Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа / Тэмы для КСП.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
223.74 Кб
Скачать

Тэма для самастойнага вывучэння

“БЕЛАРУСЬ І СУЧАСНЫ СВЕТ”

(1945 – 2002ГГ.)

Метадычныя парады

1. Асноўныя тэндэнцыі сусветнага развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Разглядаючы першае пытанне, патрэбна адзначыць, што ў сусветным развіцці пасля Другой сусветнай вайны дзейнічалі розныя тэндэнцыі:

- па-першае, уладкаванне свету на аснове Ялцінска-Патсдамскай сістэмы міжнародных адносін, рэвалюцый і рэкамендацый Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН);

- па-другое, канфрантацыя між двумя сацыяльна-палітычнымі сістэмамі ("лагерамі"), "халодная вайна" між імі.

Яшчэ 1 студзеня 1942 г. удзельнікі антыгітлераўскай кааліцыі прынялі Дэкларацыю Аб'яднаных нацый, у якой абвяшчаліся агульныя прынцыпы міжнароднай інтэграцыі, а ў 1944 г. на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе абмяркоўваўся Статут будучай ААН і ў г.Брэттан-Вудс дасягнута пагадненне аб стварэнні ў рамках ААН Міжнароднага Валютнага фонда (МВФ) і Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР). Згодна Брэттан-Вудскага пагаднення долар стаў міжнароднай валютай. Ялцінская (Крымская) канферэнцыя 4-11 лютага 1945 г. не толькі ўзгадніла ваенныя планы саюзных дзяржаў, але і намеціла асноўныя прынцыпы іх пасляваеннай палітыкі.

У адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі 25 красавіка - 26 чэрвеня 1945 г. у, Сан-Францыску адбылася Устаноўчая канферэнцыя ААН, на якой быў прыняты Статут гэтай арганізацыі. Сваёй галоўнай задачай ААН абвясціла:

- падтрыманне і ўмацаванне міру, бяспекі і супрацоуніцтва між дзяржавамі;

— развіццё дружасных адносін між народамі;

— узгадненне дзеянняў асобных краін у дасягненні агульных мэтаў.

Галоўнымі кіруючымі органамі ААН сталі Генеральная асамблея, якая складаеца з усіх членаў гэтай арганізацыі, і Савет Бяспекі з 11 членаў, 5 з якіх (ад Вялікабрытаніі, Кітая, СССР. ЗША і Францыі) атрымалі статус пастаянных. Улічваючы ўклад беларускага народа ў справу разгрома фашызма, канферэнцыя ў Сан-Францыску 27 красавіка 1945г. прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц ААН. Статут ААН уступіў у сілу 24 касгрычніка 1945 г. з моманту яго ратыфікацыі большасцю краін, удзельнічаўшых у Сан-Францыскай канферэнцыі. Сярод падпісаўшых Статут ААН былі прафесар БДУ У.М.Пврцаў I дацэнт (у будучым прафесар) Ф.П.Шмыгаў.

Асноўныя намаганні дэейнасці Беларусі ў ААН былі скіраваны на ўмацаванне міра і міжнароднай бяспекі, абмежаванне гонкі ўзбраенняў і раззбраенне. Беларусь паслядоўна выступала за асуджэнне ваенных злачынстваў. Па яе ініцыятыве 1-й сесіяй Генеральнай Асамблеі ААН была прынята рэзалюцыя "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў" (13 лютага 1946 г.). Свой удзел у ААН Беларусь выкарыстоўвала для развіцця сувязей з зарубежнымі краінамі. Хутка яна стала членам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (1948 г.), Міжнароднай арганізацыі працы (1954 г.), Арганізацый ААН па справах адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА.1954 г.) і шэрага іншых міжнародных спецыялізаваных арганізацый, дзейнічаўшых у рамках ААН.

Разам з тым, амаль адразу ж пасля вайны між калішнімі саюзнікамі ўзніклі вострыя супярэчнасці і перш-наперш між двумя звышдзяржавамі - ЗША і СССР. ЗША, чые агульныя страты ў гады вайны склалі 1/100 ад урона СССР, павялічылі свой валавы нацыянальны прадукт у 2 разы. СССР, нягледзячы на каласальныя страты, не толькі вярнуў эгубленыя Расійскай імперыяй і РСФСР (у 1905-1920 гг.) Курылы, Заходнюю Беларусь і іншыя тэрыторыі, але і павялічыў прастору для супрацьстаяння Захаду за кошт Усходняй Еўропы:

- 29 лістапада 1945 г. Югаславія, у якой была ліквідавана манархія, стала Федэратыўнай Народнай рэспублікай (у 1946г. - ФНРЮ, у 1963 - СФРЮ);

-15 верасня 1946 г. абвешчана-Народная рэспубліка Балгарыя;

— у студзені 1947 г. на выбарах у Польшчы атрымала перамогу Польская рабочая партыя, 22 ліпеня 1952 г. сейм прыняу канстытуцыю ПНР;

— 30 снежня 1947 г. Румынія была абвешчана народнай рэслублікай;

— у лютым 1948г. пад нажымам СССР прэзідэнт Чэхаславакіі Э.Бенеш вымушаны быу скласці свае паўнамоцтвы, і ўлада поўнасцю перайшла да камуністаў;

— 1 лютага 1946 г. рзспублікай стала Венгрыя, якая пасля прыхода да ўлады Венгерскай партыі працоўных у жніуні І949 г. абвешчана народнай рэспублікай;

- 7 кастрычніка 1949 г. СССР ініцыіраваў стварэнне Германскай Дэмакратычнай рэспублікі (ГДР).

Падобныя змяненні адбыліся і ў Паўднева-Усходняй Азіі:

- 2 верасня 1945 г. пад кіраўніцтвам камуністаў узнікла Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам (ДРВ);

- 9 верасня 1948 г. абвешчана стварэнне Карэйскай Народна- Дэмакратычнай Рэспублікі (КНДР);

- 1 кастрычніка ўтварылася Кітайская Народная Рэспубліка (КНР).

Падпісанне ў 1950 г. Дагавора аб саюзе СССР і КНР з'явілася рэальным выклікам сукупнай магутнасці Заходняга свету : з гэтага часу паўмільярднаму Захаду супрацьстаяў мільярдны еўразійскі саюз.

Аб'яднаная Савецкім Саюзам група дзяржаў атрымала найменне "сусветнай сістэмы сацыялізма". Адзінай краінай, дзе да ўлады прыйшлі камуністы, але якая адмовілася падпарадкавацца дыктату Масквы, была Югаславія. Важным органам, які каардынаваў эканамічную палітыку краін сацыялістычнай сістэмы, стаў узнікшы ў студзені 1949 г. Савет Эканамічнай узаемадапамогі. 4 мая 1955 г. у Варшаве Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, ГДР, Польшчай, Румыніяй, СССР, Чэхаславакіяй быў падпісаны дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе (Арганізацыя Варшаўскага дагавора альбо АВД). Дзяржавы АВД стварылі Аб'яднанае камандаванне ўзбраенымі сіламі, якое кіравала разам з Ваенным саветам і штабам усей дзейнасцю Аб'яднаных узброеных сіл.

У зарубежнай ды і айчыннай гістарыяфафіі пасля распада СССР нярэдка можна сустрэць сцвярджэнні, што ўтварэнне сусветнай сістэмы сацыялізма на чале з СССР з'явілася прычынай абвастрэння міжнародных адносін і ўзнікнення "халоднай вайны", як формы супрацьстаяння двух сацыяльна-палітычных блокаў. У сувязі з гэтым патрэбна адзначыць:

— яшчэ ў сакавіку 1946 г. былы брытанскі прэм'ер-міністр У.Чэрчыль, выступаючы з прамовай у Фултане (ЗША), заклікаў да крыжовага пахода супраць СССРІ які "кідае выклік хрысціянскай цывілізацыі"

— амерыканскі прэзідэнт Г.Трумэн пачаў рыхтавацца да "халоднай вайны", яктолькі прыйшоў да ўлады;

— амерыканскія афіцыйныя асобы далі і "тэарытычнае" абаснаванне курса "супрацьстаяння" і палітыкі "стрымлівання" камунізма. Так пасол ЗША ў Маскве А.Гарыман у красавіку 1945 г. вылучыў тэзіс аб "нашзсці ў Еўропе варвараў",якім "патрэбна супрацьстаяць". Адносіны Захада да СССР ярка праявіліся ў канцэпцыі "стрымлівання" Дж.Кеннана. Сэнс гэтай канцэпцыі зводзіўся да таго, што рускія (Расія, СССР) фактычна прывержаны ідэі адмаўлення "пастаяннага спосаба існавання са Злучанымі Штатамі". Канцэпцыя і сам тэрмін "стрымліванне", высунуты Кеннанам у лютым 1946г, надоўга сталі пануючымі ў палітыцы Захада да Савецкага Саюза;

— не варта забываць, што ўжо ў снежні 1945 г. быў падрыхтаваны план Пентагона нанясення ядзернага ўдара па тэрыторыі СССР, а 4 красавіка 1949 г. створаны ваенны блок - Арганізацыя Паўночна - Атлантычнага дагавора (НАТО). Пачалося разгортванне сістэмы ваенных базаў уздоўж граніц Савецкага Саюза. Вялася гонка ўзбраенняў.

"Халодная вайна", пачаўшаяся з сярэдзіны 40-х гг., была спынена толькі ў канцы 80-х-пачатку 90-х гг. Заканчэнне "халоднай вайны" звязана, галоўным чынам, з дэмакратычнымі пераўтварэннямі ў краінах былой "сусветнай сістэмы сацыялізма". Крызіс біпалярнай сістэмы, распад СССР прывялі ў 90-я гг. да фарміравання новай мадэлі міжнародных адносін.

Адной з важнейшых тэндэнцый сусветнага развіцця пасля Другой сусветнай вайны з'яуляецца распад каланіяльнай сіктэмы:

- першай у Азіі абвясціла незалежнасць ад Нідэрландаў Інданезія (17жніўня1945г.);

- пасля паўстання ў французскім Індакітаі была абвешчана Дэмафатычная Рэспубліка В'етнам (2 верасня 1945 г.);

— найбольш уражальнай была перамога нацыянальна-вызваленчага руху над брытанскім імперыялізмам. У жніўні 1947 г. тэрыторыя брытанскай калоніі Індыі была падзелена на два дамініёны Індыйскі Саюз і Пакістан. 27 студзеня 1950 г. Індыйскі Саюз стаў незалежнай Рэспублікай Індыяй. Следам за Індыяй суверэнітэт абвясціў і Пакістан (1956 г.);

— працэс дэкаланізацыі ў 50-60-я гг. найбольш інтэнсіўна адбываўся ў Афрыцы. У 1951 г. нацыянальнай незалежнасці дабілася Лівія, у 1952. - Егіпет, у 1954 г. - Марока, Туніс, Судан, у 1957г. - Гана, у 1958г. - Гвінея.

У 1945-1961 гг. палітычную незалежнасць атрымалі больш 40 дзяржаў з насельніцтвам 1.5 млрд. чалавек, гэта значыць амаль палова насельніцтва планеты. У 1960 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла дэкларацыю аб прадастаўленні незалежнасці ўсім астатнім каланіяльным уладанням. Толькі ў 1960 г. ("Год Афрыкі") 17 афрыкансжіх калоній былі абвешчаны незалежнымі дзяржавамі. К 80-м гг. XX ст. афрыканскі кантынент (за выключэннем некалькіх тэрыторый на поўдні) быў дэкаланізаваны, а значыць каланіяльная сістэма распалася на ўсёй тэрыторыі зямнога шара.

Ліквідацыя каланіальнай сістэмы адкрыла магчымасць для пераадольвання эканамічнай адсталасці вызваліўшыхся краін, якія атрымалі найменне "развіваючыяся краіны" альбо краіны "трэцяга свету". Аднак заваяванне палітычнай самастойнасці аўтаматычна не забяспечвала іх эканамічнай незалежнасці. На змену каланіальнай эксплуатацыі вызваліўшыхся дзяржаў прыйшла неакаланіальнная, аснову якой складае эканамічнае прымушэнне, у тым ліку фінансавая дапамога, неэквівалентны абмен тавараў на сыравіну.

Аналізуючы асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-палітычнага і эканамічнага развіцця вядучых краін Заходняй Еуропы і ЗША, патрэбна звярнуць увагу на асаблівасці пасляваеннага аднаулення і на сутнасць інтэграцыйных працэсаў краін Захада.

Вайна ўзмацніла эканамічную залежнасць Вялікабрытаніі і іншых еурапейскіх дзяржаў ад ЗША. У канцы 1945 г. было падпісана англа-амерыканскае фінансавае пагадненне. ЗША прадаставілі крэдыт у 3.8 млрд. долараў пры ўмовах: выкарыстання яго галоўным чынам для закупкі амерыканскіх тавараў; прывязкі курса фунта стэрлінгаў да долара і г.д. Адначасова ўрад ЗША распрацаваў шырокамаштабную праграму аднаўлення і развіцця Еуропы ("План Маршала"). Гэты план быў абвешчаны яго аўтарам-дзяржсакратаром Джорджам Маршалам 5 чэрвеня 1947г.

Амерыканскую дапамогу ў памеры 12.5 млрд. долараў крэдытаў на працягу 1948-1951 гг. прынялі 18 еўрапейскіх краін: Аўстрыя, Бельгія, Велікабрытанія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Турцыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя (пазней і ФРГ). Рэалізуючы "план Маршала", ЗША не толькі адкрылі еўрапейскі рынак для сваіх тавараў і паставілі пад кантроль краіны-рэцыпіенты (атрымальнікі дапамогі), але і зрабілі першыя крокі на шляху да інтэграцыі Еуропы. 3 гэтай мэтай у рамках "плана Маршала" (для размеркавання амерыканскай дапамогі) была створана Арганізацыя Еурапейскага Эканамічнага Супрацоўніцтва (АЕЭС, 16 красавіка 1948 г.).

Збліжэнне еўрапейцаў ішло і на іншых накірунках:

— еўрапейская грамадскасць дабіваецца склікання ў маі 1948 г. кангрэса ў Гаазе, які выказвае пажаданне стварыць Еурапейскі Саюз (ЕС);

— у 1949г. удалося залажыць асновы Савета Еуропы (СЕ). Дзесяць краін прынялі рашэнне аб супрацоўніцтве на аснове агульнай еўрапейскай культуры, светаўспрымання і дэмакратычных прынцыпаў;

— на аснове Парыжскага дагавора (1951 г.) Францыя, Германія, Італія і краіны БеНіЛюкс ствараюць Еўрапейскае Аб'яднанне вугля і сталі (ЕАВС);

- у сярэдзіне 50-х гг. у Бруселі былі падрыхтаваны праекты Еуратама і Агульнага рынка. Дагаворы аб іх стварэнні былі падпісаны шасцю краінамі 23 сакавіка 1957г. у Рыме.

Такім чынам "Агульны ранак" альбо ЕЭС вядзе пачатак з 1957 г. Спачатку Еврапейскі Саюз ствараўся і дзейнічаў як мытный саюз шасці краін, якія знялі бар'еры ў гандлёвых адносінах між сабой. Далей прадугледжвалася паступовае адчыненне граніц для свабоднага перамяшчэння асоб і капіталаў, правядзенне сумеснай сельскагаспадарчай і фінансавай палітыкі.

Адначасова з еурапейскай інтэфацыяй ЗША прадпрынімалі крокі па пашырэнню міжнароднай інтэграцыі пад сваім кіраўніцтвам. У 1961 г. ЕЭС была пераўтворана ў Арганізацыю Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (АЭСР), у якую акрамя еурапейскіх дзяржаў увайшлі яшчэ 6 краін: Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя, Злучаныя штата Амерыкі, Турцыя і Японія. У канцы 70-х - пачатку 80-х гг. унутры АЭСР сфарміравалася "вялікая сямёрка" (Злучанае Каралеўства, Злучаныя Штаты Амерыкі, Італія, Францыя, Канада, ФРГ і Японія), якая стала каардынаваць унутраную і знешнюю палітыку гэтых вядучых дзяржаў.

Раскрываючы пераход да постіндустрыяльнай цывілізацыі, патрэбна адзначыць, што ў 60-70-я гады XX ст. заходнія краіны ў выніку структурнай перабудовы эканомікі перайшлі ў постіндустрыяльную стадыю. Пераход да постіндустрыяльнай цывілізацыі характарызуецца імклівым развіццём "індустрыі ведаў", стварэннем новых, гібкіх інфармацыйных сістэм. Таму наша грамадства з 80-х гадоў называюць інфармацыйным. Калі сімвалам тэхналагічнай рэвалюцыі для індустрыяльнага грамадства выступала фабрычная труба, то для постіндустрыяльнага - камп'ютэр.

Аўтары канцэпцыі постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства Д.Белл, О.Тоффлер, Дж.Нэйсбіт і іншыя абаснавалі, што асновай развіцця грамадства з сярэдзіны XX ст. становяцца не машынныя, а інтэлектуальныя тэхналогіі. Новая, трэцяя (пасля першай - аграрнай і другой - індустрыяльнай) хваля тэхналагічных і сацыяльных трансфармацый выклікана распаўсюджваннем камп'ютэра, лазернай тэхнікі, біятэхналогіі, геннай інжынерыі, інфарматыкі, электронікі, тэле- і відэа-камунікацый, якія складаюць базавыя галіны постіндустрыяльнай вытворчасці. Вядучую ролю ў постіндустрыяльным грамадстве набываюць:

- сфера паслугаў (разгалінавая сервісная эканоміка);

- дамініраванне слоя кваліфікаваных навукова-тэхнічных спецыялістаў (на змену пралетарыям прыходзіць "кагнатарыят", гэта значыць інтэлектульны працаўнік);

- вядучая роля тэарэтычных ведаў (кадыфіцыраваныя тэарэтычныя веды для ажыццяўлення тэхналагічных новаўвядзенняў).

Разам з тым, у заходнім грамадстве расце заклапочанасць адносна негатыўнага ўплыва тэхнікі і тэхналогіі на вобраз жыцця і яго магчымых негатыўных наступстваў для будучыні. Таму ідзе актыўны пошук спосабаў пераадолення негатыўных тэндэнцый заходняй цывілізацыі і зацвярджэння гуманістычных ідэалаў, маральных норм у грамадстве.

2. Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі сусветных звышдзяржаў. Вывучэнне гэтага пытання перш за ўсё партабуе высвятлення міжнароднага становішча БССР пасля Другой сусветная вайны, калі стала нарастаць супрацьстаянне двух сацыяльна-палітычных сістэм (лагераў, блокаў) на чале са ЗША і СССР.

Аднаўленне народнай гаспадаркі і культуры Беларусі, якое пачалося з 1943 г. (пачатак вызвалення рэспублікі) і працягвалася да 1955 г. (дасягненне даваеннага ўзроўня ў сельскай гаспадарцы) праходзіла ў рамках пануючай у Савецкім Саюзе планавай сістэмы:

— адсюль важнае значэнне прыдавалася пяцігадовым планам - чацвертая пятігодка (1946 -1950 гг.), пятая (1951 -1955 гг.) і г.д.;

— акцэнт рабіўся на паскоранае аднаўленне і развіццё вытворчасці сродкаў вытворчасці, ў тым ліку стварэнне зусім новых для Беларусі галін прамысловасці - аутамабілебудаванне, трактарабудаванне, выпуск гідратурбін і інш.

Дзякуючы працоўнаму гераізму, прамысловасць БССР к канцу чацвертай пяцігодкі (1950г.) перавысіла даваенны ўзровень на 20 %. Але дэфармацыя ў бок цяжкай індустрыі прывяла да заняпаду легкай і харчовай галін прамысловасці, што адмоўна адбівалася на забеспяченні людзей самым неабходным.

Асабліва складаным заставалася становішча ў аграрным сектары эканомікі: сказваліся страты, прычыненыя вайной; выкачка сродкаў на патрэбы індустрыі; правядзенне масавай, фарсіраванай, гвалтоўнай калектывізацыі ў Заходніх абласцях Беларусі (1949-1950 гг.) і г.д. Не выпадкова, што паказчыкі пяцігодкі нават па пасеўных плошчах, не кажучы аб вытворчасці малака і мяса, не былі выкананы. Даваенны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі быў дасягнуты толькі ў сярэдзіне 50-х гг.

Складаным і супярэчлівым было грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё Беларусі ў другой палове 40-х - пачатху 50-х гадоў. Яно вызначалася таталітарным сталінскім рэжымам, які злажыўся ў канцы 20-х - 30-я гады. Усімі працэсамі ў грамадстве манапольна кіравала камуністычная партыя. 3 часу вызвалення ад захопнікаў і да 1953 г. праводзіліся рэпрэсіі. У рэспубліцы яны звязаны з дзейнасцю паплечніка па органах дзяржаўнай бяспекі Берыя-Цанавы. Былі ашальмаваны многія партыйныя і савецкія кіраўнікі рэспублікі, вучоныя, дзеячы культуры (П.В.Саевіч - наркам асветы, С.В.Прытыцкі - сакратар абкама партыі, А.Р.Жэбрак - прэзідэнт Акадэміі навук). Рэпрэсіям зноў падвергліся пісьменнікі У.А.Александровіч, У.М.Дубоўка, С.І.Грахоўскі, абвінавачаныя ў адсутнасці бальшавісцкіх падыходаў пры адлюстраванні сацыялістычнай рэчаіснасці, у буржуазным нацыяналізме.

Разам з тым у пасляваенны перыяд пастаянна павялічваліся дзяржаўныя асігнаванні на патрэбы сістэмы адукацыі і асабліва агульнаадукацыйная школы, аднаўленне і развіццё культурна-асветных устаноў. Наладжвалася медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. Адбывалася зніжэнне рознічных цэн. Павышалася зарплата рабочых. Высокімі тэмпамі ішло будауніцтва жылля і перасяленне людзей з баракаў і зямлянкаў.

Сацыяльна - эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у сярэдзіне 50-х - сярэдзіне 80-х гадоў адбывалася ва ўмовах, калі ў свеце пачалася новая эпоха - эпоха навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і пабудовы постіндустрыяльнага грамадства.

Пасля смерці І.В.Сталіна ў 1953 г. і прыхода да ўлады М.С.Хрушчова ў краіне пачалася лібералізацыя палітычнага курса ("хрушчоўская адліга", 1953-1964 гг.):

— спыніліся рэпрэсіі;

— пачалася рэабілітацыя палітычных вязняў;

— павышалася роля Саветаў, прафсаюзаў;

— прынімаліся рашэнні аб умацаванні законнасці і правапарадку;

— на XX з'ездзе КПСС (1956 г.) было ўпершыню паднята пытанне аб кульце асобы Сталіна і яго негатыўных наступствах.

Гэтыя меры былі скіраваны не на злом старой адміністрацыйна-каманднай сістэмы, а на яе рэфарміраванне.

У развіцці народнай гаспадаркі быў ўзяты курс на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу, развіццё машынабудавання, стварэнне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі, сучасных тэхналогій, новага абсталявання. Беларусь не засталася ў баку ад здзяйснення НТР. У агульнасаюзным падзеле працы нашай рэспубліцы належала важная роля ў вытворчасці машын, станкоў, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі. Былі пабудаваны Мінскі і Баранавіцкі заводы аўтаматычных ліній, вылічальных машын, Полацкі перапрацоўчы камбінат, Гомельскі завод вымяральных прыбораў і інш.

Умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў, якія ў выніку рэарганізацыі МТС (1958 г.) сталі валодаць тэхнікай. Уводзілася абавязковая аплата працы сялян, павышаліся цэны на сельгаспрадукцыю. Калгаснікам сталі выплачваць пенсіі.

Развіваліся навука, культура, літаратура і мастацтва. Быў створаны інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР, адкрыты Мінскі радыётэхнічны інстытут (1964 г.), у Акадэміі навук, БДУ і іншых ВНУ праводзіліся даследаванні ў вобласці матэматыкі, фізікі, хіміі, біялогіі, генетыкі і кібернетыкі.

Асаблівасці развіцця краіны ў 1964-1985 гг. звязаны з так званым "застоем" - пераходам к кансерватызму, выспяванню крызіса. У кастрычніку 1964г. кіраўніком партыі і дзяржавы стаў Л.І.Брэжнеў. Пры ім узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі ў грамадскім жыцці. Партыя, а дакладней партапарат, альбо наменклатура кіравала эканомікай і кантраліравала ўсе сферы грамадскага жыцця. Кампартыю Беларусі ў 1965-1980 гг. узначальваў П.М.Машэраў. Ён карыстаўся аўтарытэтам у народа, прыкладаў нямала намаганняў для развіцця гаспадаркі, навукі і культуры.

У сярэдзіне 60-х гадоў былі зроблены спробы правесці ў СССР эканамічныя рэформы. У прамысловасці яны прадугледжвалі: паляпшэнне кіравання; удасканальванне планавання; пашырэнне гасладарчай самастойнасці прадпрыемстваў і ўмацаванне эканамічнага стымулявання вытворчасці. Для развіцця сельскай гаспадаркі, павялічыліся капіталаўкладанні, павышаны закупачныя цэны на прадукцыю і ўведзена 50% надбаўка за звышпланавы продаж прадукцыі дзяржаве, павялічыліся пастаўкі тэхнікі калгасам і саўгасам.

Гэтыя рэформы далі пэўны штуршок развіццю эканомікі. У Беларусі было ўзведзена 140 такіх буйных прадпрыемстваў, як буйнейшы ў Еўропе Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Гродзенскі і Гомельскі хімкамбінаты, Мозырскі нафтаперапрацоўчы эавод. Сельская гаспадарка рэспублікі ў 70-80-я гады па выпуску прадукцыі на душу насельніцтва выйшла на ўзровень развіцця аналагічнай галіны ў перадавых краінах свету.

Аднак у цэлым эканамічныя рэформы 60-х гг. не дасягнулі мэты. Прадаўжаў панаваць адміністрацыйна-камандны прынцып кіраўніцтва, недавер да эканамічных метадаў гаспадарання. Адставанне навукова-тэхнічнага прагрэса стрымлівала пераход эканомікі з экстэнсіўнага на інтэнсіўны шлях развіцця.

У гэты перыяд узмацнілася ідэалагізацыя духоўна-культурнага жыцця. На першае месца ў духоўным жыцці грамадства партыя ставіла марксісцка-ленінскую адукацыю, выхаванне чалавека "з адзіна-правільным камуністычным светапоглядам". Разам з тым ужо ў пачатку 60-х гадоў была ліквідавана непісьменнасць і малапісьменнасць дарослага насельніцтва, уведзена ўсеагульнае абавязковае 7-гадовае навучанне. а ў 70-80-я гг. адбылося ажыццяўленне ўсеагульнага навучання моладзі за курс сярэдняй школы. Пэўныя поспехі былі дасягнуты ў развіцці літаратуры і мастацтва.

3. Нарастанне крызісных з'яў у СССР і краінах сацыялізма ў 80-х гадах. Пошукі новай мадэлі грамадскага ўладкавання. Разглядаючы грамадска-палітычнае жыцце і эканамічнае становішча ў Беларусі ў канцы 80-х -пачатку 90-х гг., патрэбна адзначыць, што ў 80-х гадах адбываецца хуткае нарастанне крызісных з'яў у СССР і краінах сацыялізма. Ва Усходняй Еўропе пачаліся "бархатныя рэвалюцыі", у выніку якіх камуністы страцілі манаполію на ўладу (Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Чэхаславакія і ГДР). 9 лістапада 1989 г. адбылося падзенне "берлінскай сцяны" (адкрыцце граніцы ГДР і ФРГ), стаўшае сімвалам заканчэння "халоднай вайны" і раздзялення Германіі. 3 кастрычніка 1990 г. адбылося са згоды савецкага кіраўніцтва аб'яднанне ГДР і ФРГ. Адначасова СССР адмовіўся ад падтрымкі палітычных рэжымаў у В'етнаме і КНДР. Летам 1991 г. спынілі дзейнасць СЭУ і АВД.

Што тычыцца Савецкага Саюза і БССР, то ў іх эканоміцы ў сярэдзіне 80-х гг. з'явіліся крызісныя з'явы, а дакладней прызнакі стагнацыі(ад лац. stagnum - стаячая вада) - застоя ў вытворчасці, гандлі і г.д. Пачаліся спробы рэфармавання эканомікі. Перамены ва ўсім грамадска-палітычным жыцці пачаліся э вясны 1985 г., калі да кіраўніцтва ЦК КПСС прыйшоў М.С. Гарбачоў. Усе рэфармацыйныя ідэі зыходзілі ад вышэйшага кіраўніцтва КПСС, якое абвясціла палітыку так званай перабудовы. Канцэпцыя і палітыка перабудовы тлумачылася неабходнасцю дэмакратызацыі палітычнага ладу і перахода да рыначных адносін. Сярод асноўных мерапрыемстваў перабудовы ў сферы грамадска-палітычнага жыцця можна назваць ажыццяўленне палітыкі галоснасці (свабода слова, друку, сходаў, мітынгаў); узнікненне палітычнай апазіцыі і пачатак стварэння шматпартыйнай сістэмы; дэмакратызацыя Саветаў (выбары народных дэпутатаў СССР (1989 г.) і народных дэпутатаў БССР (1990 г.) на альтэрнатыўнай аснове); а ў сферы эканамічнай - пераход ад каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснаванай на эканамічных метадах кіравання і слалучэнні цэнтралізаванага планавага кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў (1987 г.).

У Беларусі пачалося ажыццяўленне перавода не толькі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, але і цэлых галін народнай гаспадаркі на поўны гаспадарчы разлік і самафінансіраванне. У нашай рэспубліцы працягваўся рост эканомікі, павялічваўся нацыянальны даход.

Аднак перавесці эканоміку на якасна новы ўзровень, які адпавядаў бы дасягненням найбольш развітых краін свету, не ўдалося. Сярод адмоўных фактараў эканамічнага развіцця Беларусі была аварыя 26 красавіка 1986 г. на ЧАЭС. Аварыя нанесла прамы ўрон рэспубліцы ў 32 гадавых бюджэты, не ўлічваючы расходаў на ліквідацыю (мінімізацыю) яе наступстваў. Гэта буйнейшая аўтагенная катастрофа сучаснасці выявіла непераканаўчасць і абыякавасць да лёсаў беларускага народа тагачаснага палітычна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР.

Рэформы другой паловы 80-х гг закончыліся няўдачна. На рубяжы 80-90-х гг. пачаўся спад вытворчасці, рост цэнаў і тэмпаў інфляцыі. Знізіўся ўзровень жыцця людзей. Старыя формы кіраўніцтва былі разбураны, а новыя, якія адпавядалі б свабоднаму развіццю эканомікі, не склаліся. 13 кастрычніка 1990 г. Вярхоўны Савет БНР прыняў праграму перахода да рыначнай эканомікі, у якой была пастаўлена мэта пабудовы нацыянальнай самастойнай эканомікі.

4. Беларусь на шляху суверэнітэта, дзяржаўнай незалежнасці і інтэграцыі ў міжнароднае супольніцтва. Вывучэнне гэтага пытання мэтазгодна пачаць з выяснення перадумоў распада СССР і абвяшчэння Рэспублікі Беларусь. Несумненна, перабудова ў СССР пад лозунгам "больш дэмакратыі, больш сацыялізму" не дасягнула сваёй мэты. Яна прывяла да разбурэння адзінай эканамічнай прасторы, разбалансаванасці спажывецкага рынку і іншых негатыўных з'яў.

Разам з тым, дэмакратызацыя грамадскага жыцця ў часы перабудовы аб'ектыўна прывяла да рэфарміравання саміх узаемаадносін між цэнтрам і рэспублікамі. Ужо на рубяжы 1989-1990 гг. пачаўся працэс суверэнізацыі - абвяшчэння незалежнасці асобных саюзных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР пад уздзеяннем беларускай грамадскасці, з улікам працэсаў самавызначэння народаў Прыбалтыкі, Расіі і Украіны прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным северэнітэце рэспублікі.

Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і іншых рэспублік, не азначала тады разрыва сувязей між саюзнымі рэспублікамі, а з'яўлялася спробай пераўтварэння, абнаўлення нацыянальна-дзяржаўных адносін у Саюзе ССР. Неабходнасць захавання і абнаўлення гэтых сувязей была пацверджана ўсенародным рэферэндумам, які адбыўся ў сакавіку 1991 г. У Беларусі за захаванне і абнаўленне СССР выказалася 82,7% насельніцтва. Але саюзны цэнтр і значная частка ЦК КПСС не спяшаліся расставацца з манаполіяй на ўладу. Апошняй іх спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі стаў жнівеньскі (1991 г) путч у Маскве. Яго правал паскорыў крах КПСС-КПБ і заканадаўчае афармленне Рэспублікі Беларусь.

25-26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. зацверджана новае найменне нашай краіны - "Рэспубліка Беларусь" альбо "Беларусь". 8 снежня 1991 г. у Віскулях (Белавежская пушча) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (адпаведна - Б.М. Ельцын, С.С. Шушкевіч і Л.М. Краўчук) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і дэнансіравалі дагавор ад 1922 г, у выніку чаго СССР спыніў сваё існаване.

Пасля абвяшчэння суверэнітэта, устанаўлення дзяржаўнай незалежнасці Беларусь уступіла ў якасна новы этап свайго развіцця. Былі сформіраваны органы дзяржаўнага ўпраўлення. 3 падзеннем КПСС-КПБ закончылася панаванне аднапартыйнай сістэмы. Аднымі з першых узніклі: Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ, 19 сакавіка 1991 г.); Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП, свораная ў выніку аб'яднання АДПБ з Грамадзянскай партыяй); Партыя беларускага народнага фронту (БНФ, зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі 19 жніўня 1993 г); Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ, 22 мая 1991 г.) і інш. У канцы 1998 г. іх у рэспубліцы налічвалася звыш 40 (43). Аднак усе палітычныя партыі ў Беларусі - колькасна нешматлікія і не маюць шырокай сацыяльнай апоры.

Важнейшай падзеяй развіцця Беларусі як суверэннай, незалежнай дзяржавы з'яўляецца прыняцце Вярхоўным Саветам рэспублікі 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі - Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь. Згодна Канстытуцыі, Беларусь з'яўляецца ўнітарнай, дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Канстытуцыяй гарантаваны правы і свабоды грамадзян, уведзена прэзідэнцкая форма кіравання. 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рзспублікі Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.

Вясной 1996 г. у рэспубліцы ўзнік палітычны крызіс, які праявіўся ў разнагалоссі між заканадаўчай, выканаўчай і судовай галінамі ўлады. У мэтах пераадолення крызіса Прэзідэнт ініцыіраваў рэспубліканскі рэферэндум, які адбыўся 24 лістапада 1996 г. Былі ўнесены змены ў Канстытуцыю. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета (260 дэпутатаў) быў сфарміраваны Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, выбіраемых народам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска, і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Пашыраны правы Прэзідэнта як кіраўніка дзяржавы, гаранта Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і новым Выбарчым кодэксам у 2000 г. адбыліся выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу, а ў 2001 г. - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Характарызуючы сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1991- 2002гг., патрэбна засяродзіць увагу на такіх момантах, як: становішча эканомікі ў пачатку 90-х гг; пошук эфектыўных шляхоў яе рэфармавання; дасягненні, пралікі і цяжкасці на шляху пераходу ад планавай сацыялістычнай гаспадаркі да сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.

3 распадам СССР адзіны народна-гаспадарчы комплекс пераўтварыўся ў міжнародную эканамічную сістэму. Гэта патрабавала ад Беларусі выпрацоўкі новых падыходаў ва ўзаемаадносінах з былымі саюзнымі рэспублікамі і вызначэння стратэгіі з краінамі далёкага замежжа.

3 1991 г. Беларусь, як і іншыя рэспублікі былога СССР, апынулася ў становішчы ўсебаковага сацыяльна-эканамічнага крызіса. Глыбіня яго выразна праявілася ў дынаміцы асноўных паказчыкаў за 1990-1995 гг.: адбылося рэзкае скарачэнне валавога ўнутранняга прадукта (на 38 %), вытворчасці прамысловай прадукцыі (на 41 %), прадукцыі сельскай гаспадаркі (на 27%), вытворчасці тавараў народнага спажывання (на 44,6%). Прыняццем законаў аб прадпрымальніцтве, аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы, аб эканамічнай неплацежаздольнасці і банкруцстве і іншымі былі закладзены некаторыя нарматыўна-прававыя асновы рыначнай гаспадаркі. Дзяржаўная праграма стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай аховы насельніцтва, зацверджаная яшчэ ў 1991 г, прадугледжвала паскарэнне тэмпаў рыначных пераўтварэнняў пры адначасовым прадухіленні разбурэння эканомікі і падзення жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Прыярытэт быў аддадзены мерам дзяржаўнага рэгулявання, прадухіленню спаду выгворчасці. У 1993 г. была зацверджана Дзяржаўная праграма прыватызацыі, у якой прадугледжана прыватызацыя 2/3 кошту дзяржаўных асноўных фондаў прадпрыемстваў і арганізацый. Найбольш актыўна раздзяржаўленне праходзіць у сферы абслугоўвання і гандлю.

У 1995 г. юраўніцтвам Рэспублікі Беларусь была падрыхтавана новая праграма выхада з крызісу - Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2000 г. Яна была разлічана на 2 этапы: 1) макраэканамічная стабілізацыя і стварэнне ўмоў для аднаўлення эканамічнага росту; 2) аднаўленне эканамічнага росту. 18 мая 2001 г. адбыўся Другі Усебеларускі народны сход, на якім былі абмеркаваны і зацверджаны Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспубпікі Беларусь на 2001-2005 гг. Беларусь мае далёка не вычарпаны патэнцыял. Вялікія прыродныя рэсурсы, значны навукова-тэхнічны і сацыяльна-культурны патэнцыял Беларусі дазваляюць, нягледзячы на існуючыя праявы эканамічнага, дэмаграфічнага і экалагічнага крызіса, з надзеяй глядзець у будучыню.

Разглядаючы пытанне аб інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у сусветнае супольніцтва, патрэбна падкрэсліць: пачаўшы праводзіць незалежную знешнюю палітыку, Беларусь пацвердзіла сваю прыхільнасць прынцыпам Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, роўнасці дзяржаў, непарушнасці межаў, непрымянення і адмовы ад пагрозы сілы. У сярэдзіне 90-х гг. Беларусь стала фактычна без'ядзернай дзяржавай.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусь прызнана абсалютнай большасцю дзяржаў свету, з якімі яна ўстанавіла дыпламатычныя адносіны. Поруч з членствам у ААН і яе спецыялізаваных арганізацыях Рэспубліка Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонда, Сусветнага банка, увайшла ў іншыя міжнародныя арганізацыі. Беларусь імкнецца развіваць уэаемавыгадныя эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі з краінамі Захада і Усхода, у тым ліку з такімі вялікімі дзяржавамі, як Кітай і Індыя.

Прыярытэтным у сучаснай знешняй папітыцы з'яўляюцца адносіны з Расійскай Федэрацыяй. У 1995 г. Беларусь заключыла дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве з Расіяй. Далейшым развіццем гэтых адносін з'явілася падпісанне ў 1997 г. дагавора аб супольнасці Беларусі і Расіі, дагавораў 1997 і 1999 гг. аб стварэнні саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Пачынаючы з 2002 г. ідзе распрацоўка Кантытуцыйнага акта саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Літаратура

Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мн.,2000.

Войтович С.Д. БССР в экономических отношениях с зарубежными странами (1945-1987). Мн.,1989.

Гісторыя Беларусі ў 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г- 2000 г. (пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля). Мн., 2000 (Раздзелы IX, X).

Грамадска-палітычныя аб'яднанні Рэспублікі Беларусь. Мн., 2002.

Данилов А.А., Пыжиков А.В. Рождение сверхдержавы. СССР в первые послевоенные годы. М., 2001.

Данилов А.М. Переходное общество: проблемы системной трансформации. Мн., 1997.

За сильную и процветающую Беларусь: Материалы второго Всебел. нар. собр. 18 мая 2001 г. Мн., 2001.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі). Прынята на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г. Мн.,1997.

Кеннеди П. Вступая в XXI век. М., 1997.

Котов А.Н. Страны Мира и Беларусь. Мн., 1999.

Основные направления социально-экономического развития Республики Беларусь на 2001-2005 годы. Мн., 2001.

Селецкий Б.П. Размышления об историческом процессе: В предчувствии грядущдего апокалипсиса. Псков-Смб., 2000.

Семенникова Л.М. Россия в мировом сообществе цивилизаций. Брянск, 2000.

Снапкоўскі У.Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі 1944-1953 гг. Мн.,1997.

Советское общество: возникновение, развитие, исторический финал: В 4 книгах. М., 2000.

Современная система мирохозяйственных связей и экономика Беларуси. Мн., 1997.

Солженицын А.Н. Архипелаг ГУЛАГ. 1918-1956: опыт художественного исследования. Т. 1-2. М., 1991.

Социально-политическая ситуация Беларуси: проблемы и перспективы: по материалам социологического мониторинга. Мн., 2000.

Суверенитет и многовекторность внешней политики Республики Беларусь. Мн., 2000.

Цивилизации и культуры. М.,1996.

Шадурский В.Г. Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы(1945-1990-е годы). Мн., 2000.

Шлях нацыі і дзяржавы. Мн., 2001.

Экономика Белоруссии в период послевоенного возрождения. Мн., 1988.

Эренбург Н. Люди, годы, жизнь. М., 1990.

Яковец Ю.В. Становление постиндустриальной цивнлизации. М., 1992.

Яковец Ю.В. Мстормя цивмлизаций. М., 1997.