
Бел.мова 1
.pdf21
Тэма 6. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі
Практыкаванне 1. Карыстаючыся патрэбнымі слоўнікамі, зрабіце лексічны разбор выдзеленых слоў у такім парадку.
1 Растлумачце лексічнае значэнне слова.
2 Адназначнае ці мнагазначнае слова (для мнагазначнага: у прамым ці пераносным значэнні; назваць некалькі значэнняў мнагазначнага слова).
3 Падабраць да слова амонім, сінонімы, антонім.
4 Належыць да актыўнай ці пасіўнай лексікі. Гістарызм, архаізм ці неалагізм.
5 Агульнаўжывальнае ці стылістычна абмежаванае. Кніжнае, паэтычнае, спецыяльнае (тэрмін ці прафесіяналізм), размоўнае, прастамоўнае, дыялектнае ці жаргоннае.
6 Стылістычная афарбоўка слова: ласкальнае, жартаўлівае, неадабральнае, асуджальнае, іранічнае, пагардлівае ці грубае.
7 Паходжанне слова: спрадвечнабеларускае (агульнаславянскае, усходнеславянскае ці ўласна беларускае) або запазычанае (са славянскіх ці неславянскіх моў). Прыметы і асваенне запазычанага слова.
Узор: Асфальт скончыўся, далей пайшла брукаваная шаша (Корб.). Асфальт – слова мае два прамыя значэнні: 1) чорная смалістая маса, якой пакрываюць дарогі, тратуары; 2) дарога, тратуар, пакрытая такой масай. Тут: дарога, пакрытая такой масай. Сінонімы: дарога, шлях, шаша, шасэ, аўтастрада, аўтамагістраль, аўтатраса. Слова асфальт належыць да актыўнай лексікі, агульнаўжывальнае, нейтральнае, запазычанае з неславянскіх моў; прыметы запазычання – пачатковае непрыставачнае а і гук [ф].Стылістычная афарбоўка адсутнічае.
1. Я пазнаю цябе, зямля, па тым, як пласт кладзецца, як пахне свежая ралля, па тым, як колас гнецца (А. П.). 2. Вясною тут да позняе пары на скібы глебу крояць трактары (А. В.). 3. Багатая бібліятэка была ў бацькі майго старога: пад асеццю – саха-недарэка з вышчарбленым нарогам, барана, калёсаў звенні, каля клеці – каса і лапці, на дрывотні – кладня палення, дратаванка з сякерай – у хаце (М. Т).
22
Тэма 7. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі. Паняцце моўнай нормы. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння
Практыкаванне 1. Выпішыце з тэксту словы, у якіх могуць быць дапушчаны вымаўленчыя памылкі. Назавіце арфаэпічныя нормы, якім павінны падпарадкоўвацца гэтыя словы.
Калі мяне хто-небудзь просіць сказаць пра беларусаў, якія яны, я адказваю прыблізна так. Пачытайце ўважліва «Новую зямлю» – і перад вамі адкрыецца многае ў гэтым нацыянальным характары. Дадайце да яе «Сымона-музыку» – і вы адчуеце ўсю своеасаблівасць такога духоўнага складу, гэтага чалавечага тэмпераменту ... Паверце, я пераконваўся неаднойчы, што гэта надзейны шлях духоўнага спасціжэння беларускага характару (З. Азгур).
Практыкаванне 2. Правільна вымавіце беларускія і рускія словы. Пакажыце разыходжанні ў вымаўленні зычных гукаў у гэтых мовах.
Мора – море, цар – царь, рэдзька – редька, кроў – кровь, цэп – цепь, сем – семь, агент – агент, лягчэй – легче, луг – луг, дзед – дед, пясчаны – песчаный, плошча – площадь, барабаншчык – барабанщик, дождж – дождь.
Практыкаванне 3. Прачытайце верш і затранскрыбіруйце словы, у якіх ёсць асімілятыўныя змены зычных. Пракаменціруйце іх уплыў на вымаўленне звонкіх і глухіх, цвёрдых і мяккіх, свісцячых і шыпячых.
Зжылася з зямлёю, у дрэвы ўрасла, Пераплялася з травою і кветкамі Родная мова старога сяла, Ад іншых сваёй цеплынёю адметная.
Цягнулася доўга за ніткай льняной Прымаўкай мудрай, і казкай, і песняю, Схавалася ў сёлы, жыла пад страхой, Выходзіла ў поле да сонейка весняга. Зярністая, шчодрая, бы каласок, Мудрасці ціхай прыпынак глыбінны, Сіні, бясхмарны нябёсаў кусок Пад белым і чыстым крылом галубіным. Калі цябе мудрасць кране і любоў,
Засвецішся ласкай, вясёлкаю фарбаў,

23
З-пад напластавання мінулых вякоў Адкрыеш нашчадкам схаваныя скарбы.
(Л. Геніюш)
Практыкаванне 4. Затранскрыбіруйце згодна з літаратурнымі нормамі прыведзеныя словы і скажыце, якімі арфаэпічнымі правіламі вы карысталіся.
Грузчык, бесчалавечны, пясчынка, з шафёрам, нясвіжскі, смяешся, з часопіса, расшыфроўка, адгрузчык, з жыта, ракетчык, ад чаду, праходчык, брацкі, гарадскі, на рэчцы, адцадзіць, латышскі, праезджы, салдатчына, дождж, схема.
Практыкаванне 5. Перакладзіце словы на беларускую мову. Якія разыходжанні ў вымаўленні зычных [д] і [т] перад галоснымі ў запазычаных словах у беларускай і рускай мовах?
Тема, термин, декада, компетентный, гвардеец, десант, академия, аплодисменты, аплодировать, директор, билетик, командир, актёр, увертюра, дюна, текст, делегат, этюд, демократия.
Практыкаванне 6. Які гук вымаўляецца на месцы літары і ў наступных словах? Запішыце словы ў табліцу.
Педінстытут, аб’інець, іскра, у выраі, іншы, контрігра, у Іры, мазаіка, па Івана, наш Ігнат, вера і любоў, у сузор’і, ён ішоў, смех і грэх, з Італіі, сёння і заўтра, луг і поле, з імі, ручаіна, снег ідзе.
[і] |
[jі] |
[ы] |
[j] |
|
|
|
|
Тэма 8. Перадача літарамі гукавога складу слова (асноўныя прынцыпы)
Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Выпішыце з тэксту словы з арфаграмамі, заснаванымі на фанетычным і марфалагічным прынцыпах напісання. Згрупуйце іх паводле прынцыпу напісання і правілаў.
Гісторыя народа пачынаецца з геаграфіі яго краіны. І сапраўды, народ як адметная гістарычная адзінка вырастае на зямлі, якая ў сваю чаргу з’яўляецца адметнай прыроднай адзінкай.
Тэрыторыя Беларусі, размешчаная на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, знаходзіцца ў самым геаграфічным цэнтры Еўропы, на вода-
24
падзеле Чорнага і Балтыйскага мораў. Гэта акалічнасць мела немалаважнае значэнне ў нашай гісторыі, паколькі такое сярэдзіннае становішча рабіла Беларусь месцам, дзе сустракаліся і ўваходзілі ва ўзаемную варожасць і барацьбу інтарэсы спачатку Поўначы і Поўдня, а пасля Захаду і Усходу, што не магло істотна не абцяжарыць гістарычнага шляху нашага народа.
Паверхня Беларусі мае своеасаблівы рэльеф. Спадаючы на захад і часткова на поўдзень, яна ў пераважнай большасці накрыта марэннымі ўзгоркамі і толькі ў Палессі з’яўляецца нізінай, аднак усё ж вышэйшай за ўсе сумежныя заходнія нізіны. Разнароднасць і разнастайнасць краявідаў на самых невялікіх адлегласцях – адметная рыса знешняга вобліку Беларусі. Гэтага няма ні ў аднастайным украінскім стэпе, ні ў прыбалтыйскіх нізінах, ні ў бязмежных прасторах плоскіх узвышшаў Расіі (Паводле М. Ермаловіча).
Практыкаванне 2. Запішыце словы па-беларуску. Растлумачце прычыны адрозненняў у беларускім і рускім напісанні слоў.
Свислочь, печь, отрежь, ешь, мышь, дождь, ночь; Обь, дробь, сыпь, глубь, верфь, кровь, степь; букварь, ширь, дверь, четырьмя, теперь, снегирь, проверь.
Практыкаванне 3. Раскрыйце дужкі і запішыце словы ў табліцу. Абгрунтуйце ваш выбар таго ці іншага напісання.
Разам |
Праз злучок |
Асобна |
|
|
|
|
|
|
Беларуска(моўны), бела(ружовы), светла(вокі), вечна(зялёны), беларуска(рускі), высока(мастацкі), вада(лазны), агульна(славянскі), жанчына(інжынер), доўга(чаканы), Буда(Кашалёўскі), паўночна(заходні), ярка(зялёны), на(памяць), у(адзіночку), на(векі) вечныя, здаць на(добра), Заходне(Сібірская) нізіна, часткова(асветлены) будынак, паў(Мінска), паў(гадзіны), прэм’ер(міністр), мікра(раён), двух(пакаёвы), пяці(гадовы), сельска(гаспадарчы).
Практыкаванне 4. Запішыце па тры-чатыры поўныя назвы: 1) дзяржаўных устаноў і арганізацый Беларусі; 2) беларускіх вышэйшых навучальных устаноў; 3) ганаровых званняў і вышэйшых пасад; 4) ордэнаў і медалёў; 5) газет і часопісаў. Растлумачце напісанне вялікай літары.
Практыкаванне 5. Запішыце скарочана словы і словазлучэнні.
Член-карэспандэнт, сантыметр, квадратны метр, грам, кілаграм, прафесар, назоўны склон, складаназалежны сказ, адзіночны лік, устарэлае
25
слова, гістарызм, напрыклад, гэта значыць, стараславянскі, XI–XVI стагоддзі, раён, горад, таварыства, новы стыль, астраномія, жаночы род, кандыдат тэхнічных навук, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт, акадэмік, былы, бухгалтэрыя, глядзі.
Практыкаванне 6. Прачытайце тэкст. Выпішыце з тэксту прыклады слоў, дзе магчымы арфаграфічныя памылкі. Растлумачце, чым у кожным выпадку яны могуць быць абумоўлены. Якому прынцыпу падпарадкоўваецца напісанне вылучаных вамі арфаграм.
Гадавыя святы і прысвяткі дайшлі да нас з часоў далёкіх і блізкіх. У іх – цесная знітаванасць жыцця чалавека і прыроды, павага да Сонцабацькі і Зямлі-маці. Гэта народны земляробчы каляндар, па якім вякамі жылі нашы продкі і які цяпер маем у спадчыну. За сімваламі святаў праглядваецца высокая паэтыка будзённага жыцця, штодзённай працы селяніна, што выявілася ў каляндарна-абрадавай паэзіі. Кола нашых святаў
іпрысвяткаў – гэта і глыбокая народная мудрасць, і нейкая таемнасць, якія
ісёння не страчваюць вялікай прывабнасці.
Адны святы ўжо адышлі ў небыццё, сталі помнікамі духоўнай культуры, другія – радуюць і хвалююць нас і ў цяперашні час. А трэція робяць нам гонар як яднанне людзей добрай волі (З часопіса).
Тэма 9. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы ў адрозненне ад рускай мовы. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання граматычных форм назоўніка, прыметніка, займенніка, лічэбніка, дзеяслова і яго формаў, прыслоўя
Практыкаванне 1. Да назоўнікаў падбярыце адпаведныя прыметнікі, дзеепрыметнікі і запішыце іх у назоўным склоне адзіночнага ліку.
Атэлье, бандэроль, Батумі, боль, бюро, гусь, дроб, зазнайка, дэпо, камюніке, кафэ, какава, кіно, медаль, мазоль, Нарач, насып, небарака, сабака, стэп, цень, шынель.
Практыкаванне 2. Да назваў асоб мужчынскага роду падбярыце назоўнікіжаночагароду. Знайдзіценазоўнікі, якіянемаюцьадпаведныхформ.
Аграном, акцёр, буфетчык, бухгалтар, вадавоз, верабей, вучань, выдатнік, галандзец, гарэзнік, гаспадар, голуб, гусак, дакладчык, даяр, доктар, дарадчык, дзядзечка, дзядуля, дырэктар, загадчык, касір, кандуктар, лётчык, медаліст, мінчанін, плывец, прадавец, рэаліст.
26
Практыкаванне3. Вызначцероднаступныхскладанаскарочаныхслоў.
БелТА, БелСЭ, АН, ЛіМ, гарана, МАЗ, сельсавет, райвыканкам, ААН, лясгас, БАМ, ЦУМ.
Практыкаванне 4. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Вызначце род назоўнікаў у рускай і беларускай мовах.
Молодой тополь, правильная дробь, давняя запись, свежая рукопись, головная боль, красное яблоко, горькая полынь, зеркальное стекло, левая туфля, пестрая шаль, приподнятая бровь, серая пыль, солдатская шинель, большой зал, твердая поступь.
Практыкаванне 5. Прачытайце. Выпішыце спачатку назоўнікі, якія маюць форму адзіночнага ліку (падбярыце пару), затым – назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ліку, і, нарэшце, словы, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.
Абдымкі, натоўп, абставіны, спакуса, праменне, абцугі, свята, акуляры, ападкі, арэлі, бацькі, беганіна, безгалоссе, бэз, гняздо, дровы, крыга, краявід, нажніцы, назоўнік, паветра, паводзіны, ногі, папялішча, руіны, насельніцтва, народ, расліна, рэшткі, спаборніцтва, сонца, зямля, хлеб, каласы, малако, зеляніна.
Практыкаванне 6. Знайдзіце памылкі ў вызначэнні ліку назоўнікаў. Запішыце словазлучэнні правільна.
Сяброўскія адносіны, розныя агародніны, рыпучая веснічка, рыцарскі даспех, фарбаваная дзвер, кужэльныя карункі, рысавая крупа, поўная прыгаршча, каштанавыя прысады, высокая парэнча, поўны кошык чырвоных калін, моцныя абдымкі, занятак па матэматыцы, россыпы буяка, расліннасць субтропіка, насыпаць апілкаў, рыбная кансерва, ладзіць заручыны, на пятую сутку, розныя насенні, з’еў адну клубніцу, аснежаныя ядлоўцы, птушыныя пер’і.
Практыкаванне 7. Спішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў.
Глядзелі ў бок (жняя), быў на (дрывотня), у глыбокай (нара), па (дуга) вясёлкі, на ўскраіне (вёска), бадзяцца па (вёска), ехаць на (машына), аб сваёй (сястра і сястрычка), па старасвецкай (пушча), ісці з (песня), перад доўгай (дарога), ісці па (сцежка), барабаніць па (страха), купацца ў (рака і рэчка), мыцца ў (лазня), працаваць на (фабрыка), сустрэцца на (вуліца), на высокай (гара), на (вяршыня) (хвоя), працаваць у (брыгада); колеры
27
(арнамент), з навакольнага (асяродак), укладка (асфальт), сукенка з (атлас), у гушчары (алешнік), пліты з (бетон), прыклад (гераізм), вуліцы роднага (горад), сімвал (дабрабыт), дэфіцыт (кальцый), павевы (вецер), час (заняпад), чакаць (змрок), дліна (катэт), прыехаць у (верасень), сядзець на (бераг), хадзіць па (лес), у родным (край), знаходзіцца ў (адпачынак), хадзіць па (пакой), крочыць па (праспект), гаварыць па (тэлефон), сядзець на самым (верх), убачыць на (здымак), сустрэцца на тым (тыдзень), прынесці ў (вядро); пацягнула (вільгаць), з вялікай (радасць), звісалі над (столь), слухаць з (цікавасць), ганарыцца таленавітай (моладзь), захапляцца неабдымнай (шыр), бегчы (рысь).
Практыкаванне 8. Утварыце словазлучэнні, паставіўшы назоўнікі ў патрэбнымсклоне. Запішыце, выдзеліцеканчаткіназоўнікаў, абазначцесклон.
Сустрэць (сябры), успаміны (удзельнікі) вайны, спевы (птушкі), звезці ўраджай з (палі), бачыць (браты), восем (людзі), гасцяваць у (сёстры), край (азёры), многа (яблыні), кроны (сосны), асушэнне (балоты), многа (дарогі), стукат (колы), бляшанка (кансервы), праз некалькі (дні), каля тысячы (магіляўчане), некалькі (салдаты), каля васьмі (кілаграмы), без адметных (асаблівасці).
Практыкаванне 9. Знайдзіце сказы з памылкай ва ўжыванні або ўтварэнні формы ступені параўнання. Выпраўце памылкі.
1. Час – найлепшы доктар чалавеку. 2. Ён падумаў, што гэта будзе больш карацейшая дарога. 3. Было сказана самае найважнейшае, самае найгалоўнейшае. 4. Сватаяннік крыху адсунуўся ад ліпы на чысцейшае і святлейшае месца і зараз кідаўся ў вочы адной вялікай жоўтай плямай. 5. Самай цяжэйшай была дарога праз горны перавал. 6. Далёкі захад пераліваўся найтанчэйшымі адценнямі фарбаў. 7. Добрая слава даражэйшая за багацце. 8. Тодараў не хацеў бачыць, што Аўсееў разумней за яго. 9. Гэты пакой быў большы першага, светлы і ўтульны. 10. Вучоныя сцвярджаюць, што белавежскія салаўі самыя галасістыя і самыя багатыя на спевы ў цэлым свеце. 11. На вайне перамагае той, хто знаходлівей і смялей за ўсіх.
Практыкаванне 10. Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце прыналежныя прыметнікі, дапасуйце іх да наступных назоўнікаў, словазлучэнні запішыце. Абазначце суфіксы прыметнікаў і растлумачце іх правапіс.
(Старшыня) загад, (настаўнік) выступленне, (бабуля) хустка, (Валодзя) кнігі, (Колас) творы, (сініца) гняздо, (Сцёпка) ліст, (Ларыса) твар, (Брыль) зборнік, (дачка) паліто, (бацька) медаль, (каваль) прылада.
28
Практыкаванне 11. Ад назоўнікаў утварыце з дапамогай суфікса -ск- прыметнікі, запішыце іх, падабраўшы да кожнага назоўнік.
Універсітэт, студэнт, вучань, Баранавічы, Гродна, Свержань, горад, Рыга, таварыш, Пухавічы, чэрвень, казак, Прага, Белград, настаўнік, брат, Хатынь, спартсмен, Брэст, Палессе, красавік, Нясвіж.
Практыкаванне 12. Праскланяйце лічэбнікі з назоўнікамі.
Семдзесят студэнтаў, шэсцьсот дзевятнаццаць метраў, чатыры вучні, восемдзесят адзін рубель, сто метраў, дзвесце семнаццаць старонак, дзевяноста тры гады, дзве тысячы трыста шэсцьдзесят сем чалавек, адзін мільён наведвальнікаў.
Практыкаванне 13. Спалучыце лічэбнікі з назоўнікамі. Словазлучэнні запішыце (лічэбнікі пішыце словамі).
2 (стол), 4 (мужчына, вучаніца), 3 (сшытак), 5 (вароты), 12 (станцыя), 14 (стагоддзе), 17 (бібліятэка), 200 (камбайн), 635 (слухач), 2 (генерал, салдат), 2/3 (заданне), 5/7 (гектар), 1,04 (метр), 9 (пласкагубцы), 11 (дзень), ¼ (літр), 7/8 (плошча), 2,35 (тона).
Практыкаванне 14. Перакладзіце спалучэнні слоў, запішыце пабеларуску.
Два правильных ответа, три весёлых товарища, четыре новых завода, тридцать два газетных экземпляра, сегодня – первое сентября, пять российских космонавтов, шесть пройденных километров, в десяти шагах от озера, в полутора километрах от железнодорожной станции, три целых и четыре десятых сантиметра, две пятых населения.
Практыкаванне 15. Запішыце словазлучэнні, паставіўшы займеннікі, запісаныя ў дужках, у патрэбным ліку і склоне.
Зразумеў (ты), напісаў (ты), ля (свой) двара, сам ад (сам) не ўцячэш, несці на (сам), побач са (свая) хата, узяць (свой) кнігі, павіншаваць (ты), не сустрэць (ніхто), удзячны (ты), адказаў (ты), недалёка ад (мая) вёскі, убачыць (твой) сябра, зразумець (яны) словы, успомніў (ты), рад сустрэцца з (яна), пагаварыць з (хто-небудзь), убачыў (усе) нас.
Практыкаванне 16. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Запішыце іх, растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў.
Выписывать газеты, задаривать приятелей, признавать себя виновным, оклеивать обоями, проветривать помещение, выплывать наверх, раз-
29
вивать память, засевать рожью, стягивать одеяло, показывать пример, записывать в тетрадь, доказывать правоту, что-то комбинировать, засаливать огурцы, овладевать знаниями, подкармливать растение, отговаривать товарища, надаивать много молока, надламывать веточку, накалывать ягоды, нанизывать рыбу, обессилеть совсем, подписывать протокол, выслушивать советы, показывать альбом, разглядывать вблизи, удваивать счет, вспыхивать огнем, предупреждать об опасности, обмениваться марками, пересказывать текст, поддерживать в беде, возглавлять отряд.
Практыкаванне 17. Ад дзеясловаў утварыце ўсе магчымыя формы дзеепрыметнікаў, характэрныя для сучаснай літаратурнай мовы. Запішыце словазлучэнні «дзеепрыметнік + назоўнік», абазначце суфіксы дзеепрыметнікаў. Назавіце, калі ёсць, абмежаванні ў выкарыстанні той або іншай формы.
Абараніць, абдумаць, аднавіць, агарнуць, апрануць, асвятліць, бачыць, бегчы, будаваць, вывезці, выводзіць, вывучыць, вывучаць, вучыць, вучыцца, выехаць, выносіць, вынесці, выставіць, выстаўляць, гаварыць, задумаць, задумацца, знаць, заліць, заўважыць, зрэзаць, купіць, калоць, кіраваць, квітнець, ліць, лятаць, малоць, мыць, пабяліць, падпісаць, падпісваць, падхапіць, пачаць, памыць, памыцца, разгарнуць, разгортваць, сціраць, сказаць, утварыць, утвараць, усвядоміць, упрыгожыць.
Практыкаванне 18. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Звярніце ўвагу на асаблівасці пры перакладзе дзеепрыметнікаў на беларускую мову.
1. Каждый входящий со двора вносил с собой свежесть и запах мягкого снега (В. Короленко). 2. Вдали глухо, точно из-под земли, слышался все возрастающий грохот (И. Бунин). 3. Мишка оглядывался на машину с работающим мотором (Ю. Казаков). 4. Я вижу, как Наденька выходит на крылечко и устремляет печальный, тоскующий взгляд на небо (А. Чехов). 5. Мне казалось, что эти полусонные люди не способны к работе, не спасут погибающий груз (М. Горький). 6. Они не будут знать ни угнетения, ни голода, ни унижающей человека нищеты (В. Закруткин). 7. Свежий, прохватывающий ветерок тянул с запада, и светлый туман, как пар, поднимался над шумящей рекой (Л. Толстой).
Практыкаванне 19. Знайдзіце сказы з няправільна выкарыстанымі дзеепрыслоўямі і выпраўце памылкі.
1. Ад’ехаўшы кіламетраў 10–15 ад Слуцка, можна ўбачыць высозныя гмахі. 2. І вось аднойчы, праехаўшы ўжо Аблучча, заходзіць у наш вагон начальнік поезда. 3. Праязджачы па вуліцы, яго позірк шукаў некага сярод
30
людзей. 4. Не шукаючы, не знойдзеш. 5. Гледзячы на шырокія ўраджайныя палі, сэрца напаўняецца радасцю. 6. Убачыўшы Віктара, Марыю быццам хто падмяніў. 7. Вось і зараз, успамінаючы гэтыя дарагія мясціны, смутак зноў агортвае мяне. 8. П’ючы чай, іх гутарка часта пераходзіла з тэмы на тэму. 9. Выходзячы з пакоя, у вочы кінулася аб’ява. 10. Лемяшэвіч узяў звычку штораніцы хадзіць на рэчку купацца, не зважаючы на надвор’е. 11. Расстаўшыся з сям’ёю, было трохі смутна на сэрцы. 12. Пераначаваўшы ў гэтай вёсцы, раніцай крануліся, падзякаваўшы гаспадароў за гасціннасць.
Тэма 10. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
Практыкаванне 1. Прачытайце сказы. Перакладзіце выдзеленыя словазлучэнні на рускую мову і параўнайце форму азначэнняў у беларускай і рускай мовах.
1. Стаялі два вялізныя куфры. 2. Наперадзе ішлі тры пасажырскія вагоны. 3. На століку Галя ўбачыла два мядзяныя пярсцёнкі. 4. У скрынцы засталося толькі чатыры кулямётныя стужкі. 5. Да вёскі было два з паловай кіламетры. 6. Да канікулаў заставаліся поўныя чатыры тыдні. 7. Над жытам падняліся тры цьмяныя постаці. 8. Праз якія месяцы два
зноў зіма. 9. Ураджай сабралі ў тры з палавінай разы больш, чым планавалі. 10. У хату ўвайшлі чатыры незнаёмыя чалавекі. 11. Да світання заставаліся добрыя дзве гадзіны. 12. Цэлыя два дні пайшло на ўсю гэтую беганіну.
Практыкаванне 2. Спішыце. Спалучыце з дзеясловамі сувяззю кіравання назоўнікі і займеннікі, што стаяць у дужках. Падкрэсліце гэтыя словазлучэнні і параўнайце з адпаведнымі рускімі. Напішыце, як вымаўляюцца выдзеленыя словы, растлумачце розніцу ў напісанні і вымаўленні.
1. Я проста не ведаю, як аддзячыць (вы). 2. Часта бацька ездзіў у мястэчка (пакупкі) і заўсёды прыязджаў з гасцінцамі для нас. 3. Ты проста смяешся (я), ты здзекуешся (маё гора). 4. Пятро прастудзіўся і захварэў (запаленне лёгкіх). 5. Верка злазіць з лавы, бяжыць у куточак (венік), каб дапамагчы маці прыбрацца. 6. Заўтра зноў многія (грыбы) пойдуць. 7. Гады праз два ён ажаніўся (Ніна). 8. Сын быў ва ўсім падобны (бацька). 9. Выбачайце (мы), калі ласка. 10. Я збіраўся з’ездзіць пагасціць (сваякі).