Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа / Рабочая праграма.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
115.2 Кб
Скачать

Рабочая праграма

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

(у кантэксце сусветных цывілізацый)

Раздзел I. ТРАДЫЦЫЙНАЕ ГРАМАДСТВА. СЛАВЯНЕ

Тэма 1 . Старажытныя цывілізацыі. "Вялікае перасяленне народаў”і Беларусь

Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека. Міфічныя ўяўленні паходжання людзей. Касмаганічная тэорыя чалавечай цывілізацыі. Эвалюцыйная ідэя развіцця чалавецтва. Фарміраванне айкумены ў палеаліце і мезаліце.

Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Этнічная карта насельніцтва краю ў канцы палеаліта. Неалітычная рэвалюцыя.

Першыя цывілізацыі ў свеце. Агульныя рысы цывілізацый старажытнага свету. Цывілізацыйныя асаблівасці Ўсходу і Захаду. Эканамічныя, палітычныя і культурньм кантакты паміж цывілізацыямі. Антычны (заходні) варыянт цывілізацыйнага развіцця.

Першыя вядомыя перасяленні народаў. Індаеўрапейцы - новыя пасяленцы Паўднёвай і Заходняй Еўропы. Балты, германцы, славяне. Готы і гуны ў Еўропе.

Лакалізацыя сяавянскай прарадзімы. Пачатак рассялення славян і іх з'яўленне на тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне ўсходніх славян. Грамадскі строй усходніх славян. Летапісы аб славянскім рассяленні на тэрыторыі Беларусі. “Славянізацыя" Усходняй і Цэнтральнай Беларусі. Вынікі змешвання славян з балтамі і ўгра-фінамі.

Прагрэс у гаспадарчым жыцці ўсходніх славян. Распаўсюджванне больш дасканалых тыпаў сельскагаспадарчых прылад працы. Грамадскі строй. Тэрытарыяльная абшчына.

Змяненні ў сусветнай геапалітычнай сітуацыі і ўзмацненне феадальнай раздробленасці на Русі. Умацаванне княстваў у заходніх землях Русі. Утварэнне Полацкага княства (ІХ-ХІІ стст.). Узвышэнне Навагародскага княства. Бітва на Нямізе. Палітыка полацкіх князёў у Прыбалтыцы. Удзельны перыяд у гісторыі заходніх зямель Русі ў ХІ-ХІІ стст.

Нашзсце мангола-татар на Усходнюю Еўропу. Агрэсія крыжакоў.

Рэлігія і культура на беларускіх зямлях.Прыняцце хрысціянства. Матэрыяльная і духоўная культура Полацкай зямлі. Архітэктура. Першаасветнікі – Клімент Смаляціч, Кірыл Тураўскі, Ефрасіння Полацкая.

Тэма 2. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

Сацыяльна-эканамічныя знешнепалітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага. Рускага і Жамойцкага (ВКЛРЖ). Пытанне аб назве "Літва". Цэнтралізатарская палітыка Віценя, Гедыміна, Альгерда. Роля ВКЛ у аб'яднанні ўсходнеславянскіх зямель у рамках адзінай палітычнай сістэмы.

Дынастычная барацьба ў 70-90-я гг. XIV ст. (Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкі, Вітаўт). Збліжэнне з Польшчай у ходзе барацьбы супраць агрэсіі крыжакоў. Крэўская унія і яе вынікі.

Грунвальдская бітва і яе значэнне.

Узмацненне вялікакняжацкай улады ў гады княжання Вітаўта. Гарадзельскі прывілей (1413 г.).

Грамадзянская вайна(1432-1436 гг.).

Фарміраванне саслоўна-прадстаўнічай манархіі (другая палова XV - сярэдзіна XVI ст.) Судзебнік Казіміра 1468 г.

Палітычны мір літоўска-беларускага сярэдневяковага грамадства. Палітычныя органы дзяржаўнай улады, іх эвалюцыя і функцыі (вярхоўная ўлада, паны-рады, вальны сойм, соймікі, войска і г. д.).

Унутрыпалітычная сітуацыя ў ВКЛ у канцы XV і да 1569 г. Змяненні ва ўнутранай палітацы вярхоўнай улады. Статуты ВКЛ 1529, І566 гг. Юрыдычнае замацаванне шляхецкіх правоў, фарміраванне "палітычнага народа" (шляхты) на адзінай дзяржаўнай і палітычнай аснове.

Знешняя палітыка ВКЛ у XIV - першай палове XVI ст. Узаемаадносіны ВКЛ з Маскоўскім княствам. Войны канца XV-XVI ст. Лівонская вайна.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ. Феадальнае землекарыстанне і гаспадарка. Катэгорыі сялян. Асноўныя этапы запрыгоньвання сялянства. Аграрная рзформа сярэдзіны XVI ст. "Валочная памера". Сацыяльныя адносіны, супраціўленне феадальнаму прыгнёту.

Гарады Беларусі - цэнтры рамясла і гандлю. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Фарміраванне саслоўя мяшчан. Магдэбургскае права і сістэма гарадскога самакіравання.

Месца і роля ВКЛ у гісторыі Еўропы в Х1У – першай палове ХУ1 ст.ст.

Тэма 3. Рэфармацыя ў Еўроне і станаўленне Беларускай народнасці.

Узнікненне сярэдневяковай Еўропы як пэўнай ступені парыва з мінулым. Роля царквы ў духоўным жыцці Заходняй Еўропы.

Гуманізм. Распаўсюджванне ідэй Рэнесансу ў Еўропе. Марцін Лютэр і пачатак рэфармацыі. Кальвін. Контррэфармацыя і рэфармацыя каталіцкай царквы.

Геаірафічныя адкрыцці і іх роля ў эканамічным і духоўным развіцці Еўропы. Уплыў еўрапейскай культуры на духоўнае жыццё ВКЛ.

Развіццё царкоўна-рэлігійных адносін у ВКЛ. Узаемаадносіны праваслаўнай і каталіцкай царквы. Функцыі царквы як самаразвіваючага, спецыфічнага інстытута феадальнага грамадства. Рэлігія ў палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці ВКЛ.

Рэнесанс у Беларусі: сацыяльныя і духоўныя асновы. Рэфармацыйны рух у ВКЛ. Берасцейская царкоўная унія. Уніяцтва і яго ўплыў на гістарычны лёе беларускага народа.

Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускай народнасці (этнасу) і назвы Белая Русь. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у XIV- XVI стст. Эканамічныя, палітычныя ды іншыя фактары, якія садзейнічалі кансалідацыі беларускага народа. Завяршэнне працэсу фарміравання і асноўныя рысы беларускай народнасці (этнасу). Матэрыяльная і духоўная культура. Развіццё старабеларускай мовы, літературы, летапісання. Пачатак Адраджэння. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і выяўленчае мастацтва.

Раздзел ІІ. ІНДУСТРЫЯЛЬНАЕ ГРАМАДСТВА I БЕЛАРУСЬ

Тэма 4. Беларусь ад Люблінскай уніі да падзелаў Рэчы Паспалітай.

Прамысловая рэвалюцыя і станаўленне індустрыяльнага грамадства. Характарыстыка індустрыяльнай цывілізацыі, яе асноўныя складаемыя. Галоўныя цэнтры зараджэння і фарміравання індустрыяльнай цывілізацыі. Шляхі і межы яе распаўсюджвання. Асаблівасці станаўлення індустрыяльнага грамадства. Змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва. Урбанізацыя. Спецыфіка горада ў індустрыяльным грамадстве.

Ад сярэдніх вякоў да Новага часу. Паняцце "Новы час", яго храналагічныя рамкі. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе у XVI- XVII стст. Зараджэнне капіталізму. Рэвалюцыі ў Нідэрландах І Англіі.

Люблінская унія (1569 г.). Утварэнне Рэчы Паспалітай. Статут 1588 г. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Органы ўлады і кіравання. Паступовая паланізацыя сацыяльных вярхоў беларускага грамадства.

Становішча сялянскай гаспадаркі. Феадальнае землеўладанне. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялянства. Павіннасці і дзяржаўныя падаткі.

Гарады Беларусі. Рамесная вытворчасць і гарадскі гандль. Гандлёвыя сувязі. Гарадское самакіраванне. Сацыяльная барацьба ў беларускіх гарадах.

Этнічная тэрыторыя, свядомасць і структура беларускага народа. Сялянства як захавальнік патэнцыялу для развіцця беларускага этнасу.

Смута ў Расіі. Гістарычныя ацэнкі і асэнсаванне "Смутнага часу".

Агрэсія Швецыі ў Еўропе. 30-гадовая вайна (1618-1648 гг). Вестфальскі мір і яго наступствы ва Ўсходняй Еўропе. Узрастанне палітычнзй ролі Аўстрыі і Прусіі ў Еўропе.

Паўстанне 1648 - 1654 гг. на Украіне і паўднёва-заходніх землях ВКЛ. Войны Рэчы Паспалітай са Швецыяй і Расіяй (1654- 1667 гг.). Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі і іх наступствы для эканомікі і насельніцтва. Андрусаўскае замірэнне.

Асманская агрэсія ў Еўропе. Процідзеянне Рэчы Паспалітай турэцкай і татарскай агрэсіі. Перамога С. Баторыя над туркамі пад Венай (1683 г.). Месца і роля Рэчы Паспалітай у еўрапейскай геапалітыцы ў канцы XVI – XVI1 стст.

Галоўныя рысы эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага развіцця заходнёеўрапейскіх краін у пачатку XVIII ст. "Стары парадак" і праблемы развіцця еўрапейскіх дзяржаў. Дынастыіі і войны ў Еўропе ў XVIII ст. Паўночная вайна. Васнныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Узмацненне пазіцый у еўрапейскай палітыцы Прусіі, Аўстрыі, Расіі і іх адносіны да Рэчы Паспалітай.

Вялікая Французская рэвалюцыя, яе роля ў разбурэнні "старога парадку" ў Еўропе. Фарміраванне сучаснай еўрапейскай цывілізацыі.

Прычыны крушэння і падзелаў Рэчы Паспалітай. Дэсідэнцкі рух. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Уплыў французскай рэвалюцыі на Польшчу. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай (1791 т.). Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, падзеі на тэрыторыі Беларусі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Эпоха Асветніцтва. Месца Асветніцтва ў гістарычным працэсе. Вальтэр. Русо. Локк. Навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве, іх уплыў на гістарычны лёс Еўропы і свету.

Тэма 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (другая палова ХУШ - першая палова XIX ст.)

Спецыфічныя асаблівасці цывілізацыйных працэсаў у Расіі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. і іх супярэчлівы характар. Фарміраванне цэнтраў тарговага земляробства. Пераарыентаванне памешчыцкіх гаспадарак на патрэбы еўрапейскага рынку. З'яўленне першых прыкмет сацыяльна-эканамічнага прагрэсу - разлажэнне і крызіс феадалізму: Рост гарадоў, насельніцтва. Будауніцтва шасейных дарог, водных каналаў, першых чугунак. Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю. Пачатак прамысловага перавароту.

Асноўныя кірункі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі (канец XVIII - пачатак XIX ст.). Органы кіравання і суд. Адносіны з уніяцкай і каталіцкай канфесіямі. Праваслаўная царква. Вызначэнне "мяжы яўрэйскай аселасці". Раздача беларускіх зямель рускім памешчыкам і ўвядзенне расійскага землекарыстання.

Беларусь у вайне 1812 года. Праект аднаўлення ВКЛ. Барадзінская бітва. Адступленне арміі Напалеона восенню-зімой 1812 г. Палітыка акупацыйнай адміністрацыі. Ваенныя дзеянні на тзрыторыі беларускіх зямель. Вынікі вайны для Беларусі.

Грамадска-палітычнае развіццё Расійскай імперыі ў пачатку XIX ст. Паўстанне дзекабрыстаў (1825 г.).

Рэвалюцыйныя падзеі ў Заходняй Еўропе ( 1830-1831 гг., 1848-1849гг.) і іх уплыў на грамадска-палітычнае жыццё Беларусі. Тайныя таварыствы. "Таварыства філаматаў" (Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Юзаф Яжоўскі). Ананімныя творы ("Энеіда навыварат", "Тарас на Парнасе"). Дзекабрысты ў Беларусі.

Віленскі універсітэт як цэнтр вальнадумства. Першыя праяўленні беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацсай літаратуры. Развіццё навуковых ведаў аб беларускім народзе, гісторыя, этнаграфія - I. Даніловіч, М.В. Без-Карніловіч, Т. Нарбут, А. Кіркор, М. Баброўскі, П. Шпілеўскі, браты К. і Я. Тышкевічы.). Станаўленне беларускай мовы і літаратуры. Першая палова XIX ст, - пачатак духоўнага станаўлення беларускага народа.

Сацыяльная палітыка царызму і яе асаблівасці. "Асобны камітэт па справах заходніх губерняу". Адмена дзеяння ў Беларусі і Літве Статута Вялікага княства Літоўскага 1588г.. Увядзенне расійскага заканадаўства. Забарона назваў "Беларусь" і "Літва" ў афіцыйнай дакументацыі.

Асноўныя кірункі сацыялізацыі сялянства. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі сялянства. Павелічэнне колькасці бабыл€ў; кутнікаў, агароднікаў. Абеззямельванне сялян.

Эканамічнае становішча гарадоў. Рамёствы. Мануфактуры, фабрыкі. Прамусовы і вольны наім. Паляпшэнне шляхоў зносін. Зараджэнне капіталістычных адносін.

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Спробы рэгулявання ўзаемаадносін памешчыкаў і сялян паводле "Інвентарнай рэформы". Няўдача рэформы. Паншчынная сістэма як тормаз развіцця сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гарадоў.

Тэма 6. Беларусь у перыяд стананаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. - люты 1917 г.)

Сацыяльна-эканамічнае развіццё еўрапейскіх краін і ЗША ў другой палове XIX ст. Навукова-тэхнічны прагрэс і яго ўплыў на індустрыяльнае грамадства. Рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Новыя рысы каліталізму, манаполіі і банкаўскі капітал. Сацыяльныя і палітычныя вынікі "індустрыяльнага бума".

Росквіт індустрыяльнай цывілізацыі. Яе экспансія ў іншыя краіны свету.

Супярэчнасці індустрыяльнага грамадства. Завяршэнне тэрытарыяльнага падзелу свету і пачатак барацьбы за яго перадзел.

Станаўленне партыйна-палітычнай сістэмы парламенцкай буржуазнай дэмакратыі ў краінах Еўропы і ЗША. Рабочы рух. Узнікненне прафсаюзаў. Распаўсюджванне сацыялістычных тэорый. Марксізм. Сусветныя арганізацыі рабочага класа. Сацыял-дэмакраты.

Абвастрэнне эканамічных супярэчнасцей у Расіі ў 50-я гады XIX ст. Аграрная рэформа 1861 г. Асаблівасці зямельнай рэформы ў Беларусі. Правы сялян пасля адмены прыгоннага права. Вынікі аграрнай рэформы для Беларусі.

Формы і дынаміка сялянскага руху пасля адмены прыгоннага права. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863 г. К. Каліноўскі - кіраўнік рэвалюцынна-дэмакартычнай плыні. "Мужыцкая праўда". Уплыў паўстання на палітыку царызму ў Беларусі.

Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Наёмная праца. Чыгуначнае будаўніцтва. Фарміраванне прамысловага пралетарыяту і буржуазіі. Пачатак прамысловага перавароту ў Беларусі.

Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі.

Народніцкі рух у 70-90-я гады XIX ст. Прапаганда беларускімі народнікамі нацыянальнай ідэі. Часопіс “Гоман".

Дзейнасць сацыял-дэмакратаў у Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх партый ( РСДРП, Бунд, эсэры ды інш.). Развіццё грамадска-палітычнай думкі. Ф. Багушэвіч, Я.Лучына, А.Гурыновіч, М.В. Доўнар-Запольскі.

Расійскі каліталізм у сістэме сусветнай манапалістычнай гаспадаркі. Асаблівасці мадэрнізацыі Расіі на мяжы XIX-XX ст.ст. Адметнасць і спецыфіка развіцця капіталізму ў беларускіх губернях Асноўныя галіны прамысловага развіцця. Спецыялізацыя прамысловасці. Крэдытная сістэма і банкі. Уплыў на развіццё эканомікі Беларусі, расійскага і сусветнага рынкаў. Сусветны эканамічны крызіс (1900-1903гг.). Незавершанасць буржуазных пераўтварэнняў у Беларусі.

Грамадска-палітычнае жыццё. Апазіцыйныя рухі. Утварэнне палітычных партый і арганізацый беларускага кірунку. Узнікненне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і яго асаблівасці.

Руска-японская вайна 1904 - 1905 гг. Нацыянальнае пытанне ў Расіі ў пачатку XX ст. Абвастрэнне ўнутрыпалітычных адносін. "Крывавая нядзеля" ў Пецярбургу. Кастрычніцкі “Маніфест" Мікалая II. Пачатак парламентарызму.

Уплыў падзей 1905-1907 гт. на лёс беларускага народа. Вытокі духоўнага прабуджэння беларускага народа. Роль газеты "Наша ніва" ў беларускім нацыянальным адраджэнні.

Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот.

Сталыпінская аграрная рэформа і яе вынікі. Увядзенне земства.

Першая сусветная вайна (1914-1918 гг.). Абвастрэнне супярэчнасцей паміж вялікімі дзяржавамі Еўропы. Пачатак вайны. Раскол апазіцыйнага руху. Тактыка ліберальных сацыялістычных партый у гады вайны. Пацзеі ў Беларусі пад час першай сусветнай вайны. Заходні фронт як важны палітычны фактар у рэвалюцыйным працэсе ў Беларусі.

Сацыяльна-палітычны крызіс і Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Двоеўладдзе. Асаблівасці яго ў Беларусі. Расстаноўка палітычных сіл пасля звяржэння царызму. Пошукі шляхоў да беларускай дзяржаўнасці. З'езд прадстаўнікоў нацыянальных арганізацый у Мінску 25- 27 сакавіка 1917г. Утварэнне Беларускага нацыянальнага Камітэта і яго дзейнасць.

Тэма 7. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917г. і грамадзянскай вайны.

Праблема гістарычнага выбару ў Расіі пасля падзення самадзяржаўя. Барацьба палітычных партый за выбар шляхоў грамадскага развіцця. Мэты і задачы беларускага палітычнага руху. Красавіцкі, чэрвеньскі і ліпеньскі палітычныя крызісы і іх уплыў на абвастрэнне рэвалюцыйнай барацьбы ў Беларусі. Нарастанне рэвалюцыйнага крызісу, узмацненне сацыяльнай напружанасці і нестабільнасці. Крызіс парламенцкай дэмакратыі. Агульнарасійскія і нацыянальна-дэмакратычныя партыі ў пошуку шляхоў выхаду з крызісу. Асаблівасці развіцця беларускага нацыянальнага руху летам - восенню 1917 года. Асаблівасці крызісу дэмакратыі ў Беларусі. Заходні фронт у стратэгічных мэтах палітычных партый.

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Усталяванне ўлады Саветаў у Беларусі.

Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яго мэты і задачы. Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.) і яго вынікі. Брэсцкі мір і Беларусь. Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі - першы этап барацьбы за стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці на дэмакратычнай аснове.

Пазіцыя бальшавікоў па нацыянальнаму пытанню. Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы на тэрыторыі Савецкай Беларусі.

Рзвалюцыйны рух у краінах германскага блока, Паражэнне Германіі і яе саюзнікаў. Версальская канферэнцыя. Версальска-Вашынгтонская сістэма і планы пасляваеннай перабудовы Еўропы і ўсяго свету. Узнікненне новых дзяржаў. Адраджэнне Польшчы. Праблема межаў польскай дзяржавы.

Канец нямецкай акупацыі Беларусі. Палітычныя перадумовы абвяшчэння беларускай савецкай дзяржаўнасці. Стварэнне ССРБ. Маніфест аб стварэнні ССРБ. Першы ўсебсларускі з'езд Саветаў. Абвяшчэнне Літоўска-Беларускай ССР.

Польская інтэрвенцыя ў Беларусі. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Палітыка Ю.Пілсудскага ў адносінах да адраджэння беларускай дзяржаўнасці. Тактыка Савецкага ўрада па беларускаму пытанню. Адносіны Версальскай канферэнцыі да беларускага пытання. Другое абвяшчэнне ССРБ. II Усебеларускі з'езд Саветаў. Умацаванне аднапартыйнай сістэмы.

Заканчэнне савецка-польскай вайны. Рыжскі мірны дагавор Савецкай Расіі з Польшчай і яго наступствы для БССР.

Вынікі грамадзянскай вайны.

Тэма 8. Беларусь у міжваенны перыяд. Стварэнне Беларускай дзяржаўнасці.

Асноўныя тэндэнцыі сацыяльта-эканамічнага і палітычнага развіцця свету ў міжваенны перыяд. Утварэнне СССР: склад, прынцыпы арганізацыі. Адносіны Захаду да СССР: улік новых геапалітычных рэалій. Крызіс еўрапейскай цывілізацыі і пошук альтэрнатыў грамадскага развіцця. Сацыялістычная ідэя і Камінтэрн. Крызіс канца 20-х - пачатку 50- х гг. Фашызм, станаўленне таталітарнага рэжыму ў краінах Захаду. "Новы курс" Рузвельта. Фарміраванне дактрыны "чалавечых адносін". Дзяржаўны лад і партыйна-палітычныя структуры краін Еўропы і Амерыкі. СССР і сусветнае грамадства, знешнепалітычная дактрына краіны.

Тэрыторыя і насельніцтва БССР у пачатку 20-х гадоў. Пераход да НЭПа і яго асаблівасці. Характар ажыццяўлення НЭПа ў Беларусі. Тэрытарыяльнае ўзбуйненне БССР. Канстытуцыя БССР 1927 г. Дасягненні ў галіне нацыянальна-культурнага будаўніцтва. Развіццё БССР у 20-я гады. Беларуская эміграцыя. Палітычныя погляды беларускіх эмігрантаў. Палітычная дзейнасць Рады і ўрада БНР. Рашэнне канферэнцыі прадстаўнікоў урада і Рады БНР аб яе самароспуску і прызнанні БССР нацыянальнай дзяржавай беларускага народа (Берлін, кастрычнік 1925 г.).

Згортванне НЭПа. Тэхнічны прарыў 30-х гт. Індустрыялізацыя. Ажыццяўленне калектывізацыі і яе наступствы. Тэхнічная мадэрнізацыя БССР і складванне дзяржаўна-манапалістычнай эканомікі. Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы.

Грамадска-палітычная сістэма БССР у 20-30-я гг. Разгром палітычнай апазіцыі ў пачатку 20-х гг. Завяршэнне фарміравання аднапартыйнай сістэмы ў рэспубліцы. Замацаванне манаполіі КП(б)Б на ўладу ў БССР. Унутрыпартыйная барацьба ў 20-я гг. Разгром бвларускага нацыянал-дэмакратызму. Усталяванне ідэалагічнай артадаксіі. Змены ў савецкай дзяржаўнай сістэме і іх адлюстраванне ў Канстытуцыі БССР 1937 г, Канцэнтрацыя заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў дзяржаўна-партыйным апараце. Узмацненне рэпрэсіўных функцый дзяржавы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. Асноўныя характарыстыкі грамадскай сістэмы, якая ўсталявалася ў Беларусі ў 30-я гг.

Заходняя Беларусь у складзс Польшчы: тзрыторыя, насельніцтва, тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел і органы кіравання. Эканамічнае і палітычнае становішча. Нацыянальна-вызваленчы рух у 20-я гады. Палітычная барацьба. КПЗБ, Беларуская сялянска-рабочая грамада ды іншыя партыі і арганізацыі. Рэпрэсіі польскай адміністрацыі супраць удзельнікаў вызваленчага руху. Уплыў Камінтэрна на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Курс на стварэнне антыфашыстскага народнага фронту. Роспуск КПЗБ.

Культурнае і духоўнае жыццв Беларусі. Палітыка КП(б)Б у галіне культуры. Беларусізацыя і яе вынікі ў 20-я гг. Развіццё мастацкай літаратуры. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага дыктату ў галіне культуры. Палітыка партыі ў адносінах да рэлігіі і царквы. Цяжкасці і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гт.

Раздзел III. БЕЛАРУСЬ НА ШЛЯХУ ДА ПОСТІНДУСТРЫЯЛЬНАГА ГРАМАДСТВА

Тэма 9. Беларусь ва ўмовах паслваеннаг развіцця (1945 – 1985гг.)

Новая расстаноўка палітычных сіл у свеце. Стверэнне Арганізацыі Аб'яднаных нацый. Ялцінска-Патсдамская сістэма міжнародных адносін і падзел свету. Стварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму. СССР у сусветным балансе сіл.

Пачатак "халоднай вайны" як формы міждзяржаўнага супрацьстаяння. Ядзерная зброя - новы фактар сусветнай палітыкі. Амерыканекая палітыка стрымлівання камунізму. "Дактрына Трумэна". План Маршала. Раскол Германіі. Стварэнне НАТА і сістэмы Варшаўскага дагавора як замацаванне тэндэнцыі канфрантацыі ў адносінах Ўсход-Захад.

Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60- 70-я гады: развіццё сацыяльных і нацыянальных рухаў.

Паступовае ўзмацненне ўллыву краін "трэцяга свету" на сусветную палітыку. "Ісламскі шлях" як альтэрнатыва капіталізму і камунізму. Палітыка разрадкі ў 60 - 70-я гады: яе дасягненні і супярэчнасці. Інтэграцыйныя працэсы краін Захаду пры верхавенстве тэндэнцыі да ўмацавання дэмакратычных рэжымаў. Рост міжнароднага адзінства. ЕЭС (агульны рынак). Развіццё еўрйпейскай ідэі. Ад агульнага рынка да Еўрапейскага саюза.

БССР ва ўмовах пасляваеннага раэбурэння. Пытанне заходняй мяжы Беларусі з Польшчай. Становішча гаспадаркі ў першыя пасляваенныя гады. Шляхі аднаўлення гаспадаркі. Дапамога рэспублік СССР. З'яўленне новых галін вытворчасці: аўтамабільнай, трактарнай, хімічнай. Сацыяльныя і гаспадарчыя пераўтварэнмі ў Заходняй Беларусі. Калектывізацыя. Сельскагаспадарчая вытворчасць. Узровень жыцця ў горадзе і на вёсцы ў першыя пасляваенныя гады" .

З”яўленне іншых рысаў грамадскага жыцця ў 50- 60-я гады. Гаспадарчыя рэформы, іх абмежаванасць ва ўмовах агульнапланавай гаспадаркі. Вытворчасць працы ў Беларусі, у СССР і свеце. Роля навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў прамысловых краінах свету і яе наступствы для БССР і СССР. Эканамічныя праблемы свету і Беларусь.

Тэмпы і кірункі развіцця прамысловасці і сельскай гаепадаркі ў 70-80-я гады, прычыны іх зніжэння. Стан адукацыі і навукі ў рэспубліцы. Роля СССР і БССР у сусветным вытворчым працэсе. Узровень жыцця ў рэспубліцы на канец 80-х гадоў. Чарнобыльская трагедыя.

Складанне ў канцы 80-х гадоў прадумоў да разбурэння існуючай палітычнай сістэмы. Праяўленні супярэчнасцей ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці.

Узмацненне гаспадарчай і палітычнай ролі "Вялікай сямёркі" ў свеце на прыканцы 80-х гадоў. Павялічванне разрыву ўзроўня жыццх на Усходзе і Захадзе. Зацікаўленасць сусветных фінансавых і гаспадарчых колаў ў пашырэнні рынкаў за кошт уключэння Ўсходняй Еўропы і СССР у сусветны рынак. Уплыў барацьбы за сусветныя нафтавыя рынкі на геапалітычнае становішча.

Кароткачасовасць духу Хельсінкі ў Еўропе і новы перакрой палітычнай карты кантынента. Адноснасць дасягненняў у галіне ліквідавання ўзбраенняў масавага знішчэння. Хваля дэмакратычных пераўтварэнняў ва Ўсходняй Еўропе ў канцы 80-х гадоў. Распад Варшаўскага дагавора. Вайна на Балканах, яе нацыянальна-рэлігійная форма як барацьба за дадейшы перакрой палнтычнай карты Еўропы.

Тэма 10 Развіццё Рэспублікі Беларусь як самастойнай дзяржавы.

Уплыў еўрапейскіх падзей у канцы 80-х гадоў на свядомасць беларускага грамадства. Актывізацыя дысідэнцкіх настрояў і іх арганізацыйнае афармленне. Кароткачасовыя і абмежаваныя дэмакратычныя змены ў палітычным жыцці ў канцы 80-х гадоў. Роля з'ездаў народных дэпутатаў СССР і дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР у ажыццяўленні перагляду асноў сацыяльнай і гаспадарчай палітыкі дзяржавы.

Станаўленне плюралістычнасці думкі. Узнікненне новых палітычных партый, рухаў і іх дзейнасць. Палітычныя платформы і дзейнасць фракцый у Вярхоўным Савеце БССР. КПБ як адлюстраванне ідэйнага і арганізацыйнага крызісу. Ідэя суверэнітэту Беларусі і палярызацыя грамадскай думкі.Праблема дзяржаўнай мовы.

Дэкларацыя Вярхоунага Савета БССР ад 27 ліпеня 1990 года аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Новы Саюзны дагавор і абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы за перспсктывы сацыяльнага развіцця БССР.

Органы ўлады СССР у 1990-1991 гг. і іх няздольнасць вырашыць балючыя праблемы дзяржаўнага жыцця. ДКНС і органы ўлады Расіі ў барацьбе за ўладу. Заканадаўчае афармленне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Палітычныя плыні як адлюстраванне эканамічных інтарэсаў сацыяльных груп.

Ліквідацыя СССР і ўтварэннс СНД. Спад вытворчасці, інфляцыя, зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Сацыяльная сутнасці" гаспадарчых рэформ. Канстытуцыя 1994 года. Увядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Рэферэндум 1996 года.

Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Беларусь і сучасная Еўропа. Пошук шляхоў рыначных адносін.

Зацвярджэнне новых духоўных каштоўнасцей у грамадстве ў 90-я гады. Месца рэлігіі.

Гаспадарчая і палітычная роля Беларусі ў свеце і яе перспектывы ў XXI стагоддзі.