Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аперацыя “Баграціён”.

На тэрытсрыю Беларусі савецкія войскі ўступілі восенню 1943 г. пасля разгрома нямецка-фашысцкіх войскаў пад Кур­скам. 26 верасня яны вызвалілі першы беларускі горад Хоцімск, 28 верасня — Клімавічы і Касцюковічы, 30 верасня — Крычаў.

Наступаючым часцям Чырвонай Арміі актыўна дапама-галі партызаны. Яны абрушвалі удары на чыгуначныя камунікацыі ворага, знішчалі нямецкія гарнізоны, дапамагалі войскам пры фарсіраванні рэк. Асабліва вызначаліся ў гэты час партызаны Гомельскага злучэння пад агульным кіраўніцтвам сакратара падпольнага абкама партыі І.П.Кожара. У ходзе далейшага наступления 26 лістапада 1943 г. быў вызвалены буйны прамысловы і культурны цэнтр Беларусі — Го­мель, у студзені 1944 г. — Мазыр і Калінкавічы.

Пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Бе­ларусі перад партызанскімі атрадамі і падпольнымі аргані-зацыямі была пастаўлена задача ўзмацніць удары па тылах ворага. Партызаны Беларусі актывізавалі баявыя дзеянні. Сумесна з партызанамі Прыбалтыйскіх рэспублік яны ажыццявілі другі этап "рэйкавай вайны". У ім удзельнічала каля 120 тыс. пар­тызан, якіх актыўна падтрымлівала мясцовае насельніцтва.

У ходзе аперацыі было знішчана больш за 90 тыс. рэек, пушчана пад адхон 1000 цягнікоў з жывой сілай і тэхнікай ворага, разбурана 72 чыгуначныя маеты. Адначасова з ударамі на чыгуначных камунікацыях партыза­ны канцэнтравалі сваі намаганні на шашэйных і грунто­вых дарогах. Дзеянні беларускіх партызан супраць фашыецкіх акупантаў стварылі спры­яльныя ўмовы для ажыццяўлення Чырвонай Арміяй Беларускай насту-пальнай аперацыі. У 1944 г. пачаўся завяршаючы этап Вялікай Айчыннай вайны —этап канчатковага выгнання фашыецкіх акупантаў з савецкай зямлі, дапамогі наро­дам Еўропы ў вызваленні ад нямецкага рабства і поўнага разгрому гітлераўскай Германіі.

Адной з выдатнейшых старонак летапісу Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца бітва за вызваленне Беларусі.

У пачатку чэрвеня 1944 г. лінія фронту на тэрыторыі Беларусі праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва і Бабруйска. 3 улікам гэтага гітлераўцы стварылі ўздоўж лініі фронту модную абарону. Непадалёку ад Оршы і Магілёва яны ўтрымлівалі абарончыя рубяжы на Друці, Бярэзіне, Свіслачы і Немане.

Нямецкае камандаванне аддало загад абараняць свае пазіцыі у Беларусі да апошняй магчымасці. У склад фа-шысцкай групоўкі ўваходзілі 63 дывізіі і 3 брыгады (1,2 млн чалавек), 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1350 самалётаў. Для разгрому акупан-таў савецкае Вярхоўнае Галоўнакамандаванне сабрала значна большыя сілы — 2,4 млн чалавек, больш за 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных артылерыйскіх установак, каля 5,3 тыс. самалётаў. Гэтыя сілы былі аб'яднаны ў франты: 1-шы Прыбалтыйскі (генерал арміі І.Х.Баграмян), 3-ці Беларускі (генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі), 2-гі Беларускі (генерал арміі Г.Ф.Заха-раў), 1-шы Беларускі (Маршал Савецкага Саюза К.К.Ра-касоўскі).

Каардынаваць дзеянні франтоў было даручана Марша­лу Савецкага Саюза А.М.Васілеўскаму (1-шы Прыбал­тыйскі і 3-ці Беларускі) і Маршалу Савецкага Саюза Г.К.Жукаву (2-гі і 1-шы Беларускі).

Бітва за поўнае вызваленне Беларусі (кодавая назва "Баграціён") пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. У наступ­ление перайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Бела-рускага франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларуска­га фронту. Сумесна з савецкімі воінамі ў баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічалі французскія лётчыкі эскадрыльі "На­рмандыя —Неман".

24 чэрвеня абарончая лінія нямецкіх войскаў была прарвана. У выніку наступления савецкіх войскаў 26 чэр­веня былі вы­звалены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня — Орша, 28 чэрвеня — Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы.

Пад націскам Чырвонай Арміі фашысцкія захопнікі адступілі. Савецкія войскі імкліва праследавалі ворага, акружалі і знішчалі яго групоўкі. Часці Чырвонай Арміі набліжаліся да Мінска. 3 ліпеня 1944 г. танкісты і пехацін-цы 1-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Бела­русі Мінск.

Байцы 2-га стралковага батальёна 673-га Мінскага стралковага палка (лейтэнант В.І.Рагулін, М.М.Чацверыкаў, старшыя сяржанты І.Н.Гантар, А.Р.Ляпусцін, В.С.Міцюкаў, А.М.Скіба) узнялі сцягі перамогі над уцалелымі будынкамі горада. Усе яны ўзнагароджаны за гэта ордэнамі Славы III ступені.

Напярэдадні вызвалення Мінска савецкія войскі авалодалі Вілейкай, выйшлі да Маладзечна і адрэзалі праціўніку шляхі адыходу на Вільнюс і Ліду. Фашысцкім войскам была таксама адрэзана дарога на Брэст і Лунінец. Так быў падрыхтаваны "кацёл", у якім апынулася групоўка ворага, якая налічвала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Толькі ў баях за Мінск немцы страцілі забітымі больш за 70 чалавек. У палон было ўзята каля 40 тыс. гітлераўцаў.

У выніку першага этапа Беларускай аперацыі (23 чэрвеня —4 ліпеня 1944 г.) варожая група армій "Цэнтр" пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты. Савецкія войскі атрымалі магчымасць наступаць на захад.

4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 — Маладзечна і Смаргонь, 8 — Баранавічы, 9 — Навагрудак, 10 — Слонім, 14 — Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня — Гродна. Вызваленнем Брэста (28 ліпеня) закончылася выгнанне нямецка-фашыскіх захопнікаў з тэрыторьіі Беларусі. У выніку другога этапа Беларускай аперацыі ў канцы жніўня савецкія войскі выйшлі да Рыгі, на граніцу з Усходняй Прусіяй, на Нараў і Віслу.

У ходзе аперацыі савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 нямецкіх дывізій страцілі больш за палову свайго саставу. 18 разоў Масква салютавала войскам і партызанам у гонар вызвалення беларускіх гарадоў.

Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі ў вызваленні Бела­русі аказалі партызаны і падпольшчыкі, увесь беларускі народ, якія паказалі бязмежную адданасць сваей Радзіме. Сыны і дочкі беларускага народа гераічна змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у радах Чырвонай Арміі, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў савецкім тыле.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, ордэнамі і медалямі ўзнагароджана больш за 400 тыс. воінаў і партызан. 747 вайсковых часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя найменні "Крычаўская", "Мінская", "Дняпроўская" і інш. У іх складзе мужна змагаліся і аддавалі сваі жыцці за Перамогу беларусы, рускія, украінцы, татары, казахі, прадстаўнікі іншых народаў СССР.

Па меры ачышчэння беларускай зямлі ад нямецка-фа­шысцкіх захопнікаў паўставала задача аднаўлення эка-номікі, ад­раджэння разбураных ворагам гарадоў і вёсак.

Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні зла-чынстваў захопнікаў высветліла, што толькі прамыя стра­ты Беларусі за гады вайны склалі 75 млрд руб. у цэнах 1941 г. Тэта азначала, што распубліка страціла звыш иаловы свайго нацыянальнага багацця. Самай балючай і цяжкай стратай для Беларусі было знішчэнне звыш 2,2 млн чалавек. Апусцелі сотні сёл і вёсак, зменшылася колькасць гарадскога насельніцтва. У Мінску да часу вызвалення засталося менш 40 % жыхароў, у Магілёўскай вобласці — толькі 35 % гарадскога насельніцтва, у Палескай .— 29, Віцебскай — 27, Гомельскай — 18 %. Каля 3 млн чалавек засталіся без прытулку. Акупанты спалілі і разбурылі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 сёл і вёсак. Было разбурана звыш 10 тыс. прадпрыемстваў. Вялікія страты панесла сельская гаспадарка. Былі разра­баваны і спусто-шаны ўсе калгасы і саўгасы.

3 мэтай аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі саюзны ўрад ужо восенню 1943 г. перадаў Беларусі знач-ныя грашо­выя сродкі, 1 тыс. станкоў, 2 тыс. т метала, 1542 трактары, шмат леса, сцякла і іншых будаўнічных матэрыялаў. У тэты цяжкі час рэспубліцы дапамаглі народы СССР. Напрыклад, толькі за 10 месяцаў 1944 г. Беларусь атрымала 487 вагонаў з рознымі грузамі ад працоўных Сібіры і Урала.

Увесь цяжар аднаўленчых работ лёг на плечы працоўных рэспублікі. Дзякуючы іх напружанай працы ўжо ў 1944 г. пачалі даваць прадукцыю "Гомсельмаш", фанерна-запалкавы камбінат, маслазавод, спіртзавод у Го­мель Быў арганізаваны ра­монт танкаў на станкабу-даўнічным заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, вагонаў на Мінскім вагонарамонтным заводзе.

У 1944 г. было адноўлена і пушчана ў эксплуатацыю 196 машынабудаўнічых прдпрыемстваў, у тым ліку 18 буйных. Аднавілі працу прадпрыемствы лёгкай прамысловасці (179 тэкстыльных, 263 пашывачныя і 487 гарбарна-абутковых).

Адраджалася энергетычная гаспадарка рэспублікі. У другой палове 1944 г. былі адноўлены 72 электрастанцыі, а к пачатку 1945 г. працавала ўжо 95. Іх магутнасць у 1945 г. дасягнула каля 50 % даваеннага ўзроўню. Тэта дазваляла ў пэўнай меры механізаваць працаёмкія работы, павысіць прадукцыйнасць працы.

У 1945 г. у прамысловасці Беларусі было задзейнічана 45,3 % даваеннай колькасці рабочых і служачых.

Аднак імі было выпрацавана толькі 20,1 % прадукцыі 1940 г. Нізкай заставалася прадукцыйнасць працы. У 1945 г. яна складала толькі 47 % ад даваеннай. Гэта тлумачылася нізкай кваліфікацыяй многіх рабочых, асабліва сельскай моладзі і дэмабілізаваных воінаў, сла-бай механізацыяй вытворчасці, прастоямі з-за мантажу абсталявання і інш.

Паступова адраджалася сельская гаспадарка рэспублікі. Калгаснае сялянства атрымала ад дзяржавы значную матэры­яльную дапамогу. Пад ураджай 1945 г. калгасы атрымалі насенную пазыку зерня 15 тыс. т, ільну — 2,1, бульбы — 22 тыс. т. На працягу 1945 г. У калгасы было дастаўлена звыш 15 тыс. сельскагаспадарчых машын і абсталявання, 70 тыс. коней, 109 тыс. кароў, больш за 3 тыс. аўтамашын, 420 трактараў. Аднак становішча ў сельскай гаспадарцы заставалася вельмі цяжкім. У вытворчасці ўдзельнічала не больш паловы даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны.

Паўсюдна зямлю аралі з дапамогай кароў, ускопвалі ўручную. Вясной 1945 г. пасяўныя плошчы склалі толькі 73,8 % да­ваенных. Нізкай заставалася аплата працы калгаснікаў. Калгасы ў 1945 г. выдалі ў сярэднім на працадзень зерня 0,4 кг, бульбы — 0,7, сена і саломы — 0,5 кг. У большасці гаспадарак ажыццяўлялася толькі натуральная аплата працы.

У гэты перыяд пачалася работа па аднаўленні і будаўніцтве жыллёвага фонду. Толькі за 1944 — 1945 гг. дзяржаўнымі і кааператыўнымі арганізацыямі (без саўгасаў) было пабудавана і адноўлена 1033 тыс.м2 жыллёвай плошчы. Гарадскім насельніцтвам пабудавана за лік асабістых сродкаў і пры дапамозе крэдытаў 35 тыс.м2 жылля. 171 тыс. дамоў была пабу­давана ў гэты перыяд калгаснікамі і вясковай інтэлігенцыяй.

Хуткімі тэмпамі аднаўляліся ўстановы аховы здароўя, народнай адукацыі. Колькасць, бальнічных ложкаў наблізілася да ўзроўню 1940 г. і склала ў 1945 г. 26 400 супраць 29 600. Ужо ў 1944/45 навучальным годзе агульнаадукацыйнымі школамі было ахоплена 1200 тыс. вучняў. У 1945/46 навучальным годзе працавалі 24 з 25 ВНУ, якія меліся ў рэспубліцы ў 1940 — 1941 гг.

Наладжвалася праца ва ўстановах навукі і культуры. У 1945 г. у рэспубліцы функцыяніравала 38 навуковых устаноў з 51 на канец 1940 г. Аднаўляліся клубныя ўста­новы, кінатэатры, музеі, тэатры, бібліятэкі.

У час суровых выпрабаванняў многія сыны і дочкі беларускага народа удзельнічалі ў еўрапейскім руху Суп-раціўлення, актыўна змагаліся супраць фашызму.

На тэрыторыі Польшчы дзейнічала каля 12 тыс. са-вецкіх партызан. Важную ролю ва ўстанаўленні дружбы і баявога супрацоўніцтва паміж савецкімі і польскімі партызанамі адыграў Польскі партызанскі штаб, які ўзначальваў А.Завадскі (намеснікам яго, а затым начальнікам штаба быў С.Прытыцкі).

Звыш 17 тыс. савецкіх партызан дзейнічала на тэрыто­рыі Чэхаславакіі. Сярод іх ураджэнец Лепельшчыны В.А.Квіцінскі. Летам 1944 г. ён узначаліў атрад, які вырас у асобую чэхаславацкую партызанскую брыгаду. Партыза-ны ажыццявілі 156 баявых аперацый, удзельнічалі у Славацкім паўстанні. В.А.Квіцінскі быў узнагароджаны Зала-той Зоркай Героя Савецка­га Саюза, двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі ЧССР.

У французскім руху Супраціўлення вызначыўся урад­жэнец Ашмяншчыны Ф.Варанішча. Адным з кіраўнікоў антыфа­шысцкай падпольнай арганізацыі ў Маўтхаўзене быў ураджэнец Чавус Л.Маневіч.

Разгром нямецка-фашысц; х войскаў на тэрыторыі Бе-ларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступаль-ных апе­рацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія ў другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і пачала вызваленне народаў Еўропы. У студзені 1945 г. савецкія войскі распачалі наступление на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

16 красавіка 1945 г. войскі Чырвонай Арміі пачалі Берлінскую аперацыю, акружылі і разграмілі берлінскую групоўку во­рага, 30 красавіка ўварваліся ў рэйхстаг і ўзнялі над ім Сцяг Перамогі.

У штурме рэйхстага праславілася шмат воінаў-беларусаў. Гэта Н.Пятніцкі з Мозыра, Л.Прыгожы з Багушэўска, К.Кугач з Пружанскага раёна, Ф.Ярш з Бярозаўскага раёна. Яны узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені.

8 мая 1945 г. Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі.

У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войскаў МНР разграмілі японскую Квантунскую армію. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб без­умоўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне другой сусветнай вайны.

-------------------------