Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
139
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

Таямніцы, раскрытыя археолагамі

Постаць гісторыі

Мікалай Варонін (30 лістапада 1904 – 4 красавіка 1976 гг.) - расійскі археолаг. Вывучаў гісторыю культуры і дойлідства Старажытнай Русі. Асаблівую ўвагу Варонін надаваў даследаванню Уладзіміра-Суздальскай Русі. У Беларусі, акрамя Гродна, вывучаў збудаванні і фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку. Выявіў адметную гарадзенскую школу дойлідства. Арганізатар выдання і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (1948–1951).

лы по истории Гродно», які быў падрыхтаваны да друку, але не быў выдадзены. Даследчыкі выказалі меркаванне, што адначасова з дзядзінцам былі заселены тэрыторыя Новага замка і пляцоўкі на ўсход ад Старога замка, дзе знаходзіўся пасад. На падставе рэчавых матэрыялаў яны вызначылі некалькі перыядаў у гісторыі развіцця горада. На іх думку, першы датуецца другой паловай XI – пачаткам XII ст., калі паселішча з’яўлялася проста памежнай крэпасцю. Другі этап характарызуецца тым, што паселішча ператвараецца ў горад, які становіцца цэнтрам княства, аб чым сведчыць будаўніцтва княскага церама і мураваных храмаў. Доўжыўся гэты перыяд з пачатку XII ст. да сярэдзіны XIII ст., калі развіццё горада было спынена нейкай катастрофай.

У 1949 г. па ініцыятыве Гродзенскага гісторыка-археалагіч- нага музея раскопкі на Старым замку былі працягнуты экспедыцыяй пад кіраўніцтвам археолага Мікалая Вароніна. Асноў-

наю мэтаю яго стала завяршэнне раскопак 1932 –1939 гадоў.

Раскопкі Вароніным вяліся цягам двух месяцаў. Іх вынікі археолаг абагульніў у працы «Древнее Гродно» (1954 г.), у якой прааналізаваў гісторыю, гаспадарчае і культурнае жыццё старажытнага горада. Ён прыйшоў да высновы, што да з’яўлення мураваных пабудоў на Старым замку існавала старажытнае паселішча, якое было знішчана пажарам, а ў канцы XI – пачатку XII стст. на яго месцы ўзнікла крэпасць. Шмат увагі даследчык надаў аналізу помнікаў мураванага дойлідства. Вызначыўшы архітэктурныя асаблівасці мураваных помнікаў Гродна XII ст., Варонін зрабіў выснову пра існаванне самастойнай гродзенскай архітэктурнай школы.

5. Даследаванні беларускіх археолагаў

Пасля амаль 22-гадовага перапынку даследаванні ў Гродне здзейснілі беларускія археолагі. У

1971–1973 гадах Яраслаў Звяруга

падчас раскопак на Каложскім

Яраслаў Звяруга (1928-2011 гг.) Беларускі археолаг.

31

Гродна ў канцы X - сярэдзіне XIII стст.

Генадзь Семянчук (злева), Міхась Ткачоў і Лявон Калядзінскі (у цэнтры)– даследчыкі беларускай даўніны. 1984 год

плато знайшоў зямляначнае і паўзямляначнае жытло і мноства сельскагаспадарчых прылад XIII ст. У 1980годзе археолагамі Ігарам Чарняўскім і Міхасём Ткачовым

на тэрыторыі кляштара базыльянак насупраць Новага замка былі

выяўлены рэшткі выступаючых на вышыню 1,5 м муроў Прачысцінскай царквы XII ст., знішчанай пажарам каля 1654 года. У 1977, 1981, 1985–1988 гадах даследаванні на Старым замку праводзілі Алег Трусаў і МіхасьТкачоў. Імі

Раскоп на гарадзенскім замку. 1985 год

32

была даследавана плошча амаль 1000 кв. м. Культурны пласт дасягаў 9,8 метраў. Упершыню даследаваліся культурныя пласты XI

– XVIII ст. Аналіз знойдзеных археалагічных матэрыялаў сведчыць пра розную інтэнсіўнасць жыцця горада ў розныя часы. З-за частых войнаў і пажараў драўляная забудова на Старым замку на працягу XII–пачатку XIII ст. аднаўлялася 15 разоў. Па-

Таямніцы, раскрытыя археолагамі

водле меркаванняў даследчыкаў, атрыманы матэрыял дазваляе сцвярджаць пра высокі ўзровень жыцця і культуры гараджан.

На жаль, маладаследаванымі застаюцца ўзвышша Новага замка і наваколле, дзе знаходзіліся вакольны горад і гандлёва-рамес- ніцкі пасад. Даследаваннем гэтай часткі старога Гродна займаўся толькі гісторык Алесь Краўцэвіч. Аднымзвынікаўягораскопакстала знаходжанне рэштак царквы гродзенскай школы дойлідства. У апошнія гады археалагічныя даследаванні ў Гродне праводзяцца ў асноўным падчас будаўнічых работ ў гістарычнай частцы горада. Так, у 2006 годзе пры рэканструкцыі Савецкай плошчы археолагамі былі вызначаны падмуркі палаца Радзівілаў, гарадской ратушы і гандлёвых радоў.

Алесь Краўцэвіч (нар. у 1958 г.) Беларускі гісторык, археолаг.

На працягу ХХ ст. археалагічнае даследаванне Гродна толькі пачыналася. Культурныя пласты горада хаваюць яшчэ шмат сваіх таямніцаў.

Пытанні і заданні

1.Чаму мы можам беспамылкова сцвярджаць, што Горадна, які ўзгадваецца ў летапісах, і сённяшні Гродна – гэта адзін і той жа населены пункт?

2.Пры якіх абставінах былі знойдзены рэшткі княскага церама і двух храмаў на Старым замку?

3.Якую назву атрымалі дзве царквы, знойдзеныя ў 1932 годзе?

4.Назавіце асноўныя аб’екты, якія даследаваліся археолагамі ў 1932–1939 гадах?

5.Які ўнёсак у даследаванне гісторыі горада зрабілі У. і А. Галубовічы?

6.Пра якія вынікі археалагічных даследаванняў пад кіраўніцтвам М. Вароніна вы даведаліся?

7.Як змяніліся навуковыя веды пра старажытную гісторыю Гродна ў выніку археалагічных знаходак другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст.?

33

Пісьмовыя крыніцы летапісаў пра пачатковы перыяд жыцця гэтага горада... настолькі сціплыя і малазразумелыя, што здаўна ў літаратуры, якая абапіралася толькі на гэтыя дадзеныя, не было яснага ўяўлення нават аб месцазнаходжанні самога горада, дзе ўладарылі «гродзенскія» князі.

Мікалай Варонін, археолаг

§ 5. Узнікненне горада

Узгадайце, хто і калі праводзіў археалагічныя раскопкі ў Гродне і іх асноўныя вынікі.

Пасля азнаямлення з параграфам вы павінны:

аргументавана расказаць пра характар першапачатковага паселішча на месцы Гродна;

расказваць аб існуючых сёння навуковых канцэпцыях пра ўзнікненне Гродна; ведаць пра асноўныя віды дзейнасці старажытных жыхароў горада;

правільна фармуляваць і ўжываць наступныя паняцці і назвы: Гараднічанка, гарадзішча, горадня.

1. Першапачатковае паселішча

ы ведаем, што паселішча ў сутоцы Нёмана і Гараднічанкі ўзнікла значна раней, чым звесткі

пра яго ўпершыню трапілі на старонкі летапісаў. Знаходкі неалітычных каменных сякер VII–IV тысячагоддзя да н.э., кавалкаў керамікі са штрыхоўкай пачатку нашай эры, грубаляпнога посуду VI– VIII стагоддзяў, сведчаць аб тым, што гэтае месца на беразе Нёмана людзі абралі для жыцця яшчэ ў старажытнасці. Да канца І

тысячагоддзя, калі славяне пачалі засяляць Панямонне, тут жылі балцкія плямёны. У ходзе каланізацыі славяне будавалі абарончыя паселішчы-крэпас- ці. Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што славянскае паселішча ў сутоцы Гараднічанкі і Нёмана ўзнікла ў канцы X стагоддзя. Першапачаткова яно ўяўляла сабою пляцоўку, якую сама прырода ўмацавала і зрабіла зручнай для жыцця. Высокі і стромы бераг Нёмана быў прарэзаны з усходу глыбокім прыродным ярам, а з захаду– рэчышчам Гараднічанкі.

Будаўніцтва горада. Малюнак з Радзівілаўскага летапісу пач. XIII ст.

34

Геаграфія месца: Гараднічанка.

Гараднічанка – працягласцю прыкладна 4,6 км, шырынёю да 1,5 метраў гістарычна з’яўляецца значнай воднай артэрыяй. Пачынаецца яна каля сучаснага заапарка. У раёне вакзальнай плошчы і плошчы Тызенгаўза Гараднічанка цяпер працякае ў калектарнай трубе. У ніжнім цячэнні даліны звужаецца, мае стромкія схілы. Упадае ў Нёман ля Замкавай гары. Уздоўж ручая створана зона адпачынку. Гараднічанка цячэ праз парк імя Жылібера. У XIX – 1-й палове ХХ стст.

Даліна р. Гараднічанкі. Паштоўка пачатку ХХ ст.

Узнікненне горада

гэтая частка цячэння Гараднічанкі мела назву «Швейцарская даліна». Далей цячэ ўздоўж Каложскага парка. У Гараднічанку ўпадае адзіны прыток – Юрысдыка. Ужо з канца ХІХ ст. у гарадской прэсе з’яўляюцца артыкулы аб забруджванні вод ручая. У 80–90-гг. ХХ ст. грамадскія арганізацыі неаднаразова ўздымалі пытанне аб ачыстцы Гараднічанкі. У пачатку ХХІ ст. наземная частка рачулкі была ачышчана, упарадкавана, цераз яе пабудаваны масты. На беразе Гараднічанкі знайшлі сваё месца творы гарадской скульптуры.

35

Гродна ў канцы X - сярэдзіне XIII стст.

Гарадзенскія муры. ХІІ ст. Рэканструкцыя

З паўночнага боку быў выкапаны абарончы роў, атрымалася ўмацаваная амаль трохкутная пляцоўка памерам 120x90x70 метраў. Дадаткова па яе перыметры быў насыпаны невысокі вал, на вяршыні якога пастаўлены вастракол. У працэсе археалагічных даследаванняў быў вызначаны невялікі культурны пласт, які ўтварыўся ў выніку жыццядзейнасці жыхароў першапачатковага паселішча. У гэтым пласце захаваліся вугаль і абгарэлыя бярвенні. Гэта дае падставы меркаваць, што першапачатковае паселішча праіснавала нядоўга і загінула ў выніку пажару. Аплаўленыя кавалкі шкла, слюды і металу сведчаць, што пажар быў моцны і ахапіў усё паселішча, выпаліўшы яго ўшчэнт. Невялікія фрагменты пабудоў, якія захаваліся ў гэтым пласце, не дазваляюць дакладна вызначыць ні іх выгляд, ні агульную планіроўку паселішча. Магчыма, патрапіць на гарадзішча можна было з усходняга боку па перакінутым праз глыбокі яр драўляным мосце праз браму,

якую абаранялі вежы. Адзіная вуліца, якая ішла ад брамы да цэнтра паселішча, была драўлянаю і заканчвалася невялікай плошчай, выбрукаванай каменем. Тэрыторыя паселішча была хаатычна забудавана невялікімі драўлянымі хатамі, побач з якімі знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы: стайні, свіраны і хлявы. Не выключана, што на плошчы, дзе пазней пабудавалі мураваную Ніжнюю царкву, магла знаходзіцца драўляная праваслаўная царква. Падчас археалагічных раскопак у культурным слоі гэтага часу знойдзены кавалкі слюды, якая выкарыстоўвалася ў якасці аконнага шкла, шпоры, наканечнікі стрэл і дзідаў, замкі і ключы да іх, упрыгожанні і іншыя рэчы, якія сведчаць, што асноўную частку насельніцтва гарадзішча складалі заможныя людзі – княскія дружыннікі. Тут жыла прыслуга, якая абслугоўвала дружыну.

2. Узнікненне горада

Відавочна, што паселішча адыгрывала значную ролю ў стратэгіч-

36

ных планах славянскіх князёў як крэпасць на балцка-славянскім памежжы. Пасля пажару жыццё ў ім не спынілася, а, наадварот, набыло большы размах. Рэшткі папялішча засыпалі, паверхню пляцоўкі выраўнялі. У першую чаргу былі адноўлены абарончыя ўмацаванні. Замест ранейшага вастраколля гараджане пабудавалі больш магутныя горадні, па версе якіх ішла баявая галерэя з байніцамі.

Па вуглах сцен і ў самых небяспечныхмесцахабаронызнаходзіліся вежы. Больш шчыльнай, чым раней, стала забудова паселішча. З паўднёвага ўсходу на паўночны захад пляцоўкі ішла вузкая драўляная маставая на лагах шырынёю 2 м. Уздоўж вуліцы і адыходзячых ад яе завулкаў знаходзіліся невялікія агароджаныя і вымашчаныя дрэвам двары. Кожны двор меў драўляную хату памерам прыкладна 4х4 метра з глінабітнаю печкаю

інекалькі гаспадарчых пабудоў. Тут жа знаходзілася і рэзідэнцыя князя, жылі дружыннікі, рамеснікі. З цягам часу колькасць жыхароў на гарадзішчы павялічвалася, але абмежаваная абарончымі збудаваннямі пляцоўка не давала магчымасці паселішчу разрастацца. Таму людзі пачалі сяліцца ля гарадзішча, якое з’яўлялася надзейнай абаронай, у ім можна было знайсці прытулак падчас небяспекі. Паступова сталі засяляцца і забудоўвацца бліжэйшыя, найбольш зручныя пляцоўкі, што размяшчаліся на ўсход і поўнач ад Старога замка, у першую чаргу ўзвышша сённяшняга Новага замка, дзе ўзнікае гандлёва-рамес- ніцкі пасад, у якім жылі рамеснікі

ігандляры. Рамеснікі абслугоўвалі

ў першую чаргу князя і ваяроў яго дружыны, забяспечвалі рознымі вырабамі насельніцтва горада і навакольных вёсак. Развіваўся і гандаль, якому спрыяла зручнае месцазнаходжанне паселішча на беразе ракі. Карыстаючыся гэтым гандляры прывозілі сюды неабходныя тавары, якія не вырабляліся мясцовымі майстрамі. Аналіз шматлікіх знаходак рэшткаў керамічнага посуду дае ўяўленне аб этнічным складзе насельніцтва горада і сведчыць, што, акрамя дрыгавічоў і валынян, насельнікамі Горадзена

Узнікненне горада

Жалезныя прылады працы ХІІ

– XVII стст.

1-2) шарнірныя нажніцы.

3) спружынныя нажніцы, знойдзеныя сярод пабудоў ХІІ ст. 5) скобля – цяслярскі інструмент для здымання кары, вырабу бочак, карыт, чанаў і інш.

7-9) сярпы ХІІ ст. 10) будаўнічы масцярок. 11) долаты, такая форма і памер практычна без змен ужываліся на працягу ўсяго сярэднявечча.

12-15) гаспадарчыя нажы ХІІ ст.

37

Гродна ў канцы X - сярэдзіне XIII стст.

Зброя і рыштунак вершніка. XII – XVI стст.

1-2) – наканечнікі стрэлаў, датуюцца першай паловай ХІІ ст. 3-7) арбалетныя балты, знойденыя на Гарадзенскім замчышчы. Іх форма традыцыйная для тэрыторыі ВКЛ. 8) элемент рыштунку верхавога каня. 9) бронзавая булава. 10-12) пласцінкі рыцарскага панцыра. 13,18) зорачкавыя шпоры ХІІІ-ХІV cт. 14) шыпавыя шпоры, першая чвэрць ХІІст. 15) наканечнік дзіды ІХ-ХІІст.ст. 16) наканечнік, які належыць да катэгорыі пікаў – спецыяльных дзідаў, прызначаных для прабівання засцярагальнага узбраення. 17) канічны жалезны наканечнік. 19) баявая сякера, датуецца ХІІст. Сякеры такога ўзору паходзяць з Заходняй Еўропы, яны атрымалі шырокае распаўсюджанне на Беларусі

Пытанні і заданні

з’яўляліся

прадстаўнікі

заход-

неславянскіх плямён.

 

 

Са

з’яўленнем

пасада

гарадзішча

стала

дзядзінцам

адміністрацыйным

цэнтрам,

а

паселішча ператварылася ў горад. Адбылося гэта прыкладна на мяжы XI – XII стст.

3. Заняткі жыхароў паселішча

Сярод асноўных заняткаў жыхароў былі ворыўнае земляробства

іжывёлагадоўля. Вырошчвалі жыта, авёс, проса, гарох і бабы, разводзілі кароў, свіней, авечак і коней. Значнае месца займалі паляванне і рыбалоўства. Знойдзеныя падчас раскопак косці дзікіх жывёл: аленя, зубра, дзіка, касулі

ііншых – па колькасці нязначна саступаюцькосткамхатніхжывёл. Гэта сведчыць аб тым, што паляванне ў сваім значэнні не саступала жывёлагадоўлі. У паўнаводным Нёмане лапалі шчупака, судака, язя, ласося і сомаў даўжынёю да двух метраў. Рамяство на першапачатковым паселішчы прадстаўлена толькі вырабамі ганчароў і кавалёў. Развіццё рамяства пачалося толькі з узнікненнем горада, калі ў ім пачалі сяліцца шматлікія рамеснікі і гандляры.

1.На падставе якіх знаходак стала вядома пра першае пасяленне на Замкавай гары?

2.Як змяніліся знешні выгляд і планіроўка паселішча на мяжы XI – XII стст.?

3.Што сведчыць пра пераўтварэнне паселішча на Нёмане ў горад?

4.Чым займаліся жыхары горада?

5.Якую ролю ў харчаванні жыхароў адыгрывала паляванне і рыбалоўства? Абгрунтуйце свае высновы.

38

§ 6. Планіроўка старажытнага Гродна. Заняткі жыхароў

Пасля азнаямлення з параграфам вы павінны:

апісаць забудову гродзенскага дзядзінца; апісаць забудову гродзенскіх пасадаў; ахарактарызаваць заняткі жыхароў горада;

аргументаваць, што Гродна меў шырокія гандлёвыя сувязі з далёкімі краінамі;

правільна фармуляваць і ўжываць наступныя паняцці і назвы: Падол, вакольны горад, Цэнтральны пасад, Васкрасенская царква.

1. Дзядзінец

1127 годзе Гродна ўпершыню згадваецца як цэнтр удзельнага княст-

ва. Як і большасць гарадоў таго часу, ён заставаўся драўляным. Пры князю Усеваладзе Давыдавічу (памёр у 1141 г.) былі закладзены ўмовы для будучага эканамічнага і культурнага росквіту горада. І толькі ў апошняй чвэрці XII ст., калі пачалося мураванае будаўніцтва, Гродна значна вылучаецца сярод іншых гарадоў Панямоння. У першую чаргу будаўніцтва закранула дзядзінец. З плінфы ў самых небяспечных

месцах абароны (з паўночнага і ўсходняга бакоў) замест ранейшых гародняў, загінулых падчас пажару, былі ўзведзены магутныя абарончыя, муры шырынёю 1,5 м і вышынёю 5 м. Змянілася і планіроўка дзядзінца: яго забудова стала больш шчыльнай. У цэнтры, дзе знаходзілася Ніжняя царква, перакрыжоўваліся дзве вуліцы. Яны былі драўляныя і мелі шырыню 2 м. Адна з іх ішла побач з царквою з поўдня на поўнач, другая, што атачала храм з усходу на захад, утварала вакол яго невялікую плошчу. На паўднёвым баку плошчы знаходзіўся княскі церам. Уздоўж вуліц стаялі

Гарадзенскі дзядзінец у ХІІ ст. Рэканструкцыя. Мастак Ф. Селязнёў

«Знаходжанне старажытных ячэек (частак) Гродна ўяўляе сабою карціну, тыповую для шматлікіх сярэднявечных месцаў, якія размяшчаліся ў надзейна прыхаваных самой прыродай мясцінах, па берагах рачных шляхоў».

Мікалай Варонін, археолаг

39

Гродна ў канцы X - сярэдзіне XIII стст.

Фрагменты драўлянай забудовы на гарадзенскім дзядзінцы XII ст.

драўляныя княскія гаспадарчыя пабудовы і сядзібы дружыннікаў. Кожная сядзіба таксама мела драўляныя вуліцы і складалася з хаты і 2–5 гаспадарчых пабудоў, агароджаных частаколам. Дамы зрубнай канструкцыі, як і раней, невялікія, памерам 4х4 кв.м, былі ў большасці аднакамерныя. Радзей сустракаліся двух і нават трохпакаёвыя. Археолагі заўважылі, што, у адрозненне ад іншых гарадоў, у Гродне дамы ставілі не на зямлю, а на падмуркі з камянёў ці на ўкапаныя ў зямлю драўляныя палі. Падлога насцілалася з колатых драўляных дошак, у кутку знаходзілася печка-каменка. Сярод шэрых драўляных пабудоў асабліва вылучаліся велічныя каменныя будынкі царквы і палаца. Пасля будаўніцтва Ніжняя царква пачала разбурацца. Выклікана гэта было тым, што яе неглыбокія падмуркі былі складзены з дробных камянёў без рошчыны,

а ўмураваныя ў сцены вялікія камяні аслаблялі трываласць сцен, у выніку чаго царква стала прасядаць і ў сценах з’явіліся трэшчыны. Каб сцены не абваліліся, іх падперлі бярвеннямі, рэшткі якіх былі знойдзены падчас раскопак. Але працэс разбурэння нельга было спыніць, а ўдар маланкі і пажар 1183 г. канчаткова знішчылі царкву.

2. Гродзенскія пасады

Гродзенскімі пасадамі ў археалогіі лічацца гандлёва-рамесныя часткі Гродна XI–XVIII стст. Спачатку абарончыя збудаванні былі толькі на дзядзінцы. Пазней было ўмацавана ўзвышша Новага замка, з паўночнага боку якога выкапалі абарончы роў, што злучыў два прыродныя яры з захаду і ўсходу, а па перыметры пляцоўкі насыпалі вал і ўзвялі гародні. Са з’яўленнем штучных абарончых збудаванняў пасад на Новым замку ператварыўся ў вакольны горад. Па меркаванні навукоўцаў, адбылося гэта ў першай палове ці сярэдзіне XII ст. Маштабныя археалагічныя даследаванні ў вакольным горадзе не праводзіліся, таму меркаваць пра іх забудову можна толькі на падставе матэрыялаў, атрыманых у выніку невялікіх раскопак і назіранняў падчас будаўнічых работ. Як і дзядзінец, вакольны горад быў забудаваны драўлянымі дамамі. Знойдзеныя на Новым замку плінфа, маёлікавыя пліткі і фрагменты галаснікоў дазваляюць сцвярджаць, што тут існавала яшчэ адна царква XII ст., пабудаваная ў тым самым стылі, што і царква на дзядзінцы. Магчыма, гэта была Васкрасенс-

40