Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел.мова 1

.pdf
Скачиваний:
77
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
420.91 Кб
Скачать

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА ВЫШЭЙШАЙ ПРАФЕСІЙНАЙ АДУКАЦЫІ «БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра «Беларуская, руская і замежныя мовы»

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні для студэнтаў 1 курса ўсіх спецыяльнасцей

Магілёў 2011

2

УДК 811.161.3

ББК 81.2 Бел Б 43

Рэкамендавана да апублікавання вучэбна-метадычным упраўленнем ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»

Адобрана кафедрай «Беларуская, руская і замежныя мовы» «22» лютага 2011 г., пратакол № 8

Складальнік ст. выкладчык В. В. Панежа

Рэцэнзент канд. філал. навук, дац. А. М. Міхалёва

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні па беларускай мове (прафесійнай лексіцы) рэкамендуюцца студэнтам 1 курса ўсіх спецыяльнасцей дзённага аддзялення. У метадычных указаннях прапануюцца практычныя заданні па тэмах, прадугледжаных рабочай праграмай па дысцыпліне.

Вучэбнае выданне БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Адказны за выпуск

А. М. Мельнікава

Тэхнічны рэдактар

Н. Ул. Фёдарава

Камп'ютарная вёрстка

Н. П. Паляўнiчая

Падпісана ў друк

.Фармат 60×84/16. Папера афсетная. Гарнітура Таймс.

Друк трафарэтны. Умоўн.-друк. арк.

. Вуч.-выд. арк.

. Тыраж 99 экз. Заказ №

Выдавец і паліграфічнае выкананне Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі

«Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» ЛІ № 02330/375 ад 29.06.2004 г. 212000, г. Магілёў, пр. Міру, 43

© ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», 2011

3

Тэма 1. Беларуская мова і яе роля ў сістэме агульначалавечых каштоўнасцей

Мова – гэта пасрэднік паміж чалавекам і акаляючай яго рэчаіснасцю. Чалавек спазнае свет праз сваю родную мову, у выніку чаго родная мова становіцца тым культурна-духоўным асяроддзем, якое фарміруе асобу, здольную авалодаць духоўным багаццем усяго чалавецтва, яго сукупнай культурай (у яе навукова-тэхнічным, эканамічным і культурным аспектах) (Канцэпцыя моўнай адукацыі ў школах Беларусі).

Практыкаванне 1. Прачытайце выказванні пра мову на рускай мове, перакладзіце на беларускую. Якая роля роднай мовы?

1Природа страны и история народа, отражаясь в душе человека, выражались в слове. Человек исчезал, но слово, им созданное, оставалось бессмертной и неисчерпаемой сокровищницей народного языка. Каждая его форма есть результат мысли и чувства человека, через которые отразились в слове природа страны и история народа (К. Ушинский).

2Наш язык – это важнейшая часть нашего общего поведения в жизни. И по тому, как человек говорит, мы сразу и легко можем судить о том, с кем имеем дело: мы можем определить степень интеллигентности человека, степень его психологической уравновешенности…

Учиться хорошей, спокойной, интеллигентной речи надо долго и внимательно – прислушиваясь, запоминая, замечая и изучая. Но хоть и трудно – это надо, надо. Наша речь – важнейшая часть не только нашего поведения, но и нашей личности, нашей души, ума (Д. Лихачев).

3По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его гражданской ценности.

Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, – дикарь. Он вредоносен по самой своей сути потому, что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа

(К. Паустовский).

Кароткі слоўнік: отражаться – адлюстроўвацца; исчезать – знікаць;

неисчерпаемая сокровищница – невычэрпная (невычарпальная)

скарбніца;

отразиться – адлюстравацца; судить о том – рабіць вывад аб тым; иметь дело – мець справу;

4

определить – вызначыць; степень интеллигентности – ступень інтэлігентнасці;

уравновешенность – ураўнаважанасць; речь – у гэтым выпадку мова; внимательно – уважліва; замечать – заўважаць, -ючы; изучать – вывучаць, -ючы; отношение – адносіны; совершенно точно – дакладна;

гражданскаяценность– грамадзянскаякаштоўнасць(цэннасць); истинная любовь – сапраўдная любоў; немыслима – неймаверна, немагчыма; равнодушный – раўнадушны, абыякавы; дикарь – дзікун; вредоносен – шкодны, шкадлівы;

по самой своей сути – па сутнасці; безразличие – абыякавасць;

к прошлому, настоящему и будущему – да мінулага, сучаснага

і будучага.

Практыкаванне 2. Напішыце водгук на верш А. Пысіна «Дала мне маці гэту мову» (аб’ём – адна старонка).

Дала мне маці гэту мову, Каб не нямым прыйшоў у свет. Дала мне маці гэту мову Як спадчыну і запавет.

Была яна не беларучкай І на жніве, і на сяўбе,

На глебе добрай беларускай Здабыты словы ўсе яе.

Прапахлі сонцам і падзолам, Дажджамі, сокамі раслін, Пад знак рукам яе мазольным, Што мелі толькі ў сне спачын.

З такою моваю не сорам

Іда суседзяў – хоць на Марс. З любым народам мы гаворым,

Ілюдзі разумеюць нас.

5

Тэма 2. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў

Практыкаванне 1. Прааналізуйце ўрыўкі з твораў і выказванні пісьменнікаў аб мове. Пра якія функцыі мовы гаворыцца ў іх?

«Мова – прылада мыслення. Абыходзіцца з мовай абы-як – значыць і мысліць абы-як» (А. Талстой).

«Мова не ёсць толькі гаворка, маўленне: мова ёсць вобраз усяго ўнутранага чалавека: яго розуму, таго, што называецца сэрцам, яна выразнік выхавання, усіх сіл разумовых і маральных ... » (І. Ганчароў).

Мова продкаў нашых і нашчадкаў – Шэпт дубровы і пчаліны звон,- Нам цябе ласкава і ашчадна Спазнаваць ажно да скону дзён. Па чужых краях не пабірацца, Не аддаць цябе на забыццё, Наша невычэрпнае багацце, Наша несмяротнае жыццё.

(Г. Бураўкін)

Бясследна нішто не міне, Гісторыю слова адродзіць. Ты мост, на якім да мяне

Мінуўшчына ў госці прыходзіць. Мільгаюць старонкі твае –

Імы размаўляем з вякамі,

Іпродак да нас дастае Радкамі, нібыта рукамі

(П. Макаль)

... Слова Таксама сіла, бо яна кладзе

Раздзел паміж людзьмі і зверам, Яно людзей яднае ў народы,

І славу дзеднюю рукамі праўнук множыць Вярней, чым меч.

(М. Клімковіч)

6

Практыкаванне 2. Прадоўжыце рады, падабраўшы сінанімічныя звароты ветлівасці. Ахарактарызуйце сітуацыі моўных зносін, у якіх могуць быць выкарыстаны гэтыя звароты:

а) Добры дзень! Прывітанне!..

б) Бывайце здаровы! Да спаткання!.. в) Калі ласка! Спажывайце на здароўе!.. г) Даруйце, калі ласка! Выбачайце!..

Практыкаванне 3. Запішыце беларускія звароты ветлівасці (просьбы, запрашэнні, словы-падзякі, пажаданні, віншаванні), якія ўжываюцца ў гутарцы з сябрамі, знаёмымі, старэйшымі па ўзросце, афіцыйнымі асобамі.

Практыкаванне 4. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Якія эмацыянальна-эстэтычныя адценні маюць словы сонца, месяц у беларускім фальклоры? Выпішыце з розных крыніц (слоўнікаў, фальклорных зборнікаў, мастацкіх твораў) параўнанні, прыказкі, прымаўкі са словамі

сонца, месяц, зоркі.

Солнце по-русски – это совсем не то, что куёш по-узбекски, и уж совсем не то, что офтоб по-таджикски. В какие отношения – дружелюбные или тягостные – человек вступил с небесным светилом, так их и выразил язык и произнес. Ведь узбек, живущий большую часть года под его палящими лучами, никогда не скажет ласково-уменьшительно «солнышко», так же, как и у русского нет ощущения того, что солнце может быть не только плодонесущим и землеобновляющим, но и враждебным. Зато к луне, этому ночному светилу, несущему прохладу и умиротворение, у узбека совсем иное отношение – всё красивое и желанное он называет луноликим, луноподобным, да с такой интонацией, что для русского слуха это может показаться по меньшей мере вычурным (Т. Пулатов).

Кароткі слоўнік: дружелюбный – дружалюбны, прыязны; тягостный – цяжкі; светило – прям., перен. свяціла, -ла;

выразить – сов. 1) выявіць, паказаць; перадаць, адлюстраваць; 2) выказаць;

ведь – бо, так; або пры перакладзе апускаецца; произносить – вымаўляць; палящие лучи – пякучыя прамяні;

ласково-уменьшительно – ласкава-памяншальна; ощущение – адчуванне, -ння; плодоносящий – пладаносны; землеобновляющий – які абнаўляе зямлю;

7

прохлада – прахалода, -ды ж, халадок, -дку м; умиротворение – прымірэнне, -ння; заміранне, супакаенне; луноликий – з абліччам месяца; показаться – здацца (яму здалося);

вычурный – вычварны, мудрагелісты, выкрутасісты.

Практыкаванне 5. У якіх беларускіх казках, легендах, песнях (лірычных, сямейна-абрадавых, каляндарных) сустракаецца вобраз-матыў вярбы (дзівоснай лазы)? На падставе аналізу матыву вярбы ў фальклорных творах вызначце, якое месца займала яна ў сакральна-магічных уяўленнях беларускага народа.

Практыкаванне 6. Назавіце беларускія творы мастацкай літаратуры, дзе выкарыстаны вобраз бусла. Якія вы ведаеце легенды, паданні, звязаныя з гэтай птушкай?

Тэма 3. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст.

Практыкаванне 1. Параўнайце ўрыўкі з беларускіх твораў розных гістарычных часоў. Вызначце ў іх найбольш істотныя адрозненні (у правапісе, граматычных формах, ужыванні слоў) у параўнанні з сучаснымі нормамі літаратурнай мовы.

1 Некоторого часу поехал князь великии Ггидимин зъ столца своег с Кернова в ловы за пять миль за реку Велью, и наидет у пущы гору красную дубровами и ровнинами обляглую и сподобалося ему вельми и он тамъ поселился и заложыл город и назоветь ему Троки гдЂ тепер Старый Троки и с Кернова перенесеть столец свои на Троки (Летапіс па спісу Рачынскага,

другая палова XVI ст.).

Слоўнік

Ловы – паляванне, красныи – прыгожы.

2 Хвошч (мейсцамі яго называюць скрыпам) расьліна многалетняя, разрастаецца з карэнёў. С карэня, каторы ляжыць глыбока ў зямлі, вырастаюць дваякія калівы: зялёные, бахматые, падобные да елачкі і другіе гладкіе, цямнейшые; першые не выдаюць насеньня. Другіе выдаюць. (Беларускі каляндар «Нашай нівы» на 1913 год).

8

Практыкаванне 2. Параўнайце ўрыўкі з твораў У. Караткевіча на беларускай, рускай, украінскай, балгарскай, чэшскай мовах і пакажыце генетычную роднасць славянскіх моў. Вызначце характэрныя для беларускай мовы рысы, якімі яна адрозніваецца ад іншых моў.

1 Ох, як звініць Белавежа спевамі! Вучоныя абмеркавалі і вырашылі, што белавежскія салаўі самыя галасістыя і багатыя на спевы ў цэлым свеце. Самыя-самыя! А тут жа яшчэ больш за дзвесце відаў птушак. Уяўляеце, што такое веснавы белавежскі канцэрт?!

Не ва ўсіх, праўда, ёсць голас. Гівал заліваецца ў свісток з вадой, а цецярук балбоча. Шпак можа пераймаць галасы іншых птушак, а можа паказаць, як пільшчыкі пілуюць тупой пілой дровы. Вялізная сава-неясыць вухкае, аж мароз па скуры, а чорны бусел, ледзь не самая таямнічая птушка свету, увогуле маўчыць, зарыўшыся ў самыя глухія нетры.

Ох, как звенит Беловежа песнями! Ученые судили-рядили и решили, что беловежские соловьи самые голосистые в целом мире. Самые-самые! А тут еще больше двухсот видов птиц. Представляете, что такое весенний беловежский концерт?!

Не у всех, правда, есть голос. Заливается иволга в свисток с водой, а тетерев бормочет. Скворец может подражать голосом других птиц, а может и представить, как лесорубы пилят тупой пилой дрова. Огромная сованеясыть ухает так, что мороз по коже продирает, а черный аист, едва ли не самая загадочная птица в мире, вообще молчит, забившись в лесные дебри

(Пер. В. Машкова).

2 Трэба многа ездзіць, сябры. З экскурсіямі, да сваякоў або да сяброў. Вы ўбачыце ўсе канцы нашай мілай, ласкавай, няяркай краіны, якая, аднак, зачаруе вас сваёй няўлоўнай прыгажосцю. Убачыце Прыдняпроўе і Прынямонне, роўных якім па прыгажосці мала знойдзецца мясцін на Зямлі. Убачыце далёкія агні новабудоўляў і цёмныя волаты замкаў, партызанскія зямлянкі і вясёлку Каложы. І азёры з белымі грабянцамі на сіняй вадзе, і старыя каменныя млыны над рэчкамі, што зараслі белай лілеяй, поўню ў азёрнай вадзе і водсвет яе на мокрых тратуарах гарадкоў. Будзеце слухаць музыку нашай пявучай мовы і нашы пяшчотныя песні. І ўбачыце зуброў і аленяў. Пройдзеце па зажураных пушчах Палесся. І, галоўнае, пазнаеце свой гасцінны, добры, горды і таленавіты народ.

Приїжджайте, друзі. З екскурсіями, до свояків або до друзів. Ви побачите не якусь там особливу країну, яка, проте, зачарує вас своєю невловимою красою. Побачите Придніпров’я і Принімання, рівных яким за красою мало знайдете місць на Землі. Побачите далекі вогні новобудов – і темні вежі замків, партизанські землянки та веселку Каложі. І озера з

9

білими баранцями на синій воді, і старі кам’яні млмни над річками, що поросли білыми лілеями, повного місяця в озерній воді і відблиск його на мокрих тротуарах містечок. Почуєте співучу мову й гарні пісні. І побачите зубрів та оленів. Пройдете зажуреними пущами Полісся. І, головне, побачите дуже гостинний і добрий народ (Аўтарскі пераклад).

3 Май быў такі, што, каб такіх не бывала на зямлі – яго варта было б выдумаць. Начамі некалькі разоў ласкава шапталіся з дахамі цёплыя, ледзь не парныя дажджы. Раніцамі зямля курэла добрай пáрай нават праз шматлікія густыя парасткі, а на травах віселі падвескі з расы: зробіш крок – і раптам заззяе, зробіш другі – і ўжо ў іншых месцах успыхваюць маленькія аранжава-зялёныя сонцы.

Май беше толкова хубав, че ако нямаше такъв месец на земята, заслужаваше си да бъде измислен. Нощем на няколко пъти топли, пролетни дъждове си шепнеха нещо с покривите. На заранта земята добродушно димеше дори през многобройните гъсталаци, а по тревата висяха обеци от роса: сториш втора и на други места пламват мънички оранжевозелени слънца (Пер. Пенки Къневой).

Máj bul takový zè kdyby svèt ono údobi neznal stálo by za to si je vymyslet. Nĕkolikrát za noc sie se střchmi laskavĕ šepotaly vlahé deštiky. Za krásných rán ze zemĕ, stoupala vlidná pára, prodirala se nesčetnými mladými výhonky a na stébléch trávy visely přivĕsky rosy: stačil krok – a pod nohama se vám vśecho rozehrálo a rozzářilo, idĕlahi jste druhý, a ohňostroj se roztančil na jimém místĕ (Пер. Ганы Мюлеравай).

Практыкаванне 3. Назва «Беларусь (Белая Русь)» вядома з далёкай старажытнасці. Раскажыце, якія існуюць меркаванні адносна таго, чаму так называецца наш край.

(Выкарыстайце наступныя крыніцы: Этнаграфія беларусаў. – Мінск, 1985; Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. – Мінск, 1970. Т. 2; Тарасаў К. Чаму Белая Русь – Белая? // Крыніца, 1988. – № 1; Сагановіч Г. Найменне Бацькаўшчыны // ЛіМ. – 1988. 23 верас. і інш.).

Практыкаванне 4. Заканспектуйце з кнігі «Этнаграфія беларусаў» (Мінск, 1985. – С. 10–16) раздзел «Ад вытокаў да нашых дзён».

10

Тэма 4. Лексічная сістэма сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Паняцці «тэрмін» і «тэрміналогія». Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі. Асаблівасці тэрмінаўтварэння

Практыкаванне 1. Карыстаючыся тэрміналагічнымі слоўнікамі, вызначце, што могуць абазначаць наступныя тэрміны.

Уэканоміцы: крэдыт, эканоміка, тавар, маркетынг, лізінг, чэк, прыватная ўласнасць, экспарт, імідж, дэпазіт.

Утэхніцы: механіка, рух, дыягностыка, пайка, прывод, модуль, магутнасць, зборка, супраціўленне;

Усправаводстве: агляд, адлюстраванне, адрас, адтэрмінаваць, выкананне, выступленне, даклад.

Улінгвістыцы: арфаграфія, абзац, граматыка, марфалогія, пасіў, марфема.

Практыкаванне 2. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя.

Знешні гандаль – ...; дапаможны цэх – ...; ускосныя выдаткі – ...; закончанае трыванне – ...; адназначнасць – ...; адзіночны лік – ...; сыры мацунак – ...; сушаны стрыжань – ...; пераменны ток – ...; гарачая трэшчына – ...; цвёрды прыпой – ...; горны рэльеф – ...; вадкае паліва – ...; закрытая станіна – ...; адкрытая форма – ...; пазітыўны – ...; баланс – ...; мантаж – ...; кампрэсар – ...; гашаная вапна – ...; абагачаная руда – ...; плаўкі электрод – ...; монасемія – ... .

Для даведак: полісемія, дэбаланс, дэмантаж, нягашаная вапна, дэкампрэсар, неабагачаная руда, няплаўкі электрод, унутраны гандаль, асноўны цэх, прамыя выдаткі, незакончанае трыванне, сухі мацунак, мнагазначнасць, множны лік, сыры стрыжань, негатыўны, закрытая форма, адкрытая станіна, цвёрдае паліва, раўнінны рэльеф, мяккі прыпой, сухі мацунак, пастаянны ток, халодная трэшчына.

Практыкаванне 3. У якіх галінах навукі могуць выкарыстоўвацца прыведзеныя тэрміны і што яны абазначаюць? Ахарактарызуйце дадзеныя тэрміны.

Стан, калена, яблык, кажух, мяшок, плячо, падушка, калодка, бабка, грэбень, хобат, кулачок, вушка.