Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

14. Эканамічнае і сацыяльнае становішча беларускіх зямель у хуп-хуш ст.

Рэч паспалiтая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархiяй. Улада размяркоўвалася памiж двухпалатным парламентам (магнатамi i шляхтай) i каралем. Iншыя саслоўi нiякiх палiтычных правоў не мелi. Пасля Люблiна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнацсь. Удалося захаваць рэшткi тэрыторыi былой дзяржавы, а таксама рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю ў межах РП. Дзве краiны захавалi ранейшыя назвы: ВКЛ i Польская карона, а таксама свае законы, улады, органы выканаўчай улады, судовыя сiстымы, мясцовае самакiраванне, фiнансы, узброеныя сiлы i да канца XVII ст. дзяржаўныя мовы. У апошнiм статуце 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэлас­насць, забаранялася iншаземцам у княстве набываць землi, маенткi, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставiнах магнаты княства змагалiся за поўную самастойнасць, рабiлi змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад РП. ВКЛ было лiквiдавана з прыняццем Канстытуцыi 1791 г. Пад час вайны з Францыяй (1812) у Вiльнi па загаду Напалеона быў ўтвораны Часовы ўрад пад назвай «Камiсiя ВКЛ» як орган адмiнiстрацыйнага кiравання акупiраванй тэрыторыi Лiтвы i беларусi.

У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая царква. Яна падпарадкоўвалася Ватыкану, уяўляла сабой сродак акаталiчвання насельнiцтва на нацыянальная мове, а не нацыянальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяр­жавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi ўнiяцкай царквы сталi сяляне i гарадскiя нiзы. Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г.

Не было стабiльнасцi i ў сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi ў XVI—XVIII ст. Адсутнацсь нацыянальнага адзiнства, сацыяльныя этнiчныя, рэлiгiйныя процiстаяннi, феадальные мiжусобiцы вялi да эканамiчнага зянападу. Шматлiкiя войны вялi да разбурэння гарадоў i весак, фiзiчнага знiшчэння насельнiцтва. У другой палове XVI—першай палове XVII ст. на тэрыторыi Беларусi была праведзена аграрная рэформа (устава на валокi. Жыгiмонт II Аўгуст. Валока – 30 моргаў – 21.37 га. Пад фальварак адводзiлася 8—15 валок). Усталявалася фальварачная сiстыма гаспадарання. Адбы­ваеца канчатковае запрыгоньванне сялян, значна павялiчваецца прыгонны ўцiск, растуць даходы шляхты. У вынiку рэ­формы ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусi разбураецца сялянская абшчына, укараняецца падворнае землекарыстанне, змянiлiся катэгорыi сялян (цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi), iх эканамiчнае i правовае становiшча. Iдзе рост землеўладанняў свецкiх магнатаў, адначасова назiраецца залог iх маенткаў. Гэта нараджае ў другой палове XVIII ст. тэн­дэнцыю да пераўтварэння феадальнай формы ўласнасцi на зямлю ў буржуазную. Побоч з залогам зямлi ўзнiкаюць такiе з`явы, як арэнда зямлi, мануфактуры i iнш., што сведчыць аб зараджэннi капiталiстычнай формы гаспадарання, дэферэнцыяцыi вескi.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

-------------------------