- •1.Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны
- •2. Творы беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •5) Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі другой паловы 50-60 гг.. Эвалюцыя вершаванага мастацтва ў 70-80-я гг..
- •6) Жанравае і тэматычнае развіццё беларускай прозы ў 60-80 гг.
- •9.Аркадзь куляшоў(1914—1978)
- •12. Філасафізм паэтычнага эпасу а. Куляшова ( Цунамі, Варшаўскі шлях)
- •14. Лірыка п.Броўкі: трагедыйныя матывы ў творах ваеннага чксу, глыбіня аўтаскага пачуцця, адбітак часу
- •15. Духоўны свет лірычнага героя п.Броўкі ў паэзіі 50-70-х гг. Маральна гуманістычная пазіцыя паэта.
- •17.Паэзія п. Панчанкі. Этапы творчай эвалюцыі. (вершы, што курсівам—выпішыце ў дзённік і цытуйце. Ён будзе рады. Матэрыял з яго ж падручніка. :)
- •18. Паэзія панчанкі ваеннага часу
- •18. Паэзія панчанкі ваеннага часу
- •20. Адлюстраванне сучасных праблем у паэзіі п. Панчанкі другой паловы 80—90-х гг. Аўтарская пазіцыя, адметнасць стылю.
- •21. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя творчасці Максіма Танка.
- •23. Агляд творчасці м.Лынькова 20-30-х гг. Ас-сці аўтарск. Стылю
- •25. Ваеннае мінулае ў мастацкім паказе і. Мележа.
- •31. Ваенная тэма і філасофскія матывы ў паэзіі Аляксея Пысіна
- •34. Шматграннасць творчай асобы у. Караткевіча.
- •35. Асноўныя тэмы і вобразы паэзіі у.Караткевіча. Кніга “Быў. Ёсць. Буду”
- •33. Праблемы сацыяльнага і духоўнага жыцця ў аповесці а. Кулакоўскага “Нявестка”
- •38. Гісторыка-дэтэктыўны жанр у творчасці караткевіча (“дзікае паляванне караля стаха”).
- •39. Каласы пад сярпом тваім.
- •43. Сатыра і гумар у беларускай камедыі 50 -80-х гг. (к.Крапіва, м. Матукоўскі, а. Дзялендзік і інш – два- тры аўтары на выбар)
- •44. Творчасць Янкі Маўра
38. Гісторыка-дэтэктыўны жанр у творчасці караткевіча (“дзікае паляванне караля стаха”).
Гал.у аповесці – канцэптуальнае і ідэйнае стылёвае адзінства творчай задумы пісьменніка. Глыбока вылучана побытавая і сац.псіхалагіч.аблічча ўчарашніх эпох. Арганічна спалучаны факты і вымысел. Гіст.служыць маральнаму і грамадзянскаму выхаванню сучаснікаў. Аповесць па зместу – мастацкі прысуд мясцовай шляхце, якая з цягам часу, вырадзілася з высакарод.рыцарскага класа ў жорсткую разбойніцкую праслойку. Велічнае мінулае бел.народа шляхта магла запляміць і паставіць на службу сваім карыслівым мэтам. Легенду, якая будуецца ў народзе пра справядлівага караля Стаха, шляхтавыкарыст.на карысць сябе. Асобныя прадстаўнікі шляхты Яноўская, Свеціловіч захавалі вернасць традыцыям. Яноўская і Свеціловіч – справядлівая шляхта, але яны асуджаны, не маюць гістар.перспектывы. Выратаванне Надзеі Яноўскай ў тым, каб прымкнуць да інш.сацыял.груп. Мінулае глыбока пранікае ў душу БЕЛАРЭЦКАГА, што становіцца часткай яго светапогляду (паказ.праз каханне).
Як выдатны майстар дэтэкт.жанру раскрыўся Караткевіч у аповесці “Дз.пал.караля Стаха” (1950, 1958, упершыню апублік.у часопісе “Маладосць” у 1964 г.). Цікава і займальна, нібы ў лепшых прыгодніцкіх творах сусветнай літ-ры, пісьменнік распавядае пра сутыкненне Андрэя Беларэцкага з варожай і злой сілай, якой з’яўляецца дзікае паляванне караля Стаха, пра разгадку галоўным героем таямніцы Малога Чалавека і Блакітнай Жанчыны. Захапляе і тая глыбіня, з якой пісьменнік асэнсоўвае нацыянальную гісторыю і народнае жыццё, што асабліва прыкметна адчуваецца ў разважаннях станоўчых герояў. Аповесць – займальны і дынамічны твор. Гал.герой трапляе ў самыя нечаканыя, заблытаныя сітуацыі і выходзіць пераможцам з іх. У аповесці адчуваецца ўплыў апавяд. Конана-Дойла “Сабака Баскервіляў”. Аднак пра незвыч.здарэнні ў Балотных Ялінах Каратк.расказваў па-свойму. У адрозненне ад “чыстага” дэтэктыва пісьменнік паказаў бел.грамадства 80-х гадоў 19 стагод.не толькі ў яго супярэчнасцях, але і ў яго нацыянал., культурнай і гіст.адметнасці. Для эпохі Каратк.важна было выявіць каларыт, атмасферу мінулай эпохі. У аповесці шмат гіст.апісанняў, этнаграфіч. і побытавых падрабязнасцей (танцы ў маёнтку Яноўскай; стравы, напіткі і рэчы ў доме Дубатоўка г.д.).Зварот Каратк.да легенды пра караля Стаха Горскага, вытокі якой сягаюць да пачатку 17ст., быў абумоўлены марай пра вольны і незалежны край, імкненнем абудзіць у беларусаў нац.гонар. Аднак жыццё надзвычай складанае і таямнічае. Каратк.зрабіў цікавы сюжэтны ход. Ён паказаў, што пазней легенду пра караля Стаха і яго паляванне ва ўласных мэтах выкарысталі злыя і хцівыя людзі. І яна такім чынам набыла новы сэнс. Пісьменнік асудзіў у аповесці сацыяльны прыгнёт, тыранію, уціск і дэспатызм, увасабленнем якіх з’яўлялася дзікае паляванне. Адначасова паставіў пытанні аб прызначэнні чалавека, аб сутнасці жыцця і любові да радзімы, паказаў вялікае, прыгожае і чыстае каханне. Асаблівыя сімпатыі выяўляе ён галоўнага героя Андрэя Беларэцкага, які выступае гарачым патрыётам роднай зямлі, асобай дзейснай і высакароднай. У яго словах, разважаннях і думках шмат горычы і болю за Беларусь. Мужным абаронцам людзей, змагаром за праўду і справядлівасць паказаны Андрэй Свеціловіч. Прываблівым і чароўным атрымаўся вобраз Надзеі Яноўскай. Каларытна абмаляваны Дубатоўк. Цэльным і змястоўным паўстае вобраз Рыгора. Андрэй Беларэцкі не проста выкрывае таямнічыя злыя сілы, а змагаецца і дасягае перамогі над імі разам з сялянамі, з тым народам, вусна-паэтыную творчасць якога ён як вучоны-фалькларыст даследуе і з якім цесна звязаны. Сімвалічна гучаць словы Рыгора, сказаныя на развітанне Андрэю Беларэцкаму: “Зброя ў руках. Вось яна. Няхай возьмуць! Не паеду. Маё цартсва – лясы. І гэтае цартсва павінна быць шчаслівым”.