Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
яканюк_старикашка_гребанный.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
273.49 Кб
Скачать

Нарысавыя тыпы публіцыстычных твораў. Замалёўка.

На наш погляд, у нашй характарыстыцы сучасных публіцыстычных жанраў, як і ў методыцы тэарэтычнага і практычнага іхняга асваення, найбольш падыходзіць метад індукцыі – ад умоўна простага да складанага. Умоўна “простым” жанрам (падкрэслім, умоўна простым, бо простага ў журналістыцы няма ў прынцыпе) будзем лічыць жанр замалёўкі хаця б таму, што ён адносна малааб’ёмны, кампактны і, адпаведна, малазатратны. Але, зразумела, любая мініяцюра ў мастацтве патрабуе таленту, творчага захаплення, майстэрства, часам, большага, чым яго можа спатрэбіцца на стварэнне нейкага больш аб’ёмнага жанру.

Распачаць з характарыстыкі жанру замалёўкі варта яшчэ і па той прычыне, што замалёўка часта выкарыстоўваецца ў якасці складніка-элемента больш складанага, буйнога жанру, напрыклад, рэпартажу, нарыса, дакументальнай драмы, радыё- або тэлефільму. Да таго ж замалёўка сваёй мініяцюрнасцю адпавядае сучаснай тэндэнцыі іфармацыйнага лаканізму, асабліва ў сістэме Інтэрнету.

Замалёўка — паходжання, збольшага, жывапіснага, у прыватнасці, яе назоў — ад “маляваць”. Аднак не грунтоўна маляваць, а як бы мімахадзь, эскізна, пункцірна: убачыў і хуценька занатаваў-замаляваў, пазначыў імгненне, якое здолеў заўважыць. Мастак у замалёўцы як бы “прыпыняе імгненне”, якое паспеў для сябе адзначыць як прыроднае або іншае імгненне чымсьці прыкметнае. Чаму? Навошта? Дзеля чаго-каго? Адказ крыецца, відаць, у чалавечай прыродзе “сацыяльнага альтруізму”: маўляў, “я ўзрадаваўся таму, што пабачыў і перажыў і хачу гэтай радасцю абавязкова падзяліцца, не магу не падзяліцца з іншымі”. Але альтруізм гэты не без біблейскай рэмаркі: “палюбі бліжняга, як самога сябе” і таму, далей, калі “падзелішся з бліжнім, дык табе аддзяцычча”. І мастак (у тым ліку “мастак слова” – публіцыст) “стараецца” гэта імгненне прыпыніць – “надаць форму” яму, каб было што і чым “падзяліцца з бліжнім”. І глядач, калі сузірае жывапісную замалёўку, па-першае, удзячны мастаку за яго “ахвяру” (“падзяліцца”) і, па-другое, прымае саму абстрактнасць, умоўнасць гэтай “ахвяры” – жывапісны твор, які ёсць не канкрэтны, рэальны стан прыроды або стан-рух некага “чалавека Зямлі”, а толькі “зафіксаваны” яго адбітак, нерэальнасць, па сутнасці, фантом, абстракцыя. Як і абстракцыяй – умоўнасцю, моўным “дыпламатычным пагандненнем” – з’яўляецца сам назоў гэтага мастацка-матэрыяльнага твору ў гукава-вербальным выглядзе – у слове менавіта “замалёўка” (а чаму, скажам, не “жывафрагмент” або любое іншае гукаспалучэнне?).

Гэта этымалагічна-псіхалагічная заўвага патрэбна дзеля таго, каб патлумаччыць найбольш дакладна сэнс абрання таго ці іншага жанру нашай сферы – электроннай публіцыстыкі, у прыватнасці, такога творчага і мастацкага, як замалёўка. Аднак тут мы сутыкнемся з яшчэ адной умоўнасцю-абстракцыяй, калі ўжываем тэрмін “замалёўка” у нашым элекронна-публіцыстычным рэчышчы. Бо “замаляваць” на радыё і тэлебачанні ці ў Інтэрнеце можна ўжо зусім іншымі “фарбамі”. Вось таму, калі звярнуцца да семантыкі самога слова “замалёўка” у кантэксце абстрактнасці мовы ўвогуле, дык атрымліваецца патроеная абстракцыя: 1) само слова “замалёўка” як вербальная абстракцыя жывапіснага працэсу, 2) сам твор жывапісу як абстракцыя рэальнасці, бо не з’яўляецца рэальнасцю таго, што адлюстроўвае ў “замаляваным” выглядзе і 3) у электроннай публіцыстыцы “замаляваць” – гэта значыць, у параўнанні з жывапісам, падвоіць абстракцыю – “надаць форму” ужо не алеем або акварэлямі і інш., але “фарбамі” славесных вобразаў плюс сродкамі тэхнікі і электронікі. Аднак ад гэтай патроенай абстракцыі жанр электроннай замалёўкі і набывае якасці высокатворчай крэатыўнасці самога працэсу стврэння электроннай замалёўкі і аўдыторнай запатрабаванасці. Апошняя крыецца ў тым, што ўтрымлівае момант сюрпрызу, нечаканасці і спантаннасці, бо слухач-глядач напачатку ж не ведае, што ж там “замаляваў” журналіст і як, а можа там прыхавана тое, што “я не бачыў-не перажываў”. У гэтым аспекце замалёўка роднасная эсэ, у якім і месціцца ў крышталізаваным выглядзе момант нечаканасці і сюрпрызнасці ў вобразных, эмацыянальных, інтэлектуальных “паваротах”, якімі адорвае нас эсэіст.

Калі фармуляваць агульнае для радыё, тэлебачання, Інтэрнету паняцце электроннай замалўкі, дык заканамерна трэба будзе мець на ўвазе гэтыя вышэйзгаданыя семантычныя, псіхалагічныя і змястоўныя акалічнасці і ўмоўнасці. Такім чынам, прамежкавая фармулёўка: электронная замалёўка – гэта малафарматны электронна-мастацка-інфармацыйны твор эскізнага характару, які ўтрымлівае па-мастацку, часта лірычна адлюстраваны факт стану прыроды, фрагмент гарадскога або селькага пейзажу, а таксама вонкавы партрэтны (неглыбокі) вобраз чалавека, які чым-небудзь засяродзіў увагу журналіста. Электронная замалёўка, звычайна, скіравана на абуджэнне ў аўдыторыі інфармацыйна-мастацкіх пачуццяў “камернага” маштабу, а публіцыстычная вартасць замалёўкі складаецца з умоўна падвойнага інфармацыйна-камунікатыўнага пачуццёвага эфекту. Па-першае, аўдыторыя атрымлівае інфармацыю тую і такую і з таго месца, дзе слухач-глядач не быў або быў і “бачыў”, але “замыленымі” вачамі і свядомасцю. Па-другое, мастацкія сродкі і агульная мастацка-публіцыстычная накіраванасць замалёўкі ў чарговы раз узбуджае ў слухача-гледача пачуццё здзіўлення ад шматзначнасці нашага жыцця нават у даўно “прыгледзеным” кутку горада, мясціны, дзе электронны спажывец “гойсаў па жыцці” шматкроць, але, дзякуючы празорлівасці і неабыякавасці журналіста-публіцыста, зноў, у чарговы раз адзначыў для сябе: “якое наша жыццё зямное вечна шматзначнае, сюрпрызнае, заманлівае”.

Як камерны публіцыстычны твор, замалёўка сёння рэдка выкарыстоўваецца як самастойны жанр у эфіры. А вось з-за сваёй менавіта камернасці жанр замалёўкі часта з’яўляецца элементам больш аб’ёмнага жанру – праблемнага нарыса, нарыса-партрэту, дакументальнай драмы, праблемнага рэпартажу, кампазіцыі, ток-шоў, інш.

Аднак замалаёўка на радыё, тэлебачанні і, тым больш, у Інтэрнэце – гэта розныя па сродках выразнасці і пераймання “імгнення рэчаіснасці” творы.

Радыёзамалёўка. “Замаляваць” на радыё — гэта значыць апісаць, адлюстраваць той малюнак словамі, а таксама гукамі, нават, паўзамі. “Замаляваць” на радыё нейкую не вельмі буйную падзею або проста пэўны стан прыроды, шум-грукат горада або цішыню нейкай прыгароднай вуліцы — гэта творчы мастацкі працэс, які ёсць працэс сінтэтычны: вобразнасць слоў і словазлучэнняў спалучаецца-зліваецца з інтанацыйнаю і гукаваю вобразнасцю. Значыць радыёзамалёўка — гэта сінкрэтычны мастацкі твор, у якім спалучаецца літаратурна-вобразнае (публіцыстычнае) мастацтва, музычнае (хаця музыка можа быць выкарыстана не заўсёды), шумы, якія ў гэтым мініяцюрным творы набываюць таксама рысы мастацкага элемента. А калі замалёўка выкарыстоўваецца як складнік больш буйнога твора, скажам, нарыса, рэпартажу, а тым больш формажанраў — радыёфільму або кампазіцыі, дык тыя шумы і гукі трывала набываюць якасці мастацкіх сродкаў. Словам, сінкрэтызм.

Добра, а дзе ж тут публіцыстыка, — можна запытаць? Збольшага, яна ў аўтарскай асобе, у яго эмацыянальнай і эстэтычна-публічнай скіраванасці яго “малявання”, маўляў, не магу ўстрымацца, каб гэту чароўную дробязь не расказаць-паказаць людзям. А значыць — стварыць у слухача-гледача (або хаця б паспрабаваць) станоўчую эмоцыю, стан нейкага замілавання, саўдзелу, суперажывання. А такое станоўчае суперажыванне і ёсць пэўная мэта, пэўная, хаця й невялікая, але “звышідэя” радыёзамалёўкі.

Падсумуем, якія выразныя, вобразна-мастацкія сродкі вызначаюць радыёзамалёўку? Пазначым асноўнае:

  • літаратурна-мастацкая вобразнасць тэксту, яго метафарычнасць, асацыятыўнасць;

  • літаратурнае і, адпаведна, маўленчае (акторскае) майстэрства аўтара ў выкарыстанні слоў, лексікі, асацыяцыяў — майстэрства славесна-вобразнага пошуку і творчага выкарыстання слоў-сімвалаў і словазлучэнняў, уменне “маляваць” словамі тое, што сам пабачыў і чым захацеў захапіць радыёслухача;

  • інтанацыя журналіста (у аўтарскай замалёўцы), тэмбр і эмацыянальная выразнасць яго апавядання, уменне адэкватна перадаць інтанацыяй свае эмацыянальныя станы (сінонімы, антонімы, паўзы, дыяпазон маўлення ад нізкага да высокага тэмбру і да т.п.);

  • тэхнічна і рэальна-выразны гуказапіс рэчаіснасці, які дазваляе слухачу дакладна ўявіць сабе менавіта гукі рэчкі або ручая, а не вады з-пад крану, гукі ветра, а не гукі...пыласосу і г.д.;

  • адэкватнасць вобразаў музыкі, якая выкарыстоўваецца ў радыёзамалёўцы, музычнай інтанацыі і яе тэмпарытмічных асаблівасцяў — вербальнаму тэксту і інтанацыям аўтара-апавядальніка, агульнай тэме або настрою замалёўкі.

Такім чынам, радыёзамалёўка – мініяцюрны публіцыстычны аўдыяльна-мастацкі твор, інфармацыйна-камуніктыўнай мэтай якога з’яўляецца стварэнне эскізнага вобраза прыроды, пэўнай імпрэсіі аўтара паводле выпадковага або мэтанакіраванага сузірання прыродных станаў або паводзін якога-небудзь чалавека. Звычайна, герой радыёзамалёўкі – гэта асоба з прыкметнымі, неардынарнымі жыццёвымі паводзінамі, як правіла, асобы “лепшай з нас” (паводле Арыстоцеля), якая можа зацікавіць і даць падставу для роздуму, нават для прыкладу ў сацыяльных паводзінах.

  1. Радыёэсэ і радыёкаментар: параўнальная характарыстыка жанраў.

Эсэ (фр. еssai вопыт) — на радыё і тэлебачанні рэдкі жанр, які “робіць выгляд”, што, вынайдзены калісьці французскім інтэлектуалам, паціху зыходзіць у нябыт. Шкада, але. Як шкада любога віда флоры і фаўны, якія запісваюцца ў Чырвоную кнігу.

Сёння эфірна-экраннае эсэ з’яўляецца ў пэўным сэнсе сучаснай формай сапраўды вольнага палёту аўтарскай думкі і пачуццяў. Вольнага… ад эфіру. І гэты жанр – жанр-рэзервіст пакуль. І таму, як патэнцыяльна запатрабаваны ў нейкай “туманнай” інфармацыйна-амунікатыўнай далечыні, аддамо яму даніну і нашых сціплых тлумачэнняў.

Дзеля адлюстравання працэсу станаўлення паняцця жанру эсэ, паводле нашай традыцыі, спачатку ізноў некалькі фармулёвак іншых аўтараў.

Як адзначае прафесар Б.Стральцоў, “в рамки строгой жанровой модели эссе не вмещается.» [29, с.211] — гэта калі гаворка ідзе пра літаратурнае эсэ. Вядомы беларускі публіцыст прыводзіць прыклады эсэ ў творчасці розных вядомых еўрапейскіх аўтараў. У прыватнасці, мы чытаем, што стваральнікам жанру літаратурнага эсэ, паводле даследчыцы публіцыстычных жанраў А.І Журбіной, быў французскі філосаф і пісьменнік Мішэль дэ Мантэнь (1533—1592 гг.). Ён свае літараурна-філасофскія творы назваў “вопытамі”: “...для “эссе” типична кабинетная обработка любых общих вопросов, кабинетная начитанность и нарастающее на ее почве философское обобщение.” [29, с. 210]. Таксама згадваецца, што амерыканец О’Генры трактаваў гэты від творчасці на падставе эрудыцыі, інтуіцыі, умення рабіць вывады і што такія людзі “складаюць малаколькасную, але вельмі каштоўную пароду эсэістаў” [Там жа]. Што, паводле савецкага літаратуразнаўцы У.Я.Кантаровіча, калі “чытач рыхтуецца да сустрэчы з аўтарам эсэ — чалавекам адукаваным, эрудыраваным, здольным на шырокія абагульненні, які ўмее дадаць хаця б крупіцу новага да таго, што вядома пра жыццё з літаратуры” — гэта і ёсць адрозная і прыцягальная сіла эсэ. Багатая памяць, вялікія веды, уменне карыстацца дакладнымі прыкладамі, асацыяцыямі, у прыватнасці, ўласнымі — гэта агульны вобраз літаратара-эсэіста.

Расійскія даследчыкі даводзяць прыклады эсэ ў нашага знакамітага земляка Ф.М.Дастаеўскага, у яго «Дневнике писателя».

“Телевизионная журналистика” (М., МГУ, 2002): “Эссе — жанр философской, эстэтической литературно-критической публицистики, сочетающий подчеркнуто индивидуальную позицию автора с непринужденным, подчас парадоксальным изложением, ориентированным на разговорную речь…Эссе – жанр глубоко персонифицированной журналистики» [ с. 205].

Сапраўды “палётнафантазійныя” інтэлектуальныя творы—эсэ пакінуў наш геніяльны пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Іх не так ужо і шмат, аднак у іх адчуваецца той самы філасофскі далягляд, які ствараецца нечаканымі гістарычнымі або лёсавымі паралелямі. Па сутнасці, уся публіцыстычная і літаратурна-крытычная творчасць У.Караткевіча прасякнута эсэістычнасцю — гэтым вяршынным творчым талентам. У ягоных нешматлікіх уласна эсэ, нават у саміх назвах —“І будуць людзі на зямлі”, “Балады каменя”, “Saxifraga”, “Подзвіг Францыска Скарыны”, “Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён” і інш. — чытач амаль матэрыяльна адчувае той самы вольны, сюрпрызны палёт думкі, памяці, эрудыцыі пісьменніка. А ўслед за ім — і палёту-саўдзелу чытача. І, думаю, гэтыя эсэ проста просяцца на экран — гатовыя сцэнарыі такіх патрэбных экранных думкавых пачуццяў, якія (з драматычным сумам прыходзіцца канстатаваць) пакуль не сталіся адным з самых сацыяльна значных і патрэбных экранных (і радыёэфірных таксама) стрыжаняў нашай электроннай камунікацыі.

Абагульнім асноўныя рысы літаратурна-публіцыстычнага эсэ, каб была больш-менш акрэсленая падстава для вызначэння электронных адрозненняў гэтага ўнікальнага жанру:

  • шырокае, вольнае раскрыццё спантанна абранай тэмы ў маналогавай манеры;

  • шмат лагічных і змястоўных адступленняў, дадатковых каментараў;

  • абагульненні аўтара суб’ктыўныя, разумовыя, абстрактныя, экспрэсіўныя і не з’яўляюцца вынікам строгага (навуковага) аналізу факта або сістэмы фактаў, не з’яўляюцца вынікам лагічнай аргументацыі;

  • пры адноснай безадраснасці эсэ, у ім можа прысутнічаць публіцыстычнае імкненне аўтара сфарміраваць грамадскую думку паводле канкрэтнага пытання, жаданне дабіцца канкрэтнага станоўчага выніку. [29, с. 216].

Гэтыя асноўныя характарыстыкі жанру эсэ, між іншым, надаюць больш складанасці ў жанравым вызначэнні, калі мы паспрабуем ахарактарызаваць і сфармуляваць эсэ як жанр электроннай публіцыстыкі.

Так, эсэ на тэлебачанні і радыё з’яўляецца рэдкім жанрам. Але гэта жанр рэфлекторнага, вольнага нарысавага характару, выразнай прыкметай якога з’яўляецца публіцыстычна раскаваная, філасофская манера апісання фактаў і сваёй імпрэсіі — асабістага ўражання паводле тых фактаў. Эсэ блізкае, з аднаго боку, нарысу (праблемнаму, гістарычнаму, дакаументальнаму і інш.). З другога, — эсэ падобнае замалёўцы, калі аповяд вядзецца без пэўнай фабулы, сюжэта па асабістым псіхалагічным і творчым жаданні журналіста, які імкнецца перадаць менавіта сваё ўражанне як непаўторнае, імкнецца ўвасобіць-“намаляваць” словамі-рэфлексіямі тое, што пабачыў і што асабіста перажыў. Эсэ — гэта аповяд пра падзею жыцця, прасякнуты ўласным жыццёвым вопытам і апрануты ў вопраткі ўласных думак, эрудыцыі, інтэлектуальных асацыяцыяў.

У гэтым плане жанр эсе тым больш уяўляецца цікавым, бо стварае інфармацыйна-камунікатыўны і мастацкі фактары адначасова як фактары вобразнай, інтэлектуальнай, пачуццёвай “нечаканасці”, “сюрпрызнасці”, шмат планавасці інфармацыйнага працэсу. Што і прадугледжвае сёння ўся сістэма электроннай нфармацыі і камунікацыі і ўвогуле тэндэнцыі электронных зносін, у якіх усё больш месца займае вербальны эпатаж, імкненне дасціпна і скептычна “пазначыцца” у эфіры, прадэманстраваць аўтарскую адметнасць “хаця б чым-небудзь”. Таму эсэ і па змесце, і па форме (па жанравай адмысловасці), і па мастацка-вобразнай “сюрпрызнасці” – жанр электроннай перспектывы. Што і пацвярджаюць сёння “форумы” Інтэрнету, на якіх мы можам засведчыць шмат эсэістычных захадаў фарумістаў.

Наступны жанр у іерархіі паступовага ўскладнення сродкаў выразнасці і вобразнага пераймання жыцця і, адпаведна, жанравага ўскладнення – дакументальная драма.

  1. Эсэ як спецыфічны жанр вольнай творчасці. Паняцце сюжэту і бессюжэтнасці публіцыстычнага твора. Радыёсэ і радыёзамалёўка: роднаснасць і адрозненне.

  1. Сатырычныя жанры радыёпубліцыстыкі. Гісторыя станаўлення. Лінгвістычныя і электронныя сродкі сатырычных жанраў.