нагадвае выраб грампласцінак, паколькі ў абодвух выпадках выкарыстоўваецца метад штампоўкі або прэсавання. Адрозненне складаецца ў тым, што для стварэння першых неабходна асвоіць найтанчэйшую тэхналогію пераносу мільярдаў паглыбленняў-ямачак з эталоннага дыска на тыражыруймыя.

Эталонны дыск вырабляюць з вельмі чыстага нейтральнага шкла і пакрываюць спецыяльнай пластыкавай плёнкай. Затым магутны запісваючы лазер з лічбавым праграмным кіраваннем ад кампутара наносіць на гэтую плёнку ямачкі рознай даўжыні, якія змяшчаюць карысную музычную інфармацыю. Працэс тыражавання з эталоннага дыска складаецца ў атрыманні негатыву асноўнай матрыцы і некалькіх пазітываў, якія выкарыстоўваюцца для штампоўкі серыйных лазерных дыскаў.

У аснове працы ляжыць з’ява фотаэфекту. Прынцып сістэмы счытвання складаецца ў тым, што лазерны прамень дыяметрам 1,6 мкм накіроўваецца на паверхню кампакт-дыска, якi верціцца з вялікай хуткасцю. Адлюстроўваючыся ад нанесеных на дыск паглыбленняў, прамень трапляе на прыёмнік святла (фотаэлемент), які ў залежнасці ад характарыстык святла, якое на яго пападае, выдае вельмі слабыя электрычныя сігналы рознай велічыні, якія ўтрымліваюць інфармацыю ў выглядзе лічбаў, складзеную з нулёў і адзінак.

б) віды магчымай інтэрферэнцыі:

з - сінтаксічная (из), (с),

у, ў - сінтаксічная (в),

асноўны слой - сінтаксічная (основной слой),

эталонны дыск - сінтаксічная (эталонный диск),

з вельмі чыстага - сінтаксічная (из очень чистого),

у аснове працы ляжыць з’ява - сінтаксічная (в основе работы),

з лічбавым праграмным кіраваннем - сінтаксічная (с числовым программным управлением),

алюмінію – марфалагічная (алюминия),

лаку - марфалагічная (лака),

грампласцінак - фанэтычная (грампластинок),

тыражыруймыя - марфалагічная (тиражируемые),

нейтральнага - марфалагічная (нейтрального),

негатыву - марфалагічная (негатива).

в) тэрміны:

кампакт-дыск, грампласцінка, эталонны, лазер, негатыў, фотаэфект, прыёмнік, фотаэлемент, электрычныя сігналы.

Прыклады словаўтваральнай інтэрферэнцыі:

зробленага (сделанного),закадаваную (закодированную),

выкынанага (выполненного),выпаленых (выжженных),

прэсавання (прессования), паглыбленнях (углублениях),

тыражыруймыя (тиражируемые), запісваючы (записывающий),

электрычныя (электрические), мікраскапічных (микроскопических).