Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
raspratsowka_dlya_studentaw.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
21.12.2018
Размер:
96.26 Кб
Скачать

І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:

  1. Стыль, стылістыка, функцыянальны стыль, жанр.

  2. Характарыстыка навуковага стылю.

  3. Сфера ўжывання, мэта выкарыстання, стылёвыя рысы і жанры тэкстаў навуковага стылю.

  4. Характарыстыка афіцыйна-дзелавога стылю.

  5. Сфера ўжывання, мэта выкарыстання, стылёвыя рысы і жанры тэкстаў афіцыйна-дзелавога стылю.

  6. Характарыстыка публіцыстычнага стылю.

  7. Сфера ўжывання, мэта выкарыстання, стылёвыя рысы і жанры тэкстаў публіцыстычнага стылю.

  8. Характарыстыка мастацкага стылю.

  9. Сфера ўжывання, мэта выкарыстання, стылёвыя рысы і жанры тэкстаў мастацкага стылю.

  10. Характарыстыка гутарковага стылю.

  11. Сфера ўжывання, мэта выкарыстання, стылёвыя рысы і жанры тэкстаў гутарковага стылю.

ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ

1. Стылістыка як раздзел мовазнаўства.

Слова стыль (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. Сёння слова стыль мае наступныя значэнні:

1) сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль);

2) моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку, сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Коласа);

3) метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль брас); 4) манера паводзіць сябе, апранацца, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення).

У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разумець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнутраную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння сродкаў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульнанацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі выражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Стылі, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. Ва індывідуальным ужыванні межы стыляў могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для дасягнення той ці іншай мэты ўжывацца ў функцыі другога.

Стылістыка – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі маўлення і асаблівасці ўжывання ў іх моўных сродкаў. Стылістыка цесна звязана з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі, таму што даследуе ў сукупнасці ўсе адзінкі моўнай сістэмы: гукі, словы і іх формы, словазлучэнні, сказы. Аднак у адрозненне ад фанетыкі, лексікалогіі і граматыкі, якія аналізуюць лад мовы, будову яе структурных элементаў, стылістыка вывучае асаблівасці функцыянавання, ужывання гэтых элементаў у маўленні, іх адпаведнасць пэўным сітуацыям зносін.

Асноўным паняццем стылістыкі з’яўляецца функцыянальны стыль. Функцыянальны стыль – гэта разнавіднасць маўлення, якая адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў і абслугоўвае пэўную сферу дзейнасці чалавека: навуковую, адміністрацыйна-дзелавую, грамадска-палітычную, мастацкую, бытавую.

У залежнасці ад формы маўлення (пісьмовай ці вуснай) усе функцыянальныя стылі падзяляюцца на дзве групы – гутарковы стыль і кніжныя стылі. Гутарковы стыль выкарыстоўаецца пераважна ў вуснай форме. Да кніжных стыляў адносяцца мастацкі, публіцыстычны, навуковы і афіцыйна-дзелавы стылію

У кожным функцыянальным стылі існуюць свае жанры. Жанр маўлення – гэта разнавіднасць тэксту, якая абумоўлена маўленчай сітуацыяй і характарызуецца комплексам адносна ўстойлівых зместавых, кампазіцыйных і моўных прымет. Напрыклад, для закона як жанра афіцыйна-дзелавога стылю адпавядае прыкладна аднолькавая структурная кампазіцыя, шаблоннае афармленне, стандартныя выразы.

2. Навуковы стыль.

Навуковы стыль – гэта функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы навукі, адукацыі, тэхніцы і вытворчасці. Гэта стыль навуковых артыкулаў, дысертацый, рэфератаў, энцыклапедый, навукова-тэхнічнай літаратуры, дакладаў і выступленняў і інш.

Асноўнай формай рэалізацыі навуковага стылю з’яўляецца пісьмовае маўленне, хоць з развіццём сродкаў масавай камунікацыі, з пашырэннем навуковых кантактаў павялічваецца і роля вуснай формы зносін.

Галоўныя функцыі навуковага стылю – перадача навуковай інфармацыі, доказнасць яе сапраўданасці.

Доказнасць у навуковых тэкстах можа выяўляцца з дапамогай тэкставых ілюстрацый, формул, графікаў, схем, цытавання, спасылак на выказванні вядомых вучоных і інш.

Вызначальнымі рысамі навуковага стылю з’яўляецца лагічнасць выкладу, дакладнасць і аб’ектыўнасць, абагульненасць і абстаргаванасць. Падкрэсленая лагічнасць – тыповая рыса навуковага тэксту. Усе часткі ў ім цесна звязаны па сэнсе і размяшчаюцца ў строгай паслядоўнасці. Найбольш пашыранымі сродкамі сувязі паміж сказамі ў навуковым маўленні, якія забяспечваюць лагічныя разважанні з’яўляюцца:

  • паўтор назоўнікаў, часта ў спалучэнні з указальнымі займеннікамі гэты, той, такі;

  • прыслоўі часу затым, далей, спачатку, потым;

  • пабочныя словы па-першае, па-другое, значыць, нарэшце, такім чынам, безумоўна, як сведчыць даследаванне, як паказвае матэрыял і інш;

  • канструкцыі з прыназоўнікамі у выніку, з прычыны.

Лагічнасці навуковых тэкстаў садзейнічае і частае ўжыванне складаназалежных сказаў, сказаў з прамым парадкам слоў.

Яркай рысай навуковага маўлення з’яўляюцца аб’ектыўнасць і дакладнасць выкладу. Сэнсавая дакладнасць (адназначнасць) абумоўлівае ўжыванне слоў з прамым значэннем. шырокае выкарыстанне тэрмінаў. Дакладнасцю тлумачыцца выкарыстанне ў навуковым тэксце сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі.

Абагульненасць і абстрагаванасць уласцівы кожнаму навуковаму тэксту. Напрыклад, тут шырока выкарыстоўваецца абстрактная лексіка.

Інфармацыйны характар навуковага стылю абумоўлівае тое, што ў ім амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы, а таксама іншыя сродкі эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці.

Аднак трэба адзначыць, што ў тэкстах навукова-папулярнага характару (напрыклад, падручнік па гісторыі для малодшых класаў) іншы раз выкарыстоўваюцца параўнанні, метафары. словы з эмацыянальна-экспрэсіўна й афарбоўкай для таго, каб, абаріраючыся на звычныя для чытача ўяўленні, выклікаць у яго цікавасць да пэўнай навуковай праблемы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]