Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел 51-60.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
77.31 Кб
Скачать

55. Галоўныя члены сказа

Дзейнік і выказнік, Яны выражаюць асноуны сэнс сказа.

Дзейнік і спосабы яго выражэння

Дзейнік--гэта галоўны член сказа, які абазначае асобу, прадмет, паняцце

і паясняецца выказнікам.

Самай тыповай формай выражэння дзейніка з'яўляецца назоўнік назоўнага склону: Дзяучынка чытае кнiгу.

У ролі дзейніка часта выступаюць займеннікі: Яны дужа сябравалі, Лявон і Ціхан.

Радзей у ролі дзейніка выступаюць іншыя часціны мовы, Здарылася самае страшнае ; Абое стаялі разгубленыя; Жыць - Радзіме служыць .

Дзейнік можа быць выражаны спалучэннем слоў:Міхаська і Кастусь употайкі пазіралі на Васіля.

Выказнік і спосабы яго выражэння

Выказнік –галоуны член сказа, якi абазначае дзеянне, стан, уласцівасць або якасць таго прадмета, што названы дзейнікам.

Паводле структуры выказнікі бываюць простыя, састаўныя і складаныя. Выказнік, што складаецца з аднаго слова просты, якія выражаюць адну граматычнуюформу:Завіруха буша-вала ўсю ноч і ўвесь дзень.

Выказнік, які складаецца з двух слоў -- з дзеяслова-звязкі і выказальнага слова, называецца састаўным дзеяслоуным. Звязка паказвае на лад і час, дапасуецца да дзей-ніка ў ліку, асобе (або ў родзе): Снег пачау чарнець.

Выказнік састауны iменны:Дарога была знаемая, звыклая. Выражэнне простага выказніка

Інфінітыў можа выступаць у ролі выказніка ў асабовых сказах, напрыклад: На полі працаваць - ураджай здабываць.

Просты іменны выказнік звычайна выражаецца назоўнікам у форме назоўнага або творнага склону, напрыклад: Сын Андрэй у акадэміі дактарантам.

Просты выказнік можа быць выражаны лічэбнікам і займеннікам. Напрыклад: яе дом -- самы першы ад лесу.

56.. Даданыя члены сказа

Дапаўненне -даданы член сказа, які абазначае аб'ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.

У сказе дапаўненне часцей за ўсё паясняе дзеяслоў: Пахнуць мятай мокрыя лугі. Дапаўненне можа паясняць і формы дзеяслова -- дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе: Двор увесь быў заліты дажджом; Даволі часта дапаўненне звязваецца з назоўнікам або прыметнікам. Як член сказа, дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам ва ўскосных склонах. Прамое і ўскоснае дапаўненне

Дапаўненне, што звязана з пераходным дзеясловам і выражана вінавальным склонам без прыназоўніка, называецца прамым. Прамое дапаўненне абазначае аб'ект, на які накіравана дзеянне.: Новыя домікі закрылі ваенныя пажа-рышчы. Дапаўненне, выражанае назоўнікам у родным, давальным і творным склонах без прыназоўніка або ў любым склоне з прыназоўнікам, называецца ўскосным.: Паветра пахла канюшынай, жытамі; прымешваўся водар гурковага цвету.

. Азначэнне -даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета. Азначэнне як член сказа звычайна звязваецца з назоўнікам і залежыць ад яго.: Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы. Азначэнні - дапасаваныя і недапасаваныя.Дапас азначэнні выраж прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымілічэбнікамі і займенні-камі Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю. Недапас азначэнні выражаюцца назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах, а таксама інфінітывам, прыслоўем і дзеепрыслоўем. Недапасаваныя азначэнні не прыпадабняюцца да таго слова, ад якога залежаць, а звязваюцца з ім сувяззю кіравання або прымыкання.Прыдатак - Разнавіднасць азначэння, выражаная назоўнікам, які дапасуецца да паясняльнага слова ў склоне. Падкрэслівае характэрныя асаблівасці:

1. род заняткаў: студэнты-дружыннікі

2. прафесію: настаўнік Клязовіч Сяргей Іванавіч3. нацыянальнасць: дзяўчынка-буратка

4. уласнае імя: планета Венера 5. эмацыянальную ацэнку, своеасаблівасць прадмета, асобы: восень-чараўніца, хлопец-маўчун.Акалічнасць - даданы член сказа са значэннем якаснай характарыстыкі дзеяння, спосабу дзеяння і умоў, якія суправаджаюць дзеянне. У ролі акалічнасці выступаюць прыслоўі і дзеепрыслоўі, назоўнікі ва ўскосных склонах, лічэбнікі або спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, неазначальная форма дзеяслова: Начамі павяваў здаровы і прыемны халадок.

Акалічнасці падзяляюцца на некалькі разрадаў: месца, часу, прычыны, мэты, спосабу дзеяння, меры і ступені, умовы.

57.Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам:

калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікам у назоўным склоне і пры выказніку адсутнічае дзеяслоў-звязка.

Мінск––сталіца нашай краiны. калі абодва галоўныя члены ці адзін з іх выражаны неазначальнай формай дзеяслова.

Вучыцца ў народа –– задача кожнага пісьменніка

калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць, гэта ёсць.

Кожны чалавек –– гэта цэлы свет

калі дзейнік і выказнік выражаны лічэбнікамі або адзін з іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а другі –– лічэбнікам ці колькасна-іменным спалучэннем.:Пяць і тры –– восем. калі выказнікам выступае ўсечаная форма дзеяслова, выклічнік або гукапераймальнае слова. Уладзік зараз –– шмыг у дзверы