Гродназнаўства
.pdfз мясцовай сыравінай: цукровая, піваварная, спіртавая, вінная, тытунёвая, мукамольная, дрэваапрацоўчая (лесапільныя, кардовыя прадпрыемствы), папяровая (фабрыкі пашпарту, альбомаў, канторскіх кніг, пераплётныя), сілікатна-будаўнічая (цагляныя, кафляныя, вапнавыя заводы), гарбарная (пальчаткавая фабрыка), тэкстыльная (суконныя і палатняныя прадпрыемствы). У 1806 годзе ў горадзе было 3 прадпрыемствы: тытунёвае, скураное і шарсцяное; у 1821 годзе – 7 прадпрыемстваў. У гродзенскай індустрыі ў той час працавалі суконныя, капялюшныя, свечныя, касцяныя, цагляныя, тытунёвыя, піваварныя прадпрыемствы, млыны і друкарні. У канцы ХІХ стагоддзя часткаю гарадской прамысловасці становяцца коркавыя, кордавыя, вінакурныя, мёдаварныя, піваварныя, лесапільна-му- камольныя, цагляныя і адно механічнае прадпрыемствы.
Адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў не толькі ў Гродне, але і ў Расійскай імпе-
Эканамічнае развіццё горада
Тытунёвая фабрыка Шарашэўскага на вул. Маставой ХІХ ст.
рыі была тытунёва-махорачная |
|
фабрыка пецярбургскага купца |
|
Іосіфа Шарашэўскага. Пачатак |
|
яе дзейнасці прыходзіцца на |
|
1862 г. У 1880-1896 гг. на фабры- |
|
цы было 3 паравыя машыны, 2 |
|
паравыя катлы, 3 прэсы, 3 ста- |
Этыкетка вырабаў фабрыкі |
лы, 14 станкоў для рэзкі папе- |
Шарашэўскага |
Гродзенскі бровар. Быў створаны ў 1877 г. у былым палацы Сапегаў. Першым яго ўладальнікам быў аўстрыйскі купец Іосіф Кунц. У год стварэння піўзавода ў горадзе працавала яшчэ 4 меншыя бровары.
171
Гродна ў складзе Расійскай Імперыі
Запалкавая фабрыка на вул. Ерусалімскай (сення вул. Антонава)
Выява Гродзенскай фабрыкі пераплётных вырабаў. Пач ХХ ст.
ры і 18 крышыльных станкоў. Колькасць рабочых, занятых на фабрыцы, пастаянна павялічвалася: у 1885 г. – 823 чал, у 1914 г. – 1400 чал. Яны выраблялі тытунь, цыгары, папяросы, курыльную і нюхальную махорку. На базе тытунёва-ма- хорачнай фабрыкі ў 1906 годзе было створана акцыянернае таварыства “Шарашэўскіх”.
Далёка за межамі горада былі вядомы тытунёвыя мануфактуры Эльяшава і Ваўка, Фінкельштэйна, таварыства «Ручной труд» і цагельныя заводы князя В. Друцкага-Лю- бецкага і А. Бадылькеса, піваварныя прадпрыемствы Кунца і Слуцкага, вінакурныя заводы А.Ф. Яффе і Веллера; лесапільні Шалопа і С.Ландаў.
2. Гандаль і сфера абслугоўвання.
У 1845 годзе з дазволу Міністэрства ўнутраных спраў у Гродне быў заснаваны Іванаўскі кірмаш, які пачынаўся 25–26 чэрвеня і працягваўся адзін месяц. Аднак
172
Эканамічнае развіццё горада
Рэклама тагачаснай гродзенскай крамы.
Гродзенскі кірмаш на Сенным рынку. Фота пач. ХХ ст. (унутраны двор дамоў паміж Фарным і Бернардынскім касцёламі).
ён не вытрымліваў канкурэнцыі з Зэльвенскім кірмашом. Таму ў 1857 годзе гродзенскі губернатар хадайнічаў аб пераносе кірмашу з Зэльвы ў Гродна, але Міністэрства ўнутраных спраў гэтую прапанову адхіліла. Сяляне прывозілі ў горад зерне, крупы, мёд, воск, хмель, солад, сена, скуры і інш. На гродзенскіх рынках гандлявалі рамеснікі і прамыслоўцы, якія задавальнялі патрэбы сялян і мяшчан. Сярод купецтва і гандляроў у ХІХ ст. пераважалі габрэі. У 1886 годзе ў Гродзенскай губерні яны складалі 84% ад усіх
гандляроў, але ў гандлёвым звароце на іх долю прападала толькі 66%. У сярэднім абароты купцахрысціяніна перавышалі абароты купца-габрэя ў 3 разы.
Паступова пашыралася сетка стацыянарнага гандлю: лавак, піцейных дамоў, тракціраў і «рэйнскіх» паграбоў, дзе прадавалі спіртныя напоі. У кафейнях і кандытарскіх можна было паласавацца печывам, пірожнымі, цукеркамі, тортамі, выпіць кавы або гарбаты. У харчэўні можна было доб-
Параход “Дэвайціс” у раёне маёнтка Панямунь, 1903 год. Ужо ў пачатку ХХ ст. па Нёмане хадзілі каля паўтара дзясятка пасажырска-грузавых параходаў, якія здзяйснялі рэгулярныя рэйсы ў Масты, Друскенікі, Коўна
173