Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа / Тэмы для КСП.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
223.74 Кб
Скачать

ТЭМА ДЛЯ САМАСТОЙНАГА ВЫВУЧЭННЯ

“ВЯЛІКАЕ КНЯСТВО ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ І ЖАМОЙЦКАЕ”

МЕТАДЫЧНЫЯ ПАРАДЫ

Прыступаючы да асвятлення праблемы “Вялікае княство Літоўскае, Рускае і Жымойцкае”, патрэбна адказаць на пытанне: як жа адбываўся працэц развіцця заходніх зямель былой адзінай старажытнарускай дзяржавы? У сярэдзіне ХШст. этнічныя землі Беларусі, на якіх пасля распада Кіеўскай Русі ўзнікла каля 20 княстваў, сталі арганічнай часткай новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ.

Працэс утварэння гэтай дзяржавы быў складаным, працяглым і супярэчлівым. Ён адбываўся пад удзеяннем многіх унатраных і знешніх фактараў.

Існуюць розныя тэрэтычна-канцэптуальныя падыходы да праблемы ўтварэння ВКЛ (4 канцэпцыі).

Неабходна звярнуць увагу і на тое, якім чынам, якімі шляхамі ўваходзілі беларускім землі ў склад будучай дзяржавы, на працягу якога часу ішло фарміраванне ВКЛ як паліэтнічнай дзяржавы чатырох асноўных народаў: беларускага, рускага, украінскага, літоўскага. Менавіта землі сучаснай Беларусі з”яўляліся асновай сацыяльна-эканамічнай магутнасці ВКЛ.

Пры характарыстыкі знешняй палітыкі ВКЛ, неабходна высвятліць асноўныя накірункі:

  • у ХШ – ХУст.ст. ВКЛ вяло барацьбу с нямецкімі ордэнамі,

татарскімі ханствамі і было занята адносінамі з Польшчай.

  • у ХУ-ХУ1ст.ст. асноўным вектарам знешняй палітыкі ВКЛ сталі адносіны з Маскоўскай дзяржавай.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ вызначалася працэсам развіцця феадальных адносін і паступовага запрыгоньвання сялян. Прывілей 1447г. юрыдычна аформіў запрыгоньванне большай часткі сялян. Наступны этап – аграрная рэформа 1557г., якая ўвайшла пад назвай “валочная памера”. У той жа час узрастае роля гарадоў як цэнтраў рамёства і гандлю, узнікае магдэбургскае права. Якія беларускія гарады першымі дабіліся права на самакіраванне?

Што тычыцца духоўна-культурнага развіцця Беларусі ў складзе ВКЛ, то патрэбна перш за ўсё ўразумець, што ў другой палове ХШ – першай палове ХУ1ст.ст. паскорыўся працэс этнічнай кансалідацыі і стварэння перадумоў для ўзнікнення беларускай народнасці, вызначыуь палітычныі і сацыяльна-эканамічныя, канфесійныя фактары, якія садзейнічалі гэтаму працэсу.

Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі развівалася на аснове:

  • па-першае, традыцый старажытнарускай і візантыйскай культур;

  • па-другое, пад уддзеяннем мясцовых прыродна-геаграфічных умоў;

  • пра трэцяе, сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага ладу ВКЛ;

У гэты перыяд форміравалась старабеларуская мова, закладваўся падмурак уласнабеларускай мовы і літаратуры. Бурна разваліся летапісы

( “Летапісец вялкікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446г.”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”).

У канцы ХУ – пачатку ХУ1ст. склаліся перадумовы Адраджэння, альбо Рэнесансу на Беларусі: найбольш слынным прадстаўніком гэтага часу быў першадрукар, гуманіст і асветнік Ф.Скарына (1490-1551г).

Шырокае распаўсюджаванне атрымала архітэктура і выяўленчае мастацтва, абароннае і культавае будаўніцтва.

Такім чынам, беларуская культура актыўна уплывала ў еўрапейскі культурна-гістарычны працэс.

Літаратура

Белоруссия в эпоху феодализма: Сб. документов и материалов: В 4 т. Мн., 1959. Т.1.

Полное собрание русских летописей. М., 1962. Т. 2; М., 1975. Т. 32; М., 1980. Т. 35.

Статут Вялікага квяства Літоўскага 1588 г.: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989.

Статут Великого княжества Литовского 1529 г. Мн., 1960.

Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975.

Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. Мн., 1983.

Галенчанка ГЯ. Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993.

Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. Мв., 1985. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Мн., 1988. Т. 2.

Гринблат МЯ. Белорусы. Мв., 1968.

Гуревнч ФД. Древности Белорусского Понемонья. Мн., 1962. Длугош Я. Грюввальдская битва. М.; Л., 1962.

Доўнар-Запольскі М.В. Гисторыя Беларусі. Мн., 1994.

Ермаловіч МІ. Па слядах адваго міфа. Мн., 1991.

Ермаловіч МІ. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. Мн., 1994.

Лаппо Н.Н. Великое квяжество Литовское во II половине XVI в. Литовско-русский повет и его сеймик. Юрьев, 1911.

Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. М., 1910.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Мн., 1994. Ч.1.

Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии: Новая концепция. Мв., 1991

Ул.Арлоў Таямніцы полацкай гісторыі. Мн.2000

Ткачоў МЛ. Замкі і людзі. Мн., 1991.

Трусаў АА. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1990.

Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведвік. Мв., 1988. Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этвагенез, этнічная гісторыя. Мн., 1985.

Юхо ЯА. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.

Тэма для самастойнага вывучэння

“БЕЛАРУСЬ АД ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ ДА ПАДЗЕЛАЎ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ”

Метадычныя парады

Неабходна разабрацца, у чым заключаліся прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай.

Па-першае, глебу для заключэння саюза (уніі) з Польшчай стваралі супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ. Справа ў тым, што ў ВКЛ жменька магнатаў валодала неабмежаванай уладай, а шматлікая шляхта імкнулася цераз унію мець такія ж правы, як і шляхта Польшчы.

Па-другое, польская шляхта жадала атрымаць у ВКЛ землі, чыны, узнагароды. Да таго ж і Ватыкан адводзіў Польшчы важную ролю ў экспансіі каталіцызма на ўсходнія землі.

Па-трэцяе, сказалася цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ. Маскоўская дзяржава ў 1558 г. пачала Лівонскую вайну за выхад да Балтыйскага мора. ВКЛ, у якога быў ваенны саюз з Лівоніяй, было ўцягнута ў вайну з Масквой. Войскі Івана Грознага падыйшлі да сценаў Віцебска, Оршы, Шклова, у 1563 г. занялі Полацк, адкрыўшы шлях на сталіцу ВКЛ - Вільню. Дзяржава апынулася на мяжы ваеннай катастрофы і палітычнага краха. Выхад быў адзін - сесці за стол перамоў з Польшчай.

У студзені 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм ВКЛ і Польшчы. Польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы, захапіўшы Падляшша, Падолле, Валынь і Кіеўшчыну. ВКЛ вымушана была 1 ліпеня 1569 г. падпісаць унію - дзяржаўна-палітычны саюз з Польшчай. У адпаведнасці з Любпінскай уніяй (1569 г.) ВКЛ і Каралеўства Польскае аб'ядналіся ў адну дзяржаву - Рэч Паспалітую пад уладай аднаго гасудара, польскага караля і вялікага князя літоўскага, з адным органам заканадаўчай улады (сеймам), адзінай знешняй палітыкай і грашовай адзінкай.

ВКЛ і пасля ўніі захавала сваё войска, судовую сістэму, адміністрацыйны аппарат, дзяржаўную мову. Прыняцце ў 1588 г. свайго звода законаў - Статута, па сутнасці, зводзіла на нішто многія палажэнні Люблінскага акта.

Аднак унія 1569 г. садзейнічала пранікненню польскага ўплыву ў ВКЛ. Польшча імкнулася ліквідаваць яго палітычную і культурную самабытнасць. У гэтым яе актыўна падтрымлівала каталіідкая царква. Частка магнатаў і шляхты ВКЛ вяла барацьбу супраць уніі, за аддзяленне ад Рэчы Паслалітай. Некаторыя ж падтрымлівалі ідэю далучэння да Рэчы Паспалітай Маскоўскай дзяржавы. Аб'яднанне ВКЛ з Польшчай садзейнічала сацыяльна-палітычнаму расколу беларускага грамадства.

У сярэдзіне XVI ст. у Беларусі распаўсюджваўся рэфармацыйны рух. Пратэстанты выступалі за ліквідацыю духавенства, як асобай касты, манастыроў, раскошнага культа, складанай абраднасці. Пратэстанцызмам захапіліся магнаты і шляхта, незадаволеныя магутнасцю касцёла. На чале беларуска-літоўскіх рэфарматараў стаяў князь Мікалай Радзівіл. Масы народа не падтрымалі гэты рух, таму ён не атрымаў такога размаха, як у іншых краінах Заходняй Еўропы.

Найбольшае распаўсюджванне ў Беларусі атрымаў кальвінізм. У Брэсце, Несвіжы, Віцебску, Іўі, Слуцку і іншых гарадах было аснована каля 50 кальвінісцкіх абшчын, пры якіх будаваліся саборы, школы, тыпаграфіі. Вакол іх згрупіраваліся відныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі і кнігавыдаўцы, у тым ліку С. Будны, В. Цяпінскі. Рэфармацыя садзейнічала актывізацыі культурнага жыцця, пашырэнню рэнесанса-гуманістычных ідэй у беларускім грамадстве.

У абарону каталіцызма выступіў створаны Ватыканам у 1534 г. ордэн іезуітаў. Мэтай іезуітаў, з'явіўшыхся ў Беларусі, было ўмацаванне пазіцый катапіцкай царквы, ліквідацыя рэфармацыі, акаталічванне насельніцва. Яны ўзялі ў свае рукі адукацыю, пакрылі Беларусь сеткай касцёлаў і манастыроў, цераз якія аказвалі ўздзеянне на шырокія масы, асабліва моладзь. Але паколькі народныя масы не жадалі пераходзіць з праваслаўя ў каталіцызм, то іезуіты прынялі новы план-аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай царквы пад уладай Ватыкана. Царкоўна-рэлігійная ўнія павінна была стаць мастом для перахода насельніцтва з праваслаўя ў каталіцызм.

У такой уніі акрамя Ватыкана і правячых колаў Рэчы Паспалітай былі зацікаўлены таксама пэўныя сілы ў княстве:

- частка беларуска-літоўскіх феадалаў падтрымлівала ўнію, спадзеючыся стварыць нацыянальна-дзяржаўную рэлігію, якая будзе садзейнічаць аддзяленню ВКЛ ад Рэчы Паспалітай;

- частка праваслаўных святароў пагаджаліся на ўнію, разлічваючы атрымаць роўныя правы з каталіцкімі біскупамі. Абапіраючыся на падтрымку гэтых прыхільнікаў, Папа Рымскі выдаў булу аб уніі, а польскі кароль- універсал, паводле якога праваслаўна царква абвяшчалася злучанай з каталіцкай.

Дзеля канчатковага афармлення ўніі 6 кастрычніка 1569 г. у Брэсце быў скліканы царкоўны сабор. На яго з'ехаліся прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, кіраўніцтва ордэнаў іезуітаў, паспанікі Ватыкана і буйныя магнаты ВКЛ і Польшчы. Яны раскалоліся на два непрымірымыя лагеры: прыхільнікаў і супраціўнікаў уніі, якія праклялі адзін другога. Унія, якую падтрымлівалі Ватыкан, кароль, канцлер ВКЛ і ўвесь дзяржаўны аппарат, была падпісана. Такім чынам, 6-9 кастрычніка 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце на аснове беларуска-украінскага праваслаўя быў аформлены новы накірунак у хрысціянстве - уніяцтва. Уніяцкая царква захоўвала ранейшыя абрады, царкоўна-славянскую мову богаслужэння, але падпарадкоўвалася Папе Рымскаму і каталіцкаму веравучэнню.

Гэтая царкоўная рэформа пацягнула за сабой пэўную пераарыентацыю ўсяго духоўнага жыцця Беларусі з Усхода на Захад, а таксама пераўтварэнні ў многіх баках грамадскага развіцця. У чым гэта выражалася? Па-першае, многія феадалы, імкнуліся захаваць сваё пануючае становішча, станавіліся ўніятамі, а частка іх пераходзіла ў каталіцызм. Па-другое, сяляне і гарадскія нізы, якіх на першым этапе нярэдка сілай далучалі да ўніяцкай царквы, паступова сталі асноўнай сацыяльнай базай новай (уніяцкай) веры. Гэта тлумачыцца тым, што ва ўмовах уціску з боку маскоўскага праваслаўя і польскага каталіцызму народ выбіраў уніяцтва як царкву, найбольш адпавядаючую яго нацыянальна-культурным запатрабаванням. Ва ўніяцкай царкве шырэй, чым у праваслаўных і каталіцкіх храмах, выкарыстоўвалася беларуская мова. У цэлым жа пасля прыняцця царкоўнай уніі 1569 г. значна ўзмацнілася апалячванне беларускага насельніцтва. Не прайшло і стагодцзя, як было забаронена выкарыстане беларускай мовы ў многіх школах і ўсіх дзяржаўных установах (1651 г.).

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў ХУІ-ХУІІ стст., як грамадска-палітычнае жыццё, не адзначалася стабільнасцю. Сацыяльныя і рэлігійныя процістаянні, феадальныя межусобіцы не спрыялі эканамічнаму росквіту беларускіх земляў. Правядзенне тут аграрнай рэформы ў другой палове XVI - першай палове XVII стст. прывяло да ўсталявання ў якасці вядучай формы феадальнага гасладарання - фальварачна-паншчыннай сістэмы, канчатковага запрыгоньвання сялян і значнага павелічэння іх прыгонніцкага ўціску. Фарміраванне зямельных адносін у цэлым садзейнічала эканамічнаму ўздыму Беларусі і ўцягненню яе ў сістэму заходне-еўрапейскіх грашовых адносін.

У XVI - першай палове XVII стст. адбываўся працэс урбанізацыі беларускага грамадства - рост гарадоў і гарадскога насельніцтва, развіццё рамяства і гандлю. Купецтва беларускіх гарадоў вяло гандаль не толькі ў межах свайго краю, але і з Варшавай, Гданьскам, Рыгай, Кролеўцам (Кёнісберг, з 1946г. - Калінінград), Ноўгарадам, Масквой, звязваючы такім чынам захад і ўсход Еўропы.

Характэрнай рысай перыяда другой паловы - пачатка XVII стст. з'яўляўся глыбокі эканамічны і палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і ў тым ліку ўваходзіўшай у яе склад Беларусі. Галоўная прычына - разбуральныя наступствы ўнутраных канфліктаў, міжусобіц і войнаў.

У гэты час Беларусь стала арэнай войнаў між Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. 3 аднаго боку Польшча жадала пашырыць каталіцкі ўплыў на Усход і нават стварыць пад сваёй эгідай вялікую славянскую дзяржаву, у склад якой увайшла б і Масква. 3 другога боку, Маскоўская дзяржава таксама імкнулася пашырыць свае ўладанні, абасноўваючы сваю палітыку выратаваннем праваслаўя ў заходніх землях і іх вызваленнем, паколькі, маўляў, раней яны ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, спаткаемцам якой з'яўляецца Маскоўскае царства. Ад гэтага суперніцтва пакутвала найбольш Беларусь і яе насельніцтва.

У 1648-1651 гг. на тэрыторыі Беларусі ішла антыфеадальная вайна, якая разгарнулася ў сувязі з паўстаннем пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага на Украіне. Паўстанне за незалежнасць Украіны ад Рэчы Паспалітай ахапіла паўднёвыя і ўсходнія раёны Беларусі, у якіх казацка-сялянскія атрады змагаліся супраць шляхты, магнатаў, каталіцкага духавенства. Войскі Рэчы Паспалітай, пачаўшы ваенныя дзеянні па разгрому казацка-сялянскіх атрадаў рухаліся ад Брэста на Пінск, Мозыр, Рэчыцу, жорстка распраўляліся з паўстанцамі. Антыфеадальная вайна 1648-1651 гг. на Беларусі, якая з'яўляецца самай маштабнай узброенай барацьбой ніжніх слаёў беларускага грамадства супраць феадальнага гнёта, закончылася у 1653 г.

Аднак, спакой на беларускай зямлі быў нядоўгім. У 1654-1667 гг. яна апынулася ў эпіцэнтры вайны між Расіяй і Рэччу Паспалітай. На Беларусь увайшло 100-тыс. войска цара Аляксея Міхайлавіча. У 1655 г. царскія войскі захапілі Мінск, Вільню і занялі фактычна ўсю тэрыторыю Беларусі. У гэтай сітуацыі гетман Я. Радзівіл пайшоў на падпісанне ў Кейданах (20 кастрычніка 1655г.) міждзяржаўнай уніі ВКЛ са Шведскім каралеўствам. Рзалізацыя ўніі ВКЛ са Швецыяй не адбылася ў сувязі з нечаканай смерцю Я. Радзівіла. Умяшальніцтва Швецыі ў вайну супраць Рэчы Паспалітай прывяло да спынення ваенных дзеянняў у ВКЛ. Між Расіяй і Рэччу Паспалітай было падпісана перамір'е.

3 1658 г. на тэрыторыі Беларусі ўзнавіліся ваенныя дзеянні рэгулярных войск Рэчы Паспалітай і Расіі. Вайна знясіліла абедзве дзяржавы. У 1667 г. у в. Андросава (Андрусава, каля Мсціслаўя) было падпісана мірнае пагадненне, па якому Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы, левабераговая Украіна і Кіеў адышлі да Расіі, а Беларусь і правабераговая Украіна засталіся ў скпадзе Рэчы Паспалітай.

Войны сярэдзіны XVII ст. былі нечуванай трагедыяй для Беларусі. Яны катастрафічна адбіліся на яе эканоміцы і дэмаграфічнай сітуацыі. Насельніцтва скарацілася больш, чым напалову (2.9 млн. да 1.4 млн. чалавек). Гарады і вёскі спалены, разрабаваны і разрушаны, больш паловы ворнай зямлі не апрацоўвалася, голад выклікаў эпідэміі.

На аднаўленне разбуранай гаспадаркі спатрэбілася больш двух дзесяцігоддзяў, калі насельніцтва дасягнула 2.2 млн. чалавек, ажывілася земляробства і жывёлагадоўля, рамёствы і гандлёвыя адносіны. Аднак пачаўшаяся ў XVIII ст. новая, Паўночная еайна (між Расіяй і Швецыяй, 1700-1721 гг.), якая зноў ахапіла Беларусь, прынесла народу новыя трагедыі. Развіццё Беларусі і ў XVIII ст. адбывалася ва ўмовах крызіса Рэчы Паспалітай.

У 1772, 1793 і 1795 гг. адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Аж да 1918 г. Польшча як дзяржава не існавала. Чаму Рэч Паспалітая не змагла абараніць свой суверэнітэт? Гэта тлумачыцца наступнымі абставінамі:

1) адсутнасцю адзінай цэнтралізаванай дзяржавы і моцнай цэнтральнай улады; выбарнасцю польскіх каралёў, іх залежнасцю ад магнатаў і шляхты; усемагутнасцю, амбіцыйнасцю і непадкантролнасцю цэнтральнай уладзе мясцовых феадалаў, іх правам мець замкі і войскі. Польскія каралі фактычна не кіравалі дзяржавай, іх улада ў многім была фармальнай, абмежаванай;

2) наяўнасцю "залатых шляхецкіх вольнасцей" — права «свабоднага вета», якое дазваляла аднаму дэпутату сейма заблакіраваць прыняцце таго ці іншага закону (рашэння); т. зв. канфедэрацый - саюзаў зброенай шляхты для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў; мясцовых шляхецкіх сеймікаў, якім належала ўся ўлада ў ваяводствах і паветах. Таму сейм Рэчы Паспалітай быў бяспраўным, недзеяздольным, а канфедэрацыі шляхты іншы раз мелі характар прамога паўстання супраць караля ("рокашы"). У краіне гаспадарыла феадальная анархія;

3) адсутнасцю, моцнага войска ў караля; як гаранта суверэнітэту дзяржсавы. Рэч ІІаспалітая мела толькі І6 тыс. салдат, Расія — 300 тыс. Арміі ў Рэчы Паспалітай фактычна не было, бо феадальныя магнаты і духавенства баяліся, што моцная дзяржава і моцнае войска не дадуць ім магчымасці ўздзейцічаць на дзяржаўныя справы, кіраваць дзяржавай. Шляхта баялася прытоку ў армію сялян і дачыла моцную армію перашкодай для "залатых шляхецкіх вольнасцей", свайго пануючага становішча ў дзяржаве. Гістарычны вопыт сведчыць аб тым, што, калі народ і дзяржава не хочуць мець моцную ўласную армію, тады яны будуць утрымліваць і карміць чужую армію. Так і здарылася з Рэччу Паспалітай.

Больш як 200-гадовая гісторыя Рэчы Паспалітай - навучальны ўрок для нашчадкаў: неабмежаваная дэмакратыя побач з выбарнай манархіяй - найгоршая форма кіраванвя дзяржавай, якая звычайна вядзе да расколу кіруючага пласта грамадства на палітычныя групоўкі, нараджае такія амаральныя з'явы, як подкуп, карупцыя, страта адказнасці за лёс бацькаўшчыны, эгаізм і індывідуалізм. Не менш небяспечным для дзяржаўнасді з'яўляецца раскол грамадства паводле этнічных і ідэалагічных прыкмет, што вядзе да грамадзянскіх войнаў. Усё вышэйназванае аслабляе дзяржаву знутры і робіць яе лёгкай здабычай для суседзяў.

Літаратура

Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1936. Т.1.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989.

Емяльянчык У.П. Паланез для касівераў. 3 падзей паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Касцюшкі ў Беларусі. Мн., 1994.

Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990.

Мялешка В.І., Лойка П.А. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мн., 1988. Нарысы гісторыі Беларуеі: У 2 ч. Мн., 1994. 4.1.

Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI - XVIII вв. Львов, 1957.

Уния в документах. Сборник документов и материало/Составитель В.А.Теплова. Мн.1997г.

Філатава А.М. Паўстанне 1794 г. на Беларусі: Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі. Мн., 1992.

Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. Юхо Я.А. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай // Полымя, 1972. № 1.

Юхо Я.А., Емяльянчык У.П. "Нарадзіўся я ліцьвінам..'.": Т.Касцюшка.

Мн., 1994.