Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТЭМА 5. КРЭЎСКАЯ УНІЯ.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
98.82 Кб
Скачать

Учреждение образования

БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ

ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ

Факультет заочного и дистанционного обучения

Специальность: Искусственный Интеллект

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

ПО Истории Беларуси

Вариант №5

ТЭМА 5. КРЭЎСКАЯ УНІЯ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА 1386–1392 гг. У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ

План

  1. Крэўская унія 1385 г. – інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”.

  2. Грамадзянская вайна 1386–1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г.

Крэўская унія 1385 г. – інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”.

Пасля смерці Альгерда (1377 г.) ўлада, у абыход старэйшых братоў, была перададзена аднаму з яго сыноў Ягайлу, але браты не хацели прызнаваць яго. Адразу ж некаторыя ўдзельныя князі пачалі адкладацца ад ВКЛ. Увосень таго ж года адзін са старэйшых Альгердавічаў, Фёдар Ратненскі, прынёс ленную прысягу каралю Польшчы і Венгрыі Людовіку Анжуйскаму, пазначаючы пры гэтым, што лічыць за сабой больш правоў на ўладу, чым за Ягайлам. Зімой 1377/78 г. Андрэй Полацкі, з’ехаў спачатку ў Пскоў, а потым – у Маскву. Праз год пад верхавенства Масквы перайшоў Дзмітрый Альгердавіч Бранскі. Уладзімір Кіеўскі, верагодна, аддаўся пад пратэктарат Арды, бо пачаў выпускаць уласныя манеты з выявай татарскай тамгі. Тым часам у 1378 г. Скіргайла прадпрыняў дыпламатычны ваяж у Еўропу, дзе вёў перамовы аб магчымым хрышчэнні Літвы ў каталіцтва і шукаў падтрымкі ў барацьбе з маскоўскімі (а магчыма, і ўнутранымі) «схізматыкамі».

Узрастанне ўнутранай напружанасці прывяло да паралічу ўсходняй палітыкі ВКЛ у вельмі адказны момант. У 1380 г. Ягайла, будучы саюзнікам уладара Залатой Арды Мамая, ухіліўся ад удзелу на яго баку ў Кулікоўскай бітве (магчыма, з-за ненадзейнасці свайго войска), што ў значнай ступені вызначыла разгром Мамая Дзмітрыем Данскім. Улічваючы, што сілы маскоўскага і татарскага войскаў у Кулікоўскай бітве былі амаль роўныя (гэтым тлумачацца вельмі цяжкія страты пераможцаў), можна не сумнявацца, што сумесныя сілы Ягайлы і Мамая мелі б вялікую перавагу. Такім чынам, спазненне войска ВКЛ на бітву прывяло да страты рэальнага шанца ліквідаваць маскоўскі аб’яднаўчы цэнтр і забяспечыць поўную перавагу ВКЛ у арэале старажытнарускай цывілізацыі. Замест таго два цэнтры прыцягнення захаваліся. Канкурэнцыя паміж імі ў далейшым вызначала палітычную атмасферу і ход этнічных працэсаў ва Усходняй Еўропе на працягу некалькіх стагоддзяў. Не былі прыняты ніякія меры і для захавання самастойнай Літоўскай мітраполіі, калі мітрапаліт Кіеўскі і Літоўскі Кіпрыян пасля смерці мітрапаліта Маскоўскага Алексія стаў адзіным мітрапалітам Ўсяе Русі і вясной 1381 г. пераехаў у Маскву. Такая палітыка Ягайлы і яго прыхільнікаў, магчыма, тлумачылась не толькі ўнутраным супраціўленнем, але і расчараваннем у перспектывах далейшай усходняй экспансіі.

Зварот новых віленскіх уладароў да заходняга вектару закранаў інтарэсы старога Кейстута, які пры жыцці Альгерда «спецыялізаваўся» на заходняй палітыцы. Яго незадаволенасць яшчэ больш распальвалі інтрыгі Тэўтонскага ордэна, які ў 1380 г. заключыў сепаратнае пагадненне з Ягайлам, аб’ектыўна накіраванае супраць Кейстута.  Вынікам стала ўсобіца паміж Кейстутам і Ягайлам у 1381–82 гг., у ходзе якой Кейстут спачатку змясціў Ягайлу і пакараў смерцю Вайдзілу, але ў наступным годзе Ягайла захапіў яго і змарыў у турме. Сын Кейстута Вітаўт цудам пазбег смерці і ўцёк у Прусію.

Пераможцы Ягайла і Скіргайла з іх галоўным дарадцам Ганулам за падтрымку, аказаную крыжакамі, вымушаны былі восенню 1382 г. падпісаць шэраг пагадненняў з Тэўтонскім ордэнам і абавязаліся ў чатырохгадовы тэрмін прыняць каталіцтва. Гэта сведчыць, што канчатковы выбар быў ужо фактычна зроблены, хаця і не афрормлены.

Становішча ў краіне заставалася вельмі напружаным. Пад час усобіцы Андрэй Альгердавіч, відаць, аднавіў кантроль над Полацкам. Грозную небяспеку ўяўляў сабой і Вітаўт, які з братамі Таўцівілам і Жыгімонтам аддаўся пад апякунства Тэўтонскага ордэна і з яго вайсковай дапамогай у 1383 г. распачаў набегі на Літву. Са старэйшых братоў Ягайлы яго падтрымліваў, відаць, толькі Канстанцін, які ў 1383 г. разам з ім вёў перамовы з ордэнам.

У такіх умовах партыя, узначаленая Ягайлам, знайшла моцнага саюзніка ў польскай магнатэрыі, якая якраз у гэты час шукала аптымальны варыянт вырашэння дынастычнай праблемы. Папярэдні кароль Польшчы і Венгрыі Людовік Анжуйскі памёр у 1382 г., не меў сыноў і пакінуў дзвюх незамужніх дачок. Пры яго жыцці былі дасягнуты пагадненні аб тым, што абедзве дачкі будуць абвенчаны з германскімі прынцамі (адпаведна з дынастый Люксембургаў і Габсбургаў), якія і павінны былі стаць каралямі Польшчы і Венгрыі. Сярод польскай знаці былі свае разлікі, і для часткі яе дынастычны шлюб з Ягайлам здаўся больш прывабным, чым з’яўленне на пасадзе караля нямецкага паходжання. Відавочна, што ў саюзе з Германіяй Польшча магла быць толькі вядомай, а ў саюзе з ВКЛ – вядучай сілай.

Што да ВКЛ, то набыццё недастаючых атрыбутаў цывілізацыі праз пасрэдніцтва непасрэднага заходняга суседа мела як свае перавагі, так і недахопы. Пэўнае абмежаванне дзяржаўнага суверэнітэту, звязанае з уніяй, амаль непазбежна стварала тэндэнцыю да паланізацыі пануючага кола. У той жа Польшчы, якая ў працэсе хрысціянізацыі захавала статус самастойнай дзяржавы, такія тэндэнцыі былі значна слабейшымі.

Але ў канкрэтнай палітычнай сітуацыі асабівага выбару ў Ягайлы не было. Спроба ўвесці каталіцтва без моцнай падтрымкі магла прывесці да страты ўлады, у той час як курс на збліжэнне з Польшчай дазволіў яму летам 1384 г. прымірыцца з найбольш небяспечным сапернікам – Вітаўтам, які вярнуўся ў ВКЛ і зноў атрымаў Горадна, Берасце і Падляшша. На пачатку 1385 г. літоўскія паслы выехалі ў Польшчу для абмеркавання ўмоў дынастычнай уніі праз шлюб Ягайлы з юнай каралевай Ядзвігай Анжуйскай. Адчуваючы складанасць унутрыпалітычнага становішча Ягайлы і яго прыхільнікаў, польскі бок высунуў вельмі жорсткія ўмовы – Ягайла мог ажаніцца на польскай каралеве і сам стаць каралём, але узамен ён павінен быў на вечныя часы далучыць ВКЛ да Польшчы, перадаць ёй частку спрэчных тэрыторый і разам з падданымі прыняць каталіцкую веру. Тым не менш гэтыя ўмовы былі прынятыя.Унія была падпіса ў Крэве 14 жніўня 1385 г. Ягайлам, Скіргайлам, Карыбутам і Лугвенем Альгердавічамі разам з Вітаўтам, даючы пачатак якасна новаму этапу гісторыі ВКЛ. У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслава, быў абвянчаны з каралевай Ядвігай, затым каранаваны. Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх князёў ВКЛ была ўзята прысяга на вернасць каралю.