Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
05-Узоры дакум-2011.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.11.2018
Размер:
81.92 Кб
Скачать

Лексiка

считаю необходимым сообщить – лiчу неабходным паведамiць;

в связи с – у сувязi з;

создавшаяся ситуация – склаўшаеся становiшча;

по причине задержки оплаты – з-за затрымкі аплаты

учитывая социальную значимость объекта – улічваючы сацыяльную значнасць аб’екта...

при ссылках – пры спасылках

согласно постановлению правительства – згодна з пастановай урада

в целях выполнения распоряжения – у мэтах выканання распараджэння

для согласования спорных вопросов – для узгаднення спрэчных пытанняў

ЗАТ “Усход-Захад” Выканаўчаму дырэктару

Вытворчы аддзел ЗАТ “Усход-Захад”

Кашавому Д.В.

ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА

07.05.20ХХ

Аб набыцці новай аргтэхнікі

У адпаведнасці з загадам ад 01.05. 200Х № 75 мною праведзены аналіз адпаведнасці рэкламных буклетаў, якія выдае наш аддзел, еўрапейскім стандартам. На арганізацыйнай тэхніцы, якую мы маем, нельга атрымаць прадукцыю высокай якаяці. Вынікі праведзенага аналізу адлюстраваны ў разліку-абгрунтаванні выдзялення сродкаў на аргтэхніку.

Прашу выдзяліць сродкі для закупкі аргтэхнікі апошніх мадэляў.

Дадатак: разлік-абгрунтаванне на 2 л. у 1 экз.

Кіраўнік аддзела Подпіс Г.Л. Сіманоўская

Распiска – гэта дакумент, якi сцвярджае атрыманне якiх-небудзь матэрыяльных каштоўнасцяў (рэчы, дакументы, грошы) на часовае ці сталае карыстанне. Распіска з’яўляецца сродкам уліку матэрыяльных каштоўнасцяў або сведчаннем таго, што дакумент (загад, распараджэнне і г. д.) уручаны па прызначэнні і ў тэрмін. У праве распіска – адзін з відаў пісьмовых доказаў.

Распіска складаецца ў адным экземпляры і захоўваецца нароўні з каштоўнымі дакументамі.

Распiска змяшчае наступныя звесткi:

  • назву вiда дакумента;

  • дату;

  • тэкст;

  • подпiс асобы, што дала распiску;

Тэкст распiскi ўключае:

    • пасады,прозвiшчы, iмёны, iмёны па-бацьку асоб, якiя выдалi i атрымалi нешта.

    • пералiк атрыманага з указаннем колькасцi i кошту (лiчбамi i ў дужках пропiсам).

Распiска

03.01.200Х

Я, Собалева Наталля Вiктараўна, пашпарт серыі МР 00151478, выдадзены Фрунзенскім РУУС г.Мінска 15.12.200Хг., атрымала ад загадчыцы складам Гуліцкай Таццяны Пятроўны 12 (дванаццаць) пар лыж. Пасля 10 студзеня 20ХХ года атрыманае абавязуюся вярнуць.

Спадарыня Подпiс Н.В. Собалева

Аўтабiяграфiя – гэта дакумент, у якiм работнiк у адвольнай форме (без выпраўленняў i памарак) дае кароткае апiсанне ў храналагiчнай паслядоўнасцi свайго жыцця i працоўнай дзейнасцi. Аўтабiяграфiя змяшчае наступныя звесткi:

  • назву вiда дакумента;

  • тэкст;

  • дату;

  • подпiс.

У тэксце даецца адказ на наступныя пытаннi:

    • прозвішча, імя, імя па бацьку;

    • дата і месца нараджэння;

    • прозвішча, імя, імя па бацьку і заняткі бацькоў;

    • гады вучобы (служба ў арміі);

    • асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці;

    • кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча.

Аўтабiяграфiя

Я, Макарэвіч Алена Мікалаеўна, нарадзiлася 11 лiпеня 197Х г. у г.Мiнску.

Бацька, Латышаў Мікалай Іванавiч, галоўны інжынер ЗАТ “Атлант”. Мацi, Латышава Таццяна Мікалаеўна, выкладчык гімназіі № 1 г. Мінска.

У 197Х г. пайшла ў сярэднюю школу N 149 г.Мiнска. У сувязi з пераменай месца жыхарства ў 198Х г. перайшла ў школу N 30 г.Мiнска з паглыбленым вывучэннем англiйскай мовы. Скончыла школу ў 198Х годзе з адзнакай.

Атрымала музычную адукацыю па класу гiтары.

У 198Х г. паступiла ў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт на факультэт прыкладной матэматыкi, якi скончыла ў 199Х г.

Пасля заканчэння унiверсiтэта з 199Х па 200Х працавала інжынерам-праграмістам у ЗАТ “Комплекс”, у 200Х перайшла на працу ў ААТ „Клас”, дзе працую зараз.

Замужам. Муж, Макарэвіч Арсень Сяргеевіч, менеджар ААТ “Прагрэс”. Дачка Алена, 199Х г.н. вучаніца 7 класа СШ № 7 г. Мінска. Сын Алесь, 200Х г.н., дашкольнік.

14.03.20ХХ Подпiс А.М. Макарэвiч

Рэзюме (фр. «resume») - кароткі выклад сутнасці напісанага, сказанага або прачытанага. Галоўная задача пры складанні рэзюме – найбольш выйгрышна (і ў той жа час максімальна аб’ектыўна) прадставіць сябе і сваю працоўную біяграфію з тым, каб атрымаць тую працу, якую вы жадаеце. Тыповае рэзюме ўключае наступныя раздзелы:

  • Персанальныя дадзеныя аб саіскальніку;

  • Адрасы і тэлефоны саіскальніка;

  • Найменне пазіцыі, на якую прэтэндуе саіскальнік;

  • Асноўны тэкст з указаннем месцаў працы і вучобы ў адваротным храналагічным парадку;

  • Дадатковыя звесткі (вопыт пазаштатнай працы, грамадскай дзейнасці, перападрыхтоўка);

  • Іншыя звесткі (адпаведныя веды і навыкі – замежныя мовы, валоданне кам’ютарнымі тэхналогіямі, ваджэння аўтамабіля);

  • Узнагароды, вучоныя ступені;

  • Інтарэсы, схільнасці (якія маюць адносіны да абранай прафесійнай дзейнасці);

  • Звесткі аб рэкамендацыях;

  • Дата і подпіс.