Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
raspratsowka_dlya_studentaw.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
21.12.2018
Размер:
96.26 Кб
Скачать

3. Афіцыйна-дзелавы стыль.

Афіцыйна-дзенлавы стыль – гэта такая функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы афіцыйных і дзелавых зносін – адносін, якія ўзнікаюць паміж дзержаўнымі органамі, паміж арганізацыямі і ўнутры іх, паміж арганізацыямі і прыватнымі асобамі ў працэсе вытворчай, гаспадарчай і юрыдычнай дзейнасці, рэгулюе ўзаемаадносіны паміж дзяржавамі.

Афіцыйна-дзелавы стыль адносіцца да кніжных стыляў і таму функцыянуе пераважна ў форме пісьмовага маўлення. Гэта стыль дзяржаўных законаў, указаў, пагадненняў, законаў, канцылярскай дакументацыі і інш. Аднак афіцыйна-дзелавы стыль можа праяўляцца і ў вуснай форме, напрыклад, на нарадах, сходах, пасяджэннях, калі некаторыя віды дакументацыі (загады, распараджэнні) зачытваюцца прысутным.

Асноўнымі прыметамі афіцыйнага стылю з’яўляюцца канстатацыйна-сцвярджальны і прадпісальны характар дакументаў, неасабовасць выкладу, дакладнасць, высокая ступень стандартызацыі. Змешчаную інфармацыю ў афіцыйных дакументах прымаюць да ведама і абавязковага выканання. Неасабовы характар афіцыйнага маўлення праяўляецца амаль у поўнай адсутнасці форм першай і другой асоб займеннікаў і дзеясловаў. Выключэннем з’яўляюцца заява (прашу дазволіць), загад (загадваю), дакладная запіска (паведамляю, даводжу да ведама). Дакумент адпавядае свайму прызначэнню, калі ён дакладны. Так, дакладнасць заканадаўчых тэкстаў дасягаецца з дапамогай ужывання спецыяльнай спарававой тэрміналогіі (арандатар, спажывец, заказчык) і адназначных слоў. Адметнай рысай афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца шырокае выкарыстанне стандартных сродкаў (канцылярскіх штампаў) – за справаздачны перыяд, прымаючы пад увагу, дагаворныя бакі, прыцягнуць да адказнасці і інш. Патрабаваннямі дакладнасці, канкрэтнасці і аб’ектыўнасці афіцыйных тэкстаў тлумачыцца адсутнасць у іх слоў з пераносным значэннем, з адценнямі эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці, вобразных сродкаў мовы. Непажаданымі з’ўляюцца ў афіцыйным маўленні сінонімы, таму што яны могуць надаць выказванню пэўныя сэнсавыя адценні. У сувязі з гэтым у тэкстах некаторых дакументаў часта паўтараюцца адны і тыя ж словы і выразы.

Акрамя таго, у афіцыйным маўленні ў мэтах забеспячэння дакладнасці выкарыстоўваюцца розныя прыёмы ўдакладнення. так, у аўтабіяграфіі і даверанасці пасля слова я ўказваецца прозвішча, імя і імя па бацьку.

Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных зносін паміж людзьмі, характарызуецца “сухой”, “халоднай” танальнасцю, безэмацыянальнасцю, што праяўляецца ў падборы і ўжыванні адпаведных слоў і канструкцый.

4. Публіцыстычны стыль.

Публіцыстычны стыль – функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы грамадскіх зносін: грамадска-палітычных, культурных, спартыўных і інш. Гэта стыль перыядычнага друку, грамадска-палітычнай літаратуры, агітацыйна-прапагандысцкіх выступленняў на мітынгах, сходах, на радыё і тэлебачанні і г.д. У публіцыстычных творах асвятляюцца актуальныя эканамічныя, палітычныя, філасофскія, маральныя праблемы сучаснага жыцця, пытанні выхавання, культуры, быту, спорту і г.д. У адных тэкстах публіцыстычнага стылю толькі паведамляюцца пра некаторыя факты, у другіх – выказваецца пэўная думка пра гэтыя факты, даецца ім ацэнка, выражаюцца адносіны да іх, у трэціх робяцца вывады і абагульненні. Аднак публіцыстычнае паведамленне заўсёды ствараецца на грамадска значныя тэмы, з мэтай запэўніць чытача ці слухача ў неабходнасці звярнуць увагу на некаторыя аспекты грамадскага жыцця, пабудзіць да выпраўлення сітуацыі, прымусіць думаць так, як аўтар дадзенага твора.

Публіцыстычны стыль сустракаецца як у пісьмовай, так і ў вуснай формах маўлення, яны ў межах гэтага стылю ўзаемадзейнічаюць і збліжаюцца. Прычым асновай найбольш часта з’яўляецца пісьмовая форма, таму што большасць вусных дакладаў, прамоў, выступленняў уяўляюць сабой узнаўленне загадзя падрыхтаваных тэкстаў.

Шырыня тэматыкі, разнастайнасць жанраў, розныя падыходы да з’яў рэчаіснасціне парушаюць адметнай спецыфікі акрэсленага стылю – данесці дакладна інфармацыю, лагічна патлумачыць яе, уздзейнічаць на розум і эмоцыі чытачоў і слухачоў. Спецыфікай інфармацыйнай функцыі публіцыстычнага стылю з’яўляецца тое, што гэта інфармацыя аператыўная, надзённая, адрасуецца шырокім масам, а не колу спецыялістаў, як у сферы навукі. У публіцыстычных творах інфарматыўная функцыя цесна звязана з экспрэсіўнай функцыяй. Таму названым стылем карыстаюцца тады, калі неабходна не толькі перадаць пэўную інфармацыю, але аданачасова і аказаць уздзеянне на адрасата, пераканаць яго, выклікаць уікавасць, заахвоціць да пэўных учынкаў. Яркая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка публіцыстыкі тлумачыцца тым, што аўтар, перадаючы інфармацыю, выражае свае адносіны да яе. Прычым пазіцыя аўтара, у адрозненне, напрыклад, ад аўтара мастацкага твора, выражаецца звычайна прама і адкрыта, што і абумоўлівае агітацыйны, пабуджальны характар публіцыстыкі.

Істотным кампанентам публіцыстіычнай лексікі з’яўляюцца кніжныя словы, у тым ліку тэрміны (навуковыя, ваенныя, мастацтвазнаўчыя, спартыўныя і г.д.), якія пераасэнсоўваюцца і набываюць стылістычнае адценне публіцыстыкі: армія беспрацоўных, дыялог паміж краінамі, арэна палітычнай барацьбы, культурныя кантакты, эстафета пакаленняў, эрозія сумлення.

Пашыраным для публіцыстычнага стылю з’яўляецца стандартныя ўстойлівыя выразы тыпу працаўнікі палёў, людзі ў белых халатах, пясняр народнай волі, блакітны экран, даць зялёную вуліцу. Выкарыстанне падобных выразаў тлумачыцца наступным: многія падзеі і з’явы ў жыцці паўтараюцца, характар жа працы журналіста патрабуе аператыўнай падачы інфармацыі, таму пэўная стандартнасць сітуацый выклікае стандартнасць апісанняў. Гэта вядзе да ўжывання стандартных моўных сродкаў, акрамя таго, такія выразы маюць выражаны экспрэсіўны характар.

Уласцівы мове публіцыстыкі і вобразныя сродкі мовы – эпітэты, метафараы, параўнанні, гіпербалы, антытэзы і інш. Аднак у мове публіцыстыкі вобразныя словы, у адрозненне ад мастацкай літаратуры, “працуюць” не нас тварэнне мастацкага вобраза, а на даклажднасць інфармацыі, на тое, каб непасрэдна і адкрыта выражаныя ацэнкі грамадскіх падзей і з’яў, адносіны да іх аўтара адпаведным чынам уздзейнічалі на чытача і слухача.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]