Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 1.Прадмет і змест крыніцазнаўства. Вызначэ....doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
57.86 Кб
Скачать

Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук Узаемадзеянне крыніцазнаўства, археаграфіі, архівазнаўства і музеязнаўства

Роля спецыяльнай гістарычнай дысцыпліны – крыніцазнаўства – у тым каб даць гісторыі аб’ектыўную інфармацыю, якая атрымана з гістарычных крыніц.

Месца крыніцазнаўства – гэта аб’ядноўваючы цэнтр у сістэме гістарычных навук, кожная з якіх займаецца пэўным відам гістарычных крыніц (дыпламатыка – актавымі крыніцамі, палеаграфія – рукапіснымі крыніцамі, сфрагістыка – пячаткамі і г.д.)

Археаграфія - гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца зборам і публікацыяй гістарычных крыніц. Яе асноўнай мэтай з’яўляецца распрацоўка правілаў публікацыі крыніц. Археаграфія ўводзіць у навуковы абарот новыя гістарычныя крыніцы. Дзякуючы распрацаваным у археаграфіі метадам і прыёмам дасягаецца высокі ўзровень навуковых публікацый крыніц, што дазваляе крыніцазнаўцам пазбегнуць пры аналізе крыніцы скажэння інфармацыі, якое можа быць выклікана няправільнай перадачай яго зместу альбо знешняга выгляду.

Архівазнаўства – гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю стварэння і функцыянавання архіваў. У вобласць вывучэння архівазнаўства ўваходзіць даследаванне гістарычных крыніц, якія знаходзяцца ў архівах. Архівісты ўстанаўліваюць час, месца стварэння і аўтара архіўных крыніц, публікуюць архіўныя крыніцы. Часта яны аналізуюць і расшыфроўваюць інфармацыю крыніц. Напрыклад, даследчыкі Беларускага дзяржаўнага архіва кіна-, фота- і фонадакументаў у г.Дзяржынску ўстанавілі асобы людзей і гістарычных падзей, якія былі адлюстраваны на трафейнай нямецкай кінаплёнцы, захопленай савецкімі войскамі ў 1944 г.

Музеязнаўства – спецыяльная дысцыпліна, прадметам даследавання якой з’яўляецца функцыянаванне музеяў як культурных устаноў. Спецыялісты ў вобласці музеязнаўства займаюцца даціроўкай, лакалізацыяй, атрыбуцыяй і вывучэннем музейных прадметаў. Гэта збліжае музеязнаўства з крыніцазнаўствам.

Выкарыстанне метадаў дыпламатыкі і сфрагістыкі для аналізу актавых крыніц

Дыпламатыка – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем актавых крыніц. Актавыя крыніцы – гэта дакументы пераважна дагаварнога характару (міжнародныя дагаворы, даравальныя граматы, дагаворы арэнды, куплі-продажу і г.д.) Асноўным метадам дыпламатыкі з'яўляецца метад фармулярнага аналізу. Сутнасць яго ў тым, што акт падзяляецца на ўстойлівыя формулы і будуецца схема ўнутранй структуры акта, г. зн. паслядоўнасці гэтых формул. Веданне схемы ўстойлівых формул дазваляе даціраваць і лакалізаваць акт, вывучыць яго эвалюцыю, выдзеліць дакладную інфармацыю крыніцы сярод канцылярскіх штампаў, якія сфарміраваліся за дзесяцігоддзі і нават стагоддзі да часу стварэння акта, які вывучаецца.

Сфрагістыка – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем пячатак. Па пячаткам можна даціраваць і лакалізаваць дакумент, усіанавіць, ад чыйго імя ён выдаваўся. Напрыклад, адзін з дагавораў Полацка з Рыгай і Лівонскім ордэнам даціруецца 30-мі – пачаткам 40-х гг. XIV па віслым свінцовым пячаткам полацкага князя Глеба (Нарымунта), сына Гедыміна, і полацкага епіскапа Грыгорыя, якія ў гэты перыяд часу ўпамінаюцца ў летапісах. Пячаткі і самі з’яўляюцца гістарычнымі крыніцамі, якія дазваляюць рэканструяваць мінулае. Напрыклад, па знойдзенай у Ноўгарадзе пячатцы полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча (канец 80-х гг. Х ст. – 1001 г.) можна меркаваць, што гэты князь выдаваў дакументы, а паміж Полацкам і Ноўгарадам у канцы Х ст. існавалі дыпламатычныя і гандлёвыя адносіны.