Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

абараняцца ад моцнага ворага

– крыжакоў. Бесперапынныя войны, пастаянная пагроза знішчэння, зразумела, не спрыялі развіццю горада. З цэнтра княства ён пераўтвараецца ў памежную крэпасць на шляху крыжацкай навалы. Археалагічныя раскопкі на Старым замку выявілі трохметровы культурны пласт XIII–XIV стст. Ён напоўнены зброяй, пераважна наканечнікамі стрэл. Знаходак, якія б сведчылі аб стане рамяства, настолькі мала, што многія даследчыкі гавораць аб замаруджванні ці нават аб спыненні развіцця горада ў гэты перыяд.

Менавіта ў гэты час, у канцы XIII – сярэдзіне XIV стагоддзяў, на дзядзінцы, на месцы Ніжняй царквы, якая абвалілася ў 1183 годзе, была пабудавана новая мураваная царква, якую цяпер называюць Верхняй. Гэта быў невялікі квадратны ў плане храм (9,8 х 9,9 м) з адной паўкруглай апсідаю. Вуглы сцен, як і ў ранейшых

помніках гродзенскай архітэктурнай школы, былі зрэзаны пад вуглом у 45 градусаў.

Сцены

былі

зробле-

 

ны з вялікапамернай

 

брусковай

 

цэглы,

 

пакладзенай на вап-

 

навую рошчыну ў

 

тэхніцы

лусковай

 

муроўкі, калі з цэг-

 

лы

выкладвалі-

 

ся

толькі

бакі, а

 

сярэдзіна

скла-

 

далася з валуноў.

 

У муроўцы сцен

 

таксама

 

былі

 

выкарыстаны

плінфа

і

шліфаваныя

камяні,

узятыя

з развалін Ніжняй царквы. Спачатку перакрыцце царквы было драўляным. Пазней былі пастаўлены слупы і зроблены крыжовыя скляпенні, якія накрылі дахоўкаю. Царква выконвала ролю ўнутрызамкавага храма і была разабрана падчас будаўніцтва палаца Стэфана Баторыя ў апошняй чвэрці XVI ст.

Ад княства Гродзенскага да ВКЛ

Бронзавы вадаліў з Барысаглебскай царквы. Першая палова ХІІІ ст.

Пытанні і заданні

1.Якім было палітычнае становішча Гродзенскага княства сярэдзіны ХІІІ ст.?

2.Чым было выклікана цяжкае становішча горада на працягу XIII ст.?

3.Які новы тып абарончых збудаванняў з’явіўся ў Гродне і якую ролю ён адыграў у гісторыі горада?

4.Як можна ахарактарызаваць матэрыяльную культуру горада ў XIII ст.?

61

§ 10. У складзе Вялікага Княства Літоўскага

Пасля азнаямлення з параграфам вы павінны:

ведаць і разумець ролю Давыда Гарадзенскага ў гісторыі горада; умець расказваць пра барацьбу паміж Ягайлам і Вітаўтам у Гродне; уяўляць месца і ролю Гродна ў палітыцы ВКЛ;

мець уяўленне пра будаўніцтва ў горадзе касцёла Найсвяцейшай Маці Божай (Фары Вітаўта);

правільна фармуляваць і ўжываць наступныя паняцці і назвы: Ноенгартэн, Фара Вітаўта, Магдэбургскае права.

Крыжакі ў ХІІІ ст. Крайні злева – рыцар Тэўтонскага ордэна, крайні справа – рыцар ордэна Мечаносцаў. Пасярэдзіне – пешы ваяр

Князь спрытна сядае і шпорыць каня, За ім беларусаў лавіна.

Зь зямлі высякаючы іскры агню – На ворага мкнецца дружына.

Дружыны тае не патрапіць стрымаць Ні пушча, ні вецер, ні гоні!

Давыдавы воі на конях ляцяць На покліч крылатай пагоні.

Апанас Цыхун.

Балада пра Давыда Гарадзенскага.

1. Горад у час крыжацкай навалы

родна заўсёды быў ключом да земляў беларускага Панямоння. Каля 20

нападаў на наш горад здзейснілі крыжакі Тэўтонскага ордэна. Хто толькі не пабываў пад сценамі непрыступнага Старога замка! “Паход на Гартэн” лічыўся вышэйшай адзнакаю і гонарам рыцарства Германіі, Францыі, Швецыі, Галандыі, Даніі, Італіі, Іспаніі, Чэхіі і Англіі. Пяць разоў удавалася крыжакам захапіць Гродна. У 1284 годзе пад сцены Старога замка раптоўна прывёў свае войскі магістр Конрад Цірнберг. Ён прыйшоў скарыць прусаў, якіх восем гадоў назад пасяліў у Грод-

62

У складзе Вялікага княства Літоўскага

Давыд Гарадзенскі. Мастак Д. Іваноўскі

Імя ў гісторыі

Стараста Давыд Даўмонтавіч (Гарадзенскі) (каля 1287 г. – 1326 г.)

– сын нальшчанскага князя Даўмонта (княства Нальшчанскае знаходзілася на тэрыторыі цяперашніх Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў). Мужны

іадважны Давыд заслужыў давер Віценя ў паходах і баях. І той даручыў яму абарону Гродна. Дваццаць пяць гадоў Давыд Гарадзенскі (так сталі яго называць) абараняў дарогу ў Панямонне. За часы яго староства крыжакі шэсць разоў прыходзілі, каб захапіць Гродна.

У1314 г. ваярам Давыда Гарадзенскага Віцень даручыў дапамагчы Наваградку. Гарадзенцы знішчылі запасы на шляху адступлення крыжакоў, захапілі іх лагер, дзе перабілі абарону, узялі баявых коней, правіянт

іваенны рыштунак, спалілі караблі ордэнскага флоту на Нёмане. У 1322

і1323 гадах войска Давыда па просьбе пскавічоў абараняла іх родны горад ад лівонскіх рыцараў.

На пачатку сакавіка 1324 года, у Вялікі пост, тры рыцары і 600 воінаў з Натангіі (Прусія) здзейснілі патаемны рэйд у ваколіцы Гродна. Яны напалі на маёнтак Давыда Гарадзенскага (Давыдзішкі ці Верцялішкі), забілі яго жонку і двух сыноў і яшчэ 38 чалавек.

У1324 годзе Давыд Гарадзенскі здзейсніў набег на Мазовію, саюзніцу братоў-рыцараў, знішчыў г. Пултуск, спаліў 120 мястэчак і вёсак, зруйнаваў 30 касцёлаў і захапіў у палон 4000 чалавек.

У1326 годзе Давыд Гарадзенскі на чале 1200 коннікаў і з атрадам польскага войска здзейсніў спусташальны рэйд на Брандэнбург. У час вяртання з паходу князь зрабіў у Мазовіі прывал – тут і напаткала яго смерць. Падкуплены крыжакамі мазавецкі рыцар Анджэй Гост знянацку ззаду напаў на князя ў намёце і забіў яго дзідай. Цела Давыда воіны прынеслі на шчытах дамоў і, паводле легенды, пахавалі ля сцен царквы Барыса і Глеба.

63

Гродна на пачатку эпохі ВКЛ

Герб “Калюмны” ці Гедэмінавы слупы

– першапачатковы сімвал Вялікага Княства Літоўскага.

Пагоня - герб Вялікага Княства Літоўскага

не вялікі князь Тройдзень. Гарнізон замка доўга абараняўся, але з-за здрады прусаў Скомунда і яго брата брама была адчынена і крыжакам удалося ўварвацца ў горад. Гэта адзін з нямногіх выпадкаў поспеху крыжакоў, ды і то захапілі яны толькі Ніжні замак. Спалілі і абрабавалі дамы, а жыхароў забілі, або забралі ў няволю.

Падчас аблогаў уваход у брамную вежу зачыняўся сталёвай кратаўкай. Мост да замка ў той час быў даволі выгнутым, што дазваляла абстрэльваць ворага з муроў, вокнаў і вежаў. Частка мосту падымалася на моцных ланцугах.

У1296 годзе крыжакі двойчы спрабавалі захапіць Гродна. Горад неаднаразова гарэў і адбудоўваўся. Верагодна, што ў гэтыя часы змяншаецца і колькасць насельніцтва, частка якога загінула ці трапіла ў палон. Толькі

ўчасы княжання Віценя, калі ў 1312 г. гродзенскім старастам стаў стараста Давыд Гарадзенскі, гарадзенцы атрымалі доўгачаканы перадых у бесперапынных бойках з крыжакамі.

У1328 г. гросмайстру Тэўтонскага ордэна з атрадам колькасцю 60 рыцараў і 300 простых ратнікаў удаецца авалодаць

горадам пасля трохтыднёвай аблогі. Замак быў спалены, жыхары заплацілі вялікую кантрыбуцыю. Напады на горад былі ў 1362 і 1364 гг. Як адзначаў рыцарскі храніст, «крыжакі бесчалавечна спусташалі ваколіцы горада, забіраючы шмат людзей у няволю».

У 1373 годзе адбыўся яшчэ адзін разбуральны крыжацкі паход. У 1375, 1377 і 1379 гадах былі здзейснены беспаспяховыя набегі Альберта фон Заксена, Тэадорыха фон Эльнера. У 1393 г. пасля трохдзённай аблогі Гродзенскі замак быў захоплены і спалены, шмат воінаў і жыхароў узятыя ў палон. У 1402 годзе рыцары спрабавалі захапіць Гродна, калі вялікі князь Вітаўт быў у Кракаве. Зноў пацярпелі аколіцы горада, былі захоплены палонныя і трафеі. Гэта быў, відаць, апошні паход крыжакоў на Гродна. У Гродне ёсць тапанімічны напамін пра тагачасныя напады – вёска Падкрыжакі, якая нядаўна ўвайшла

ўмежы горада.

2.Барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам

У 1376 годзе Гродна становіцца ўладаннем літоўскага князя Вітаўта. Гродзенцы падтрымалі яго ў барацьбе з Ягайлам

Таямніца гісторыі

Ноенгартэн. Крыжакі пабудавалі яго на левым беразе Нёмана насупраць Старога замка. Праз год, пасля заключэння міра з Ягайлам, калі неабходнасць у падтрымцы ордэна адпала, Вітаўт захапіў і спаліў гэты замак. Навукоўцы не могуць дакладна вызначыць месцазнаходжанне Ноенгартэна.

64

Імя ў гісторыі

Вітаўт Вялікі (у каталіцтве

Віганд, у праваслаўі Аляксандр; 1350-27 кастрычніка 1430 гг.) адзін з выдатных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ. Сын Кейстута, стрыечны брат Ягайлы. З юнацкіх гадоў удзельнічаў у войнах супраць Вялікага княства Маскоўскага і Тэўтонскага ордэна. У 1374 г. атрымаў у валоданне гарадзенскае княства. Пасля смерці Вялікага князя Альгерда (1377 г.) падтрымаў свайго бацьку ў барацьбе за трон. У 1382 г. падчас перамо-

ваў з Ягайлам у Вільні Вітаўт разам з бацькам Кейстутам быў схоплены і адпраўлены у Крэўскі замак. Кейстут быў задушаны, а Вітаўт дзякуючы дапамозе жонкі здолеў уцячы. У 1383 г. прыняў у каталіцтве імя Віганд. Разам з крыжакамі ўдзельнічаў у паходзе на Літву. У 1385 г. заключыў мірнае пагадненне з Ягайлам і падпісаў Крэўскую унію. Праз некаторы час прыняў праваслаўе і імя Аляксандр. У 1392 г. пасля Востраўскага пагаднення Вітаўт становіцца намеснікам Ягайлы ў ВКЛ. Ён праводзіў самастоўную ўнутранную і знешнюю палітыку. Ажыцяўляў цэнтралізацыю дзяржавы і рабіўся незалежным ад Ягайлы і Польшчы. У 1395 г. падпарадкаваў Смаленскае княства, а ў 1395 г. дамогся прызнання залежнасці Ноўгарада Вялікага ад ВКЛ. Каб аднавіць на троне Залатой Арды свайго стаўленіка хана Тахтамыша ў 1399 г. зарганізаваў вялікі паход у паўднёвыя стэпы, які закончыўся паражэннем у бітве на рацэ Ворскле.

У 1401 г. заключыў Віленска-Радомскую унію з Польшчай, атрымаўшы тытул Вялікага Князя Літоўскага.

Па выніках вайны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1406-1408 гг. вызначыў мяжу ВКЛ па рэках Угра і Ака. Падчас Вялікай вайны ВКЛ і Польшчы з Тэўтонскім орэнам 1409-1411 гг. узначальваў войскі ВКЛ, якімі кіраваў пад Грунвальдам у 1410 г. (рабіў гэта непасрэдна з поля бітвы). У выніку Таруньскага міра 1411 г. была спынена крыжацкая агрэсія. Падпісаў Гарадзельскую унію 1413 г., якая замацоўвала яго ўладу ў княстве. Падчас праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці зямельных памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад ракі Акі і Курска да Галіцыі. Каб канчаткова замацаваць суверынітэт дзяржавы, ён двойчы намагаўся атрымаць каралеўскі тытул і карону. Але гэтаму перашкаджалі магнаты з Польшчы, якія не адмаўляліся ад намераў аб’яднаць Літву з Польшчай. Памёр Вітаўт 27 кастрычніка 1430 года ў Троках. Пахаваны ў Віленскім кафедральным саборы.

У складзе Вялікага княства Літоўскага

Пячатка вялікага князя Вітаўта

65

Гродна на пачатку эпохі ВКЛ

Гарадзенскі замак XV - XVI стст. Перабудаваны Вітаўтам у гатычным стылі. Малюнак І. Місюры.

66

за ўладу ў ВКЛ. У выніку перамоў паміж Вітаўтам і Ягайлам у 1384 годзе Гродна становіцца «другой» сталіцай ВКЛ. У гэтыя часы па загаду Вітаўта ў горадзе будуецца першы драўляны каталіцкі касцёл Найсвяцейшай Маці Божай, так званая Фара Вітаўта, які ўпершыню згадваецца ў 1389 годзе. Гэты храм меў двухсхільны дах і шмат’ярусную вежу.

Разумеючы, што замірэнне

зЯгайлам не вельмі трывалае, Вітаўт пачаў рыхтавацца да новай вайны. Аднавіў і ўмацаваў сцены Старога замка, а ў 1390 годзе заключыў дамову з крыжакамі для сумеснай барацьбы супраць Ягайлы, даручыўшы абарону горада маркграфу Зальцбаху. У гэтым самым годзе абаронцы Гродзенскага замка вытрымалі 50-дзённую аблогу польскага войска на чале з Ягайлам. Прыйшоўшы

зкрыжакамі на дапамогу гарадзенцам, Вітаўт паспрабаваў дапамагчы свайму гарнізону. З супрацьлеглага берага да муроў Старога замка быў працягнуты жалезны ланцуг, каб

здапамогаю прымацаваных да яго лодак даставіць у замак усё неабходнае. Але польскія рыцары, пусціўшы зверху па рацэ бярвенні, парвалі ланцуг. Не атрымаўшы дапамогі, абаронцы вымушаны былі здаць горад Ягайлу. Каб заручыцца падтрымкай гарадзенцаў, ён у 1391 годзе дае гораду першы

прывілей на самакіраванне па Літоўскім праве і ўзмацняе гарнізон крэпасці атрадам польскіх ваяроў. Але калі

У складзе Вялікага княства Літоўскага

Вітаўт разам з крыжакамі падышоў да горада, гарадзенскія ваяры зачынілі польскіх салдат у вежы і здалі крэпасць. За дапамогу ў барацьбе з Ягайлам Вітаўт дазваляе крыжакам пабудаваць у сваіх уладаннях замкі. Сярод іх быў Ноенгартэн.

Дэнарый (пенязь) Вітаўта. Тып выпуска 1401-1430 гг. Манетны двор Вільні.

Рыцар Вялікага Княства Літоўскага пач. ХV ст.

Для ВКЛ ХІV - пачатак XV стст. быў перыядам бесперапынных войнаў. Рыцарства Вялікага Княства працягвала ўжываць традыцыйныя віды зброі, адначасова засвойваючы баявы вопыт сваіх супраціўнікаў як з Захаду, так і з Усходу, выкарыстоўваючы новыя элементы узбраення. У другой палове ХІV ст. на Беларусі з’яўляецца заходнееўрапейскі пласцінавы даспех.

Разам з шлемам даспех важыў 25-30кг., не скоўваў рухаў рыцара і дазваляў яму біцца як на кані,так і пешшу.

67

Гродна на пачатку эпохі ВКЛ

Фара Вітаўта. Малюнак І. Саранчуковай.

Паводле гравюры Адэльгаўзэра-Цюндта 1567-1568 г.

Помнік долідства

Фара Вітаўта – на працягу шасці стагоддзяў ў розных архітэктурных стылях храм нёс імя свайго заснавальніка, князя гарадзенскага, а затым Вялікага Князя Літоўскага Вітаўта. Дакладная дата фундацыі касцёла невядомая, але ён узгадваецца ў княскім прывілеі, дадзеным гарадзенскім жыхарам у 1389 годзе.

Гэта быў першы каталіцкі храм у горадзе. Спачатку касцёл быў збудаваны з дрэва і быў асвечаны ў гонар Унебаўзняцця Найсвяцейшай Марыі Панны. Агульна таксама названы Касцёлам Маці Божай. Стаў улюбёным храмам каралевіча Казіміра. Ён некалькі разоў гарэў, перажываў рабаўнічыя напады. Вядома, што касцёл быў адноўлены ў 1494 годзе каралём Аляксандрам Ягелончыкам. У 1551 г. каралева Бона Сфорца загадвае яго рамантаваць. Паводле гравюры М. Цюндта 1568 года, на якой касцёл названы “Польскім храмам у горадзе”, уяўляе сабой аднанефавы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам і прылеглай вежай званіцы.

68

У складзе Вялікага княства Літоўскага

Імя ў гісторыі

Святы Казімір (3 кастрычніка 1458 – 4 сакавіка 1484 гг., Гродна)

сын Вялікага князя Літоўскага і караля Польшчы Казіміра Ягелончыка. Апякун Польшчы, Літвы і Беларусі. Заступнік моладзі. З маладосці быў вельмі набожны. Клапаціўся аб патрэбах звыклых людзей і апекаваўся касцёламі. Быў абраны венгерскім каралём, але хутка адмовіўся ад трона, каб цалкам прысвяціць сябе малітве і служэнню Богу. Захварэў на сухоты і на шляху ў Люблін памёр у Гародні 4 сакавіка 1484 г. Пахаваны каралевіч Казімір ў капліцы Маці Божай Віленскага катэдральнага касцёла. Традыцыя сведчыць, што“пры магіле яго, як кажуць, адбываюцца цуды”. У 1602 г. кананізаваны. 4 сакавіка — дзень святога Казіміра, заступніка рамеснікаў. У гэты дзень у нашым горадзе ладзіцца кірмаш рамёстваў“Казюкі”. У міжваенны час у Гародні існавала вуліца Святога Казіміра. У гарадзенскім Фарным касцёле больш за трыста год існуе алтар святога Казіміра.

Барацьба паміж Вітаўтам

 

вае яго пераемнік Свідрыгай-

 

і Ягайлам завяршылася пад-

 

ла. У 1440 годзе Гродна пе-

пісаннем Востраўскага пагад-

 

раходзіць

да вялікага

князя

нення ў 1392 годзе. Вынікам

 

Казіміра, які ў 1444 годзе да-

пагаднення стала пераможная

 

руе гораду другі прывілей на

вайна супраць Тэўтонскага ор-

 

самакіраванне па Літоўскаму

дэна. У 1410 годзе гродзенская

 

праву. Тут, у Гродне, у кара-

харугва ў складзе войскаў Вя-

 

леўскім замку, Казімір Ягелон-

лікага Княства, якімі кіраваў

 

чык і памёр 7 чэрвеня 1492 г.

Вітаўт, прымала чынны ўдзел у

 

У Гродне неаднаразова ад-

бітве пад Грунвальдам. Вітаўт

 

 

бываліся

пасяджэнні

сойму,

і Ягайла неаднаразова суст-

 

 

на якіх вырашаліся пытанні

ракаліся ў Гродне: святкавалі

 

 

ўнутранай і знешняй паліты-

ў 1414 годзе Каляды і вяселле

 

 

кі дзяржавы. Напрыклад, на

Вітаўта з Юльянай у 1416 г.

 

 

гродзенскім сойме ў 1492 год-

 

 

Пасля смерці Вітаўта ў 1430

 

зе вялікім князем быў абраны

г. Гродна неаднаразова навед-

 

Аляксандр.

 

Святы Казімір. Скульптура XVIII ст. Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцел.

Пытанні і заданні

1.Раскажыце пра дзейнасць на пасадзе гродзенскага старасты палкаводца Давыда Гарадзенскага.

2.Якую ролю адыгралі гродзенцы і горад у барацьбе паміж Вітаўтам і Ягайлам?

3.Якія змены адбыліся ў Гродне ў часы праўлення Вітаўта?

4.Ахарактарызуйце ролю Гродна ў палітычным жыцці ВКЛ.

5.Што цяпер у горадзе нагадвае нам пра падзеі барацьбы з крыжацкай навалай?

69

Гродна на пачатку эпохі ВКЛ

Бітва пад Грунвальдам. Мастак Я. Матэйка. 1872-1878 гг.

70