Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
30-35.docx
Скачиваний:
171
Добавлен:
30.04.2019
Размер:
54.5 Кб
Скачать

32.Асноўныя канцэпцыі утварэння вкл.

Аб першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры Літвы ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі. Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкау, звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян. а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў. Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М.Ермаловіча. Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі. аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыняцце ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія доўгі час панавалі ў гістарычнай навуцы, відаць, і сталі прычынай таго, што працы М.Ермаловіча ўбачылі свет толькі ў апошнія гады. Магчыма, не з усімі вывадамі і назіраннямі М.Ермаловіча можна пагадзіцца. але яго погляды на гісторыю Беларусі па некаторых пытаннях. яго трапныя меркаванні вельмі цікавыя і маюць права на жыццё. М.Ермаловіч сцвярджае, што гістарычная Літва не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай Аукштайціяй. На яго думку, летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход, і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. "Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі, і, побач з імі з'яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі". У працэсе вывучэння ўмоў утварэння ВКЛ М.Ермаловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а наадварот, "Новагародак паставіў яго (Міндоўга) сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты - заваявання Літвы". Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарыстал палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель.. А.Ф. Вішнеўскі лічыць, што Вялікае княства Літоўскае «з'яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэса паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў». Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна было стаць аб'ядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але ж справа ў тым, што Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Наадварот, цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў - з крыжакамі і татара-манголамі - быў адносна бяспечнаі тэрыторыяй. Менавіта Новагародская зямля разам з суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зараджэння новай дзяржавы, якая атрымала назву Літоўскае княства. Нездарма ж першы князь гэтага дзяржаўнага утварэння - Міндоўг - зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]