Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык вариант 5

.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
67.58 Кб
Скачать

Министерство образования Республики

УО «Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники»

Факультет заочного и дистанционного обучения

Специальность: Информационные технологии и управление в технических системах

Контрольная работа

по Белорусский язык (профессиональная лексика)

Вариант №5

Суровцева Александра Викторовича

Группа 902423

Зачетная книжка 902423-05

Электронный адрес suroucev@gmail.com

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

Вясна, гуляць, карысны, галава, дваццаць, жыццё, ладаваць, барацьба

Сiстра,ето, шчока.

Цверды дыск, рэзiстар, дзеяслоў, флюс, рампа

Кумпал

Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Звышвысокачастотная тэхніка, галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае і выкарыстоўвае ўласцівасці электра-магнітных хваль у дыяпазоне ад 300 МГц да 3000 ГГц. У залежнасці ад тыпу вырашальных задач сістэмы і прылады звышвысокачастотнай тэхнікі падзяляюць на інфармацыйныя (радыёсувязь, тэлебачанне, радыёлакацыя, радыёнавігацыя і інш.) і энергетычныя ( прамысловыя тэхналогіі, бытавыя прылады, медыцынскае, біялагічнае і хімічнае абсталяванне, перадача энергіі і інш.). Прылады і сістэмы звышвысокачастотнай тэхнікі выкарыстоўваюцца ў навуковых даследваннях па радыёспектраскапіі, фізіцы цвердага цела, ядзернай фізіцы, радыёастраноміі, у апаратуры і абсталяванні ваеннага прызначэння і інш.

Звышвысокачастотныя хвалі па сваіх уласцівасцях набліжаюцца да светлавых, што дазваляе выкарыстоўваць іх для накіраванай перадачы сігналаў. У дыяпазоне ЗВЧ да 10 ГГц страты ў атмасферы Зямлі нязначныя, а хвалі з частатой больш за 30 МГц праходзяць праз іанасферу без адбіцця. Таму ЗВЧ дыяпазон выкарыстоўваецца для далёкай і блізкай (спадарожнікавай) касмічнай сувязі, даследаванняў радыёвыпраменьвання Сонца і іншых касмічных аб’ектаў. Перыяд ЗВЧ ваганняў сувымерны з часам пралёту электронаў у міжэлектроднай прасторы звычайных электравакуумных прылад, што вымагае выкарыстанне ў апаратуры ЗВЧ іх спецыяльных тыпаў (клістронаў, магнетронаў, лямпаў бягучай хвалі, мазераў на цыклатронным рэзанансе, гіраконаў і інш.), а таксама паўправадніковых прылад (тунэльных, лавінапралётных, Гана дыёдаў, ЗВЧ транзістараў і інш.). Пашыраны спецыяльныя лініі перадачы , а таксама фільтры ЗВЧ. У ЗВЧ дыяпазоне можна размясціць значна большую колькасць каналаў сувязі, чым на больш нізкіх частотах, што дазваляе ажыццяўляць многаканальную тэлефонную, радыё- і тэлевезійную сувязь.

а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi тэксту:

- назоўнiкi роднага склону: навукі, тэхнікі, хваль, задач, сігналаў, сувязі, даследаванняў, аб’ектаў, ваганняў, электронаў, прылад, тыпаў, клістронаў, магнетронаў, лямпаў, мазераў, гіраконаў, перадачы;

- зваротныя дзеясловы: выкарыстоўваюцца, набліжаюцца, выкарыстоўваецца;

- аддзеяслоўныя назоўнiкi: (без) адбіцця, пралёту, перадачы, выкарыстанне;

б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi:

- апавядальныя сказы: усе сказы тэксту;

- сказы з аднароднымі членамі, якія ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прыкмет, прадметаў:

У залежнасці ад тыпу вырашальных задач сістэмы і прылады звышвысокачастотную тэхніку падзяляюць на інфармацыйныя (радыёсувязь, тэлебачанне, радыёлакацыя, радыёнавігацыя і інш.) і энергетычныя ( прамысловыя тэхналогіі, бытавыя прылады, медыцынскае, біялагічнае і хімічнае абсталяванне, перадача энергіі і інш.).

Прылады і сістэмы звышвысокачастотнай тэхнікі выкарыстоўваюцца ў навуковых даследваннях па радыёспектраскапіі, фізіцы цвердага цела, ядзернай фізіцы, радыёастраноміі, у апаратуры і абсталяванні ваеннага прызначэння і інш.

Перыяд ЗВЧ ваганняў сувымерны з часам пралёту электронаў у міжэлектроднай прасторы звычайных электравакуумных прылад, што вымагае выкарыстанне ў апаратуры ЗВЧ іх спецыяльных тыпаў (клістронаў, магнетронаў, лямпаў бягучай хвалі, мазераў на цыклатронным рэзанансе, гіраконаў і інш.), а таксама паўправадніковых прылад (тунэльных, лавінапралётных, Гана дыёдаў, ЗВЧ транзістараў і інш.).

- складаназалежныя сказы з рознымі відамі сувязі:

Перыяд ЗВЧ ваганняў сувымерны з часам пралёту электронаў у міжэлектроднай прасторы звычайных электравакуумных прылад, што вымагае выкарыстанне ў апаратуры ЗВЧ іх спецыяльных тыпаў (клістронаў, магнетронаў, лямпаў бягучай хвалі, мазераў на цыклатронным рэзанансе, гіраконаў і інш.), а таксама паўправадніковых прылад (тунэльных, лавінапралётных, Гана дыёдаў, ЗВЧ транзістараў і інш.).

- словазлучэнні-тэрміны: звышвысокачастотная тэхніка, электра-магнітныя хвалі, цвёрдае цела, ядзерная фізіка, хвалі з частатой…, ЗВЧ дыяпазон, касмічная сувязь, ЗВЧ ваганні, міжэлектродная прастора, электравакуумныя прылады, паўправадніковыя прылады, Гана дыёды.

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

Публіцыстычны сталь.

Iнтэрнэт - гэта вялiкая колькасць камп'ютэраў, размешчаных па ўсiх кропках земнога шару i злучаных памiж сабой кабелем, радыё цi спадарожнiкавым сiгналам. Таксама гэта глабальная камп'ютэрная сетка, пры дапамозе якой можна перадаваць даныя з аднаго кампютэра ў другi.

Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

Ахова арганізмаў ад выпраменьвання

Выпраменьванні рыдыёактыўных рэчываў аказваюць вельмі моцнае ўздзеянне на ўсе жывыя арганізмы. Нават слабае выпраменьванне, якое пры поўным паглынанні павышае тэмпературу цела толькі на 0,001°C, парушае жыццядзейнасць клетак.

Пры рабоце з любой крыніцай радыяцыі (радыёактыўныя ізатопы, рэактары і інш.) неабходна прымаць меры па радыяцыйнай ахове ўсіх людзей, якія могуць трапіць у зону дзеяння выпраменьвання.

Самы просты метад аховы – гэта вывад персаналу з крыніцы выпраменьвання на дастаткова вялікую адлегласць. Нават без уліку паглынання ў паветры інтэнсіўнасць радыяцыі ўбывае адваротна прапарцыянальна квадрату адлегласці ад крыніцы. Таму ампулы з радыёактыўнымі прэпаратамі не рэкамендуецца браць рукамі. Трэба карыстацца спецыяльнымі шчыпцамі з доўгім дзяржаннем.

У тых выпадках, калі аддаленне ад крыніцы выпраменьвання на дастаткова вялікую адлегласць немагчыма, выкарыстоўваюць для аховы ад выпраменьвання перашкоды з паглынаючых матэрыялаў.

Найбольш складаная ахова ад γ-праменяў і нетронаў з-за іх вялікай пранікальнай здольнасці. Лепшым паглынальнікам γ-праменяў з’яўляецца свінец. Павольныя нейтроны добра паглынаюцца борам і кадміем. Хуткія нейтроны папярэдне запавольваюцца з дапамогай графіту.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ) былі прыняты рэкамендацыі па дадатковых мерах бяспекі энергетычных рэактараў. Гэтыя дадатковыя меры прывядуць да некаторага павышэння расходаў на атрыманне адной кілават-гадзіны электраэнергіі. Устаноўлены больш жорсткія рэгламенты працы персаналу АЭС.

Тэзісы артыкула “Ахова арганізмаў ад выпраменьвання”

Радыёактыўныя выпраменьванні з’яўляюцца вельмі небяспечнымі для жывых арганізмаў.

Пры рабоце з любой крыніцай радыяцыі неабходна прымаць меры па радыяцыйнай ахове ўсіх людзей.

Самы просты метад аховы – гэта вывад персаналу з крыніцы выпраменьвання на дастаткова вялікую адлегласць.

Ампулы з радыёактыўнымі прэпаратамі нельга браць рукамі, а неабходна карыстацца спецыяльнымі шчыпцамі з доўгім дзяржаннем.

Калі аддаленне ад крыніцы выпраменьвання немагчыма, то выкарыстоўваюць перашкоды з паглынаючых матэрыялаў.

Павольныя нейтроны добра паглынаюцца борам і кадміем, а хуткія нейтроны папярэдне запавольваюцца з дапамогай графіту.

МАГАТЭ былі прыняты рэкамендацыі па дадатковых мерах бяспекі энергетычных рэактараў.

Заданне 5. Знайдзiце памылкi ў тэксце. Выпраўце iх.

Базы данных - гэта сукупнасць, вызначанная для захоўвання вялiкiх аб'ёмаў iнфармацыi i праграмных модуляў, якая здзяйсняе кiраванне данымi, iх выбарку, сарцiроўку i iншыя падобныя дзеяннi. Iнфармацыя базы даных захоўваецца ў адной або некалькiх таблiцах. Любая таблiца з даннымi складаецца з набора аднатыпных запiсаў, размешчанных адзін за адным. Яны ўяўляюць сабой радкi таблiцы, якiя можна дабаўляць, знiшчаць або змяняць. Кожный запiс з'яуляецца наборам iменаваных палёў або ячэяк, якiя могуць захоўваць самаю разнастайную iнфармацыю, пачыная ад нараджэння i заканчвая падрабязным апiсаннем кулiнарнага рэцэпту.

Заданне 6. Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны.

Зараджэнне тэлебачання адносіцца да 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Яно непарыўна звязана з развіццём электратэхнікі і яе практычным ужыванем, у прыватнасці для сувязі на вялікія адлегласці. Магчымасць хуткай перадачы паведамленняў на вялікія адлегласці ў выглядзе электрычных сігналаў наводзіла на думку аб выкарыстанні аналагічных прынцыпаў для перадачы выявы на адлегласць.

Першыя праекты сістэм для электрычнай перадачы выяў былі прапанаваны ў хуткім часе пасля вынаходства тэлеграфа і адносіліся яшчэ не да тэлебачання ў сучасным разуменні гэтага слова, а да фотатэлеграфіі, гэта значыць перадачы адзінкавых нерухомых выяў (чарцяжоў, малюнкаў і г.д.). Яны былі заснаваны на выкарыстанні хімічнага дзеяння току і ўжыванні розных механічных прылад у перадавальных і прыёмных апаратах. Перадача сігналаў ажыццяўлялася па дротах, прымаемыя выявы фіксаваліся на паперы.

Першыя поспехі ў перадачы нерухомых выяў па лініях сувязі прыцягнулі ўвагу вучоных і вынаходнікаў да праблемы тэлебачання. Але для пераходу ад фотатэлеграфіі да тэлебачання, гэта значыць да непасрэднай перадачы выяў, якія рухаюцца, патрабаваліся новыя метады і тэхнічныя сродкі, неабходна было пераадолець вялізныя тэхнічныя цяжкасці. Тэлебачанне, або бачанне на адлегласці за межамі непасрэднага зрокавага ўспрымання аб'ектаў чалавекам, магло быць ажыццёўлена на падставе пераўтварэння святла ў электрычныя сігналы.

Для практычнага вырашэння праблемы тэлебачання трэба было знайсці такі спосаб перадачы малюнкаў, які дазваляў бы замяніць вялікую колькасць ліній сувязі паміж перадавальнымі і прыёмнымі прыладамі адной лініяй, гэта значыць, перайсці ад складанай шматканальнай сістэмы да больш простай, аднаканальнай. Гэты пераход азначаў замену адначасовай перадачы ўсіх элементаў малюнка на пачарговую.

Прыклады магчымай iнтэрферэнцыi:

марфалагічная

словаутваральная

сінтаксічная

току

якія рухаюцца

прыцягнулі ўвагу

дазваляў

тэхнічныя

звязана

да праблемы

з

Тэрмiны:

Тэлеба́чанне (грэч.: τήλεдалёка і лат. video — бачу) — сістэма сувязі для трансляцыі і прыёму рухомых малюнкаў і гуку на адлегласці.

Тэлегра́ф (грэч.: tele — «далёка» + grapho — «пішу») — прыстасаваньне для перадачы інфармацыі, пераважна тэкставай на вялікія адлегласьці.

Электры́чны ток - упарадкаваны рух зараджаных часціц.