Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tema_13b.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
116.74 Кб
Скачать

Тэма 13 Развіццё краязнаўчага руху ў другой палове XIX – пачатку XX стст.

  1. Уплыў гістарычных і сацыяльных умоў на развіццё краязнаўчага руху

  2. Грамадскае краязнаўства

  3. Дзяржаўнае краязнаўства

  4. Кразнаўства ў перыядычным друку

1.Уплыў гістарычных і сацыяльных умоў на развіццё краязнаўчага руху

Пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864гг. Пачаўся перыяд рэакцыі які адмоўным чынам адбіўся на развіцці ўсіх бакоў культурнага, эканамічнага, палітычнага, духоўнага, сацыянальнага жыцця. Многія асобы, якія раней займаліся вывучэннем Беларусі, сталі ахвярамі рэпрэсій, эмігрыравалі, страцілі магчымасць займацца навуковай справай. Сярод іх браты Яўстах і Канстанцін Тышкевічы, Т. Нарбут, К. Буйніцкі, А. Рыпінскі і інш. На Беларусі былі зачынены навучальныя ўстановы, арганізацыі, якія на думку расійскага ўраду прымалі ўдзел у паўстанні. Быў закрыты Горы-Го рацкі земляробчы інстытут, апошняя ВНУ ў дарэвалюцыйнай Беларусі, што адмоўна адбілася на арганізацыі і дасягненнях беларускага краязнаўства.

Узровень культурнага, духоўнага жыцця нават у вялікіх гарадах рэзка знізіўся, у канфіскаваных маёнтках, дзе раней вяліся гісторыка-археалагічныя даследаванні, з’явіліся новыя гаспадары. Шырока прапагандавалася ідэалогія

заходнерусізма, паводле якой беларусы – частка адзінага рускага народу, якая выкарыстоўвае дыялект. У 1860 – 70-я гг. у Беларусі адсутнічалі грамадскія арганізацыі з краязнаўчымі мэтамі дзейнасці, значна зменшыўся выпуск кніг, было забаронена друкаванне на польскай мове; польскамоўная літаратура і беларускія выданні, надрукаваныя лацінскім шрыфтам знішчаліся. Але рэпрэсіі не маглі вынішчыць у людзей жадання даследаваць мінулае свайго краю, вывучаць духоўную і матэрыяльную культуру сялянства, прыродныя багацці, гаспадарчы лад жыцця. Толькі ў 80-я гады пачаўся эканамічны ўздым, а ў грамадска-палітычным і культурным жыцці заявілі аб сабе дзеячы новага пакалення беларускага руху. Гістарычная рэгіянальная свядомасць насельніцтва трывала замацавалася ў катэгорыі “тутэйшасці”, якая сведчыла аб яго адасобленасці і непарыўнай сувяззю з гэтай зямлёй. На змену “тутэйшасці” ў пачатку ХХ ст. прыйшло асэнсаванае паняцце беларускасці. Краязнаўцы гэтага перыяду ўнеслі значны ўклад у станаўлення нацыянальнай свядомасці і разгортвання “наша-ніўскага перыяду” беларускага адраджэння.

2. Грамадскае краязнаўства

У гэтай плыні краязнаўства плённа працавалі асобныя краязнаўцы і грамадскія арганізацыі. Пры чым у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. кола грамадскіх краязнаўчых арганізацый і арганізацый з акрэсленным аспектам рэгіёназнаўчых даследаванняў пачало прыметна павялічвацца. Паступова пашыралася сацыяльнае прадстаўніцтва ўдзельнікаў краязнаўчага руху. Даследаваннямі займаліся памешчыкі, чыноўнікі, настаўнікі, святары, пісьменнікі, выдаўцы, урачы, інжынеры. Да краязнаўчага руху далучыліся асобныя адукаваныя сяляне. Сярод шляхціцаў у параўнанні з папярэднім перыядам звузілася кола прадстаўнікоў арыстакратыі. Аднак, як і раней, цэнтрамі краязнаўства былі сфарміраваныя памешчыцкія сядзібы, дзе былі багатыя бібліятэкі, архівы, музеі, а гаспадары глыбока цікавіліся гісторыяй, этнаграфіяй, архелогіяй і іншымі галінамі краязнаўства. Многія з іх валодалі метадамі навуковых даследаванняў, праводзілі раскопкі, ладзілі экспедыцыі, былі ўдзельнікамі навуковых таварыстваў, шмат друкаваліся.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. у Беларусі працавала шэрах выдатных краязнаўцаў, якія праводзілі краязнаўчыя даследаванні разнастайнай тэматыкі, але пераважна па гістарычных навуках, этнаграфіі і фальклоры. Плённа займаліся краязнаўчымі даследаваннямі памешчыкі М. Ф. Кусцінскі, В. А. Шукевіч, чыноўнікі А. М. Семянтоўскі, А. П. Сапуноў, выкладчыкі М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, Я. Ф. Карскі, М. В. Доўнар-Запольскі і многія інш.

Аляксей Міхайлавіч Семянтоўскі (1823–1893) паходзіў са старажытнага украінскага шляхецкага роду і быў запрошаны на пасаду губернскага ляснічага ў Віцебск. У хуткім часе Семянтоўскага абралі сакратаром віцебскага губстаткамітэта. Ён аўтар вялікай колькасці прац, прысвечаных статыстыцы, гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Віцебшчыны.

Памешчык Міхаіл Францавіч Кусцінскі (1829–1905) яшчэ ў студэнцкія гады пад уплывам аднакурсніка па Санкт-Пецярбургскаму універсітэту графа Уварава захапіўся археалагічнымі раскопкамі. У сваім маёнтку Завідавічы Лепельскага павета Віцебскай губерні ён сабраў багатую калекцыю мясцовых каменных прылад. Праводзіў раскопкі ў Лепельскім павеце і ў розных мясцінах Смаленскай губерні. Выступаў з навуковымі дакладамі, надрукаваў шэраг артыкулаў на археалагічную тэматыку.

Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі (1845 – 1910) вядомы краязнавец-даследчык гэтага перыяду. Ён нарадзіўся ў сяле Вылена Веліжскага павета Віцебскай губерні ў беднай сям’і. Атрымаў прафесійную адукацыю ў Віцебскай духоўнай семінарыі, але працаваў настаўнікам ва ўстановах адукацыі. Захапіўся вывучэннем фальклору і этнаграфіі Віцебшчыны. Амаль 20 гадоў быў актыўным карэспандэнтам этнографа і фалькларыста Шэйна, і доўгі час не вырашаўся публікавацца самастойна. У 90-я гг. ён пачаў друкаваць свае навуковыя працы. Усяго Нікіфароўскі выдаў каля 20 прац па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Віцебшчыны. Найбольшую каштоўнасць маюць “Простанародныя прыметы і павер’і, забабонныя абрады і звычаі, легендарныя паданні аб асобах і мясцінах”, “Простанародныя загадкі”. Даследаванні Нікіфароўскага зафіксавалі побыт насельніцтва Віцебшчыны ў другой палове ХІХ ст. Адна з лепшых яго прац “Нарысы Віцебскай Беларусі” складаецца з 4 частак. Першая прысвечана вывучэнню ежы, другая – адзення, трэцяя – жылля і гаспадарчых пабудоў, чацвёртая – вытворчай дзейнасці сялян. Так, краязнавец ахарактарызаваў 112 стравы з мукі, круп, гародніны, мяса, рыбы і садавіны, указаў час і парадак іх ўжывання. Кожная страва абазначана мясцовымі назвамі. Нікіфароўскі заўважыў, што сяляне пачалі ўжываць гарадскія стравы. У гэтай працы ён выдзеліў 10 груп сярод сялянскага саслоўя у залежнасці ад эканамічнага становішча: кулак, серадняк і інш. Асобны артыкул ён прысвяціў жабракам, ахарактарызаваў прафесійных і выпадковых жабракоў. Апісаў правядзенне вольнага часу, гульні дзяцей, моладзі і дарослых (звыш 60 гульняў), музычнае мастацтва. У працы Нікіфароўскага “Старонкі з нядаўняй гісторыі Віцебска” упершыню пададзены звесткі аб жыцці гарадскога насельніцтва.

Буйнейшым даследчыкам Віцебшчыны быў Аляксей Парфеньевіч Сапуноў (1852 –1924) – ураджэнец Віцебскай губерніі, памешчык, настаўнік, архіварыус старажытных актавых кніг Віцебскай і Магілёўскай губерняў, сакратар Віцебскага губернскага статкамітэта, член Дзярждумы Расіі 3-га склікання ад партыі акцябрыстаў. Быў абраны прафесарам і выкладаў у Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Сапуноў вельмі любіў свой горад Віцебск. На аснове вялікай архіўных пошукаў, вывучэння неапублікаваных і друкаваных крыніц апублікаваў вялікую колькасць прац, прысвечаных роднаму краю. На даследаванні і выданні выдаткоўваў уласныя сродкі. Даследчык-самавук ахапіў усе перыяды віцебскай гісторыі, усе бакі жыцця. Буйнейшымі яго навуковымі працамі з'яўляюцца 3 тамы дакументаў па гісторыі Віцебшчыны “Витебская Старина” і манаграфій “Двинские или Борисовы камни”, “Река Западная Двина”. Сучасныя віцябляне шануюць памяць выдатнага краязнаўцы, а яго паслядоўнікі аб’ядналіся ў Віцебскі краязнаўчы фонд імя А. П. Сапунова.

Сучаснікам і таварышам А. П. Сапунова быў не менш апантаны краязнавец Еўдакім Раманавіч Раманаў (1855–1922). Ён нарадзіўся ў м. Беліца Гомельскага павета Магілёўскай губерні ў беднай сям’і рана асірацеў. Экстэрнам здаўшы экзамен на званне настаўніка народнай школы, Раманаў усё жыццё займаўся самаадукацыяй. Атрымаўшы павышэнне па службе, працаваў інспектарам народных вучылішчаў Віцебскай, затым Гродзенскай і Магілёўскай губерняў. У перыяд 1897 –1903 гг. быў рэдактарам неафіцыйнай часткі “Магілёўскіх губернскіх ведамасцяў” і шмат зрабіў для публікацыі ў газеце краязнаўчых матэрыялаў. На розных пасадах свой вольны час ён прысвячаў краязнаўству. Яго даследаванні былі звязаны з Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай губернямі. З пачатку педагагічнай дзейнасці ён вывучаў гісторыю, беларускую літаратуру і мову, захапіўся археалогіяй, этнаграфіяй і фальклорам. Ім праведзены шматлікія археалагічныя раскопкі на Магілёўшчыне і Віцебшчыне, на аснове якіх апублікаваны артыкулы і падрыхтаваны археалагічныя карты губерняў. Раманаў напісаў вялікую колькасць артыкулаў, якія адлюстроўвалі вынікі збіральніцтва, экспедыцый, раскопак і публікаваліся ў розных выданнях. У наш час у Эрмітажы, у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра І Расіі захоўваецца звыш 2000 прадметаў з яго археалагічных раскопак.

З сабраных даследчыкам матэрыялаў паўстаў адмысловы фальклорна-этнаграфічны “Беларускі зборнік”, асобныя тамы якога змяшчалі песні, пасловіцы, загадкі, міфалагічныя і бытавыя казкі, замовы, духоўныя вершы і інш. Гэта было надзвычай шырокае вывучэнне побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народу ХІХ – пачатку ХХ ст. Грунтоўныя выданні “Материалы по этнографии Гродненскай губернии” і “Материалы по исторической топографии Витебской губернии. Уезд Велижский” увайшлі ў лік лепшых беларускіх краязнаўчых кніг. Выпусціў тры выпускі зборнікі “Могилевской старины”, дзе змясціў краязнаўчыя артыкулы, гістарычныя дакументы, рассеяныя па нумарах “Могилевских губернских ведомостей”. Сярод іх “Баркулабаўскі летапіс”, “Падарожныя запіскі стольніка П. А. Талстога аб Магілёўскай губерні”, “Апісанне Крычаўскага графства 1786 г. А.Мейера”. Некаторы час Раманаў працаваў над зборам моўнага матэрыялу на Магілёўшчыне, імкнучыся дапоўніць слоўнік І. І. Насовіча. Няўрымслівы даследчык арганізаваў тры царкоўна-археалагічныя музеі, імкнуўся аб’яднаць краязнаўцаў для сумеснай працы, выступіўшы ініцыятарам стварэння грамадскіх краязнаўчых арганізацый. На жаль, адсутнасць дыплома аб вышэйшай адукацыі, слабае здароўе стварылі ў жыцці гэтага таленавітага даследчыка і арганізатара краязнаўчага руху многа цяжкасцей і бяды. Краязнаўчая спадчына Е. Р. Раманава захавала сваё навуковае значэнне.

Сярод краязнаўцаў гэтага перыяду адметнае месца займалі выдатныя збіральнікі старажытнасцей, якімі былі Э. Гутэн-Чапскі і А. К. Ельскі.

Граф Эмерык Гутэн-Чапскі (1828–1896) належаў да багацейшай беларускай арыстакратыі, быў губернатарам Вялікага Ноўгарада, віцэ-губернатарам Санкт-Пецярбурга, дырэктарам Ляснога дэпартамента Міністэрства дзяржаўнай маёмасці Расіі, займаў і іншыя адказныя пасады. Калекцыянер, ён збіраў творы мастацтва, старажытныя рэліквіі, зброю, кнігі і рукапісы. У 1879 г. Э.Чапскі вярнуўся ў родавы маёнтак Станькава Мінскага павету. Для сваіх багатых збораў пабудаваў “скарбніцу” – двухпавярховы будынак у выглядзе сярэдневяковага замка. У скарбніцы былі размешчаны нумізматычныя зборы, карціны, партрэты, іконы, посуд, тканіны, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зброя, медалі, археалагічныя і геалагічныя знаходкі і інш. У бібліятэцы зберагаліся каштоўныя выданні і багацейшы збор старажытных рукапісаў. Сярод гэтых багаццяў было многа рэчаў і дакументаў, звязаных паходжаннем з беларускімі землямі, уладаннямі Гутэн-Чапскіх і іх родам. Граф сам выконваў раскопкі ў наваколлі Станькава, знайшоў залатыя, бронзавыя, жалезныя і каменныя рэчы. У 1894 г. пакінуў Станькава і пераехаў у Кракаў. Туды ж былі вывезены 6 вагонаў каштоўных прадметаў і бібліятэка, якія маглі быць аднесены да каштоўнейшых у Еўропе. Каштоўнасці “расійскага” і “мясцовага паходжання” засталіся ў Станькава. З прадметаў і дакументаў “польскага паходжання”, вывезеных у Кракаў, паўстаў музей фон Гутэн-Чапскіх. Рассеянне музейных калекцый Гутэн-Чапскіх – вялікая страта для беларускай культуры і Дзяржыншчыны ў прыватнасці.

Шырокую вядомасць набыў прыватны музей памешчыка А. К. Ельскага (1834 – 1916). Нястомны вандроўнік, выдатны знаўца многіх мясцін Беларусі ён сабраў з дапамогай аматараў старасветчыны багаты збор гістарычных рэчаў, манет, медалёў, рукапісаў, стварыў каштоўную бібліятэку. Музей і бібліятэка месціліся ў сядзібе Ельскага м. Замосце Ігуменскага павета, якія былі адкрыты для наведвальнікаў. Туды наведваліся многія краязнаўцы, пісьменнікі, аматары гісторыі. Сам Ельскі выкарыстоўваў сабраныя матэрыялы для навуковай працы і напісання шматлікіх твораў. У прыватнасці, ён напісаў вялікую колькасць артыкулаў пра беларускія населеныя пункты і іншыя аб’екты на яе тэрыторыі для польскага “Вялікага слоўніка геаграфічнага Польскага каралеўства…” – аднаго з важнейшых даведнікаў для многіх пакаленняў краязнаўцаў. На жаль, унікальны збор Ельскага таксама страчаны.

У гэты перыяд пашырылася кола грамадскіх арганізацый, якія вялі краязнаўчую працу. У 1864 г. пры Маскоўскім універсітэце было створана Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, у дзейнасці якога прымалі ўдзел беларускія краязнаўцы. Многія краязнаўцы нярэдка былі членамі некалькіх таварыстваў. Адметнай з’явай было імкненне ініцыятараў краязнаўчага руху стварыць мясцовыя краязнаўчыя арганізацыі. Дзякуючы ім узніклі некалькі добраахвотных таварыстваў: Віцебская вучоная архіўная камісія ў 1664 годзе, Таварыства па вывучэнні Беларускага краю (красавік 1902), арганізацыі па ахове помнікаў у Мінску і інш.

Важнай падзеяй было стварэнне Паўночна-Заходняга аддзелу РГТ(расійскае геаграфічнае таварыства)(1867). Паўночна-Заходні аддзел РГТ адыграў станоўчую ролю ў актывізацыі сіл для вывучэння роднага краю. Яго членамі былі вядомыя беларускія краязнаўцы М. Дзмітрыеў, П. Шэйн, Е. Р. Раманаў, А. М. Семянтоўскі, Ю. Крачкоўскі, І. Насовіч і інш. Пераважная ўвага надавалася археалогіі, археаграфіі, этнаграфіі, статыстыцы. РГТ працягвала этнаграфічнае вывучэнне сялянства. Сярод настаўнікаў народных вучылішчаў была распаўсюджана праграма даследавання сялянскіх сем’яў – заможных, сярэдніх і бедных. 12 красавіка 1873 г. на пасяджэнні камітэта Паўночна-Заходняга аддзялення РГТ паведамлялася, што настаўнікі прыслалі 262 апісанні, якія далі каштоўныя звесткі аб сялянскім быце, вераваннях, звычаях і фальклоры.

У дзейнасці Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце прымалі ўдзел не толькі вядомыя краязнаўцы, але і сяляне з розных губерняў і паветаў. Працы некаторых з іх былі апублікаваны ў “Трудах…” таварыства.

На гістарычную тэматыку пераважна арыентаваліся такія мясцовыя краязнаўчыя арганізацыі, як Таварыства па вывучэнні Беларускага краю, царкоўна-археалагічныя камітэты, Віцебская вучоная архіўная камісія.

Таварыства па вывучэнні Беларускага краю было створана ў Магілёве ў 1902 г. па ініцыятыве Е. Р. Раманава. У 1913 г. было перайменавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губерні. Арганізавала гісторыка-этнаграфічны музей і выпусціла зборнікі дакументаў і матэрыялаў “Могилевская старина”.

У канцы ХІХ ст. было прынята “Палажэнне аб царкоўна-археалагічных камітэтах”. Перад імі ставіліся задачы краязнаўчай дзейнасці:

  1. гістарычнае абследаванне ўнутранага і знешняга развіцця мясцовага царкоўна-рэлігійнага і грамадскага жыцця,

  2. вывучэння народных звычак і традыцый, легенд, песень,

  3. апісанне архіваў цэркваў і помнікаў старажытнасці,

  4. назіранне за захаванасцю храмаў, могілак.

Актыўнымі супрацоўнікамі царкоўна-археалагічных камітэтаў былі мясцовыя святары. Так у мінскі царкоўна-археалагічны камітэт яны перадавалі прадметы царкоўнай даўніны, кнігі і рукапісы. Дзякуючы такой дапамозе стала магчымым стварыць багатую бібліятэку і музей. У бібліятэцы былі прадстаўлены творы гістарычнай, археалагічнай і філалагічнай тэматыкі. У 1910 г. у музеі было больш 1000 прадметаў царкоўнай даўніны.

Віцебская вучоная архіўная камісія (ВВАК), створаная ў 1909 г., была грамадскай арганізацыяй, скіраванай на вывучэнне і папулярызацыю гістарычнага мінулага Полацка-Віцебскага краю. Існавала часткова на дзяржаўныя субсідыі, членскія ўзносы і ахвяраванні, зборы з лекцый. Гэта была шматлікая арганізацыя, у складзе якой у 1910 г. налічвалася 452 члены. Членамі яе былі многія вядомыя краязнаўцы: В. С. Арсеньеў, А. П. Сапуноў, М. М. Багародскі, У. К. Стукаліч і інш. Краязнаўцамі быў створаны гістарычны архіў, музей, дзе былі прадстаўлены манеты, медалі і бібліятэка. Удзельнікі камісіі правялі пошукавую работу ў гонар стагоддзя Айчыннай вайны 1812 г.: адшукалі брацкія магілы, звесткі пра ўдзельнікаў вайны, адкрылі помнік у Віцебску. Па ініцыятыве камісіі ў 1911 г. адкрылася Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. ВВАК наладзіла шырокія сувязі з расійскімі і замежнымі навуковымі ўстановамі. Важным кірункам дзейнасці была і архіўная работа. Выдавала перыядычны зборнік “Полоцко-Віцебская старина”. Гэта была адна з лепшых краязнаўчых арганізацый пачатку ХХ ст.

У 1916 г. у Мінску ўзніклі грамадскія арганізацыі, галоўнай мэтай якіх была ахова помнікаў. У складаных ваенных умовах, грамадзяне аб’ядналіся для зберажэння рэгіянальных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Спачатку таварыства аховы помнікаў узнікла пры аддзеле Мінскага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адначасова быў створаны аддзел аховы помнікаў мастацтва і культуры пры цэнтральным грамадзянскім камітэце. Вядомыя і паважаныя мінчане, якія ў даваенны перыяд рупліва працавалі па збіранні і вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны, былі арганізатарамі гэтых таварыстваў. Сярод іх былі М. Чапская, Ю. Чапскі, А. Хжаноўскі, Ю. Вейсенгоф, Г. Венсейгоф, С. Дангель. Старшынёй стаў Станіслаў Трэпка. У студзені 1918 г. аддзел быў пераўтвораны ў філіял варшаўскага таварыства аховы помнікаў старажытнасці. Галоўнымі мэтамі гэтай арганізацыі былі інвентарызацыя і выратаванне каштоўных помнікаў, якія знаходзіліся на абшарах Мінскай, Віленскай і Віцебскай губерняў. Функцыянавалі некалькі аддзелаў, у т.л. бібліятэчна-гістарычны, секцыя старога Мінска. Збіраліся старадрукі, гістарычныя дакументы, прымаліся на дэпазітарнае захоўванне карціны знакамітых айчынных і замежных мастакоў, складалі бібліяграфічныя паказальнікі па гісторыка-культурнай тэматыцы. Філіял арганізоўваў 50 у экспедыцый памешчыцкія сядзібы, у выніку якіх арганізавалі ў Мінску дзве выставы твораў мастацтва, праводзілі публічныя чытанні, выпусцілі серыю паштовак. Многія прадметы пазней трапілі ў польскія музеі і бібліятэкі.

Індывідуальная збіральніцкая і даследчая праца, праца ў грамадскіх краязнаўчых арганізацыях у гэты перыяд дапоўнілася новымі формамі ўзаемадзеяння краязнаўцаў, сярод якіх былі выставы і з’езды.

На Усерасійскай этнаграфічнай выстаўцы, прысвечанай славянскаму з'езду, што праходзіў у Маскве ў маі 1867 г. з Беларусі былі прадстаўлены 6 фігур сялян за рознымі заняткамі: пчаляр, рыбак і іншыя, макеты прылад працы, прадметы адзення і інш. Асабліва важнай падзеяй для беларускіх краязнаўцаў стаў 9 археалагічны з’езд, які прайшоў летам 1893 г. у Вільні і прысвячаўся Паўночна-Заходняму краю. Спецыяльна прызначаны папярэдні камітэт у Маскве (1891) выпрацаваў пытанні, на якія з’езду належала атрымаць адказы. Ад прыватных асоб і ўстаноў у Віленскае аддзяленне камітэта паступіла больш за 900 адказаў. У некаторых з іх змяшчаліся каштоўныя факты і звесткі. На іх падставе скарбнік Віленскага музея Ф. В. Пакроўскі склаў археалагічную карту Віленскай губерні. З грунтоўнымі дакладамі на з’ездзе выступілі многія беларускія краязнаўцы: аб курганных раскопках у Мінскай губерні – В. Завітневіч, у Віленскай – Ф. Пакроўскі, у Магілёўскай – М. Фурсаў, у Барысаўскім павеце – М. Авенарыус і інш. Быў выдадзены зборнік навуковых прац, у якім разам з навукамі артыкуламі былі і краязнаўчыя паказальнікі археалагічнай тэматыкі.

Адной з найбольш уплывовых грамадскіх арганізацый, у рабоце якой удзельнічалі многія беларускія краязнаўцы было Варшаўскае краязнаўчае таварыства.

Краязнаўчыя гістарычныя і фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы ў гэты перыяд выкарыстоўваліся для падтрымкі або абвяржэння дзяржаўных ідэалагем, служылі фарміраванню беларускай нацыянальнай ідэі і нацыянальнага руху. Некаторыя расійскія даследчыкі беларускіх рэгіёнаў пры апрацоўцы і тлумачэнні матэрыялу зыходзілі з ідэалогіі заходнерусізма, напрыклад, Максімаў. Больш беражліва адносіліся да захавання рыс беларускага фальклору польскія вучоныя. Напрыклад, Ота Кольберг – аўтар шматтомнай працы “Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, музыка і танцы падаў матэрыялы з розных рэгіёнаў Беларусі. Ва ўмовах нацыянальна-культурнага прыгнёту друкаваць краязнаўчыя працы магчыма было на рускай ці на польскай мовах. Толькі падзеі рэвалюцыі 1905 г. спрыялі з’яўленню друкаваных краязнаўчых матэрыялаў на беларускай мове.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]