Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Антонюк Б.м. (пр.л.).doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
1.35 Mб
Скачать

Кантрольныя пытанні

  1. Назавіце прадмет вывучэння фанетыкі.

  2. Хто з’яўляецца вынаходнікам літарнага пісьма для славянскага пісьменства?

  3. Для чаго выкарыстоўваецца фанетычная транскрыпцыя?

  4. Што вывучае арфаэпія?

  5. Якія зычныя гукі беларускай мовы адсутнічаюць у рускай?

Лекцыя 3. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы

Асноўныя паняцці, уключаныя у сістэму трэнінг-тэсціравання:

назоўнік; значэнне прадметнасці; лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў; тэматычныя групоўкі назоўнікаў; узаемасувязь агульных і уласных імёнаў; канкрэтныя назоўнікі; абстрактныя назоўнікі; адушаўленныя і неадушаўленныя назоўнікі; зборныя назоўнікі; рэчэўныя назоўнікі; род; назоўнікі агульнага роду; вызаначэнне роду назоўнікаў у абрэвіятурах; вызаначэнне роду нязменных назоўнікаў; варыянты формы роду; выражэнне катэгорыі роду ў дзеясловах; лексіка-граматычная катэгорыя ліку; транспазіцыі ліку; фармальнае праяўленне катэгорыі ліку; катэгорыя склону; полісемія склонавых форм; тыпы скланення; рознаскланяльныя назоўнікі; нескланяльныя назоўнікі; канчаткі назоўнікаў першага скланення адзіночнага ліку; канчаткі назоўнікаў другога скланення адзіночнага ліку; канчаткі назоўнікаў трэцяга скланення адзіночнага ліку; канчаткі назоўнікаў ўсіх тыпаў скланення множнага ліку роднага склону; склонавыя канчаткі прыметнікаў; скланенне ўласных назоўнікаў; скланенне тапонімаў; азначэнне прыметніка; функцыі прыметніка; якасныя прыметнікі; адносныя прыметнікі; ступені параўнання якасных прыметнікаў; кароткія формы прыметнікаў; нязменныя прыметнікі; азначэнне лічэбніка; семантычны падзел лічэбнікаў; граматычны падзел лічэбнікаў; парадкавыя лічэбнікі; дробавыя лічэбнікі; скланенне лічэбнікаў; азначэнне займенніка; паняцце дэйксісу; сематычны падзел займеннікаў; паняцце персанальнасці; асабовыя займеннікі; зваротныя займеннікі; прыналежныя займеннікі; указальныя займеннікі; лічэбнікавыя займеннікі; азначальныя займеннікі; пытальна-адносныя займеннікі; няпэўныя займеннікі; паняцце пранаміналізацыі; азначэнне дзеяслова; паняцце аспектуальнасці; трыванні дзеясловаў; суадносныя трывальныя пары дзеясловаў; аднатрывальныя дзеясловы; азначэнне катэгорыі стану; утварэнне дзеясловаў залежнага і незалежнага стану; пераходныя і непераходныя дзеясловы; зваротнасць дзеяслова; азначэнне катэгорыі ладу; дзеясловы абвеснага, загаднага, ўмоўнага ладу; азначэнне дзеяслоўнай катэгорыі часу; формы дзеясловаў цяперашняга, прошлага і будучага часу; катэгорыя асобы; катэгорыя ліку дзеяслова; катэгорыя роду дзеяслова; канчаткі дзеясловаў першага спражэння; канчаткі дзеясловаў другога спражэння; азначэнне дзеепрыметніка; дзеепрыметнае словазлучэнне; формы інфінытва і яго граматычныя катэгорыі; азначэнне дзеепрыслоўя; граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўя; азначэнне прыслоўя; дзяленне прыслоўяў паводле свайго значэння; граматычная транспазіцыя прыслоўяў; азначэнне прыназоўніка; сінтаксічныя адносіны выражання прыназоўнікамі; двух і трохсклонавыя прыназоўнікі; азначэнне злучніка; тыпы падпарадкаваных злучнікаў; азначэнне звязкі; асноўныя сэнсавыя группы часціц; падзел часціц паводле находжання і структуры; паняцце мадальнасці; значэнні, выражаныя мадальнымі словамі; азначэнні выклічнікаў; чляненне выклічнікаў паводле сэнсу і паходжання; гукапераймальныя словы.