Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

55. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага ста­тусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г.

На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстано-вы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускаи ССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі спынілася. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Бела­рускаи ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаным варыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка.

14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць і сёння: герба і сцяга, які складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палое: верх­няй чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй зялёнага колеру ў 1/3 шырыні флага, з вертыкальна размешчаным ля дрэўка беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру на белым полі.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР г аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана (зацверджана) Вярхоўным Саветам гэтых рэс­публік. Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова аб дэнанса-цыі (скасаванні) дагавора аб утварэнні СССР ад 1922 г. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яго склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана наша сталіца — г. Мінск.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. 3 аднаго боку распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік. Распад СССР і стварэнне СНД парадзілі ў грамадстве жорсткія спрэчкі аб тым, «хто вінаваты». Адзінага погляду па гэтым пытанні няма і яшчэ доўга не будзе, таму што ў лесе кожнага грамадзяніна гэта падзея адбілася па-рознаму, так як у аснове СССР ляжалі глыбокі патрыятызм і дружба народаў савецкіх рэспублік. Ад­нак у агульнагістарычным сэнсе прычыны распаду СССР, магчыма, заключаліся ў тым, што ён з пачатку свайго заснаван­ня ўяўляў утварэнне, якое трымалася на ўсеўладдзі КПСС. Яе падзенне абумовіла развал Саюза як унітарнай дзяржавы.

Сёння СНД, як аб'яднанне незалежных дзяржаў, знаходзіцца ў пошуку найболып прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.

У 1995 г. Беларусь падпісала дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй, адносіны з якой з'яўляюцца прыярытэт-ным накірункам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Важнае значэнне ў аднаўленні і развіцці цесных сувязей паміж Бела­руссю і Расіяй, а таксама краінамі СНД, меў праведзены ў маі 1995 г. ўсебеларускі рэферэндум. На рэферэндуме боль-шасць насельніцтва, якое прыняло ў ім удзел, выказалася за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй, гэта значыць паступовае збліжэнне і выраўноўванне ўзроўняў эканамічнага развіцця краін, фарміраванне ўстоилівых сувязей у асноўных галінах эканомікі. Далейшым развіццём гэтых адносін з'явілася падпісанне 2 красавіка 1996 г. дагавора паміж Расіяй і Беларус­сю аб стварэнні Супольніцтва Суверэнных Рэспублік. Важ­ным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін з'явілася стварэнне Саюза Беларусі і Расы, дагавор аб якім падпісаны 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яд­нання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 25 снежня 1998 г., калі ў Маскве адбы­лося падпісанне прэзідэнтамі абодвух краін Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі. Канчатковае завяршэн-не гэтага працэсу звязана з утварэннем Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб гэтым падпісалі ў Маскве 8 снежня 1999 г. прэзідэнты абодвух краін А.Лукашэнка і Б.Ельцын.

-------------------------