Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая папка / bel_yaz_otvety_na_voprosy.docx
Скачиваний:
314
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
182.53 Кб
Скачать

9 Асабливасци вымаул. Зычных гукау у бел мове

Дзеканне і цеканне. Літары д і т, калі знаходзяцца перад я, е, ё, ю, i, ь ці перад мяккай літарай в, пераходзяць адпаведна ў дз і ц: дзень, дзядзька, дзьвесьце, дзьверы, цьвёрды. Гэта завецца дзеканьнем і цеканьнем. У словах замежнага паходжаньня замест мяккіх дз і ц ужываюцца цвёрдыя д і т: дынастыя, тэма, тэлеграма. Але перад некаторымі суфіксамі могуць захоўвацца мяккія дз і ц: лідзіраваць, камандзіроўка.

Прыстаўныя зычныя в, г. Прыстаўны зычны в вымаўляецца і пішацца перад націскнымі о, у на пачатку слова: вочы, восень, вожык, Ворша. Прыстаўны в з’яўляецца таксама ў сярэдзіне слова пасля прыставак: завулак, навука, ніводзін.

! Прыстаўнога в не бывае: 1) У словах, дзе о не пад націскам пераходзіць у а: возера - азёры. Выключэнне складаюць словы і ўтвораныя ад іх: вока - вачэй, востры – вастрыць. 2) У спрадвечна беларускіх словах, у якіх у развілося з в: унук, учора, улада. 3) У словах замежнага паходжання, небеларускіх имёнах ды прозвішчах, небеларускіх геаграфічных назвах: унівэрсытэт, Гербэрт Уэлс, Уфа.

Прыстаўны зычны г перад галоснымі з’яўляецца ў спрадвечна беларускіх словах: гэты, гэй, гэтулькі, дагэтуль. Прыстаўны зычны г таксама сустракаецца на пачатку слоў замежнага паходжаньня: гісторыя.

10. Прынцыпы арфаграфіі. Напісанні заснаваныя на іх. Арфаграфія – збор агульнапрынятых, абавязковых для ўсіх правіл перадачы вуснай м. на пісьме. Арфаг. Ўстанаўлівае правілы напісання літар, якія абазн. гукі ў слаб. пазіцыі, г.зн. маюць дадатковае гукавое значэнне. Прынцып арфаг. – гэта асноўная ідэя, заканамернасць, на якой будуеццаца і аб’ядн. ў групы канкрэтн. прынцып напісання. У бел. арфагр. раўнапраўна спалуч. 2 гал. прынцыпы – фанетычны і марфалагічны. Фанет. пр. закл. ў тым, што напісанне слоў і іх частак адпавяд. нармат. літ вымаўленню - “пішы, як чуеш”. На фан. пр. грунтуюцца наст. правілы: Правапіс о, э – а: бор – бары, сэрца – сардэчны. Правапіс е, ё – я: лес –ляснік, легчы – ляжаць. Правапіс спалучэння галосных у запазыч. словах: авіяцыя, біёлаг, патрыёт. Правапіс прыставак на з (с): бяздомны, бясстрашны.Правапіс д – дз, т – ц: хада –хадзіць, карта – на карце. Правапіс спалуч. зн, нц, рц, рн, сн, сл: Напіс. літары с на месцы спалуч. каранёвых ж, ш, г, х і суф. -ств-, а таксама каран. с і суфікса -ск-:, харошы – хараство, многа – мноства.Напіс. літары ц на месцы спалуч. т, ч, к, ц і суфік-га с (у суф. -ск-, -ств-): брат – брацкі, студэнт – студэнцтва. Марфалагічны (фанетычны) прынцып закл. ў тым, што знакамі алфавіта абазн. фанемы, якія склад. дадзеную марфему, незал. ад таго, ў якіх сл. выраж. гэтым гукам, г.зн. кожная фанема ў любой пазіцыі адлюстр. на пісьме 1-м і тым жа знакам, які адпавяд. фанеме ў моц. пазіц.

11. Лексіка. Адназн. і мнагазн. словы. Прамое і пераноснае зн. Лексіка (стар.-грэч. які аднос. да сл.), сукупн. сл, слоўнік. склад м. Адназн.сл., якія маюць толькі 1 лекс. знач. Сл., якія маюць па некалькі лекс. знач. - мнагазн.і, а сама гэтая з'ява называецца мнагазначнасцю або полісеміяй. Першаснае, знач., якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, наз. прамым. Значэнні, якія ўзнік. у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з'явы, дзеяння, працэсу на іншыя, наз. пераносн. Адрознів. тры асн. тыпы пераносу: метафара, метанімія, сінекдаха. Найбольш часта ў м. ўжыв.метафара. Метаф. – перанос назвы з 1-го прадмета, з’явы на 2-гі на аснове падабенства іх прымет. Метанімія – замена 1-ой назвы 2-ой назвай на аснове сумежнасці. Сінекдаха – ужыв. сл. як назвы цэлага і часткі гэтага цэлага. Напр., адз.л. ужыв. замест мн. і наадварот.

12. Амонімы. Паронімы Поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэння слоў назыв. аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнік. у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў: а) спрадвечна бел. і запазыч. б) запазыч. з розных м. в) запазыч. з адной i той жа м. У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікавымі артыкуламі, нумаруюцца справа ўверсе арабск. лічбамі, забяспечв. адпаведнымі тлумач-мі і ілюстрац. матэр. Амонімы падзял. на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя. Лексічныя належ. да адной і той часціны м. і супад. паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асабл-мі маюць 2 разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Няпоўныя супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах. Марфалагічныя або амаформы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або рознай часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з пераходам слова з 1 часціны мовы ў 2. Фанетычныя амонімы, або амафоны –словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца. Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі. Графічныя амоніы, або амографы — розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні. Амографы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў.

Аднакаранёвыя словы, якія маюць знешняе гукавое падабенства, але не цесныя па марф.будове і розныя па лексічнаму значэнню, наз. паронімамі. Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднольк. граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Паранім. адносіны найбольш часта назір. паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць пар. утварае пары, а некат. аб'ядн. па 3-4 ў адным радзе. Кожны паронім ужыв. ў пэўнай моўнай сітуацыі і можа мець свае сінонімы і антонімы.

13. Лексіка бел мовы паводле паходжання. Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваей асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечні беларускія і запазычаныя.Спрадвечна беларускія словы не з'яўляюцца аднароднымі. Адны паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і прыдатны або ўсім, або большасці славянскіх моў. Другія беларускія словы з'яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян.Трэція адносяцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца у 13-14 стс. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах. Гучанне і напісанне слоў індаеўрапейскага паходжання ў розных мовах не супадаюць, але рысы падабенства ў іх формах відавочныя. Агульнаславянскія лексемы займаюць значна большую долю ў слоўніку беларускай мовы ў параўнанні з індаеўрапейскай. Па стулені блізкасці да самога чалавека агульнаславянскія найменні рэалій можна ўпарадкаваць умоўна на наступныя тэматычныя групы: назвы органаў і частак цела, назвы сваякоў, найменні асоб, з'яў і аб'ектаў навакольнага асяроддзя, прыроды, раслін, іх пладоў, свойскіх і дзікіх жывёл, рыб, птушак, насякомых, прылад працы, карысных выкапняў, адрэзкаў часу, абстрактных паняццяў,назвы дзеянняў, або дзеясловы, найменні прыкмет, або прыметнікі, назвы ліку, або лічэбнікі, займеннікі, прыслоўі, прыназоўнікі і злучнікі.Прыведзеныя агульнаславянскія лексемы з'яўляюцца старажытнымі, аднакаранёвымі, з невытворнай асновай, уваходзяць у асноўны фонд лексікі беларускай мовы. Усходнеславянская лексіка прыдатна пераважна толькі беларускай, рускай, украінскай мовам і пашырае ўсе тыя тэматычныя групы назоўнікаў і слоў іншых часцін мовы, што адзначаны вышэй у дачыненні да агульнаславянскай лексікі. Уласна беларуская лексіка літаратурнай мовы мае пераважна народна-гутарковае і дыялектнае паходжанне. Да літаратурных слоў дыялектнага паходжання належаць шматлікія найменні як камкрэтных прадметаў самых разнастайных тэм, так і найменні адцягненых паняццяў, назоўнікі, а таксама знамянальныя словы іншых часцін мовы. Сярод запазычаных слоў беларускай мовы можна выдзеліць тры групы: інтэрнацыянальныя словы, словы, запазычаныя з канкрэтнай замежнай мовы і ўласцівыя толькі ей або ёй і мове, праз якую адбылося запазычанне; варварызмы, або замежныя словы, што ўжываюцца ў беларускай мове, але яшчэ не прыжыліся ў ёй. Да інтэрнацыянальных лексем належаць словы, запазычаныя з грэчаскай і лацінскай моў і звязаныя часцей за ўсё з адцягненымі паняццямі, катэгорыямі навукі, культуры, адукацыі, тэхнічнымі вырабамі, дэталямі. Многія словы пераняты ад суседніх моў. Падобныя словы не сталі інтэрнацыянальнымі, бо ўжываюцца ў абмежаванай колькасці моў.Да варварызмаў належаць словы, якія ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні асобных сацыяльных груп насельніцтва, сітуацыйна замацаваны, не падлягаюць граматычным зменам, маюць свае лексічныя адменнікі ў беларускай мове.Запазычаныя словы пранікалі ў старабеларускую літаратурную мову або непасрэдна, або праз польскую, у новай беларускай літаратурнай мове інтэрнацыянальныя словы адносна рэдка ўжываліся ў 19 ст., і толькі ў 20 ст. праз рускую мову пачалі шырока ўкараняцца ў такія стылі беларускай літаратурнай мовы, як навуковы,афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, радзей ужываюцца ў гутарковым стылі і ў стылі мастацкай літаратуры.

14. Лексіка бел мовы паводле сферы ўжывання. Увесь слоўнікавы склад беларускай мовы можа быць падзелены на дзве часткі: агульнаўжывальная лексіка (ўключае ў сябе тыя словы, што прымяняюцца носьбітамі мовы незалежна ад іх прафесіі, месца працы і жыхарства, ад сацыяльнага палажэння, ад полу, ад стылю маўлення і некаторых іншых фактараў) і лексіка абмежаванага выкарыстання (ўключае словы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей , з месцам жыхарства, з прыналежнасцю да абмежаваных сацыяльных груп.) Агульнаўжывальная лексіка з'яўляецца сарцавінай слоўнікавага складу беларускай літаратурнай мовы, выражае найбольш значныя і жыццёва неабходныя думкі людзей. Гэта лексіка забяспечвае яе выкарыстанне ў якасці агульнага сродку зносін, камунікацыі, а таксама ў значнай ступені і сродку асветы, адукацыі, культуры, навукі. Больш таго агульнаўжывальныя словы здатны.У сваю чаргу, тэрміны і спецыяльныя словы па меры пранікнення ў быт людзей адпаведных тэхнічных, навуковых, культурных рэалій робяцца агульнаўжывальнымі, страчваюць сваю спецыфічнасць, што праяўляецца ў іх адносінах спачатку толькі да пэўных сфер дзейнасці чалавека.Такім чынам, жорсткай мяжы паміж дзвюма выдзеленымі часткамі лексікі няма, бо яны раздзяляюцца вялікай пераходнай зонай, пасля знаходжання ў якой пэўны час, лексемы здольны мігрыраваць з адной часткі ў іншую, страчваць зыходна наяўную ў іх рысу агульнаўжывальнасці або вузкаўжывальнасці.

15. Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднольк. ці падобныя значэнне але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэння назыв. сінонімамі. Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Сл. ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральным ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, назыв. дамінантай. Паводле ўзнікн. і ўжыв. сінонімы падзял. на семантычныя і стылістычныя. Семант., назыв. такія сінонімы, якія адрознів. сэнсавымі адценнямі і ўжыв. без абмежавання ва ўсіх стылях мовы. Сінонімы, якія адрознів. толькі стылістычнай афарб., назыв. стылістычнымі. Найбольш у м. сінонімаў, якія адрозн. і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх назыв. семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальныя аўтарскія сінонімы - гэта сл., якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцйна пераносна-вобразнае значэнне. У бел. літ. м. ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступ. перыфразы — выразы, якія апісальна раскрыв. значэнне слоў. Сінонімы, якія не адрозн. ні семант. адценнямі, ні стыліст. афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэння, наз. абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі.

16.Антонімы. Словы адной часціны мовы, якія абазн. супрацьлеглыя паняцці, назыв. антонімамі . Антонімамі могуць быць як рознакаранёвыя, так і сл. з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі. Існуюць кантэкстуальныя антонімы, якія выступ. у антанамічныя адносіны толькі ва ўмовах пэўнага кантэксту. Ант. гэтага віду могуць мець розныя граматычныя формы, належачы да адной часціны мовы, ці ставіцца да розных частак прамовы, адрознів. пры гэтым стылістычна.

17. Фразеалагічныя адзінкі бел мовы. Фразеалагізмы — устойлівыя гатовыя спалучэнні слоў з адзіным, цэласным значэннем. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць сукупнасць фразеалагізмаў.Фразеалагізм складаецца не менш як з двух слоў, але выражае адно паняцце,сэнсава ён непадзельны. Паводле сваей структуры фразеалагізм падобны да словазлучэння, але адрозніваецца тым, што ў ім словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне. Фразеалагізмы не ствараюцца ў час размовы, пісьма, гэта гатовыя адзінкі з вядомым, гатовым значэннем. Большасць фразеалагізмаў мае адно значэнне, але ёсць і такія, што маюць два, тры значэнні і больш, г. зн. з'яўляюцца мнагазначнымі. Фразеалагізмы, незалежна ад колькасці слоў у іх, выступаюць адным членам сказа. Устойлівыя звароты ўжываюцца ў гутарковай мове, у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы, выступаюць выразным стылістычным сродкам. Ужываюцца запазычаныя фразеалагізмы пераважна ў кніжнай мове. Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі на гістарычнай аснове — у сувязі з пэўнымі гістарычнымі, культурнымі, бытавымі падзеямі.У беларускай і рускай мовах ёсць аднолькавыя фразеалагізмы, што тлумачыцца агульнасцю паходжання гэтых моў, але нямала і такіх фразеалагізмаў, якія развіліся самастойна ў абедзвюх мовах, не супадаюць, адрозніваюцца або словамі-кампанентамі, або структурай. Фразеалагізмы падаюцца ў спецыяльных даведніках — фразеалагічных слоўніках. Прыказкі (прымаўкі). Крылатыя словы і афарызмы. Агульнае ў гэтых моўных адзінак з фразеалагізмамі тое, што яны выкарыстоўваюцца як вядомыя, гатовыя, з вядомым сэнсам, маюць вобразнасць і выразнасць.Прыказка (прымаўка) — трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.У прыказках адлюстроўваецца філасофія народа, яго мудрасць, думкі, надзеі і спадзяванні, выказваецца любоў да роднага краю, даецца ацэнка фактам, сітуацыям, робяцца падказкі, парады на розныя выпадігі жыцця. Крылатыя словы і афарызмы — трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў. Такія выслоўі становяцца шырока вядомымі, паччынаюць распаўсюджвацца, ужывацца як гатовыя моўныя адзінкі. Яны выэначаюцца абагульняльным зместам, лаканічнасцю і выразнасцю.

18 Марфема. Хар-ка асноўных марфем слова. Марфемы як моўныя адзінкі рэалізуюцца ў морфах. Так, каранёвая марфема ў словах рука, ручны, на руцэ рэалізуюцца ў трох морфах: рук -, руч - , руц -. Марфема – гэта найменшая частка слова, якае мае пэўнае значэнне і гукавую форму. Н., у сл. студэнтка 3 марфемы: каран. марфема (корань) студэнт- (перадае значэнне “навучэнец ВНУ”), Суф. – к- (абаз. асобу ж. полу), канчатак –а (пак. на грам. знач. Н.скл. адз. ліку ж. р. наз.). Марфемы – гэта толькі часткі слова, таму самі па сабе могуць толькі супадаць з асобнымі словам і, як каранёвыя марфемы з словамі-злучнікамі, прыназоўнікамі, часціцамі: (і, а, бо, да, за, не) ці з займеннікамі (як, так, тут, там). Паводле сваёй ролі ў мове, марфемы падзял. на 2 тыпы: 1)каранёвыя марфемы (карані), 2) афіксы (службовыя марфемы). Да асноўных марфем аднос. – корань, суф, канчатак, прыст, аснова, постфікс. Корань – значымая частка аднакаранёвых слоў, заключае агульнае лексічнае значэнне. Суфікс-служыць для утварэння новых сл. Н:зіма-зімовы. Канчатак-служ. для утвар. формаў слова. Прыстаўка.-служ.для утвар. новых сл. Н: вучыць-вывучыць. Аснова-заключ. канкр. лекс.знач, частка сл.без канчатка. Постфікс-знах.пасля канчатка або суфікса. Н:постф.-ся,-ца.

20.Назоўнік як часціна мовы. Назоўнік характарызуецца як часціна мовы са значэннямі прадметнасці, выражае марфалагічныя катэгорыі роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкр. рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяў, дзеянняў, працэсаў, з'яў, уласцівасцяў і інш. Знач.прадметнасці ўяўляецца лекс. катэг., якая афармл. пэўнымі грам. паказчыкамі, таму назоўнік правамерна называюсь лексіка-грамат. разрадам слоў. Акрамя лексіка-грамат. разрадаў, назоўнік натуральна падзял. на разнаст. тэматычныя групоўкі. Агульныя і ўласныя наз. падзял. на аснове таго, што 1 абагульн. назвы аднар. прадм. у адзін клас, абазн. не асобныя прадм., а мноства прадм. або тоесных цалкам, або з агульнай дамінантнай рысай; 2 ж абазн. асобныя предм. і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іх. Канкрэтныя i абстрактныя наз. размяжоўваюцца тым, што ў 1 грамат. і лекс. прадметнасць супадае, тады як у 2 адзнач. толькі грамат. прадметн. Але канкрэтныя наз. абазн. не толькі ўспрым. нашымі органамі пачуццяў прадметы, але і больш ёмістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяў фіксуецца толькі іх частка. Абстрактныя наз. абазн. адцягненыя паняцці, пачуцці, якасці, прыкметы, дзеянні, не спалуч. з ліч. і рэдка выкар. ў форме мн. ліку.

21. Назоўнікі першага скланення і іх склонавыя канчаткі ў адзіночным ліку. Да I скл. адносяцца:

а) назоўнікі ж.р. з канчаткам -а (-я) у форме Н. склону адз. ліку: кніга, дарога, вішня, зямля.

б) назоўнікі м.р. на -а (-я) з націскам на канчатку: Крапіва′, тамада′, суддзя′.

в) агульнага роду з націскам на канчатку: сірата′, ляўша′, нераўня′.

г) агульнага роду, якія абазначаюць асоб жаночага полу: непаседа, плакса, цёзка.

Канчаткі назоўнікаў I скланення залежаць ад характару асновы, а ў назоўнікаў з асновай на к яшчэ і ад месца націску.

У Р.скл. адз. ліку назоўнікі ж.р. з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны маюць канчатак ; на мяккі і г,к,х - -і.

У Д. і М. склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі -е, -і, -ы, -э. Канчатак характэрны для назоўнікаў з асновай на цвёрды і на г, х, пры гэтым цвёрды зычны чаргуецца з мяккім, а г, х - з мяккім з, с. Канчатак маюць назоўнікі з мяккай асновай. Канчатак ўласцівы назоўнікам з асновай на зацвярдзелы зычны. Канчатак не пад націскам маюць таксама назоўнікі з асновай на к, які абавязкова чаргуецца з ц. Пад націскам у назоўніках з асновай на к ужываецца канчатак .

У В.скл. назоўнікі з цвёрдай, зацвярдзелай асновай і асновай на г, к, х маюць канчатак ; з асновай на мяккі зычны - -ю.

У Т.скл. назоўнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай маюць пад націскам канчатак - ой (-ою); не пад націскам - -ай (-аю); з асновай на мяккі зычны пад націскам - канчатак -ёй (-ёю); не пад націскам - -яй (-яю).

Назоўнікі м.р. на -а (-я) з націскам на канчатку (тыпу старшыня′), а таксама назоўнікі агул. роду, якія абазначаюць асоб жаночага полу (чысцёха) ва ўскосных склонах маюць канчаткі назоўнікаў ж.р. I скланення. Назоўнікі агул. роду з націскам на канчатку (ляўша′) таксама скланяюцца, як назоўнікі ж.р. I скланення, незалежна ад таго, асоб мужчынскага або жаночага полу яны абазначаюць.

22.Назоўнікі II скланення і іх канчаткі ў родным і масным склонах адз. Ліку. Да II скл. адносяцца:

а) назоўнікі м.р. з нулявым канчаткам у форме Н. склону адз. ліку: гай, боль, подпіс.

б) назоўнікі н.р. з канчаткамі -о (-ё), -а, -е: вядро, жыццё, неба, зерне.

в) пяць назоўнікаў на -мя: семя, полымя, вымя, бярэмя, цемя.

Канчаткі назоўнікаў II скл. залежаць ад лексічнага значэння, характару асновы, месца націску і (В.скл.) адушаўленнасці-неадушаўленнасці назоўнікаў.

У Р.скл. назоўнікі м.р. маюць канчаткі -а (-я) або -у (-ю) ў залежнасці ад лексічнага значэння.

Канчатак -а (-я) уласцівы назоўнікам, што абазначаюць: канкрэтныя прадметы; асоб, жывых істот; органы і часткі цела чалавека, жывёл (але: твару); навуковыя тэрміны (але: склону, роду); арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні; адзінкі вымярэння, адрэзкі часу; населеныя пункты, геаграфічныя назвы; танцы, гульні.

Канчатак -у (-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць: з’явы прыроды, стыхійныя бедствы; зборныя прадметы (але: гайка, ляска, садка); рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні (але: хлеба, аўса); абстрактныя паняцці, уласцівасці, якасці; дзеянні, працэсы; прасторавыя паняцці; грамадскія фармацыі, плыні, навуковыя тэорыі; розныя захворванні.

У М.скл. назоўнікі м.р. маюць канчаткі -е, -і, -ы, -у (-ю).

Канчатак ўласцівы назоўнікам з цвёрдай асновай: мост - на мосце; а таксама з асновай на г, х, якія чаргуюцца з мяккімі з, с: круг - на крузе. Канчатак -і маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны: цень - у цяні; з асновай на зацвярдзелы зычны - : шалаш - у шалашы. Канчатак -у характэрны для назоўнікаў з асновай на к і на г, х, калі не чаргуюцца з мяккімі з, с: пясок - у пяску. Канчатак -у (-ю) маюць асабовыя агульныя і ўласныя назоўнікі: аб герою.

Назоўнікі н.р. з цвёрдай, зацвярдзелай асновай і асновай на г, к, х у Р.скл. ўжываюцца з канчаткам ; з мяккай асновай - -я.

У М.скл. назоўнікі н.р. маюць канчаткі -е, -і, -ы, -у, якія залежаць ад характару асновы.

23. Рознаскланяльныя назоўнікі. Асаблівасці іх склонавых канчаткаў. Нескланяльныя назоўнікі. Рознаскланяльныя назоўнікі - гэта назоўнікі, якія ва ўсіх ускосных склонах маюць канчаткі, уласцівыя розным тыпам скланення. Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца: 1) назоўнікі, што абазначаюць маладых істот: цяля (-ё); 2) тры назоўнікі на -мя: імя, племя, стрэмя. 3)назоўнікі м.р. на -а (-я) з націскам на аснове тыпу бацька, мужчына; 4) назоўнікі агульнага роду з націскам на аснове, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу: ціхоня, непаседа, мямля. У Р., Д., М. склонах назоўнікі, што абазначаюць маладых істот, набываюць суфікс -яц- і маюць канчатак (дзіцяці).У Т.скл. суфікс -яц- страчваецца і ўжываецца канчатак -ём. Назоўнікі імя, племя, стрэмя ў Р., Д. і М. склонах пры наяўнасці суфікса -ен- маюць канчатак -і (імені). Калі яны ўжываюцца без суфікса -ен-, то скланяюцца, як назоўнікі II скланення з асновай на мяккі зычны: імя, імю, імем. У Т.скл. назоўнікі імя, племя, стрэмя маюць канчатак -ем: іменем. Назоўнікі м.р. на -а (-я) з націскам на аснове, а таксама назоўнікі агульнага роду з націскам на аснове, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу у Р. і В. скл. маюць канчаткі назоўнікаў I скланення - -ы (-і), -у (-ю): бацькі, мямлі; бацьку, мямлю. У Д., Т., М. скл. ім уласцівы канчаткі назоўнікаў II скланення: Д. і М. скл. - канчатак -у (-ю); Т.скл. - -ам, -ем.Нескланяльныя назоўнікі - назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах і ліках. Да іх адносяцца: 1) агульныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія заканчваюцца на галосны гук: таксі, рагу, поні; 2) уласныя назоўнікі (імёны, прозвішчы, геаграфічныя назвы) іншамоўнага паходжання, што заканчваюцца на галосны: Токіа, Хасэ. 3) жаночыя прозвішчы на зычны: у Ждановіч Наталлі (але: у Ждановіча Рамана). 4) беларускія і іншамоўныя прозвішчы на і на -ых (-іх): Дасько, Чарных. 5) агульныя назоўнікі - назвы дзяўчыны або замужняй жанчыны: міс, місіс, фройлен. 6) складанаскарочаныя словы, якія ўтвораны з пачатковых літар поўнай назвы: БДПУ; якія заканчваюцца галосным: ДАІ, гарана; якія ўтвораны з пачатковай часткі аднаго назоўніка і формы ўскоснагасклону другога: кампалка.

24. Агульная характарыстыка прыметніка як часціны мовы. Прыметнік - самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і выражае гэтае значэнне ў катэгорыях роду, ліку і склону.

Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета непасрэдна: жоўты, сухі; праз адносіны прадмета да іншага прадмета або іншай прыметы: скураны, гарадскі ці праз прыналежнасць пэўнай асобе або жывой істоце: бабулін, барсукоў.

Катэгорыі роду, ліку і склону прыметніка словазменныя і выяўляюцца сінтаксічна, па назоўніку, да якога дапасуецца прыметнік.

Некаторым прыметнікам уласціва катэгорыя ступені параўнання; яны могуць ужывацца ў поўнай і кароткай формах.

Да прыметніка як часціны мовы адносяцца невытворныя і вытворныя словы. Многія прыметнікі ўзніклі ў выніку словаўтварэння ад іншых часцін мовы, пры гэтым найбольш прадуктыўным з’яўляецца суфіксальны спосаб.

У сказе прыметнік выконвае функцыю азначэння, дапасуючыся да назоўніка або субстантываваных часцін мовы. Прыметнік можа быць таксама часткай састаўнога іменнага выказніка.

Якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў, што могуць праяўляцца ў рознай ступені.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў праз іх адносіны да прадмета або іншай прыметы: да матэрыялу або рэчыва; да месца і часу; да прызначэння; да дзеяння; да колькасці.

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў праз іх прыналежнасць пэўнай асобе ці жывой істоце.

25. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Большасць якасных прыметнікаў утварае дзве формы ступеней параўнання - вышэйшую і найвышэйшую, якія ў залежнасці ад спасабу ўтварэння бываюць простыя і складаныя.

Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца з дапамогай суфікса -ейш- (-эйш-). Некалькі прыметнікаў утвараюць простую форму вышэйшай ступені параўнання далучэннем суфікса -ш- да суплетыўнай асновы: малы - меншы, добры - лепшы.

Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца спалучэннем з прыметнікам прыслоўяў больш (болей), менш (меней). Значэнне вышэйшай меры якасці можа ўзмацняцца словамі куды, яшчэ, значна. Пры формах вышэйшай ступені параўнання могуць ужывацца параўнальныя звароты са злучнікам чым, як. Простыя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца далучэннем прыстаўкі най- да простых форм вышэйшай ступені параўнання.

Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца спалучэннем з прыметнікам займенніка самы, прыслоўяў найбольш (найболей), найменш (найменей). Толькі складаныя формы ступеней параўнання ўтвараюцца ад прыметнікаў з суфіксамі -л-, -н-, -альн-, -лів-, -ат-, -аст-, -іт-, -авіт-, -к-, а таксама з суфіксамі дзеепрыметнікаў (балючы, вядомы).

Не ўтвараюць форм ступеней параўнання прыметнікі з суфіксамі -ават- (-яват-), -ов- (-ав-); складаныя прыметнікі (цёмна-сіні, яснавокі); якасныя прыметнікі, якія абазначаюць колькасна нязменныя якасці (глухі, жанаты); масці жывёл; колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў (вішнёвы, кафейны).

Формы ацэнкі. Якасныя прыметнікі маюць формы, якія абазначаюць розную ступень якасці або непаўнаты яе без параўнання з іншымі прадметамі: сіненькі, жаўтаваты. Гэтыя формы прыметнікаў перадаюць адносіны асобы да выражанай прыметы; іх называюць формамі ацэнкі.

З дапамогай суфікса -еньк- (-эньк-, -аньк-) утвараюцца формы з памяншальна-ласкальным значэннем: маладзенькі. Радзей у гэтым жа значэнні ўжываюцца формы з суфіксамі -утк- (-ютк-), -юсеньк-, -юсенечк-, -юпаюсеньк-.

Значэнне высокай меры якасці і адценне непахвальнасці надаюць якасным прыметнікам суфіксы -ізн-, -ізарн-, -эзн-, -енн- (-энн-).

Недастатковую якасць або яе непаўнату абазначаюць формы прыметнікаў з суфіксамі -ав- (-яв-), -ляв-, -ават- (-яват-).

Формы ацэнкі могуць утварацца ад якасных прыметнікаў і з дапамогай прыставак: прыстаўкі архі-, ультра- абазначаюць вельмі высокую, гранічную меру якасці; прыстаўкі звыш-, за- - перавышэнне якасці або яе змяншэнне.

26.Агульная хар-ка лічэбника як часціны мовы. Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні: адзін, два, сем; тры вучні, дваццаць чалавек, адна пятая лугу; двое саней, трое клоп-чыкаў; пяты ўрок, другі месяц.

Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.

Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі? У спалучэнні з назоўнікамі яны абазначаюць колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў, дванаццаць кніг, сем вучняў або пэўную частку: адна трэцяя поля. Без назоўнікаў колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя (адцягненыя) лікі і ўжываюцца ў матэматыцы: дванаццаць дзеліцца на тры. Як чыстыя назвы колькасці яны маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: 12 : 3=4, 1254.Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на тры групы: лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: адзін, тры, пяць, пятнаццаць;дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць дробавыя лікі:адна шостая, сем пятых;зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў: двое, трое, шасцёра. Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанні які? каторы? Яны паказваюць на парадкавы лік прадмета сярод іншых прадметаў пры пералічэнні: другі дом, пяты пакой, восьмы паверх, шаснаццаты дзень. Колькасныя лічэбнікі з'яўляюцца асноўным разрадам лічэбнікаў. Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на простыя (адзін, тры, шэсць), складаныя (пяцьдзесят, васьмідзесяты) і састаўныя (дваццаць тры, сто сем-дзеспт шосты). Лічэбнікі змяняюцца па склонах. Лічэбнікі адзін, два, абодва змяняюцца па родах, а лічэбнік адзін — і па ліках: адзін дом, адна кніга, адно акно; два дамы, дзве кнігі, два акны.

Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа: Дзевяць і восемсемнаццаць. Дзелім сорак на дваццаць. Сёння ў дваццатай школе сустрэча з пісьменнікамі.

Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэнне, якое выступае адным членам сказа: Дваццаць вучняў працавала на прышкольным участку.

Скланенне лічэбнікаў розных разрадаў.

Скланенне колькасных лічэбнікаў: 1. Лічэбнікі адзін, адна, адно, адны скланяюцца, як указальныя займеннікі той, гэты (або як прыметнікі на цвёрды зычны). 2. Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве) ва ўсіх склонавых формах захоўваюць родавыя адрозненні і маюць аснову на цвёрды зычны, калі ўжываюцца з назоўнікамі м. або н. роду, і на мяккі, калі ўжываюцца з назоўнікамі ж.р. У Т. скл. яны захавалі форму былога парнага ліку на -ма. гэта ўласціва і лічэбнікам тры, чатыры. 3. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца, як назоўнікі III скланення тыпу радасць. У форме Т.скл. гэтых лічэбнікаў падаўжаецца гук [ц′] у становішчы паміж галоснымі, акрамя лічэбнікаў шэсць, сем, восем: шасцю, сямю, васьмю. 4. Лічэбнік дзевяноста ва ўсіх склонах мае аднолькавую форму. Лічэбнікі сорак, сто змяняюць форму ва ўсіх склонах, апрача Н. і В. скл., на сарака, ста. 5. Пры скланенні складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот змяняюцца абедзве часткі; другая частка (лічэбнік сто) мае формы -сот, -стам, -стамі, -стах. Лічэбнік дзвесце адрозніваецца тым, што ў Н. і В.скл. ужываецца форма, першай састаўной часткай якой выступае лічэбнік ж.р. дзве-, ва ўскосных склонах - адпаведна лічэбнік м.р. двух-, двум-, двума-. 6. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняеццакожнае слова, як адпаведныпросты або складаны лічэбнік. 7. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі I скланення з асновай на зацвярдзелы зычны (задача), а мільён, мільярд - як назоўнікі II скланення м.р. з асновай на цвёрды зычны (стол). 8. Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі мн. ліку з адпаведнай асновай. 9. Пры скланенні лічэбнікаў абодва, абедзве першая частка (або-, абе-) застаецца нязменнай, а другая скланяецца, як лічэбнікі два, дзве.

10. У дробавых лічэбніках лічнік скланяецца, як колькасны лічэбнік, а назоўнік - як парадкавы. 11. Лічэбнікі паўтара, паўтары, паўтараста ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму.

27. Агульная характарыстыка займенніка як часціны мовы. Разрады займеннікаў. Займеннік - самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, асобу, прымету, колькасць, але не называе іх.

Займеннікі не маюць свайго канкрэтнага лексічнага значэння, а набываюць у мове значэнне таго слова, якое яны замяняюць. У розных кантэкстах адзін і той жа займеннік можа ўказваць на розныя прадметы, прыметы, колькасць.

Значэннем, марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі функцыямі займеннікі суадносяцца з іншымі часцінамі мовы. На аснове гэтага яны падзяляюцца на тры групы: займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі і займеннікі-лічэбнікі.

Граматычнай прыметай усіх займеннікаў з’яўляецца ўласцівасць мець катэгорыю склону: хто - каго, каму, кім; многія займеннікі змяняюцца па родах і ліках: мой, мая, маё, мае.

У сказе займеннікі выступаюць у ролі дзейніка, азначэння, дапаўнення; радзей яны ўжываюцца ў ролі выказніка і акалічнасці.

Паводле значэння займеннікі адзяляюцца на дзевяць разрадаў:

1. асабовыя: я, мы, ты, вы (ўласна-асабовыя); ён, яна, яно, яны (асабова-ўказальныя);2. зваротны сябе;3. прыналежныя: мой, наш, твой, ваш, яго, яе, іх, іхні, свій;4. указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі;5. азначальныя: сам, самы, увесь, усякі (усялякі),кожны, іншы, любы;6. пытальныя: хто? што? які? каторы? чый? колькі?;7. адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі;

8. адмоўныя: ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі; 9. няпэўныя: нехта, нешта, некаторы, нейкі, некалькі, нечы (нейчы), хтосьці,штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый.

Соседние файлы в папке Новая папка