Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТЭМА 5. КРЭЎСКАЯ УНІЯ.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
98.82 Кб
Скачать

Грамадзянская вайна 1386–1392 гг. У Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г.

У студзені 1386 года адбыўся Ваўкавыскі зезд, дзеабмяркоўваліся палітычна-прававы статус і прэрагатывы Польшчы і Вялікага княства літоўскага ў межах будучага саюза. Згодна дамоўленнасці Вялікае княства Літоўскае захоўвала сваю незалежнасць; фінансы; грошы; войска; сімволіку; самастойна праводзіла знешнюю палітыку, акрамя пытанняў, што закраналі сумесныя інтарэсы з Польшчай. Да агульнай кампетэнцыі была аднесена і супольная абарона абедзвюх краін. Унія сувярэнных дзяржаў, злучаных асобай аднаго ўладара не выходзіла за рамкі класічнай канфедэрацыі. Такім чынам, статус Ягайлы, як сцвярджае польскі гісторык С.Кучынскі, вызначыўся як манарх дзвюх дзяржаў. Тут жа ў Ваўкавыску польскія паслы абвясцілі Ягайлу гаспадаром Польшчы і ўручылі яму дэкларацыю аб абранні яго каралем, што 2 лютага 1386 года была фармальна падцверджана на элекцыйным зездзе ў Любліне. Але пытанне аб тым, лічыўся Ягайла каралем Польскім ці толькі мужам і сакіраўніком каралевы ў гістарычнай літаратуры спрэчнае. Ен быў каранаваны, але першыя граматы даюць яму тытул:” господин и опекун королевства Польского”. Пазней, ен заўседы тытуліруе сябе:”король Польский, верховный князь литовский и вотчич русский”. Таксама есць звестка, што пасля смерці Ядвігі ў 1399 годзе, узнікла пытанне аб праве Ягайлы на Польскую карону, патрабавалася новае яго прызнанне.

Пасля пяцімесячнай паузы паміж Крэвам і Ваўкавыскам вельмі хутка адбыліся наступныя падзеі: 12 лютага 1386 года Ягайла прыбыў у Кракаў; 15 лютага змяніў праваслаўе на каталіцтва, а імя Якаў на Ўладзіслаў; 18 лютага абвянчаўся з Ядвігай; 4 сакавіка – адбылася каранацыя. Вядома, што менавіта прыняцце каталіцтва і было адной з умоў уніі. Але не ўсе насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, як абяцаў гэта Ягайла, прыняло каталіцкую веру. З князеў, апроч Ягайлы, без чаго ен не мог стаць Польскім каралем, прынялі новую веру Вітаўт, Карыгайла, Свідрыгайла, узяўшы новыя імены: Аляксандр, Казімір і Балеслаў. Аднак іншыя князі не згадзіліся з гэтым абнаўленнем. Асабліва звяртае на сябе ўвагу той факт, што Скіргайла, які ўзначальваў цэрэмонію перахрышчэння свайго брата Ягайлы, яго шлюб з Ядвігай, і яго ўступленне на каралеўскі пасад, не прыняў каталіцтва, а застаўся праваслаўным. У 1385—1386гг. Скіргайла актыўна бараніў і вайскова, і палітычна Вялікае Княства Літоўскае ад нямецкіх рыцараў і ад сваіх братоў, у першую чаргу Андрэя Альгердавіча Полацкага. Менавіта ён быў надзейным абаронцам інтарэсаў Ягайлы ў ВКЛ у гэты перыяд, прымусіў прысягнуць на вернасць каралю і вялікаму князю Юрыя Святаславіча смаленскага ў 1386г. У выніку такіх дзеянняў Ягайла 28 красавіка 1387 г. выдае прывілей Скіргайлу, дзе вылучае яго на першае месца сярод усіх Альгердавічаў у ВКЛ, пацвярджае наданне яму Троцкага княства і дадаткова надае Полацкую зямлю.

Палітыка Ягайлы, адказваўшая інтарэсам, у першую чаргу, польскіх магнатаў і шляхты, выклікала ў Літве энэргічную апазіцыю ў асяродзі руска-беларускай знаці. Кіраўніком незадаволеных і стаў брат караля – Вітаўт.

У 1388 годзе справа дайшла да ўзброенага сутыкнення паміж Вітаўтам з Ягайлам. Вітаўта адразу ж падтрымаў Тэўтонскі ордэн, які разлічваў знішчыць польска-літоўскую ўнію. Варожую пазіцыю да польска-літоўскай уніі займала і Венгрыя. Ягайла, дзеля пэўнага спакою ў адносінах з нямецкімі рыцарамі, увесь час спрабаваў знайсці выйсце ў дачыненнях з Вітаўтам, які ўяўляў страшэнную небяспеку. З ініцыятывы польскага караля Вітаўт у канцы 1391 г. атрымлівае амаль поўнасцю свае дзедзічныя ўладанні. Ягайла быў вымушаны пайсці на кампраміс. У выніку перагавораў у Востраве 5 жніўня 1392 года было заключана пагадненне паміж польскім каралем і вялікім князем літоўскім Ягайлам, і князем гарадзенскім, і князем трокскім Вітаўтам, аб перадачы апошняму ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім. Такім чынам, Вітаўт з гэтага часу займае папярэднюю пазіцыю Скіргайлы ў дзяржаўным жыцці ВКЛ.

На падставе пагаднення Вітаўт фактычна быў прызнаны Вялікім князем Літоўскім. Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персанальнай уніі.

Адасобленнасць Вялікага княства Літоўскага ад Польшчы падтрымлівалася яшчэ і тым, што само княства не было дзяржавай унітарнай, а ўяўляла сабой сваеасаблівую феадальную федэрацыю, у якой да цэнтральнай часткі дзяржавы далучаліся землі-княствы са значнымі аўтаномнымі правамі. Феадалы гэтых земляў не ўдзельнічалі ў вырашэнні пытання аб уніі і таму не лічылі сябе звязанымі ўмовамі гэтага дагавору. Без іх жа ўдзелу нельга было вырашаць пытанне аб характары саюза княства з Польшчай.