Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoriografia_istorii_Belarusi.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
25.11.2018
Размер:
644.69 Кб
Скачать

Гістарычная навука Беларусі ў сярэдзіне 40-х – 80-я гады хх ст.

План

1. Падрыхтоўка гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў БССР у сяр. 40-х – 80-я гг.

2. Цэнтры гістарычнай навукі БССР.

3. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі на развіццё гістарычнай навукі БССР у сяр. 40 – сяр. 50-х гг.

4. Асаблівасці развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі.

Літаратура

1. Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919 – 1969 гг.). Краткий очерк / Под ред. И.С.Кравченко и З.Ю.Копысского. – Мн.: Наука и техника, 1970. – 96 с.

2. Достижения исторической науки в БССР за 60 лет / Поболь Л.Д., Копысский З.Ю., Бич М.О. и др. Под ред. З.Ю.Копысского, П.Т.Петрикова.– Мн.: Наука и техника, 1979. – 80 с.

3. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: (Да 70-годдзя ўтварэння) / М.П.Касцюк, М.К.Кошалеў, Л.М.Лыч і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 1999. – 107 с.

4. Историография истории СССР (эпоха социализма): Учебник / Под ред. І.І.Мінца. – М.: Высш. школа, 1982. – 336 с.

5. Леанавец В.Ц. Удасканальванне арганізацыі гістарычнай навукі ў БССР (60-я гады) // Весці АН БССР. – Серыя гуманітарных навук. – 1986. - № 1. – С. 73 – 79.

6. Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. – Мн., 2003. – С. 301 – 399.

7. Михнюк В.Н., Петриков П.Т. Историческая наука Белорусской ССР, 80-е годы. – Мн.: Наука и техника, 1987. – 120 с.

8. Советская историография / Под общ. ред. акад. Ю.Н.Афанасьева. – М.: Российск. гос. гуманит. ун-т, 1996. – 592 с.

9. Ходзін С. Гістарычны факультэт БДУ // Беларускі гістарычны часопіс. – 2004. - № 4. – С. 44 – 48.

10. Храпко Л.П. Падрыхтоўка навуковых і навукова-педагагічных кадраў гісторыкаў Беларусі (1944 – 1960 гг.) // Весці АН БССР. – Серыя гуманітарных навук. – 1987. - № 6. – С. 59 – 66.

11. Храпко Л.П. Стварэнне «Гісторыі БССР» як важнае дасягненне гістарычнай навукі // Весці АН БССР. – Серыя гуманітарных навук. – 1986. - № 1. – С. 53 – 61.

12. Шаўчук І.І. Арганізацыя гістарычнай навукі ў БССР (70-я гады) // Весці АН БССР. – Серыя гуманітарных навук. – 1988. - № 3. – С. 65 – 71.

13. Шаўчук І.І., Леанавец В.Ц. Архіўнае будаўніцтва ў БССР (60 – 80-я гады) // Весці АН БССР. – Серыя гуманітарных навук. – 1988. - № 2. – С. 94 – 100.

Тэматыка рэфератаў

1. Роля Інстытута гісторыі АН БССР у развіцці гістарычнай навукі БССР.

2. Стварэнне абагульняючых прац па айчыннай гісторыі ў сяр. 40 – 80-я гг.

3. Дзейнасць аспірантуры па гістарычным спецыяльнасцям у БССР.

4. Пашырэнне крыніцавай базы гістарычнай навукі БССР у пасляваенны перыяд.

1. Падрыхтоўка кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі ў БССР у сяр. 40-х – 80-я гг. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны аказаў негатыўны ўплыў на гістарычную навуку Беларусі. У 1945 г. у рэспубліцы было толькі два дактары гістарычных навук – М.М.Нікольскі і У.М.Перцаў, якія з’яўляліся буйнейшымі спецыялістамі ў галіне ўсеагульнай гісторыі. Толькі 11 чалавек мелі ступені кандыдата навук. У ліку гісторыкаў не было ніводнага доктара навук па спецыяльнасці «гісторыя СССР і БССР», не было спецыялістаў па гісторыі КП(б)Б. Паўстала праблема недахопу кваліфікаваных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Кадры гісторыкаў былі сканцэнтраваны ў асноўным у БДУ, які аднавіў работу ў Мінску з 1944 г., Інстытуце гісторыі АН БССР, рээвакуіраваным у 1945 г., Мінскім педінстытуце імя Горкага, адноўленым у 1944 г. Недахоп спецыялістаў востра стаў адчувацца пасля аднаўлення гістарычных факультэтаў у педінстытутах, а таксама кафедраў асноў марксізму-ленінізму (з 1956 г. – гісторыі КПСС), якія былі ва ўсіх ВНУ. У 1945 г. у БССР функцыянавалі 22 ВНУ, з іх 5 педагагічных і 8 настаўніцкіх інстытутаў. Аднак яшчэ і ў 1950 г. у камплектаванні кафедраў асноў марксізму-ленінізму назіраліся вялікія цяжкасці. Для гэтага патрабавалася 73 выкладчыкі з вучонымі ступенямі або званнямі.

Недахоп кваліфікаваных кадраў кампенсаваўся за кошт сумяшчальніцтва. Навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР прыцягваліся да педагагічнай работы ў ВНУ, а прафесарска-выкладчыцкі склад вышэйшай школы прымаў удзел у распрацоўцы важнейшых праблем гісторыі Беларусі, якімі займаліся супрацоўнікі акадэмічнага інстытута. Такая практыка станоўча адбівалася на якасці навучальнага працэсу, аднак павялічвала тэрміны выканання навуковых і дысертацыйных даследаванняў. Для чытання лекцый у БДУ і педінстытутах, удзелу ў рабоце вучоных саветаў і падрыхтоўцы абагульняючай працы па гісторыі Беларусі былі запрошаны вядомыя савецкія гісторыкі акадэмік А.М.Панкратава, прафесары В.Н.Кун, А.А.Савіч і інш.

ЦК КП(б)Б у 1947 г. прыняў пастанову «Аб становішчы з навукова-педагагічнымі кадрамі ў ВНУ Беларускай ССР», а ў 1948 г. разглядзеў пытанне аб умацаванні кваліфікаванымі выкладчыкамі педагагічных інстытутаў рэспублікі. Было рэкамендавана звярнуць ўвагу на павышэнне эфектыўнасці аспірантуры.

Аспірантура, якая дзейнічала ў Беларусі з 1927 г., з'яўлялася асноўнай формай падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў. У 1944 г. была адноўлена яе дзейнасць у БДУ (марксізм-ленінізм, гісторыя СССР і БССР, усеагульная гісторыя), у 1946 г. – у Інстытуце гісторыі АН БССР (гісторыі БССР, усеагульная гісторыя, археалогія), у 1947 г. – у Мінскім педагагічным інстытуце (гісторыі СССР і БССР). Новай з’явай стала завочная аспірантура.

Дзейнасць аспірантуры сутыкнулася з шэрагам праблем: цяжкасці ў фінансаванні; адсутнасць неабходнай літаратуры і архіўных фондаў; неабходнасць доўгіх камандзіровак для пошуку крыніц у архівах і бібліятэках Масквы, Ленінграда і інш. гарадоў; праблема навуковага кіраўніцтва (аспірантамі ў асноўным кіравалі кандыдаты навук, якія самі не так даўно абаранілі дысертацыі).

Камплектавалася аспірантура ў асноўным выпускнікамі гістарычных факультэтаў БДУ, Мінскага, Магілёўскага, Віцебскага, Гомельскага і з 1954 г. Гродзенскага педінстытутаў. На другі і трэці курсы прымаліся тыя, хто займаўся ў ёй яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны. Значны перапынак у вучобе, адсутнасць конкурсу пры наборы ў аспірантуру, недастатковая падрыхтоўка паступаўшых прыводзілі да таго, што пераважная большасць заканчвала аспірантуру без абароны дысертацый. За першыя 5 гадоў пасля Вялікай Айчыннай вайны ў тэрмін была абаронена толькі адна кандыдацкая дысертацыя.

У 1951 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову «Аб стане і мерах паляпшэння падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў праз аспірантуру ў Беларускай ССР». Было указана на няправільную практыку камплектавання аспірантуры, адсутнасць конкурсу, слабую арганізацыю вучэбнай і навуковай работы аспірантаў, фармалізм у складанні і зацвярджэнні індывідуальных планаў, недастатковую ўвагу да падбору і зацвярджэння дысертацыйных тэм і навуковых кіраўнікоў. Адзначалася нездавальняючае становішча завочнай аспірантуры.

Ажыццяўленне шэрагу мерапрыемстваў станоўча адбілася на рабоце аспірантуры. Так, па спецыяльнасці гісторыя СССР і БССР закончылі аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР з абаронай дысертацыі ў 1952 г. двое аспірантаў з шасці, у 1954 г. – двое з трох, у 1955 г. – трое з шасці закончыўшых. Чатыры чалавекі з сямі пры кафедрах гісторыі СССР і марксізму-ленінізму БДУ закончылі аспірантуру з абаронай дысертацыі ў 1953 г., у наступным годзе чацвёра з шасці закончыўшых аспірантуру абаранілі дысертацыі ў тэрмін. Дзейнасць аспірантуры Мінскага педінстытута практычна не атрымала прыкметнага паляпшэння. Была абаронена ў тэрмін толькі адна дысертацыя ў 1955 г.

У другой палове 50-х гг. колькасць аспірантаў, якія абаранілі дысертацыі ў тэрмін, прыкметна зменшылася. Гэта тлумачыцца ўвядзеннем новых правіл абароны дысертацый, якія прадугледжвалі абавязковую публікацыю вынікаў даследавання перад абаронай. Але асноўнай прычынай нізкай эфектыўнасці аспірантуры з’яўляліся недахопы ў працэсе яе камплектавання, арганізацыі вучэбнай і навуковай работы аспірантаў. Нярэдка са спазненнем зацвярджаліся тэмы, навуковыя кіраўнікі і індывідуальныя планы. Мелі месца замена тэм дысертацый і навуковых кіраўнікоў, адсутнасць кантролю з боку адміністрацыі, кафедраў, сектараў і навуковых кіраўнікоў. Аспіранты рэдка ўдзельнічалі ў абмеркаванні навуковых прац і дакладаў. Так, з 42 аспірантаў, якія закончылі аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР у 1946 – 1960 гг., абаранілі дысертацыі ў тэрмін толькі 9 чалавек (21 %), у іх ліку Л.П.Ліпінскі, I.Я.Марчанка, У.Ф.Раманоўскі, А.Ф.Хацкевіч і інш. Аспірантуру БДУ ў 1946 – 1960 гг. закончылі 79 чалавек, з іх толькі 10 з абаронай дысертацый (13 %): Р.В.Булацкі, I.М.Ігнаценка, В.У.Чапко і інш.

Аспірантура адыграла значную ролю ў забеспячэнні кадрамі гістарычных устаноў рэспублікі ў 1944 – 1960 гг. Праз яе была падрыхтавана асноўная частка навуковых і навукова-педагагічных работнікаў. Абаранілі дысертацыі да 1960 г. уключна 75 гісторыкаў (55 %), у тым ліку 19 – па гісторыі КПСС і КПБ, 50 – па гісторыі СССР і БССР, 5 – па ўсеагульнай гісторыі, 1 – па археалогіі.

Шырокае распаўсюджанне атрымала гадавая аспірантура пры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б). Праз яе ў перыяд з 1948 па 1960 гг. прайшлі каля 60 выкладчыкаў ВНУ Беларусі. У аспірантуры над дысертацыйнымі даследаваннямі працавалі не толькі гісторыкі, але і эканамісты, філолагі, філосафы, юрысты. У Акадэміі грамадскіх навук абаранілі кандыдацкія дысертацыі 30 гісторыкаў з Беларусі (12 – па гісторыі КПСС і КПБ, 12 – гісторыі СССР і БССР, 6 – па ўсеагульнай гісторыі). Многія з іх па вяртанні працавалі ў партыйных і савецкіх органах, кафедрах ВНУ, напрыклад, Е.I.Бугаёў, І.С.Гарбуноў, Р.Я.Кісялёў, I.С.Краўчанка, М.М.Мяшкоў і інш.

Важнай задачай з’яўлялася падрыхтоўка дактароў навук. Пастановай урада СССР «Аб падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў АН СССР» (1947 г.) працуючых над доктарскімі дысертацыямі прыкамандзіроўвалі ў дактарантуру АН СССР тэрмінам да двух гадоў. У далейшым вопыт паказаў, што гэтая форма падрыхтоўкі дактароў навук сябе не апраўдала. Большасць асоб, накіраваных у дактарантуру, не змаглі падрыхтаваць дысертацыі за такі тэрмін. Пастановай ЦК КПСС (1956 г.) падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз дактарантуру адмянілі. Доктарскія дысертацыі павінны былі стаць вынікам навукова-даследчай работы.

У дактарантуру АН СССР у 1950 – 1956 гг. было прыкамандзіравана 9 кандыдатаў навук з БССР. У 1948 г. у ЛДУ доктарскую дысертацыю абараніў А.П.П’янкоў (па манаграфіі), у 1957 г. у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС – I.I.Саладкоў, у БДУ – Г.М.Ліўшыц. У 1958 г. доктарскія дысертацыі абаранілі Н.В.Каменская (у Інстытуце гісторыі АН СССР) і I.С.Краўчанка (у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС). Але рост дактароў навук быў нязначным, што не адпавядала патрэбнасцям навукі.

За 1944 – 1960 гг. у БССР было абаронена 5 доктарскіх і 204 кандыдацкія дысертацыі (у тым ліку 83 – па гісторыі КПСС і КПБ, 95 – па гісторыі СССР і БССР, 20 – па усеагульнай гісторыі, 3 – па археалогіі, 3 – па этнаграфіі). Такім чынам была створана аснова для развіцця гістарычнай навукі ў рэспубліцы. У 1960 г. у БССР налічвалася 6 дактароў і 165 кандыдатаў гістарычных навук.

У 60-я гг. павялічылася колькасць цэнтраў па падрыхтоўцы аспірантаў у галіне гісторыі. Аспірантуру арганізавалі ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1962 г.), Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі (1966 г.), Гродзенскім педагагічным інстытуце (1969 г.) і інш. Гэты працэс суправаджаўся ўзрастаннем ролі ВНУ ў падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Агульны выпуск аспірантуры па спецыяльнасці «гісторыя» склаў за перыяд 1960 – 1970 гг. 165 чалавек.

Значнае месца ў падрыхтоўцы гістарычных кадраў вышэйшай кваліфікацыі займала суіскальніцтва. Толькі ў адным БДУ за перыяд 1962 – 1970 гг. суіскальнікамі было абаронена 15 дысертацый, у той час як аспірантамі – 30. Паспяховай рабоце суіскальнікаў садзейнічала «Палажэнне аб суіскальніках вучоных ступеней, якія працуюць над дысертацыямі па-за аспірантурай» (1968 г.). Яно афіцыйна зацвердзіла суіскальніцтва як адну з крыніц падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі.

Новую форму падрыхтоўкі спецыялістаў-гісторыкаў прапанавала пастанова ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах па паляпшэнню падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў» (1961 г.), якая прадугледжвала планавую падрыхтоўку дактароў навук шляхам пераводу кандыдатаў навук на пасады старшых навуковых супрацоўнікаў. Усяго за 60-я гг. перавялі больш за 10 чалавек. Аднак мера аказалася неэфектыўнай з-за адсутнасці апублікаваных вынікаў даследаванняў.

Пастанова ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах паляпшэння якасці дысертацыйных работ і парадку прысуджэння вучоных ступеней і званняў» (1960 г.) дала ВАК СССР права дазваляць вучоным саветам прымаць да абароны разам дысертацыямі апублікаваныя работы, якія «ўзбагацілі навуку і тэхніку новымі рашэннямі, адкрыццямі». Беларускія гісторыкі М.Я.Шкляр, К.I.Шабуня, В.А.Пыжкоў, А.Ф.Хацкевіч і Б.М.Фіх паспяхова абаранілі па выданых манаграфіях дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара, а Я.М.Шкляр і Г.В.Кісялёў – кандыдата гістарычных навук.

Падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў гісторыкаў садзейнічала пашырэнне колькасці спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне дысертацый. Акрамя БДУ і Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, права прыёму да абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па гістарычных навуках атрымаў у 1965 г. Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

За 1961 – 1970 гг. у гістарычнай навуцы БССР было абаронена 209 дысертацый: 95 – па гісторыі КПСС, 68 – па гісторыі СССР і БССР, 13 – па ўсеагульнай гісторыі. Асабліва хуткімі тэмпамі вызначалася падрыхтоўка дактароў навук. Калі за папярэдні пасляваенны перыяд 4 беларускія гісторыкі паспяхова абаранілі дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара навук, то за 60-я гг. – 30, у тым ліку Л.С.Абецэдарскі, М.В.Уласенка, А.I.Воранава, А.М.Карпачоў, 3.Ю.Капыскі, А.М.Мацко, I.Я.Марчанка, А.А.Філімонаў і інш.

У 70-я гг. аспірантура па спецыяльнасці «гісторыя СССР» дзейнічала ў Інстытуце гісторыі АН БССР, БДУ, Гомельскім універсітэце, Мінскім, Гродзенскім педінстытутах, па спецыяльнасці «гісторыя КПСС» – у БДУ, Мінскім педагагічным, Беларускім політэхнічным інстытутах, Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі і Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (г. Гомель). Нізкая эфектыўнасць дзейнасці аспірантуры па гісторыі партыі ў шэрагу ВНУ рэспублікі заставіла Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (МВССА БССР) прыняць у 1974 г. пастанову аб цэнтралізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па грамадскім навукам. У выніку к канцу 70-х гг. аспірантура па спецыяльнасці «гісторыя КПСС» функцыянавала пры БДУ і Мінскім педінстытуце, а па спецыяльнасці «гісторыя СССР» – пры гэтых навучальных установах і Інстытуце гісторыі АН БССР. Колькасць аспірантаў павялічылася з 90 чалавек у 1970 г. да 113 у 1980 г. (на 21 %).

Новай форма падрыхтоўкі кадраў стала увядзенне пасады выкладчыка-стажора на аснове пастановы ЦК КПСС і СМ СССР «Аб мерах па далейшаму ўдасканаленню вышэйшай адукацыі» (1972 г.). Гэта давала магчымасць ВНУ забяспечыць сябе кваліфікаванымі кадрамі і стымуляваць працэс навуковага пошуку іх супрацоўнікаў.

Таксама ў 1975 г. фарміруецца сістэма атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў праз Вышэйшую Атэстацыйную Камісію (ВАК) пры Савеце Міністраў СССР. ВАК павінен быў палепшыць якасць навуковых даследаванняў, актывізаваць творчы навуковы пошук. Гэта праявілася ў росце патрабаванняў да абараняемых дысертацый і выклікала колькаснае памяншэнне ў другой палове 70-х гг.

За перыяд з 1971 па 1980 гг. у БССР было абаронена 346 дысертацый, у тым ліку 39 на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук. З іх 162 (46,8 %) па гісторыі КПСС-КПБ, 104 (30,1 %) па гісторыі СССР і БССР, 34 (9,8 %) па ўсеагульнай гісторыі, 24 (6,9 %) па археалогіі і этнаграфіі, 22 (6,4 %) па гісторыі журналістыкі.

Многія вучоныя, якія абаранілі ў 70-я гг. доктарскія дысертацыі, былі абраны на кіруючыя пасады. С.В.Марцалеў з 1976 г. узначаліў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, П.Ц.Петрыкаў з 1975 г. – Інстытут гісторыі АН БССР, Л.Д.Побаль стаў загадчыкам сектара археалогіі, В.І.Мялешка – сектара феадалізму, П.А.Селіванаў – сектара Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва ў гэтым інстытуце. Гістарычнымі кафедрамі ВНУ загадвалі Я.Н.Мараш, В.М.Фамін, гісторыка-партыйнымі – У.П.Верхась, А.М.Малашка, Т.І.Прытыцкая.

За ўклад у вывучэнне гісторыі Беларусі, плённую дзейнасць па арганізацыі даследчай работы і падрыхтоўку навуковых кадраў І.М.Ігнаценка быў абраны акадэмікам АН БССР (1974 г.), В.М.Сікорскі (1972 г.), П.Ц.Петрыкаў (1977 г.) – членамі-карэспандэнтамі АН БССР.

Асабліва хуткі колькасны рост кадраў вышэйшай кваліфікацыі адбываўся ў 1983 – 1988 гг. Па дадзеным У.М.Міхнюка ў гэты час было абаронена 159 кандыдацкіх дысертацый: 13 па гісторыі феадальнага перыяда, 4 капіталістычнага, 7 перыяда Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, 13 па гісторыі савецкага грамадства да 1939 г., 5 па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 7 па гісторыі савецкага грамадства 1945 – 1960 гг., 72 па гісторыі савецкага грамадства 1960 – 1980-х гг.

Вырасла колькасць дактароў гістарычных навук. У 1981 – 1985 гг. абаранілі дысертацыі 20 суіскальнікаў. Тым самым суадносіны паміж колькасцю дактароў і кандыдатаў гістарычных навук у БССР змяніліся з 1:10 на 1:7.

Абарона дысертацый ажыццяўлялася ў чатырох спецыялізаваных вучоных саветах: пры Інстытуце гісторыі АН БССР, пры Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, пры БДУ, пры Мінскім педагагічным інстытуце.

Лічбы сведчаць, што ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбываўся хвалепадобны рост колькасці гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі – у 10 разоў. Да 70-х гг. гэта лічба падвоілася. Затым тэмпы прыросту кадраў запаволіліся, што было звязана са зменай пакаленняў, аддаленымі наступствамі вайны і сталінскай эпохі. У другой палове 80-х гг. ужо прасочваецца дэфіцыт кваліфікаваных кадраў гісторыкаў вышэйшай кваліфікацыі, асабліва дактароў навук.

У цэлым, БССР у разліку на 100 навуковых работнікаў адставала ад іншых рэспублік СССР. У 1981 г. па колькасці кандыдатаў навук БССР займала 14 месца сярод саюзных рэспублік і 13-е па колькасці дактароў навук. У 1986 г. гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 9 і 8. Праблемай стаў працэс старэння кадраў вышэйшай кваліфікацыі – з 62-х дактароў гістарычных навук толькі 10 чалавек былі ва ўзросце да пяцідзесяці гадоў (1988 г.).

Аб агульнай колькасці навуковых і навукова-педагагічных кадраў у галіне гісторыі, уключаючы наступны перыяд, сведчыць табліца:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]