Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. мова. Ч. 1.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
18.11.2018
Размер:
622.08 Кб
Скачать

Практычныя заданні

Заданне 1. Прачытайце тэксты, вылучце агульнае азначэнне менеджменту, вызначце сэнсавыя адносіны паміж сказамі і выкарыстаныя моўныя сродкі.

Тэкст 1:

Менеджмент уяўляе сабой складаную сацыяльна-эканамічную, інфарма-цыйную і арганізацыйна-тэхналагічную з’яву, працэс дзейнасці, які мае справу са зменай станаў і якасцей аб’екта, што мае на ўвазе наяўнасць пэўных тэндэнцый і этапаў. Адсюль ён звязаны з заканамернасцямі і прынцыпамі, якія складаюць прадмет любой навукі. Тут і генезіс, і эвалюцыя, і рэзкія скачкі, і тупіковыя сітуацыі. Менеджмент уключае веды, навыкі, прыёмы, аперацыі, працэдуры, алгарытмы ўздзеяння праз матывацыю, гэта значыць усё тое, што ўваходзіць у паняцце сацыяльных і чалавечых тэхналогій.

Тэкст 2:

У сістэме сучаснага менеджменту ў якасці аб’екта кіравання разглядаюцца, па-першае, арганізацыі ці прадпрыемствы-таваравытворцы, па-другое, працэсы кіравання як з’явы... Сучасны менеджмент разглядаецца як асобая дынамічная арганізацыя кіравання.

Тэкст 3:

Менеджмент – навука аб кіраванні. Сучаснае разуменне сутнасці менеджменту – арганізаванае кіраванне сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі. Калі дрэнна працуе прадпрыемства ці якое-небудзь яго структурнае падраздзяленне, то гэта значыць, што тут не ўсё ў парадку з менеджментам.

Заданне 2. Вызначце, для перадачы якіх сэнсавых адносін паміж часткамі інфармацыі ўжываюцца наступныя моўныя сродкі арганізацыі звязнага тэксту:

а) таму, так як, адсюль, тым самым, у выніку, па прычыне таго, у сувязі з гэтым;

б) пры гэтым, акрамя таго, таксама;

в) напрыклад, менавіта, асабліва;

г) як адзначалася, адпаведна гэтаму, разгледжаны, вывучаемы;

д) такім чынам, так, словам.

Прывядзіце прыклады.

Заданне 3. Вазьміце тэкст любога артыкула ў адным з навуковых часопісаў і паглядзіце, пры дапамозе якіх сродкаў сувязі арганізуецца тэкст. Складзіце анатацыю, папярэдне азнаёміўшыся з этапамі работы над анатацыяй:

1. Прачытайце тэкст, мэта чытання – атрымаць агульнае ўяўленне аб яго змесце.

2. Вызначце тэму і праблему тэксту.

3. Вызначце найбольш важныя для раскрыцця тэмы часткі тэксту.

4. Абагульніце інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў дадзеных частках, і са-стаўце план тэксту.

5. Вызначце моўныя сродкі для афармлення анатацыі. Для гэтага закончыце наступныя рады:

 а) у артыкуле (кнізе) гаворыцца, апісваецца…

 б) разглядаюцца пытанні…

 в) робяцца высновы…

 г) артыкул разлічаны на…

 д) кніга складаецца з…, утрымлівае…

Заданне 4. Замяніце ў дадзеных сказах, якія ўказваюць на тэму работы, выдзеленыя словазлучэнні дзеясловамі.

1. У артыкуле даецца аналіз існуючых гіпотэз паходжання Сусвету.

2. У кнізе даецца абагульненне вынікаў даследавання.

3. У рабоце даецца апісанне эксперыментальнай устаноўкі.

4. У першай главе манаграфіі даецца тлумачэнне розных кропак гледжання па дадзенаму пытанню.

Заданне 5. Перадайце змест дадзенага сказа іншымі словамі.

У гэтай дысертацыі тры часткі, кожная частка мае дзве главы.

3.2. Афіцыйна-дзелавое пісьмовае маўленне

Як ужо адзначалася, неабходна адрозніваць дзелавы стыль (толькі пісьмовую форму) і дзелавыя зносіны (пісьмовая і вусная формы). У дзелавым стылі вылучаюць заканадаўчую, дыпламатычную, канцэлярскую і звычайна-дзелавую (заявы, даверанасці і інш.) разнавіднасці.

Афіцыйна-дзелавое моўнае маўленне абслугоўвае сферу справаводства.

Справаводства – гэта дзейнасць, якая ахоплівае пытанні дакументавання і арганізацыі работы з дакументам у працэсе выканання ўпраўленчых функцый. Справаводства – адна з найважнейшых частак працы кожнай установы, арганізацыі, прадпрыемства. У іх практычнай дзейнасці выкарыстоўваюцца розныя сістэмы справаводства, але абавязковым з’яўляецца вядзенне адміністрацыйнага справаводства (яго яшчэ называюць агульным справавод-ствам). Справаводчая дзейнасць грунтуецца на адзінай дзяржаўнай сістэме справаводства (АДСС).

АДСС – навукова ўладкаваны комплекс асноўных палажэнняў, нормаў, пра-

вілаў і рэкамендацый, якія азначаюць і рэгламентуюць працэс справаводства, пачынаючы з моманту паступлення альбо стварэння дакумента і да здачы яго ў архіў.

Якасці, уласцівыя службовым дакументам: верагоднасць і аб’ектыўнасць; дакладнасць; максімальная сцісласць, лаканізм фармулёвак; бездакорнасць у юрыдычным плане; стандартнасць мовы; нейтральны тон; адпаведнасць нормам афіцыйнага этыкету.

Мове службовых дакументаў уласцівы наступныя прыкметы:

1) устойлівыя моўныя формулы, клішэ (напрыклад, адпаведна (чаму?), у адпаведнасці (з чым?), у сувязі з пачаткам…, у парадку аказання дапамогі… і інш.).

2) развітыя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем аднатыпных формаў (асабліва роднага склону), напрыклад, аб павелічэнні капіталу таварыства;

3) сказы з аднароднымі членамі;

4) словы-«паказчыкі» пісьмовага дзелавога маўлення, напрыклад, ісцец, месцажыхарства, уведамленне, справаздачны перыяд, неадкладна і інш.;

5) недапушчальна ўжыванне прастамоўных, дыялектных і экспрэсіўна афарбаваных слоў.

Асабістыя дзелавыя паперы: аўтабіяграфія, заява, даверанасць, распіска, рахунак, характарыстыка, рэзюмэ.

Службовае пісьмо: ініцыятыўнае: пісьмо-запрос, прапанова, запрашэнне, рэкламацыя, рэкамендацыя, гарантыйнае, падзячнае, суправаджальнае пісьмо; напісанае ў адказ: адказ на запрос, пісьмо-паведамленне, пацвярджэнне, адказ.