Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Программа / Аннотація

.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
27.14 Кб
Скачать

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

АНАТАЦЫЯ

У вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь прадугледжана вывучэнне інтэгрыраванага курса айчыннай гісторыі – “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”, мэтай якога з”яўляецца далучэнне студэнтаў да нацыянальных і сусветных культурных традыцый. Выхаванне грамадзяніна і патрыёта Бацькаўшчыны, асобы, якая валодае высокімі маральнымі якасцямі здольнай да самарэалізацыі ва умовах сучаснай сацыяльна-культурнай сітуацыі. Інтэгрыраваны курс айчыннай гісторыі з”яўляецца падмуркам гуманітарнай адукацыі і выхавання студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

Прадметам даследавання курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” як навукі з”яўляюцца заканамернасці сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі з старажытных гадоў да нашых дзён на фоне сусветных працэсаў.

Дадзены тэарэтычны курс вывучаецца на 1 курсе на працягу аднаго семестра. Работа студэнтаў над засваеннем курса складаецца:

  • з праслухоўвання і канспектавання лекцый,

  • вывучэння гістарычных крыніц і літаратуры,

  • удзел ў семінарскіх занятках,

  • наведвання кансультацый,

  • выконвання тэставых заданняў,

  • удзел у экскурсіях: “Мір-Несвіж”, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі,

  • здача экзамена.

На вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі” адводзіцца 62 гадзіны. (34 лекцыйных, 18 семінарскіх заняткаў, 10 – кантроль за самастойнай працай студэнтаў.)

Жадаю поспехаў у вывучэнні дадзенага курса.