Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел.мова 1

.pdf
Скачиваний:
80
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
420.91 Кб
Скачать

41

Адукацыя

2004–2009 г. – Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, машынабудаўнічы факультэт, спецыяльнасць – інжынер па аўтаматызацыі.

Развіццё прафесійнага ўзроўню

З 2008 па 2009 г. практыка на заводзе «Магілёўліфтмаш».

Вопыт работы

Адсутнічае

Функцыі:

выраб дэталей з дапамогай станкоў;

канструяванне новых мадэляў станкоў;

кіраванне прадпрыемствам.

Дасягненні:

удзельнічала ў навуковай канферэнцыі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта;

прапанавала адзін з варыянтаў новай мадэлі такарна-вінтарэзнага

станка.

Навыкі:

добрае валоданне англійскай мовай;

добрыя веды ПК;

уменне супрацоўнічаць з персаналам.

Асабістыя якасці

Высокая працаздольнасць, адказнасць, уменне даводзіць пачатую справу да канца, добрае пачуццё гумару.

Практыкаванне 2. Выкарыстоўваючы прыкладны ўзор, напісаць рэзюмэ.

Водгук – суб’ектыўнае паведамленне пра твор з элементамі аналізу без усебаковай характарыстыкі тэксту (зместу і мастацкай структуры).

Мэты водгукаў: падзяліцца ўражаннямі, зацікавіць, пераканаць, даць ацэнку. Структура водгукаў (спецыфіка ўступаў, асноўнай часткі, заключэння). Схема працы над водгукам: азнаямленне назіранне асэнсаванне аналіз(сінтэз) разважанне абгрунтаванне (доказ) тэзіс.

Патрабаванні да зместавага напаўнення водгукаў: выяўленне асноўнай тэматыкі і праблематыкі, бачанне аўтарскай пазіцыі, вызначэнне ролі сюжэта, кампазіцыі, разуменне ролі мастацкіх вобразаў, бачанне ролі выяўленчых сродкаў, абгрунтаванне асабістых ацэнак, моўнае і кампазіцыйнае афармленне, наяўнасць творчага характару, пісьменнасць (граматнасць).

42

Практыкаванне 3. Напісаць водгук на адзін з прапанаваных твораў.

Асфальт на сэрцы

Ёсць людзі, якія з вялікім жалем і пякучым болем развітваюцца з мінулым. Такім людзям надзвычай цяжка жыць: кожны дзень – успаміны, успаміны, успаміны. Душа – несціхаючыя перажыванні, сэрца – незажываючая рана. Людзі з такімі абвостранымі пачуццямі больш знаходзяцца ў мінулым, чым у сучасным, хоць многа, заклапочана і ўсхвалявана дбаюць пра дзень наступны...

Ёсць і другі склад людзей, якія жывуць сёння – дзень да вечара. Клопаты аднаго дня не патрабуюць вялікіх намаганняў – ні фізічных, ні тым больш душэўных, маральных. Прачнецца такі чалавек раніцай і спакойна думае: вечар блізка – чаго хвалявацца, а заўтра будзе бачна, што далей... Мінулае такія людзі ўспамінаюць рэдка і неахвотна: якая радасць з таго, што ўжо было і ніколі не вернецца? Толькі галаву заб’еш пустым і непатрэбным.

Добра жыць гэтым людзям – яны быццам падарожнікі, што ідуць улегцы – аніякай ношы, ні ў руках, ні за плячыма. Выбрыквай нагамі па дарозе, выстуквай сабе абцасамі па каменьчыках ды размахвай рукамі – мух адганяй...

На шчасце ці на пакуты – я належу да першых.

Сяргей Давідовіч

Бяссонніца душы і сон сумлення

Жывуць на нашай зямлі бяссонніца душы і сон сумлення. Нясцерпна балюча жыць бяссонніцы душы. Лёгка і лагодна адчувае сябе сон сумлення.

Усе намаганні бяссонніцы душы разбудзіць сон сумлення, расштурхаць, разагнаць яго натыкаюцца на сцяну раўнадушша, абыякавасці, непаразумення.

Аднойчы заснуўшы, сумленне рэдка прачынаецца і не заўважае, ці робіць выгляд, што не заўважае, здратаваных падзеямі душаў, а прачнуўшыся, зноў заплюшчвае вочы, бо ў такім стане больш спакойна і прывычна існаваць.

Але ж гэта – існаванне. Няхай сабе спакойнае, млявае, бесклапотнае, але існаванне, а не жыццё.

Не падпускае да сябе сон сумлення бяссонніцу душы. Не падпускае таму, што знаходзяцца яны ў розных людзях. Ці ж маглі б яны існаваць у адным чалавеку? Не! Адно выключае другое.

Вось чаму бяссонніца нечай душы імкнецца да сну нечага сумлення, каб ажывіць яго, але нічога пакуль не атрымліваецца...

Кажуць, што некалі заганарыліся берагі тым, што яны вышэй ракі,

43

што ўтрымліваюць яе, і не пусцілі на сябе дрэвы, не далі магчымасці ім расці блізка ля вады, глядзецца ў яе. Ціхая плынь, хоць яна і ніжэй берагоў, пачала непрыкметна падточваць іх, падмываць, і сон голых берагоў пачаў ператварацца ў іх гібель.

Сон сумлення – страшней плыні, якая разбурае берагі. Сон сумлення паглынае жыццё чалавека, робіцца небяспечным і час ад часу ўцягвае чалавецтва ў катастрофы і трагедыі сусветнага маштабу.

Прачніцеся, хто спіць!

Сяргей Давідовіч

Радавацца і ствараць

Што такое наша Зямля? Даўным-даўно, яшчэ з часоў Каперніка, вядома, што гэта – звычайны, трохі выцягнуты ў полюсах шар, які круціцца па арбіце вакол Сонца, і што шар гэты – не болей як маленькая пясчынка сярод іншых гіганцкіх планет.

А што такое мы, людзі, на гэтай пясчынцы? Што такое чалавечае жыццё ў параўнанні з вечнасцю Сусвету? Кароткае, як успышка маланкі, імгненне...

Калі думаеш аб гэтым, якімі дробнымі і нікчэмнымі становяцца адразу ўсе нашы штодзённыя перажыванні і непрыемнасці, усе нашы крыўды, сваркі, згрызоты.

Мы прыходзім у гэты свет, каб радавацца цудоўнаму і самім ствараць цудоўнае, быць шчаслівымі і клапаціцца пра шчасце іншых. Вось адзіна высокае і несумненнае прызначэнне homo sapiens – чалавека разумнага.

Чаму ж мы так часта і так лёгка забываем пра гэта? Нашто псуём адзін аднаму нервы, атручваем жыццё рознай грубасцю, несправядлівасцю, подласцю? Няўжо нельга абысціся без гэтага? Няўжо нельга жыць чыста, высока, светла?

Зіновій Прыгодзіч

Рэцэнзія – усебаковы аналіз, аб’ектыўная ацэнка мастацкага, навуковага і іншага твора, спектакля, кінафільма. Прыкладная структура рэцэнзіі: аўтар, загаловак, тэма, яе значнасць, асноўныя вобразы, значэнне твора, крытычныя заўвагі, чым захапляе твор, што з’яўляецца спрэчным.

Віды рэцэнзій: рэцэнзія на твор, рэцэнзія на зборнік (агульнае і адрознае), рэцэнзіі з дамінуючым кірункам, рэцэнзія на сачыненне, рэцэнзія на вусны адказ, рэцэнзія на навуковы артыкул і інш.

Практыкаванне 4. Напісаць рэцэнзію на навуковы артыкул па вашай спецыяльнасці (артыкул падабраць самастойна).

44

Тэма 14. Афіцыйна-справавы стыль. Віды афіцыйна-справавых дакументаў. Правілы іх напісання і афармлення

Практыкаванне 1. Падрыхтуйце тэксты афіцыйна-справавога стылю, выкарыстаўшы асобныя спецыяльныя словы і выразы з прыведзеных.

Адказчык, заяўнік, кватэранаймальнік, пастанова, устаноўчы дагавор, тарыфная стаўка, статутны фонд.

Практыкаванне 2. Прачытайце розныя віды дакументаў. Назавіце словы і выразы, якія складаюць спецыфіку гэтых папер.

1

Рэктару

 

Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

праф. І. С. Сазонаву студэнта эканамічнага факультэта гр. ФК-091

Багдановіча С. П.

Заява

Прашу Вашага дазволу на перавод з эканамічнага факультэта дзённай формы на завочную форму навучання па гэтай жа спецыяльнасці ў

сувязі з сямейнымі абставінамі.

 

1 верасня 2010 г.

Подпіс

Багдановіч С. П.

2

Аб’ява

 

 

15 красавіка 2010 г. у 14-00 у аўдыторыі 518 адбудзецца пасяджэнне

секцыі «Беларуская мова» навуковай канферэнцыі студэнтаў.

 

Аргкамітэт

3

Дэкану эканамічнага факультэта

 

дац. Іванову І. І.

 

студэнткі гр. КД-091

 

Несцяровіч Н. А.

Тлумачальная запіска

Я, Несцяровіч Н. А., студэнтка 1 курса гр. КД-091 29 снежня 2010 года спазнілася на першую пару заняткаў у сувязі з затрымкай руху цягніка па маршруце Мінск – Магілёў на 1 гадзіну.

29.12.2010 г.

Подпіс

Несцяровіч Н. А.

 

45

4

Белкаапсаюз

ЗАГАД №9

Гомельскі кааператыўны інстытут

 

14.01.2010 г.

 

Аб правядзенні

 

«дзён завочніка»

 

У сувязі з супадзеннем першай суботы «дня завочніка» са святам (1 студзеня)

ЗАГАДВАЮ:

1 Правесці дадаткова «Дзень завочніка» 12 лістапада.

2 Дэканатам завочных факультэтаў праінфарміраваць студэнтаў аб правядзенні дадаткова «дня завочніка».

3Загадчыкам кафедраў забяспечыць правядзенне кансультацый, прыём залікаў і экзаменаў па ўсіх дысцыплінах кафедры.

4Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласці на прарэктара па вучэбнай рабоце Садоўскага В. В.

Рэктар інстытута

Подпіс

Т. М. Сыраед

Практыкаванне 3. Напісаць аўтабіяграфію.

Тэма 15. Мова і маўленне. Паняцце культуры маўлення

Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст, вызначце тэму, асноўную думку, тып маўлення. Дайце назву тэксту і растлумачце, што вы адлюстравалі ў загалоўку – тэму, ідэю ці тое і другое разам. Вылучце ў кожным абзацы сказы, якія нясуць асноўную інфармацыю. Складзіце тэзісы тэксту і запішыце іх.

Чалавечае маўленне ў сваім найбольш важным выражэнні – гэта працэс гукавых зносін двух чалавек, з якіх адзін нешта паведамляе другому. Працэс зносін з гэтага пункту погляду складаецца з некалькіх фаз. Абавязковым з’яўляецца найперш акт маўлення, які ажыццяўляецца адным з кантактуючых бакоў. Маўленне таму можна вызначыць як працэс індывідуальны. Ён уключае і псіхічныя працэсы, што адбываюцца ў свядомасці гаворачага (узнікненне ў свядомасці пэўных паняццяў і спалучэнне іх з адпаведнымі гукавымі ўяўленнямі). Акрамя таго, у працэс маўлення ўваходзяць і рухі, што ўтвараюць органы мовы чалавека, у тым ліку лёгкія, галасавыя звязкі, язык, мяккае паднябенне і губы.

Акт маўлення – гэта першая асноўная фаза працэсу маўлення. Другая яго неабходная фаза – успрыманне слоў тымі, каму адрасуюцца яны. Трэцяй фазай маўленчага працэсу з’яўляецца тэкст. Тое, што ўспрымае слухач, адкладваецца ў яго свядомасці ў выглядзе нейкай цэласнасці, і

46

менавіта гэты вынік маўлення і разумення і ёсць тэкст.

За актам маўлення, яго ўспрыманнем і ўтварэннем тэксту наступнай фазай маўлення становіцца мова – абагульнены і абстрагаваны вынік маўленчага працэсу. Тэксты могуць рэпрадукавацца, але яны не могуць стаць непасрэднай асновай для стварэння новых тэкстаў у пэўным моўным асяроддзі. Магчымасць паўтарэння завучаных тэкстаў яшчэ нельга лічыць авалоданнем мовай. Пра авалоданне мовай можна гаварыць толькі тады, калі з вялікай колькасці знаёмых сказаў нам удаецца абстрагаваць асобныя словы і граматычныя правілы, г.зн. менавіта тое, што з’яўляецца мовай. Сведчаннем паспяховага выканання гэтай задачы з’яўляецца ўменне ўтварыць з вылучаных элементаў новыя сказы, зразумелыя і несупярэчлівыя па форме (Т. Мілеўскі).

Практыкаванне 2. Запішыце тэкст. Вызначце тэму, асноўную думку тэксту. Якім тыпам маўлення (апісанне, разважанне, апавяданне) з’яўляецца тэкст? Дакажыце. Якія сродкі і спосабы сувязі паміж сказамі выкарыстаны ў тэксце? Дайце загаловак тэксту. Растлумачце сэнс назвы.

Можна толькі ўявіць, як уразіла ўпершыню антычнага чалавека Нагорная казань з яе запаведдзю, «залатым словам»: «Усё, што вы толькі хочаце, каб рабілі вам людзі, тое самае рабіце ім і вы». Вядома ў старажытных можна знайсці пэўныя паралелі. Але ўсе яны выказаны ў адмоўнай форме, як, напрыклад: не рабі другому таго, чаго не хочаш, каб рабілі табе. Але гэта зусім не тое. Бо такое правіла можна захоўваць, застаючыся ў пэўным бяздзеянні. Гэта не вельмі складна. Успомнім Гётэ: лёгка быць маральным, нічога не робячы.

А тут станоўчае сцвярджэнне. І яго не знойдзеш ні ў старажытных мудрацоў, ні ў Канфуцыя, ні ў Буды. Гэта быў новы, актыўны погляд на жыццё і новыя жыццёвыя абавязкі: рабі дабро іншым, бо ты хочаш, каб і табе было дабро ад іншых (ЛіМ).

Практыкаванне 3. Прачытайце тэкст, вызначце яго тэму. Які стыль тэксту? Абгрунтуйце адказ. Растлумачце, карыстаючыся тлумачальным слоўнікам, значэнне слоў кантакт, інтэнсіўны, пазнанне, камунікацыя.

Дайце загаловак тэксту.

Жыццё чалавека ў грамадстве – гэта не толькі праца, але і мноства сустрэч, дыялогаў, кантактаў.

Зносіны паміж людзьмі становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі. Наш век ужо сталі называць векам зносін. Падставы для гэтага дало бурнае развіццё сродкаў масавай камунікацыі. Але гэта не толькі радыё, тэлебачанне, газеты, часопісы, кнігі і г. д. Вялікае месца ў жыцці чалавека займаюць жывыя кантакты з рознымі людзьмі.

Зносіны ёсць найперш маўленчае ўзаемадзеянне людзей, змест якога, дарэчы, бязмежны, як бязмежнае само чалавечае пазнанне (В. Дзьячэнка).

47

Практыкаванне 4. Падрыхтуйце вуснае выказванне навуковага стылю ў форме разважання (тэзіс, лагічны ланцуг доказаў, аргументаваны вывад) на тэму «XXI стагоддзе павінна быць стагоддзем гуманітарнай культуры».