Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

Гродзенцы

У хуткім часе вайна паміж Польшчай і Савецкай Расіяй заканчваецца. 18 сакавіка 1921 года ў Рызе было падпісана поль- ска-савецкае пагадненне. Гродна на доўгі час апынуўся ў складзе польскай дзяржавы.

1 сакавіка 1921 года горад далучаецца да Беластоцкага ваяводства. З цэнтра губерні Гродна ператварыўся ў адзін з павятовых гарадоў Польшчы на так званых «крэсах усходніх». Пазней неаднаразова паўставала пытанне аб стварэнні асобнага ваяводства з цэнтрам у Гродне. Аднак горад і далей заставаўся ўсяго толькі часткай Беластоцкага ваяводства. Гэта ў значнай ступені вызначыла яго сацы- яльна-эканамічнае і культурнае жыццё на працягу наступных дваццаці гадоў.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада

2. Сацыяльна-нацыянальны склад насельніцтва.

Нягледзячы на цяжкасці пасляваеннага часу, Гродна працягваў развівацца. Перад 1914 годам тэрыторыя Гродна складала 710 га (7,1 кв. км). У ліпені 1925 года да горада былі далучаны маёнткі Друцк і Станіславова. У 1928 годзе яго плошча дасягнула 1554 га (15,5 кв. км). У 1937 годзе гарадскі абшар ахопліваў ужо 1776 га.

Яшчэ больш значнай была дынаміка росту колькасці мясцовага насельніцтва. У канцы 1919 года жыхароў Гродна налічвалася 28 тысяч чалавек. У верасні 1921 года – ужо 34 тысячы, у 1924 годзе – 40 тысяч, а яшчэ праз тры гады – 45 тысяч, на 1939 год – каля 50–55 тысяч чалавек. Гродна меў дастаткова вялікую шчыльнасць насельніцтва. Па дадзеных на 1931 год, на 1 га ў Гродне прыходзіліся 32 жыхары. Гэта было значна больш, чым у іншых гарадах Заходняй Беларусі.

Гродзенцы

221

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай

Знак 76 пяхотнага палка імя Тэадора Нарбута

Знак 81 пяхотнага палка імя Стэфана Баторыя

Святкаванне 15-годзя 81 Гродзенскага стралецкага палка. Лістапад 1933 г. Фота NAC.

Акрамя гэтага, у горадзе знаходзіўся вялікі вайсковы гарнізон. Ён налічваў некалькі тысяч салдат і каля паўтысячы афіцэраў. У Гродне знаходзіліся камандаванне акругі ІІІ-га корпуса, камандаванне 29-й пяхотнай дывізіі, 76-га і 81-га пяхотных палкоў і іншых часцей. Вайскоўцы прымалі актыўны ўдзел у эканамічным і культурным жыцці Гродна.

У нацыянальным складзе горада пераважала як і раней габрэйскае насельніцтва. Аднак доля габрэяў у агульнай колькасці жыхароў Гродна паступова скарачалася. Калі ў 1919 годзе габрэі складалі 69 % насельніцтва, у 1924

каля 50 %, дык у канцы 1930-х гг.

каля 42 %. Колькасць польскага насельніцтва вагалася паміж 30 – 40 % жыхароў Гродна. Лічба беларускага насельніцтва паменшылася з 7,5 % у 1919 г. да 2,5 % паводле спісу 1931 года.

Сацыяльны партрэт Гродна выглядаў вельмі страката. Рабочыя і іх сем’і складалі 44 % жыхароў горада, дробнае мяш-

чанства – каля 30 %, мясцовая інтэлігенцыя – 14 %. На 1931 год 40 % гродзенцаў належалі да працаздольнага насельніцтва. З іх большасць – 65,8 % – складалі мужчыны. Амаль палова працаздольных гродзенцаў была занятая ў прамысловасці. Разам з тым, у міжваенны час колькасць беспрацоўных у Гродне дасягала 2–3,5 тысяч чалавек. Разам са сваімі сем’ямі яны складалі каля 10 % мясцовых жыхароў.

Гродзенцы

222

Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада

Тартак "Лес", які ў 1926 г. належаў Калецкаму і Ко. Знаходзіўся ў раёне сучаснай Леванаберажнай вуліцы. Згарэў у 1970 г.

3. Развіццё прамысловасці і гандлю.

У міжваенны час Гродна па-ра- нейшаму быў важным камунікацыйным вузлом на лініі Варшава

– Вільня. Аднак чыгуначны мост праз Нёман доўга заставаўся разбураным, да 1924 года цягнікі з Варшавы вымушаны былі ісці толькі да станцыі Ласосна. Горад

страціў сваё значэнне і як рачны порт. Па палітычных прычынах (закрытая мяжа з Літвой) суднаходства па Нёмане ў Балтыку было немагчымым.

Найбуйнейшымі прадпрыемствамі ў горадзе ў гэтыя гады з’яўляліся: прадпрыемства ке-

рамічнай вытворчасці; ліцейня Этыкеткі гродзенскага бровара сельскагаспадарчых прыладаў;

Рэклама гродзенскага бровара Марголіса

Майстры і працоўныя паравога млына ў Гродне

223

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай

Дзяржаўная фабрыка тытунёвых вырабаў

Факт гісторыі

Гродзенская дзяржаўная фабрыка тытунёвых вырабаў «Нёман». Прыклад стылю канструктывізму. Пабудавана ў 1931 г. У 1975 г. адбылася рэканструкцыя адміністраційнага корпуса з надбудоваю 4-га паверха.

Вытворчасць цыгарэт на тытунёвай фабрыцы

224

Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада

Завод ровараў і матацыклаў «Нёман» быў закладзены ў Гродне ў 1894 г. Нохімам і Лазарам Старавольскімі і Ісакам Піваварскім. Найбольшай вядомасці дасягнуў у 1930-я гг. Выпускаў да 10 тыс. ровараў у год . Сваёй канструкцыяй і якасцю ровары мала адрозніваліся ад найлепшых нямецкіх. Роварамі актыўна карысталіся гарадзенскія паштальёны і іншыя службоўцы. У 1934 г. пачата вытворчасць мотаролераў з рухавікамі нямецкай кантрукцыі. Матацыклы пачалі выпускаць каля 1936 г. з рухавікамі ангельскай (фірма Вілерс) вытворчасці.

фабрыка ігральных картаў Лапі-

 

Старавольскага і інш. У 1938

 

на; дыхтавая фабрыка; фабрыка

 

годзе ў Гродне пачаў дзейніча-

мазуту Браўна; бровары Слуц-

 

ць малаказавод. У 1924 годзе

кага, Марголіса і Велера; фабры-

 

ўрад выкупіў усе тытунёвыя

ка запалак «Мар’ёс»; фабры-

 

фабрыкі ў горадзе і на іх базе

ка веласіпедаў і матацыклаў

 

стварыў Дзяржаўную фабры-

Малочная кухня ў Гродне

225

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай

 

 

ку тытунёвых вырабаў. У 1929

мі, будаўнічымі матэрыяламі.

годзе быў пабудаваны новы

У 1930 годзе гарадзенская цук-

корпус фабрыкі. На ёй праца-

роўня «Арыент» атрымала за-

валі 700 – 800 чалавек.

латы медаль на міжнародным

У гандлі горада пераважалі

конкурсе ў Ніццы.

 

мясцовыя габрэі. Аднак калі ў

4. Стан медыцыны.

1919 годзе яны складалі 90 % усіх

Пасля заканчэння польска-са-

гандляроў, то ўжо ў 1939 годзе

трэцяя частка ўсіх гандлёвых

вецкай вайны ў Гродне назіраўся

пляцовак знаходзілася ў руках

рэзкі рост эпідэмічных захвор-

палякаў. Габрэйскія крамы пра-

ванняў: тыфу, халеры і інш. Га-

цавалі літаральна з ранку да ве-

лоўнай мэтай гарадскіх уладаў

чару. Габрэі захоўвалі перавагу

становіцца супрацьдзеянне па-

ў гандлі мылам, салёнай рыбай,

шырэнню эпідэмій. За 20 дзён

шклянымі і металічнымі рэча-

з Гродна было вывезена каля 16

Дакументы сведчаць

Гродзенскія газеты пісалі з нагоды перамогі цукроўні “Арыент”: «Гэтае саліднае прызнанне гродзенскай фірмы на міжнародным рынку яскрава сведчыць аб высокай якасці кандытарскіх вырабаў М. Васілевіча. Асаблівай увагі заслугоўваюць слодычы, зробленыя па ўсходніх рэцэптах: з арэхаў, мёду, чыстага цукру, шакаладу, какавы і найлепшых тлушчаў».

Рэклама гродзенскіх тавараў

Габрэйская лаўка ў Гродне. 1926 год. Фота NAC.

226

Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада

Выгляд Фарнай аптэкі на плошчы Стэфана Баторыя. Фота NAC.

 

 

вагонаў

смецця.

Адбываецца

 

адчыніўся пункт маці і дзіцяці. У

 

агульная

дэзінфекцыя. З 1922

 

1933 –1934 гг. амаль 30 % гарад-

года

пачынаецца

сістэматыч-

 

скога бюджэту прыходзілася на

ная праца мясцовых санітарных

 

аховуздароўя.Найбольшгрошай

уладаў.

Праводзіцца бясплат-

 

ішло на ўтрыманне гарадскога

ная

вакцынацыя

насельніцтва.

 

шпіталю. У 1932 годзе ў ім было

Вызначаецца шэраг санітарных

 

пяць аддзяленняў на 120 месцаў

нормаў, якія былі абавязковымі

 

і каля 50 супрацоўнікаў.

на тэрыторыі горада. Распра-

 

У сувязі з

эканамічным

цоўваецца арганізацыйны ста-

 

 

крызісам у 1930 годзе быў лікві-

тут Аддзела аховы здароўя.

 

 

даваны гродзенскі псіхіятрыч-

 

 

 

 

 

У сярэдзіне 1920-х гадоў у

 

ны шпіталь, а ў 1932 годзе – га-

Гродне было некалькі шпіталяў:

 

радскі дом апекі над невылечна

гарадскі,

псіхіятрычны, інфек-

 

хворымі. Даглядаць хворых пра-

цыйны, вайсковы, габрэйскі, га-

 

цягвалі мясцовыя дабрачынныя

радскі дом апекі над невылечна

 

арганізацыі. Толькі гродзенскае Рэклама гродзенскіх аптэк

хворымі. Працавала таксама не-

 

таварыства

Чырвонага крыжа

калькі паліклінік. У 1925 годзе

 

ахоплівала

каля

1,5 тысяч ча-

 

 

 

 

 

 

 

 

227

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай

Этыкетка лекаў з Фарнай аптэкі ў Гродна

лавек. З заканчэннем крызісу і паляпшэннем фінансавай сітуацыі ў 1935 годзе была прынята пастанова аб арганізацыі гарадскога цэнтра здароўя. Пад канец 1930-х гг. у Гродне налічвалася каля 80 урачоў. Яны мелі яшчэ і прыватную практыку. Урачы прымалі хворых звычайна на даму.

У Гродне ў 1936 годзе налічвалася 7 аптэк. У асноўным дзейнічалі прыватныя агульныя аптэкі. Разам з тым, функцыянавалі і аптэкі іншых формаў уласнасці: акцыянерная аптэка, аптэка страхавой касы. Сярод найбольш вядомых аптэк – фарная аптэка Стэмпнеўскага, аптэкі Атовіча і Шварца.

5. Асвета і адукацыя.

У міжваенны час у Гродне існавала каля 15 пачатковых школ. Амаль палова з іх былі прыватнымі. Пачатковай адукацыяй займаліся шэсць дзяржаўных пачатковых школ і восем прыватных габрэйскіх школ. Усяго ў

Гродзенская гімназія імя Генрыха Сянкевіча (сення адзін з будынкаў СШ №10). Фота NAC.

Дзеці-католікі пасля камуніі ў Фарным касцёле

школах вучылася каля 3,5 тысяч дзяцей. Аднак месцаў у школах не хапала. За міжваенны час у Гродне былі пабудаваны толькі тры новыя школы.

Праблемай заставалася асвета для нацыянальных меншасцяў. Апошняя беларуская школа была зачынена ў 1927 годзе. Габрэйскія школы ўтрымоўваліся за ўласны кошт. Больш за тое, у канцы 1920-х гадоў кожны трэці габрэйскі вучань у Гродне наведваў тарбут-школы. Навучанне ў іх насіла рэлігійны характар. Выкладанне ў іх адбывалася ў традыцыях іудаізму.

У1920 – 1930-х гадах у горадзе дзейнічалі тры дзяржаўныя гімназіі: мужчынская імя Адама Міцкевіча, жаночая імя Эміліі Плятэр і гімназія Польскай мацежы школьнай.

Угорадзе працавалі дзве дзяржаўныя настаўніцкія семі-

228

Сацыяльна-эканамічнае развіццё горада

нарыі, дзве рамесныя школы, сярэдняя гандлёвая школа, музычная школа Урублеўскай і інш. У Гродне не было ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Асноўнай мовай выкладання ў навучальных установах была польская. Гарадскія ўлады прыкладалі намаганні для ліквідацыі непісьменнасці сярод жыхароў Гродна, дзеля чаго арганізоўваліся спецыяльныя курсы.

Сінагога на левым беразе Нёмана (у Занеманскім Фарштаце). Фота NAC.

Факт гісторыі

Вучаніцы жаночай гімназіі павінны былі прытрымлівацца каля 30 правіл. Тычыліся яны і школьнай формы. Дзяўчынкі павінны былі насіць спаднічкі ў складкі. У малодшым класе – блузку з матроскім каўнерыкам з нашыўкай, у старэйшых – блузку з анёльскім каўнерыкам. Таксама трэба было абавязкова мець чорны фартух і берэт са значком гімназіі. Вучаніцы маглі хадзіць па вуліцах без бацькоўскай апекі або апекуноў з 1 кастрычніка да 1 красавіка да 7 гадзін вечара; з 1 красавіка – да 8 гадзін вечара. У грамадскіх месцах яны мусілі рухацца спакойна, галосна не размаўляць і не паводзіць сябе непрыстойна.

Беларуская школа ў Гродна. 1927г. Дырэктар беларускай школы У. Федарук з вучнямі.

Пытанні і заданні

1.Што ўяўляла сабою сацыльна-нацыянальная структура Гродна ў 1921 – 1939 гадах?

2.Раскажыце пра развіццё эканомікі ў Гродне ў 1919 – 1939 гадах.

3.Як змянілася ахова здароўя гродзенцаў у міжваенны час?

4.Падрыхтуйце з дапамогаю дадатковай літаратуры паведамленне «Развіццё беларускай асветы і адукацыі ў Гродне ў 1919 – 1939 гадах».

5.Вызначце наступствы і значэнне ўваходжання Гродна ў склад Польскай дзяржавы.

229

«Мясцовае аселае насельніцтва ўжо стамілася ад няпэўнасці, тады як перспектыва новай вайны ці паўстання пагражае канчатковым знішчэннем нават таго, што засталося… Гэта падштурхоўвае беларускіх дзеячоў да працы ў галіне культурніцкай і легальнай. Мара аб незалежнасці, аб незалежнай Беларусі зыходзіць з парадку дня, губляючы адпаведнасць бягучаму моманту».

З рапарту польскай выведкі за 1922 год.

§ 31. Грамадска-палітычнае жыццё

Пасля азнаямлення з параграфам вы павінны:

мець уяўленне пра гарадскую палітыку польскіх уладаў.

умець распавядаць аб дзейнасці грамадскіх і творчых арганізацый г. Гродна; ведаць пра палітычныя партыі і рухі , што мелі прадстаўніцтвы ў горадзе;

правільна фармуляваць і ўжываць наступныя паняцці і назвы: беларускае дабрачыннае таварыства «Золак», гарнізонны касцёл, прэзідэнт горада, магістрат.

1. Органы самакіравання і гарадская палітыка.

ольш за палову 1920-х гадоў кіраванне горадам здзяйсняў гарадскі савет, абраны яшчэ падчас нямецкай акупацыі. Толькі ў студзені 1927 года адбываюцца чарговыя выбары. Наступныя выбары мелі месца ў 1934 і 1939 гадах. У міжваеннае дваццацігоддзе прэзідэнтамі Гродна былі Эдвард Лістоўскі, Эдвард Стэмпнеўскі, Казімір Рагалевіч, Маўрыкі Бры-

ен дэ Лясі, Казімір Сулістроўскі, Віктар Міскы. Апошнім даваенным прэзідэнтам Гродна з’яўляўся В. Ціенскі.

Горад валодаў чатырма прадпрыемствамі: электрастанцыяй, водаправодам, бойняй і ламбардам. Толькі два першыя давалі прыбытак. Акрамя гэтага, гарадскія ўлады паляпшалі фінансавы стан горада за кошт продажу нерухомасці.

Адным з асноўных пытанняў гарадской гаспадаркі з’яўлялася

Будынак Магістрату г. Гродна (цяпер в. Дамініканская). Здымак 20-30 гг. XX ст. Фота NAC.

230