Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 1.Прадмет і змест крыніцазнаўства. Вызначэ....doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
57.86 Кб
Скачать

Геральдыка і генеалогія ў вывучэнні гістарычных крыніц

Даследаванню гістарычных крыніц спрыяе выкарыстанне дадзеных геральдыкі – спецыяльнай гістарычнай дысцыпліны, якая займаецца вывучэннем гербаў. Выява гербаў на рэчавых, пісьмовых і выяўленчых крыніцах, пячатках дазваляе іх даціраваць і лакалізаваць, а таксама ўстанавіць каму належыў, ад чыйго імя была створана крыніца альбо хто быў яе аўтарам. Напрыклад, наяўнасць герба Льва Сапегі ў выданні Статута ВКЛ 1588 г. гаворыць аб яго асобых правах у выданні і распаўсюджанні гэтай крыніцы.

Пры ўстанаўленні аўтара гістарычнай крыніцы, а тасама пры персоніфікацыі асоб, якія ўдзельнічалі ў падзеях мінулага, эфектыўна прымяняюцца дадзеныя генеалогіі – спецыяльнай гістарычнай дысцыпліны, якая займаецца гісторыяй асобных радоў. Напрыклад, вядома, што аўтарам “Перагрынацыі ў Святую Зямлю”, выдадзенай у 1601 г. быў Радзівіл. Дадзеныя генеалогіі дазваляюць устанавіць, што гэта быў Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка (1549-1616) – сын лідэра Рэфармацыі ў ВКЛ князя Мікалая Радзівіла Чорнага (1512-1565).

Колькасныя метады і новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў даследаванні гістарычных крыніц

Неабходнасць вывучэння масавых гістарычных крыніц, якія маюць інфармацыю аб масавых працэсах і з’явах, якія захаваліся ў вялікай колькасці і якія маюць шматлікія колькасныя паказчыкі, прымусіла навукоўцаў звярнуцца да колькасных (матэматычна-статыстычных) метадаў аналіза. Гэты працэс, пачынаючы з 1950-х – 1960-х гг., стымуляваўся развіццём новай вылічальнай тэхнікі (вялікіх ЭВМ), а затым, з другой паловы 1980-х гг. – персанальных кампьтараў, якія значна аблегчылі працаёмкія разлікі. Выкарыстоўваючы вывады сфармуляванага І.Д.Кавальчанка вучэння аб гістарычнай крыніцы ў святле тэорыі інфармацыі аб наяўнасці ў крыніцы схаванай інфармацыі, Л.І.Бародкін, Н.Б.Селунская, І.М.Гарскова і іншыя вучоныя-кліаметрысты выяўлялі схаваныя ўзаемасувязі паміж дадзенымі ў гістарычных крыніцах метадамі множнай рэгрэсіі, карэляцыйнага і фактарнага аналізу, класіфікавалі гістарычныя аб’екты (губерні альбо сялянскія гаспадаркі) па колькасных прыкметах метадам кластер-аналізу.

Група вучоных на чале з Л.В.Мілавым распрацавала метады вызначэння аўтарства ананімных тэкстаў па фармальным стылявым асаблівасцям тэксту (спосабу пабудовы сказа, узаемасувязям паміж часткамі мовы). Л.І.Бародкін і Л.В.Мілаў сфармуліравлі методыку пабудовы па фармальных прыкметах іерархічнага дрэва спісаў рукапісных крыніц. Выкарыстанне колькасных метадаў і інфармацыйных тэхналогій дазваляе таксама расшыфровываць крыніцы, якія напісаны на невядомай мове (напрыклад, у работах В.Л.Усцінава аб мове майя), мадэліраваць на аснове дадзеных, якія ўзяты з крыніц, ход гістарычных працэсаў.

У 1980-х – пачатку 1990-х гг нярэдка выкарыстоўваўся тэрмін кампьютарнае крыніцазнаўства, які адлюстроўваў ролю новых тэхналогій работы з гістарычнымі крыніцамі. У сярэдзіне 1990-х гг. сфарміравалася новая навуковая дысцыпліна – гістарычная інфарматыка, у аснове якой ляжыць сукупнасць тэарэтычных і прыкладных ведаў, неабходных для стварэння і выкарстання ў даследчыцкай практыцы машыначытаемых версій гістарычных крыніц розных відаў. Першымі ў практыцы гістарычных даследаванняў у машыначытаемый від сталі пераводзіцца крыніцы статыстычнага характару. Найбольшай папулярнасці ў 80-я – 90-я гг. дасягнула тэхналогія стварэння баз дадзеных, якая выкарыстоўваецца для прадстаўлення і аналізу структуіраваных крыніц (дакументальных). Найбольш цяжкімі для фармалізацыі і пераводу ў машыначытаемы выгляд з’яюляюцца наратыўныя (апавядальныя) крыніцы. Для іх была распрацавана спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое ўлічвае іх спецыфіку.

У апошняе дзесяцігоддзе ўсё больш прыкметную ролю ў інфармацыйным забеспячэнні гстарычных даследаванняў адыгрываюць тэхналогіі алічбавання выяў (карцін, ікон, схем, карт і г.д.)