Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tema_13b.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
117 Кб
Скачать
☆

3. Дзяржаўнае краязнаўства

Істотны ўклад у даследаванне беларускіх рэгіёнаў унеслі дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы. Менавіта да гэтага перыяду адносяцца важнейшыя дасягненні ў краязнаўчай дзейнасці губернскіх статыстычных камітэтаў, рэгіянальных архіваў, школ, афіцыйнага перыядычнага друку. На жаль, на Беларусі ўжо не было ВНУ, і ў складзе суб’ектаў краязнаўства не было краязнаўцаў, прафесійных вучоных.

Губернскія статкамітэты ў гэты перыяд набылі значэнне своеасаблівых цэнтраў краязнаўчага руху. Такой думкі прытрымліваюцца сучасныя гісторыкі, напрыклад, Г. В. Кісялёў. У гэтых установах працавалі такія выдатныя краязнаўцы як А. Г. Кіркор, А. М. Семянтоўскі, А. П. Сапуноў. Губернскія статкамітэты разгарнулі дзейнасць па зборы статыстычных звестак, публікацыі статыстычных і даведачных матэрыялаў. Гэта “Памятныя кніжкі”, агляды губерняў, даведнікі. Так, мінскі губернскі статыстычны камітэт да 1917 г. падрыхтаваў 53 выпускі памятных кніг, штогод выдаваў справаздачы аб дзейнасці Мінскага губернскага статкамітэтаё, спіскі землеўладальнікаў і спіскі населеных месцаў губерні, манаграфічныя краязнаўчыя працы.

Для “Памятных кніжак” характэрна багацце фактаграфічнай інфармацыі, зручна структураванай па раздзелах, прысвечаных сферам грамадскага жыцця. Напрыклад, вытрымка з “Памятной книжки Минской губернии на 1874 год” са звесткамі аб святарах розных канфесій на. Высокая інфармацыйная шчыльнасць “Памятных кніг” зрабілі іх да сённяшняга часу важнымі крыніцамі вывучэння рэгіянальнай гісторыі.

Агляды губерняў выходзілі на працягу каля 30 гадоў (з 80-х гг. ХІХ ст. да пачатку першай сусветнай вайны.)

Яшчэ адным важным суб’ектам сярод дзяржаўных устаноў, якія ўдзельнічалі ў краязнаўчай дзейнасці, былі Цэнтральныя архівы старажытных актаў. Віленскі архіў старажытных актаў (1852 – 1915) быў падначалены куратару Віленскай вучэбнай акругі. Архіў у Вільні змяшчаў актавыя дакументы са ўсяго абшару ВКЛ: акты цэнтральных і рэгіянальных органаў улады, у т. л. Галоўнага Літоўскага трыбуналу, гродскіх і земскіх судоў, архівы гарадоў. У сярэдзіне ХІХ ст. фонды Віленскага архіву складалі 17 439 адзінак, 1903 г. – да 30 000 актавых кніг і звязак. З найбольшай паўнатой былі адлюстраваны дакументы, прысвечаныя сучаснай Гродзеншчыне і Міншчыне. Пасля першай сусветнай вайны і эвакуацыі фондаў палова іх была страчана. У Віцебскім архіве зберагаліся дакументы з віцебскіх і магілёўскіх земляў ВКЛ. Пасля закрыцця гэтага архіву ў 1902 г. яго фонды былі перавезены ў Віленскі архіў.

Кадравы склад архіваў быў невялікім, а метадалогія археаграфічных даследаванняў тады яшчэ знаходзілася ў пачатковай стадыі развіцця. Аднак супрацоўнікі архіваў унеслі важкі ўклад у публікацыю дакументаў перыяду ВКЛ, прысвечаных беларускім рэгіёнам і населеным пунктам. У другой палове ХІХ ст. архівы пачалі выпускаць зборнікі актавых дакументаў.

Віленскі цэнтральны архіў здзейсніў шэраг выданняў, якія адлюстроўвалі яго зборы. Сярод важнейшых “Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг” (10 выпускаў). У выданне ўвайшла вялікая колькасць дакументаў, прысвечаных беларускім рэгіёнам, напрыклад, выпуск 10 “Акты Брестского гродского суда за 1575 – 1715 годы”.

Віцебскі цэнтральны архіў апублікаваў “Историко-юридические материалы, извлечёные из архивных книг губерний: Виленской и Могилёвской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданных под редакцией архивариуса сего архива Сазонова” (32 кнігі).

Археаграфічныя даследаванні і выданні здзяйснялі Віленская і Віцебская археаграфічныя камісіі. Гэтыя афіцыйныя навуковыя ўстановы былі створаны з мэтай “абгрунтаваць адзін з кірункаў вялікадзяржаўнай палітыкі – русіфікацыі Беларусі і Літвы”. Найважнейшым абавязкам камісіі з’яўлялася публікацыя дакументаў пра існаванне праваслаўных цэркваў і манастыроў для доказу, што ВКЛ “спрадвечна руская земля”. Паражэнне паўстання 1863 – 1864 гг. не зменшыла грамадскую важнасць пытання гістарычных шляхоў беларусаў. Буйнейшым выданнем Віленскай археаграфічнай камісіі былі “Акты Віленскай камісіі…” у 39 тамах. У “Актах…” апублікаваны матэрыялы судоў, магістратаў, інвентары старостваў і маёнткаў, матэрыялы па царкоўнай уніі і інш. Выданне, заснаванае на дакументах Цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг у Вільні, ахоплівала матэрыял, які адносіўся да населеных пунктаў уключаных ў межы Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]