Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
raspratsowka_dlya_studentaw.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
21.12.2018
Размер:
96.26 Кб
Скачать

5. Мастацкі стыль.

Мастацкі стыль (або стыль мастацкай літаратуры) абслугоўвае духоўную сферу грамадсктва Гэта стыль мастацкіх твораў озных жанраў.

Мастацкі стыль, у адрозненне ад іншых стыляў, немагчыма суаднесці з пэўнай разнавіднасцю літаратурнай мовы. У межах гэтага стылю могуць узаемадзейнічаць элементы розных стыляў. Аднак гэта не “змешванне” стыляў, таму што ўжыванне разнастайных моўных сродкаў у мастацкім тэксце абумоўлена задумай аўтара і зместам твора, г.зн. стылістычна абгрунтавана. Акрамя таго, пісьменнік можа ствараць такія словы і іх формы, такія спалучэнні слоў, якіх няма ў сучаснай мове. Усё гэта надае мове мастацкіх твораў індывідуальнасць, аднак не пазбаўляе такго агульнага, што ўласціва мастацкаму стылю. Адзінства і асаблівасць мастацкага стылю абумоўлены яго асноўным прызначэннем, яго асноўнай мастацка-вобразнай і эстэтычнай функцыямі – адлюстроўваць рэчаіснасць у мастацкіх вобразах і карцінах, эстэтычна ўплываць на адрасата праз яго думкі і пачуцці.

Асноўнай формай рэалізацыі матсацкага стылю з’яўляецца пісьмовае маўленне. Аднак праяўляецца ён і ў вуснай форме. Драматургія, напрыклад, поўнасцю разлічана на вуснае выказванне.

Галоўная асаблівасць мастацкага стылю – адзінства рэалізацыі камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. У мове мастацкага твора слова не толькі перадае пэўны змест, але і, з’яўляючыся сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, робіць чытача ці слухача саўдзельнікам падзей. Пачуццёвыя мастацкі вобразыабуджаюць уяўленні чалавека, яго думкі і пачуцці, і ён, узнаўляючы ў сваёй свядомасці карціну, характар, намаляваныя фантазіяй і талентам пісьменніка, асэнсоўвае іх і дапаўняе дэталямі са свайго жыццёвага вопыту, сваімі асацыяцыямі. Дзякуючы эмацыянальнаму ўздзеянню, чытач робіцца як бы відавочцам падзей і суперажывае з персанажамі.

Мова мастацкай літаратуры часта характарызуецца многагалоссем – спалучэннем у адным творы мовы аўтара і мовы персанажаў, якія па-рознаму ўспрымаюць, ацэньваюць і асэнсоўваюць падзеі.

Мове мастацкай літаратуры ўласцівы эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і вобразнасць. Гэтыя якасці дасягаюцца шырокім выкарыстаннемвобразна-выяўленчых сродкаў (метафары, эпітэты, параўнанні, антытэзы, літоты, гіпербалы і інш.), сінонімаў, рознай стылістычна афарбаванай лексікі.

Мова мастацкай літаратуры мае дзве разнавіднасці – проза і паэзія. Проза – гэта свабоднае, натуральна арганізаванае маўленне. Яно характэрнае ў асноўным для эпічных і дараматычных твораў: раман, аповесць, драма, камедыя і інш. Празаічнае маўленне расчляняецца на абзацы, сказы і мае пэўную ўпарадкаванасць. Галоўная асаблівасць паэтычнага маўлення – асобая рытмічная арганізацыя, якая выяўляецца ў раўнамерным паўтарэнні розных адзінак – націскных і ненаціскных складоў, стоп, сторф і інш. Сярод гукавых паўтораў найбольш выдзяляецца рыфма, якая ўплывае на музычнае гучанне верша.

6. Гутарковы стыль.

Гутарковы стыль маўлення абслугоўвае пераважна сферу бытавых зносін, а таксама неафіцыйныя, пазаслужбовыя адносіны паміж людзьмі. Гэты стыль выкарыстоўваецца, па сутнасці, ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці людзей (бытавой, вытворчай, грамадска-палітычнай, вучэбнай, спартыўнай і інш.), калі ўзнікае неабходнасць абмену думкамі, ацэнкамі, адчуваннямі і перажываннямі.

Асноўная форма рэалізацыі гутарковага стылю – вуснае маўленне, хаця ён можа праяўляцца і ў пісьмовай форме (сяброўскія лісты, прыватныя запіскі). Для гутарковага стылю характэрна дыялагічнае маўленне. Аднак магчымы і маналог у форме расказу пра пэўныя падзеі, які адрасуецца канкрэтнаму слухачу. Вялікую ролю ў вусных зносінах адыгрываюць інтанацыя, жэсты, міміка суразмоўцаў.

Асноўная функцыя гутарковага стылю – абмен думкамі, свабодныя, нязмушаныя зносіны паміж людзьмі. Гэта функцыя зносін у некаторых выпадках можа дапаўняцца функцыяй уздзеяння. Абмен думамі адбываецца ў працэсе непасрэднай размовы, гутаркія. і ў залежнасці ад прадмета размовы, адносін да яго з боку суразмоўцаў, узаемаадносін паміж імі гутарковае маўленне набывае тую ці іншую форму – спакойную, стрыманую, разважлівую, нейтральную ці ўзбуджаную, эмацыянальна насычаную.

Асаблівасці гутарковага стылю тлумачацца неафіцыйным характарам адносін паміж удзельнікамі гутаркі, іх непасрэднага ўдзелу ў зносінах, адсутнасцю папярэдняй падрыхтоўкі да размовы.

Гутарковаму маўленню характэрна экспрэсіўнасць і эмацыянальнасць, таму вялікая колькасць слоў і фразеалагізмаў мае ярка выражаную афарбоўку, утрымлівае ацэначныя словы (часцей за ўсё прыніжана зместу, грубага, нават лаянкавага зместу). У гэтым стылі часта выкарыстоўваюцца канкрэтныя словы і вельмі рэдка – абстрактныя, амаль не сустракаюцца тэрміны.

У гутарковымі стылі ў тыповых абставінах зносін выкарыстоўваюцца гатовыя, стандартныя маўленчыя сродкі, формулы маўленчага этыкету (словы прывітання, развітання, прабачэння, падзякі і інш.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]