Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
954.37 Кб
Скачать

44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ад Баранца­ва да Чорнага мора, дзе вялі наступление тры буй-ныя фашысцкія групоўкі — "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня была пераўтворана ў Заходні фронт (камандуючы Дз.Р.Паўлаў), дзейнічала трупа армій "Цэнтр" (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф.Бок) у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых фуп, усяго 50 дывізій і дзве матарызаваныя брыгады. Гэтыя сухапутныя сілы падтрымлі-ваў 2-й паветраны флот — 1600 баявых самалётаў. Удар гэтай адборнай групоўкі прынялі на сябе 3, 4 і 10-я арміі пад камандаваннем генерал-лей­тэнанта В.І.Кузняцова, генерал-маёра К.Дз.Голубева, генерал-маёра А.А.Карабкова — усяго 11 стралковых, дзве танка­выя, адна кавалерыйская дывізіі.

У першыя часы вайны праціўнік правёў масіраваны артылерыйскі абстрэл пагранічных раёнаў Беларусі. Ма-гутныя бом­бавыя удары былі нанесены па скапленнях войскаў Чырвонай Арміі, аэрадромах, чыгуначных вузлах. Бамбардзіроўцы падвергліся буйнейшыя прамысловыя цэнтры: Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш. У выніку гэтай аперацыі вораг знішчыў 528 самалётаў Заход-няга фронту на аэрадромах, 210 збіў ў паветраных баях.

Чырвоная Армія несла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты, не атрымлівала своечасовага папаўнення, бое-прыпасаў, зброі і вымушана была адступаць. У выніку хутка-га прасоўвання варожых сіл значная колькасць савецкіх вой­скаў трапіла ў акружэнне, здалася ў палон, хавалася ў лясах.

Нягледзячы на вельмі неспрыяльныя ўмовы пачатку Вялікай Айчыннай вайны, воіны Чырвонай Арміі мужна і бясстраш­на змагаліся з ворагам. Першыя удары прынялі на сябе пагранічнікі і воіны прыгранічных гарнізонаў. Да апошняга па­трона абаранялі свае пазіцыі пагранічнікі 4-й заставы пад камандаваннем старшага лейтэнанта І.Г.Ціха-нава на паўночным захадзе ад Брэста. Выключны гераізм праявілі воіны 3-й заставы 86-га Аўгустоўскага пагранат-рада на чале з лейтэнантам В.М.Усавым, якія змагаліся ў раёне Гродна. За дзесяць гадзін бою яны адбілі адну за другой сем атак. В.М.Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Мужнасцю вызначаліся і дзеянні ваенных лётчыкаў Заходняга фронту. Ужо ў першы дзень вайны яны зрабілі больш за 1,9 тыс. вылетаў, нанеслі шэраг бомбавых удараў па аэрадромах праціўніка. У паветраных баях было знішчана больш за 100 самалётаў праціўніка. У першыя гадзіны вайны лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў таранілі варожыя са­малёты.

Назаўсёды застанецца ў памяці людской гераізм аба-ронцаў Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон крэпасці Скаля 3,5 тыс. чалавек) мужна абараняўся з першага дня вайны да канца ліпеня. Абарону ўзначалілі капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кіжаватаў і інш. Нягледзячы на колькас-ную перавагу праціўніка, абстрэлы, бесперапынныя удары авіяцыі, савецкія воіны пастаянна контратакавалі ворага і наносілі яму вялікія страты.

Сярод абаронцаў Брэсцкай крэпасці былі прадстаўнікі 30 нацыянальнасцяў СССР. За бессмяротны подзвіг, які быў здзейснены імі, крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой".

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў, фашысты, нягледзячы на ўпартае супраціўленне з боку асобных часцей Чырвонай Арміі, даволі хутка рухаліся у глыб тэррыторыі Беларусі.

Сур'ёзная пагроза захопу ворагамі навісла над сталіцай Беларусі Мінскам. Становішча ўскладнялася тым, што Мінскі ўмацаваны раён бьгў фактычна не падрыхтаваны да абароны. Рашэннем Ваеннага савета Заходняга фронту аба-рона гора­да была ўскладзена на войскі 44-га і 2-га стралковых карпусоў. Для дапамогі ім ствараліся добраахвотныя знішчальныя атрады з жыхароў сталіцы. Яны ахоўвалі прадпрыемствы, вузлы і сродкі сувязі, маеты. Бітва за Мінск была кароткай, але жорсткай. Гітлераўцы страцілі сотні салдат і афіцэраў, было спалена і падбіта больш за 300 танкаў, шмат іншай баявой тэхнікі. Адчувальныя страты нанеслі праціўніку лётчыкі. Экіпажы савецкіх бамбардзіроўшчыкаў капітана М.Ф.Гастэлы, капітана А.С.Маслава, старшага лейтэнанта І.З.Прасайзена накіравалі свае падбі-тыя самалёты на вялікую колькасць ва­рожай баявой тэхнікі.

Сілы былі няроўныя, і, нягледзячы на ўпартае суп-раціўленне, савецкім вайскам не ўдалося ўтрымаць сталіцу Беларусі. У другой палове дня 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся ў Мінск.

У гіганцкім катле на захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся амаль цалкам злучэнні 3-й і 10-й армій, а таксама частка сіл 4-й і 13-й армій. Некаторыя з іх прабіліся з акружэння, частка засталася ў лясах і перайшла да партызанскай барацьбы, але значная колькасць трапіла ў палон. Вораг захапіў шмат баявой тэхнікі, зброі і вайсковай маёмасці. У сё гэта адмоўна паўплывала на баявы стан Заходняга фронту, ускладняла яго задачы ў далейшай барацьбе з нямецка-фашыецкімі захопнікамі.

Адступаючы на ўсход, часці Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. Увесь цяжар абароны радзімы бьгў ускладзе-ны на плечы простых салдат. Толькі 29 чэрвеня была абвешчана дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавьгх абласцей, у адпаведнасці з якой праводзілася дадатковая мабілізацыя ў Чырвоную Армію. У чэрвені — жніўні ў яе рады было мабілізавана больш за 500 тыс. жыхароў рэспўблікі. Па агульнай партыйнай мабілізацыі ў дзеючую армію было прызвана 26,5.тыс. камуністаў і больш за 130 тыс. камсамольцаў. Аднак з-за хуткага наступлення гітлераўцаў не ўдалося выканаць планы мабілізацыі ў Заходніх абласцях БССР.

Для барацьбы з варожымі дыверсантамі і парашутыстамі ствараліся знішчальныя атрады. Ужо ў еярэдзіне ліпеня існавала 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек). Для дапамогі арміі фарміраваліся атрады і палкі народ нага апал­чэння. У Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцях было створана больш за 200 фарміраванняў народных апалчэнцаў (больш як 33 тыс. чалавек). Яны ўдзельнічалі ў будаўніцтве абарончых аб'ектаў і ў баях з захопнікамі. На прамысловых аб'ектах усходніх абласцей Беларусі наладжвалася вытворчасць боепрыпасаў, праводзіўся рамонт узбраен­ня і баявой тэхнікі. Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана больш за 1.5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 124 буйных прадпрыемстваў, больш за 17 тыс. адзінак каштоўнага тэхналагічнага абсталявання. Не менш важнае значэнне надавалася эвакуацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, грамадскай жывёлы, сыравіны і матарыялаў, іірадуктаў харчавання. У глубокі тыл было адпраўлена каля 40 тыс.т збожжапрадуктаў, амаль 5 тыс. трактараў, звыш 220 камбайнаў. 3 неакупіраваных раёнаў на ўсход было перагнана 674 тыс. галоў жывёлы. Тое, што не змаглі вывезці, было раздадзена насельніцтву, воінскім часцям Чырвонай Арміі. Усяго ўтылавыя раёны было эвакуіравана больш 60 % трактараў, 18 % камбайнаў, 53 % буйной рагатай жывёлы, 30 % запасаў прадуктовага зерня.

Значная ўвага ўдзялялася эвакуацыі ўстаноў навукі і культуры. Ва ўсходнія раёны эвакуіраваліся калектывы 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, б буйных тэатраў, больш за 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. У савецкім тыле працавалі каля 100 акадзмікаў, членаў-карэспандэнтаў АН БССР, дактароў і кандыдатаў навук. больш за 400 артыстаў, 500 мастакоў, 22 кампазіта-ры, значная колькасць пісьменнікаў і паэтаў.

Трэба адзначыць, што эвакуацыйныя мераирыемствы праводзіліся ў вельмі кароткія тэрміны, у складаных умо-вах прыф­рантавой абстаноўкі, пад артылерыпскімі абстрэламі і налётамі варожай авіяцыі.

У пачатку ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне зрабіла захады па стварэнні лініі абароны ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра з мэтай не дапу-сціць прарыву гітлераўцаў на маскоўскім напрамку. Тры дні ішлі баі ў Барысаве на шашы Мінск — Масква. 8 —9-га ліпеня г.п. Талачын двойчы пераходзіў з рук у рукі. 14 ліпеня пад Оршай упершыню прыняў удзел у ваенных дзеяннях дывізіён рэактыўных мінамётаў пад камандаваннем капітана І.А.Флёрава. Жорсткія баі разгарнуліся у раёне Бабруйска за пераправу праз Бярэзіну, дзе у адныім з баёў фашысты страцілі 20 танкаў.

3 3 па 26 ліпеня працягвалася абарона Магілёва. Яе ажыццяўлялі войскі 61-га стралковага корпуса пад каман-даваннем генерала Ф.А.Бакуніна. Баі насілі надзвычай напружаны характар. Гітлераўцы страцілі тут шмат жывой сілы і баявой тэхнікі. Толькі ў час 14-гадзіннага бою на Буйніцкім полі было знішчана больш за батальён салдат і афіцэраў праціўніка, 39 танкаў і бронетранспарцёраў.

Цяжкія баі супраць сіл 2-й нямецкай арміі ішлі 12 — 19 жніўня за Гомель. Страціўшы больш як 5200 салдат і афіцэраў, гітлераўцы захапілі горад.

Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Няўдачы Чырво­най Арміі ў пачатку вайны мелі свае рэальныя прычыны. Сур'ёзныя памылкі сталінскага кіраўніцтва напярэдадні вайны ў знешняй палітыцы, масавае рэпрэсіраванне вышэйшага каманднага саставу Чырво­най Арміі, непрыняцце належных мер па ўмацаванні абараназдольнасці краіны не дазволілі рэалізаваць ваенны і эканамічны патэнцыял у першыя месяцы вайны, прывялі да вялікіх матэрыяльных і людскіх страт.

Апраўдваючы няўдачы і страты ў пачатковы перыяд вайны, І.В.Сталін абвінаваціў у гэтым камандаванне Заходняга фронту. Яго камандуючы Дз.Р.Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.

Нягледзячы на цяжкае становішча, Чырвоная Армія аказала ўпартае сунраціўленне моцнай ваеннай гітлераўскай групоўцы, сваімі гераічнымі дзеяннямі садзейнічала зрыву фашысцкага плана "маланкавай вайны".

-------------------------