Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа / Тэмы для КСП.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
223.74 Кб
Скачать

Тэма для самастойнага вывучэння

“БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ”

(канец ХУШ – люты 1917г.)

Метадычный парады

Аналіз пытання патрэбна пачаць з выяснення палітыкі Расіі на беларускіх землях у канцы ХУІІІ-першай палове XIX ст. Пасля ўключэння Беларусі ў склад Расіі царскі ўрад пачаў праводзіць палітыку, якая была накіравана на нівеліроўку мясцовых асаблівасцей і мела мэтай збліжэнне і зліцце з уласна рускімі рэгіенамі: уводзіўся агульнарасійскі адміністрацыйны падзел, органы і ўстановы. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілеўскай губерніі, якія ў сваю чаргу аб'ядноўваліся ў тры генерал-губернатарствы: Беларускае, Літоўскае (Віленскае) і Мінскае. Мясцовыя жыхары (шляхта) мелі магчымасць займаць адміністрацыйныя пасады, асноўным дакументам заставаўся Статут ВКЛ.

У саслоўнай палітыцы царызм імкнуўся задаволіць інтарэсы шляхты, якая пры ўмове прыняцця прысягі на вернасць Кацярыне II атрымоўвала правы расійскага дваранства. Разам з тым, у мэтах стварэння сацыяльнай апоры ў далучаным краі ўрад праводзіў тут палітыку насаджэння рускага землеўладання. Беларускія сяляне слачатку атрымалі льготы па ўплаце падушных подацей, а ў далейшым усе мясцовае насельніцтва было пастаўлена ў аднолькавыя ўмовы з жыхарамі іншых расійскіх губерній.

Для гарадоў істотным стала адмена магдэбурскага права. Замест яго распаўсюджваліся нормы расійскага гарадскога самакіравання, пры гэтым частка гарадскіх пасяленняў і такіх правоў не атрымала, а іх насельніцтва аўтаматычна пераводзілася ў сялянскае саслоўе.

Што тычыцца шматлікага яўрэйскага насельніцтва, то яно папала пад дзеянне царскіх указаў аб 'мяжы аселасці': Кацярына II указам ад 23 снежня 1791 г. забараняла яўрэям запісвацца ў купецкае саслоўе расійскіх гарадоў і партоў, а дазволіла мець правы грамадзянства і мяшчанства толькі ў межах Беларусі і Таўрычаскай вобласці. У 1795г. яўрэям заборонена перамяшчацца з губерні ў губерню. Законадаўчыя абмежаванні яўрэяў у грамадзянска-маемасных правах канчаткова ліквідаваны толькі ў 1917 г. (Анніценко Е.К. Черта оседлостм: Белорусская сннагога в царствованне Екатермны ІІ.Мн., 1998).

У канфесійнай сферы царызм прытрымліваўся абяцанняў, дадзенных у часы падзелаў Рэчы Паслалітай, адначасова праводзіліся меры, якія забаранялі каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству схіляць у сваю веру праваслаўных. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. ажыцяўляўся комплекс мер, накіраваных на хутчэйшая зліцце заходніх губерняў з уласна русжімі пад сцягам праваслаўя і рускай народнасці.

Пры Мікалаю I у 1831 г. быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў - вышэйшы дарадчы орган для выпрацоўкі асноўных законаў і мерапрыемстваў па аслабленні польскага ўплыву на Беларусі, а таксаме ў Літве і на правабераговай Украіне. Паводле рэкамендацыі Камітэта на Беларусі былі ажыццеўлены наступныя мерапрыемствы:

- спынена дзейнасць Статута ВКЛ і ўведзена паўсямесна агульнарасійскае заканадаўства (1840 г.);

— ажыццеўлены захады па прадухіленню шляхецкіх выступленняў, сярод якіх галоўным быў т.зв. "разбор шляхты". Разбор азначаў татальную праверку пасведчанняў аб дваранскім паходжанні і перавод часткі шляхты ў непрывілегіяраваныя саслоўі;

— у сістэме асветы і дзяржаўнага справаводства польская мова заменена рускай;

— за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні зачынены Віленскі універсітэт (1832 г.);

- скасаванне ўніяцкай царквы (1839 г), скарачэнне колькасці каталіцкіх кляштараў (манастыроў), секулярызацыя царкоўных уладанняў.

Аналізуючы сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, патрэбна звярнуць увагу на тое, што ў першай палове ХІХст. тут адбываліся агульныя для ўсёй Расіі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы і зараджэнню капіталістычных адносін. Расла колькасць мануфактур, пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. З'явіліся першыя фабрыкі, дзе прымяняліся паравыя рухавікі (у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай вобласці).

Беларуская гаспадарка ўключалася ва ўсерасійскі рынак, чаму садзейнічала будаўніцтва шляхоў зносін, у тым ліку Бярэзінскага, Днепра-Бугскага і Агінскага каналаў. Адбываўся рост гарадскіх пасяленняў, павялічвалася колькасць жыхароў у гарадах і мястэчках. Рос гандаль: у экспарце (вывазу) пераважалі лён, ільнапрадукты, зерне, гарэлка, спірт, шэрсць, сала.лес, а ў імпарце (увозу) - прамысловыя тавары і соль. Сельская гаспадарка таксама ўсё часцей звязвалася з рынкам: пашыраліся пасевы тэхнічных культур (лён, цукровыя буракі, бульба); інтэнсіўна развівалася тонкарунная авечкагадоўля; некаторыя памешчыкі стапі выкарыстоўваць сельгасмашыны.

Аднак развіццё эканомікі стрымлівалася прыгонным правам. Памешчыкі з мэтай павелічэння даходнасці маёнткаў пашыралі пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Сяляне ўсё больш бяднелі і не маглі выконваць узрастаючыя павінннасці. Хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і казне.

Рост паншчыны, абеззямельванне сялянства выклікалі незадаволенасць у вёсцы. Пад'ём сялянскіх выступленняў вымусіў царызм прадпрыняць на Беларусі пэўныя крокі па вырашэнню аграрнага пытання. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэформаў выступіў мінстр дзяржаўных маёмасцей граф П.Д. Кісялёў. У 1839-1857 гг. ажыццяўлялася рэформа сярод дзяржаўных сялян. У дзяржаўных маёнтках былі ліквідаваны фальваркі і паншчына, павялічаны зямельныя надзелы сялян, паменьшана грашовая рэнта. На месцах ствараліся выбарныя сялянсжія органы самакіравання. Прызнавалася грамадзянская свабода дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяслраўнага прыгоннага сялянства.

У памешчыцкіх маёнтках урад у 1844 г. пайшоў на правядзенне інвентарнай рэформы, сутнасць якой зводзілася к рэгуляванню памераў надзелаў і фіксацыі павіннасцей прыгонных сялян. Рэформа сустрэла супраціўленне памешчыкаў і незадаволенасць сялян у тых выпадках, калі павіннасці ўзрасталі.

У цэлым аграрныя рэформы 40-50-х гг., хаця і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця грашова-таварных адносін у развіцці гаспадарчай ініцыятывы сялянства і ў першую чаргу дзяржаўнага, усё ж не закраналі асноў феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Усё гэта ставіла ў павестку дня неабходнасць адмены прыгоннага права.

Перш за ўсё патрэбна раскрыць сутнасць буржуазных рэформаў 60-70-х гг. ХІХст. у Расіі і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расіі, адставанне яе ад капіталістычнай Еўропы, масавая незадаволенасць сялянства і асабліва ў заходніх губернях, дзе побач з сацыяльнымі праяўляліся вострыя нацыянальныя і рэлігійныя супярэчнасці - ўсё гэта вымусіла царыэм пайсці на адмену прыгоннага права. 19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў Маніфест і зацвердзіў "Палажэнні аб сялянах, якія выходзяць з прыгоннай залежнасці".

У "маніфесце" рэформа абвяшчалася актам найвялікшай справядлівасці і дабраахвотным самаахвяраваннем дваранства. У "палажэннях" выкладаліся прынцыпы і план рэфармавання. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы: іх нельга было прадаваць, яны самі маглі ўступаць у шлюб, весці судовыя справы, займацца гаспадарчай дзейнасцю. Памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю, але захавалі поўнае права ўласнасці на землю, аднак частку яе патрэбна было прадаставіць для надзялення сялянам, якія павінны былі яе выкупіць.

У Беларусі, улічваючы традыцыйна склаўшыяся сістэмы сяпянскага землекарыстання (абшчыннае і падворнав), былі прыменены два "Палажэнні": адно для Віцебскай і Магілёўскай, другое для Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерній:

- у Віцебскай і Магілёўскай губернях памеры прадастаўляемых сялянам надзелаў складалі: вышэйшы - ад 4 да 5,5 дзесяцін, ніжэйшы - 1/3 вышэйшага. Пры гытым, калі памер надзела перавышаў вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак ("адрэзкі"),

- у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях сялянам перадавалася ў карыстанне тая зямля, якой яны карысталіся да 1861г. згодна інвентарам. Калі ж у сялян было зямлі больш, чым указана ў інвентары, альбо ўпамешчыка заставалася меней 1/3 часткі прыдатных для земляробства земляў, то памешчык меў права адрэзаць 1/6 сялянскай зямлі.

Зямля станавілася сялянскай уласнасцю ў выніку выкупа, а выкупная сума вызначалася так, каб памешчык мог атрымоўваць штогодні даход, роўны памеру мінулага гадавога аброка. Такім чынам, фактычна выкуп з'яўляўся выкупам не толькі зямлі, але і асобы селяніна. У большасці сялян не было сродкаў на выкуп зямлі і пасрэднікам выступала дзяржава, прадастаўляючы пазыку - 80 % выкупной сумы тэрмінам на 49 гадоў, а 20% плаціў сам селянін. Зямельная рэформа абманула сладзяванні сялян, якія рознымі слосабамі выказвалі сваё абурэнне. адмаўляліся падпісваць устаўныя фаматы, выконваць павіннасці. Яна не ўстараніла ўсе феадальныя інстытуты, сярод якіх важнейшым з'яўлялася памешчыцкае землеўладанне. Разам з тым, адмена прыгоннага права садзейнічала больш хуткаму развіццю капіталістычных адносін.

Адмена прыгоннага права абумовіла неабходнасць правядзення іншых буржуазных рэформаў:

- земскай (1864 г, пачатак стварэння ў паветах і губернях устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя);

- судовай (1864 г., ліквідацыя саслоўных судоў і ўвядзенне бессаслоўных з спаборнасцю бакоў, галоснасцю судаводства і незалежнасцю суддзяў);

- гарадскога самакіравання (1870 г., стварэнне выбіраемых устаноў гарадской думы і ўправы, якія займаліся пытаннямі і добраўпарадкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транспарту, аховы здароўя, народнай адукацыі);

- ваеннай (1862-1874 гг, увядзенне замест рэкруцкай сістэмы камплектавання арміі ўсеагульнай воінскай павіннасці, скарачэнне тэрміна службы да 6-7 гадоў);

- школьнай (1864 г, адмена саслоўных абмежаванняў пры паступленні ў пачатковыя народныя вучылішчы, гімназіі і прагімназіі, а таксама ў ВНУ, гэта значыць увядзенне прынцыпа ўсесаспоўнай адукацыі);

- і некаторых пераўтварэнняў у вобласці фінансаў, цэнзуры.

Што тычыцца правядзення гэтых рэформаў на Беларусі, то ўсе яны (акрамя ваеннай) былі ажыцёўлены тут пазней і з значнымі змяненнямі ў параўнанні з агульнарасійскімі з-за напружаннага становішча ў сувязі з паўстаннем 1863 г. і неабходнасцю барацьбы з польскім уплывам. Так, земская рзформа 1864 г. на Беларусі была распаўсюджана толькі ў 1911 г. і закранула Віцебскую, Магілёўскую губерніі. Царызм асцерагаўся ўзмацнення польскага ўплыву ў земскіх выбарных органах.

Судовая рэформа на Баларусі не толькі спазнілася на восем гадоў, але і была пазбаўлена адной з важнейшых рысаў рэформы - выбарнасці суддзяў. Рэформа гарадскога самакіравання праводзілася на тэрыторыі Беларусі ў 1875г. Ад выбараў у гарадскія думы ўстаранялася большасць гараджан, не меўшыя неабходнага маемаснага цэнза (рабочыя, рамеснікі, хатняя прыслуга і г.д.). Важнымі элементамі дзейнасці царызма ў сферы адукацыі на Беларусі было штучнае стрымліванне развіцця сярэдняй адукацыі, закрыцце ў 1864г. адзінай вышэйшай навучальнай установы - Горы-Горацкага земляробчага інстытута.

Як жа прычынілася правядзенне аграрнай і іншых буржуазных рэформаў на сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ў другой палове XIX ст.?

Перш за ўсе патрэбна адзначыць, што Беларусь адносілася да раена больш ранняга ўзнікнення капіталістычных адносін, чым Цэнтральная Расія. У другой палове XIX ст. тут ішло развіцце капіталізма ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і ўтварэнне новай структуры грамадства.

Асновай беларускай эканомікі па-ранейшаму заставалася сельская гаспадарка, асаблівасцю якой з'яўлялася тое, што ў ей пераважалі памешчыцкія ўладанні. К пачатку XX ст. у дваранстве Беларусі захавалася да 80 % яго буйных зямельных уладанняў у той час, як ў цэнтральным земляробчым раене Расіі дваранскае землеўладанне знізілася па сваіх памерах на 40 %.

У перыяд аграрнага крызіса 80-90-х гг. памешчыкі вымушаны былі яшчэ хутчэй перабудоўваць свае гаспадаркі на капіталістычных пачатках, імкнуліся як мага больш прадукцыі паставіць на рынак. У маёнтках адчыняліся маслабойні, вінакурні, лесапілкі. Галоўнай галіной гаспадаркі станавілася гандлевае мяса-малочнае жывелагадоўля. Пашыраліся пасевы тэхнічных культур. Удасканальвалася агратэхніка, больш прыменялася машын. Адработачная сістэма замянілася капіталістычнай - наймам. Што тычыцца сялянскіх гаспадарак, то развіцце гандлевага, капіталістычнага земляробства тут стрымлівалася малазямеллем. Заможная частка сялянства, перабудаваўшая землеробства на прадпрымальніцкіх пачатках, складала да 10 % двароў, сярэдняя - каля 30 %, большая ж частка сельскага насельніцтва - да 60% вымушана была займацца прамысловай дзейнасцю, адыходзіць на заробкі ў прамысловыя раены Расіі, наймацца на будаўніцтва чыгунак, мігрыраваць у слабанаселенныя раены краіны і за яе межы (ЗША, Канаду, Аўстралію і г.д).

У 60-90-я гг. XIX ст. прамысловасць Беларусі захавала сваю спецыялізацыю па перапрацоўцы пераважна лясной і сельскагаспадарчай сыравіны. У 80-90-я гг. у Беларусі завяршыўся прамысловы пераварот-фабрычна-завадская прамысловасць да сярэдзіны 90-х гг. у параўнанні з 60-мі вырасла амаль у тры разы. Аднак прадаўжаўся рост кустарнай і мануфактурнай вытворчасці.

Найбольш інтэнсіўна развівалася машынная вытворчасць. Колькасць фабрык і заводаў павялічылася з 1860 г. у 15 раз І склала у канцы XIX ст. 1137. Аб'ем вытворчасці на іх вырас у 37 разоў, колькасць рабочых - у 9 разоў. Пачалі працаваць новыя фабрыкі: запалкавыя ў Барысаве і Пінску, табачная ў Гродна, папяровая ў Добрушы і інш.

Вялікае ўздзеянне на гаспадарчае жыццё Беларусі аказала чыгуначнае будаўніцтва. Цераз яе тэрэторыю прайшла Пецярбургска-Варшаўская магістраль (1862 г.), Рыжска-Арлоўская (1866 г.), Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская (70-я гг.), Палеская чыгунка (80-я гг.). Чыгуначныя лініі сталі дзейсным сродкам ажыўлення мясцовага рынка, прамысловасці, гандлю і цеснай сувязі з важнейшымі індустрыяльнымі раенамі Раайскай імперыі.

Значную ролю ў эканоміцы сталі іграць банкі (адзяленне Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага, Мінскі камерцыйны, Віцебскі губернскі і інш.). Гарады сталі ператварацца ў гандлева-прамьюловыя цэнтры, буйнейшыя з якіх былі: Мінск (90,9 тыс), Віцебск (65,9 тыс), Гродна (46,9 тыс), Брэст (46,6 тыс). Гарадское насельніцтва ў 1897г. складала 655 тыс. чалавек (10,3 %), каля 500 тыс. чалавек жыло ў мястэчках. Большая частка іх насельніцтва займалася гандлева-прамысловай дзейнасцю.

У адпаведнасці з пашырэннем капіталістычных форм гаспадарання змянялася і сацыяльная структура грамадства. Губляла свае значэнне феадальнае саслоўе, ішоў працэс складання новых груп і класаў. Буржуазія расла за кошт прадстаўнікоў розных саслоўяў і перш за ўсе дваранства і купецтва, а таксама мяшчан і інш.

У прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст. было занята 237 тыс. рабочых, а агульная колькасць пастаянных наемных работнікаў-460 тыс. чалавек. Найбольш масавай сацыяльнай базай папаўнення пралетарыята было збяднелае сялянства.

Расказваючы пра грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ХІХ-пачатка XX ст., патрэбна прааналізаваць такія важнейшыя падзеі, як паўстанне 1863-1864 гг., сялянскі і рабочы рух, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі, фарміраванне першых папітычных арганізацый, беларускае нацыянальнае адраджэнне.

Паўстанне 1863-1864гг. у Польшчы, Літве і на Беларусі адбылося-на хвалі ўздыма польскага нацыянальна-вызваленчага руху, у якім удзельнічалі разнародныя сілы, якія ставілі перад сабой розныя мэты:

— "белыя" (буржуазна-памешчыцкі накірунак, альбо плынь) імкнуліся аднавіць Рэч Паспалпую ў межах 1772 г., выступалі супраць узброенага паўстання, не прызнавалі права на самавыэначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў;

— "чырвоныя" (дэмакратычны накірунак, які прадстаўляў дробную шляхту, мяшчан, інтэлігенцыю, афіцэраў, навучэнцкую моладзь) імкнуліся да незалежнасці, але з адначасовым вырашэннем атраднага пытання. Правае крыло "чырвоных" выступала за надзяленне сялян зямлей за кошт канфіскацыі памешыцкіх зямель пры адпаведнай граііювай кампенсацыі, а левае крыло "чырвоных"-за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання.

Летам 1862 г. у Вільні для падрыхтоўцы паўстання быў утвораны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які падпарадкоўваўся Варшаўскаму Цэнтральнаму нацыянальнаму камітэту. ЛПК, які ўзначаліў К.Каліноўскі, 1 лютага 1863г. звярнуўся да насельніцтва Літвы і Беларусі з заклікам падняцца на ўзброенную барацьбу. Усе жыхары краю абвяшчаліся свабоднымі і раўнапраўнымі, былі сфармірованы паўстанцкія атрады з дробнай шляхты, афіцэраў, студэнтаў, часткі сялян.

Для падаўлення паўстання ў Беларусі царскім ўрадам былі кінуты вялікія ваенныя сілы. У маі 1863г. віленскім генерал-губернатарам быў прызначаны М.Мураўеў, які атрымаў ад Аляксандра II практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы і бязлітасна распраўляўся з паўстаннем. У студзені 1864г. К.Каліноўскі быў арыштаваны, в 22 сакавіка-павешаны. Многія з паўстанцаў былі пакараны, 800-высланы на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек высланы, у тым ліку 500 у Сібір.

Паўстанне 1863-1864 гг., накіраванае супраць самадзяржаўя, нацыянальнай няроўнасці, рэшткаў прыгонніцтва, не здолела перамагчы, але пад яго націскам расійскія ўлады былі вымушаны пайсці на паслабленне ўмоў сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх і літоўскіх губернях. У час паўстання ўпершыню было ўзнята пытанне аб нацыянальным самавызначэнні беларускага народа, што садзейнічала абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці і дало штуршок далейшаму развіццю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

На працягу апошняй трэці XIX ст. на Беларусі адбылося каля 400 сялянскіх хваляванняў. Выразнікамі інтарэсаў сялянства ў Расіі выступілі народнікі (прадстаўнікі народніцка-рэвалюцыйнага руха і сацыяльнай дактрыны, звязаных з цікавасцю да "народа"-пераважна сялян і рабочых і заснаваных на ўпэўненасці, што Расія можа здзейсніць пераход к сацыялізму, мінуючы капіталізм, цераз сялянскую абшчыну). Народніцкія гурткі дзейнічалі ў многіх гарадах Беларусі. У 1882 г. была створана народніцкая арганізацыя “Народная воля" ў Паўночна-Заходнім краі. Са студэнтаў беларусаў Пецярбургскага універсітэта была створана Беларуская сацыялістычна-рэвалюцыйная група "Гоман", якая мела сувязі з Віцебскам, Мінскам і іншымі гарадамі і ў 1884 г. выдала два нумары часопіса "Гоман" .

Беларускія народнікі дзейнічалі пад кіраўніцтвам агульнарасійскай арганізацыі "Зямля і воля", якая ў 1879 г. распалася на дзве часткі:

— "Чорны перадзел" (адмовілася ад палітычнай барацьбы, выступала за падзел памешчыцкай зямлі);

— "Народная воля" (выступала за ўзмацненне палітычнай барацьбы і індывідуальны тэрор).

У стварэнні адной з першых груп "Народнай волі" у Пецярбургу ўдзельнічаў ураджэнец Беларусі І.Грынявіцкі, які 1 сакавіка 1882 г. забіў цара Аляксандра II. Народавольскія арганізацыі былі разгромлены. У 90-х гг. з'явілася ліберальнае народніцтва, якое адмовілася ад рэваплюцыйнай барацьбы і перайшло на шлях рэформ.

У парэформенны перыяд развіваўся рабочы дух. Пад'ем рэвалюцыйнага руху ў 80-пачатку 90-х гг. садзейнічаў распаўсюджванню марксісцкіх ідэй і сацыял-дэмакратычнага руху. У Беларусі з'явіліся сацыял-дэмакратычныя гурткі, у якіх рабочыя вывучалі марксізм, а ў канцы XIX ст. яны перайшлі да палітычнай агітацыі, даказвалі неабходнасць барацьбы супраць самадзяржаўя, заклікалі да ўдзелу ў забастоўках, дэманстрацыях. Ствараліся рабочыя арганізацыі. У 1891 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы, на якім быў створан Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (БУНД). Ен ставіў задачу арганізацыі барацьбы яўрэйскіх рабочых за паляпшэнне эканамічнага становішча.

У 1898 г. у Мінску адбыўся I з'езд шэрага сацыял-дэмакратычных арганізацый краіны і было абвешчана стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Прынятая на з'ездзе праграма прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, а пазней-дыктатуры пралетарыята шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі.

Аднак ужо на сваім другім з'ездзе РСДРП раскалолася на бальшавікоў (прыхільнікаў Леніна, атрымаўшых большасць пры выбарах у цэнтральны камітэт) і меньшавікоў (прыхільнікаў Мартава). Меньшавікі лічылі, што ў Расіі павінна перамагчы буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя, а потым краіна шляхам рэформаў пяройдзе да сацыялізма. Бальшавікі-ленінцы выступалі за правядзенне буржуазна-дэмакратычнай і адразу ж сацыялістычнай рэвалюцыі.

У канцы 1901 - пачатку 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў ПСР (альбо эсэраў), праграма якой прадугледжвала ліквідацыю самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. Эсэры выступапі за сацыялізацыю зямлі (выключэнне яе з тавараабароту і перадачу ва ўласнасць народа на прынцыпах ураўняльнага размеркавання).

Галоўным сродкам барацьбы супраць самадзяржаўя эсэры лічылі індывідуальны тэрор. У Беларусі партыя эсэраў была пераважна партыяй сярэдніх класаў грамадства-сялянства, інтэлігенцыі, дробных рамеснікаў і гандляроў.

У 1902г. узнікла першая беларуская нацыянальна-рэвалюцыйная партыя-Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая ў 1902 г. была пераўтворана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Асноўнымі праграмнымі патрабаваннямі БСГ з'яўляліся:

— звяржэнне самадзяржаўя сумесна з пралетарыятам усіх народаў Расійскай дзяржавы;

— скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці і забяслячэнне права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі "сваімі рукамі без карыстання з чужой працы";

- 8-гадзінны рабочы дзень, устанаўленне мінімума зарплаты, бясплатнай медыцынскай дапамогі і г.д.

У цэлым у праграме БСГ спалучаўся рэвалюцыйны дэмакратызм з утапічным народніцкім (сялянскім) сацыялізмам.

Другая палова ХІХ-пачатак ХХст. - важны этап далейшага развіцця беларускай нацыянальнай культуры.

Менавіта ў гэты час завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі, як сялянскай у сваей аснове. Прайшоўшы шэраг этапаў у сваей эвалюцыі этнагенез беларусаў у ХІХ-пачатку XX ст. значна паскорыўся і выйшаў на стадыю ўтварэння нацыі. Існаванне беларускай нацыі ў канцы ХІХ-пачатку XX ст. адрознівалася і падцвярждалася наяўнасцю ўсіх нацыяўтвараючых характарыстык:

— агульнасць тэрыторыі. Асноўная тэрыторыя пражывання беларусаў уваходзіла ў межы пяці губерняў: Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілеўскай, Мінскай. Колькасць насельніцтва за 40 паслярэформенных гадоў падвоілася і, згодна перапісу 1897г., складала (у сучасных фаніцах Беларусі) 6,5млн. чалавек, з іх 5,4млн. беларусаў (звыш 73 %). 1,2 млн яўрэяў, 493тыс. рускіх, 377тыс. украінцаў, 424тыс.палякаў, 617тыс. літоўцаў, латышоў і іншых нацыянальнасцей;

— агульнасць жанамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця.

Паскарэнне ў парэформенны перыяд тэмпаў эканамічнага развіцця, пашырэнне капіталістычнага прадпрымальніцтва ў прамысловасці, пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на рынак, павелічэнне бессаслоўнага землеўладання, развіцце гандлю і шляхоў зносін садзейнічалі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіена і станаўленню беларускай нацыі. Аднак кансалідацыі яе перашкаджала палітыка русіфікацыі. Асновай гэтай палітыкі быпо стварэнне сацыяльнай апоры царызма-пашырэнне рускага землеўладання. Адмоўна адбівалася на фарміраванні беларускай нацыі дзфармацыя сацыяльна-класавай структуры грамадства (слабасць мясцовай буржуазіі-асноўныя капіталы краю знаходзіліся ў руках польскіх і русюх памешчыкаў, яўрэйскіх купцоў і прамыслоўцаў).

- агульнаасць мовы, культуры і нацыянальнай самасвядомасці. Адной э самых істотных прыкмет нацыі з'яўляецца агульнасць мовы. Як важнейшы сродак зносін яна ўдзельнічае ў працэсе ўтварэння на пэўнай тэрыторыі супольнасці эканамічнага жыцця і псоочнага складу людзей, з'яўляецца асновай развіцця ўсіх галін нацыянальнай культуры, нацыянальнай свядомасці. У ХІХ-пачатку XX ст. прцягвалася станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы. Фарміраванне яе адбывалася пераважна ў жанрах мастацкай літаратуры і публ'ггыстыкі. Выдатную ролю ў беларускай публіцыстыцы адыграла "Мужыцкая праўда" і "Пісымо з-пад шыбеніцы" К.Каліноўскага (1862-1864 гг.), "Дудка беларуская" Ф.Багушэвіча (1891 г.}. Менавіта прадмова да зборніка "Дудка беларуская" і іншыя творы Ф.Багушэвіча сталі асновай распрацоўкі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, а на старонках часопіса "Гоман" (1884 г.) было ўпершыню дано тэарэтычнае абаснаванна самастойнага беларускага этнаса.

3 працэсамі фарміравання беларускай нацыі непасрэдна звязана развіцце культуры Беларусі. У другой палове XIX - пачатку XX ст. адбываліся пэўныя станоўчыя змены ў галіне адукацыі: расла сетка школ, сярэдніх навучальных устаноў і колькасць навучэнцаў у іх; зрухі адбываліся і ў падрыхтоўцы настаўніцкіх кадраў. 3 другой паловы XIX ст. актыўна вяліся навуковыя даследаванні гісторыі мовы, культуры і быта беларускага народа. Важнае значэнне для прабуджэння нацыянальнай самасвядомасці мелі працы "Беларусы" Я.Карскага, "Слоўнік беларускай мовы" І.Насовіча, "Беларускі зборнію" Е.Раманава і інш.

Новае ажыўленне ў развіцці беларускай літаратуры у канцы XIX ст. звязана з іменамі паслядоўнікаў Ф.Багушэвіча - Я.Лучыны, А.Гурыновіча, К.Каганца і інш. Вытокі беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра звязаны з дзейнасцю В.Дуніна-Марцінкевіча. Жывапіс, цэнтральнай тэмай якога стаў беларускі народ, прадстаўлены творчасцю К.Альхімовіча, Н.Сіліваковіча, А.Гараўскага і інш. Значныя дасягаенні былі і ў архітэктуры Беларусі. Пашыралася грамадзянскае будаўніцтва, узводзіліся прамысловыя забудовы, чыгуначныя вакзалы, банкі, навучальныя ўстановы, праваслаўныя і каталцкія храмы. У гэты час у Беларусі працавалі М.Львоў, А.Мельнікаў, В.Стасаў і іншыя архітэктары.

Такім чынам, нягледзячы на вялікадзяржаўную палітыку царызма, другая палова ХІХст. у гісторыі беларускай культуры азнаменавалася значнымі дасягненнямі. Пашыраліся творчыя сувязі дзеячаў беларускай кулыуры з майстрамі і грамадскасцю іншых рэгіенаў Расійскай імперыі, замежных дзяржаў. Культура Беларусі з'яўлялася неад'емнай часткай як агульнарасійскай, так і сусветнай кульіуры.

Літаратура

Белорусия в эпоху капитализма. Развитие в промышленности, положение промышленных рабочих и рабочее движение: Сб. документов и материалов. Мн., 1990.

Бригадин П.М. Эсеры в Беларуси (конец XIX - февраль 1917 г.), Мн., 1994.

Великие реформы в России: 1856-1874 (Под редакцией Л.Г.Захаровой и др.). М., 1992.

Гісторыя Беларусі: У2 ч. 42-1. Мн., 2000.

К.Каліноўскі. За нашу вольнасць: Творы, дакументы, (Уклад Г.КІсялеў). Мн., 1999.

Карскі Я. Беларусы. Мн., 2000.

Панютач В.ГІ. Соцмально-экономмческое развмтме белоруской деревнм. 1861-1914. Мн., 1969.

Программы политических партий России. Конец ХІХ-начало ХХв. М., 1995.

Турук Ф.Ф. Белорусское движение: Очерки истории национального и революционного движения белорусов. М., 1921; Мн., 1993.

Яковлев А.Й. Александр II н его эпоха. М., 1992.