Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТЭМА 5. КРЭЎСКАЯ УНІЯ.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
98.82 Кб
Скачать

Гарадзельская унія 1413 г.

2  кастрычніка 1413 г. у замку Гародла на Заходнім Бугу былі сабраны некаторыя польскія феадалы і 47 феадалаў-католікаў Вялікага княства Літоўскага. Там на Сойме быу прыняты Гарадзельскi прывiлей. Гэта была новая унiя мiж ВКЛ i Польшчай, якая давала некаторыя правы вышэйшай літоўскай шляхце і зноў змяшчае ўсабе абавязацельства, што пасля смерці Вітаўта, літоўскае баярства выбера сабе вялікага князя са згоды караля і польскіх паноў. Са свайго боку і палякі абяцалі, што ў выпадку смерці Ягайлы, без нашчадкаў, яны не выберуць сабе караля без парады з радай Вялікага княства Літоўскага. Гарадзельскі  прывілей з´яўляецца актам уніі, якая  дае  самастойнасць Вялікаму княству Літоўскаму.

Унiя адмяняла большую частку Крэўскай ўніі 1385, падцвярджала існаванне Вялікага Княства Літоўскага ў якасці незалежнай дзяржавы. У той самы час прызнавала вярхоўнасць польскага караля.Унія ўніфікавала агульную палітыку двух дзяржаў, уводзіла агульныя інстытуты, агульныя польска-літоўскія соймы і сходы, ўрады ваяводаў і кашаталянаў на Літве. Літоўская шляхта зраўнялася з польскімі родамі.

У Гарадло было падпісана 3 прывілеі (граматы).

Першы прывілей- выдадзены ад 47 польскіх феадалаў надзяляў 47 літоўскіх феадалаў-каталікоў сваімі прыватнымі гербамі.

Другі прывілей - падпісаны 47 літоўскімі феадаламі падцьвярджаў прыняцьцё імі польскіх прыватных гербаў. Літоўская шляхта абяцала быць з польскай у вечным сяброўстве. Адзначалася, што ў выпадку сьмерці Вітаўта выбары новага вялікага князя літоўскага мусілі адбывацца пры згодзе з польскай шляхтай. А ў выпадку сьмерці Ягайлы - выбары польскага караля мусілі адбывацца пры згодзе літоўскай шляхты. Меў 45 пячатак.

У трэцім прывілеі(названы Гарадзельскім прывілеям 1413) Ягайла і Вітаўт абавязваліся прызначаць на дзяржаўныя пасады толькі шляхцічаў-каталікоў, якія маюць гербы. Іх грамадскае становішча падвышалася да князёў Рурыкавічаў і Гедэмінавічаў. У Прывілеі было запісана пра яднаньне ВКЛ і Польшчы, аднак гарантавалася адасобленасьць улады вялікага князя літоўскага і яго самастойнасьць.

Трэці прывілей, выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта, уяўляў сабою дакумент адкрытай каталіцкай агрэсіі і меў на мэце не саюз дзвюх дзяржаў, а ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму, ідэалагічнае падаўленне і падпарадкаванне народа каталіцкаму духавенству.

Так, у артыкуле 1 хлустліва сцвярджалася, што з таго часу, як была прынята польская карона “ з мэтай пашырэння хрысціянскай веры “, дзяржавы і землі, з´яднаныя ў Вялікім княстве Літоўскім былі “ прысвоены, уключаны, злучаны, перададзены “ польскаму каралеўству са згоды князеў, паноў, шляхты, службовых асоб і баяраў Вялікага княства Літоўскага. Далей гаварылася, ад імя Ягайлы і Вітаўта, што “ землі, якія заўседы да гэтага часу яны маюць у поўным уладанні на падставе права наследвання, як законныя гасудары са згоды і волі паноў, шляхты, баяраў другі раз інкарпаруюць, далучаюць, укараняюць у Каралеўства Польскае, прысвойваюць яму, злучаюць і аб´ядноўваюць з ім, звязваюць саюзам і назаўседы замацоўваюць".У другім артыкуле паведамлялася, што ўсе цэрквы і ўвесь клір названых вышэй земляў Літвы, як саборныя, манастырскія,прыхадскія, абшчынныя, віленскія і астатнія,якія будуць заснаваны, ва ўсіх іх свабодах, імунітэтах, прывілегіях, звычаях агульных захоўваць згодна звычаю каралеўства Польскага. Трэці артыкул павядае нам аб тым, што карыстанне благамі дадзенага прывілея звязвалася з прыналежнасцю да каталіцкага веравызнання. Далей змяшчалася наступнае: паны і шляхцічы мелі права валодаць на раўных правах сваімі водчынамі, як і паны каралеўства Польскага, і маюць магчымасць прадаваць, абменьваць, дарыць па звычаям каралеўства Польскага. Таксама гаворыцца, што пасля смерці бацькі дзеці не павінны пазбаўляцца спадчынных іменій. Паны абавязуюцца будаваць і выпраўляць крэпасці і ваенныя дарогі; плаціць подаці. Усе паны і шляхцічы зямель літоўскіх абавязуюцца захоўваць вернасць, як каралю польскаму, так і вялікаму князю літоўскаму. Гаварылася і аб тым, што ў Вільні будуць заснаваны ваяводства і кашцялянства Віленскае,а таксама ў Троках. Ураднікам прызначаліся толькі каталіцкай веры паклоннікі і падуласныя святой Рымскай царкве.

Трэба адзначыць, што прывілей 1413 года значна пашырае прававое становішча шляхціча, вызваляе яго ад усякага роду павіннасцей, за выключэннем ваеннай службы і замкавай павіннасці. Ягайла хацеў  звязаць унітарнае пытанне з інтарэсамі шырокіх слаеў шляхты. Збліжэнне з Польшчай і знаемства з яе палітычным строем прымушалі шляхту імкнуцца да большага пашырэння сваіх правоў. Шляхта не магла не бачыць, што рэалізацыя яе пажаданняў магла быць толькі пры цесным саюзе Літвы з Польшчай. Які характар прымуць польска-літоўскія  адносіны – для шляхты гэта мела важнае значэнне. Прывілей 1413 года наносіў моцны ўдар літоўскім магнатам, ураўноўваў іх з шляхтай у сферы грамадзянскай праваздольнасці і палітычных правоў. За магнатамі заставаліся толькі службовыя прэрагатывы, і яны разумелі, што далейшае збліжэнне з Польшчай можа прывесці да страты баярствам свайго палітычнага ўплыву і становішча. Уласна кажучы, пытанне прымала інакшы від і зводзілася да пытання аб барацьбе са шляхтай на выснове пашырэння палітычных і юрыдычных праў апошняй. У шляхце польскія дыпламаты атрымалі вернага саюзніка. Палякі пры ўніі ўлічвалі існуючыя суадносіны сіл, узяўшы ад баяр запіс, у якім падкрэсліваліся саюзныя абавязацельства Літвы ў адносінах да Польшчы. Такога роду запіс быў выдадзены і палякам і літоўцам. Але ўнія 1413 года з´явілася такой жа нетрывалай, як і ранейшыя пагадненні Польшчы і Літвы. Літоўскае баярства не хацела прызнаваць адзінства абедзвюх дзяржаў, нават з асобным гасударом для Літвы, і пасля смерці Вітаўта Вялiкiм князем у 1430г стау Свiдрыгайла, малодшы брат Ягайлы. Ен выступiу супраць вымушанай прапольска-каталiцкай палiтыкi i iмкнууся стварыць лiтоуска-рускую дзяржаву з апорай на праваслауе, у вынiку чаго ВКЛ стала ў варожыя адносіны да Польшчы.