Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык(1 курс)

.pdf
Скачиваний:
29
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
844.24 Кб
Скачать

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА ВЫШЭЙШАЙ ПРАФЕСІЙНАЙ АДУКАЦЫІ «БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКІ УНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра «Беларуская, руская і замежныя мовы»

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Метадычныя ўказанні для студэнтаў 1 курса ўсіх спецыяльнасцей

Магілёў 2009

УДК 811.161.3

ББК 81.2 Бел.

Б 43

Рэкамендавана да апублікавання вучэбна-метадычным упраўленнем ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт»

Адобрана кафедрай «Беларуская, руская i замежныя мовы» «17» сакавіка 2009 г., пратакол № 9

Складальнік

канд. філал. навук, дац. A. M. Міхалёва

Рэцэнзент

канд. філал. навук, дац. кафедры беларускай мовы

 

УА «МДУ імя А. А. Куляшова» І. М. Ячмянева

Метадычныя ўказанні па беларускай мове (прафесійнай лексіцы) рэкамендуюцца студэнтам 1 курса ўсіх спецыяльнасцей дзённага і завочнага аддзяленняў. У метадычных указаннях раскрываюцца асноўныя паняцці дысцыпліны, такія як мова, маўленне, тэкст, білінгвізм, інтэрферэнцыя і інш., разглядаюцца асобныя жанры навуковага стылю; падаюцца звесткі пра гісторыю фарміравання беларускай літаратурнай мовы.

Вучэбнае выданне БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Адказны за выпуск

Г. І. Свідзінская

Тэхнічны рэдактар

І. В. Галубцова

Камп’ютэрная вёрстка

I. А. Алексеюс

Падпісана ў друк

. Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Гapнітуpa Таймс.

Друк трафарэтны. Умоўн.-друк. арк.

. Вуч.-выд. арк. . Тыраж 175 экз. Заказ №

Выдавец i паліграфічнае выкананне Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыi

«Беларуска-Расійскіуніверсітэт» ЛI № 02330/375 ад 29.06.2004 г. 212000, г. Магілёў, пр. Mipy, 43

©ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», 2009

 

3

 

 

Змест

 

1

Мова і соцыум. Нацыянальная мова....................................................

4

2

Беларуская мова сярод іншых сусветных моў....................................

5

3

Беларуская мова ў сістэме агульначалавечых каштоўнасцей...........

7

4

Функцыі мовы ў грамадстве .................................................................

8

5

Паходжанне і развіццё беларускай мовы ..........................................

10

6

Мова і маўленне...................................................................................

15

7

Лексічная сістэма сучаснай беларускай літаратурнай мовы...........

16

7.1 Лексіка паводле паходжання...........................................................

16

7.2 Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання і

 

стылістычнай афарбоўкі...................................................................................

17

8

Літаратурная і дыялектная мова.........................................................

19

9

Білінгвізм. Аспекты білінгвізму.........................................................

22

10 Моўнаяінтэрферэнцыяяквынікбілінгвізму...................................................

23

11 Навуковы стыль. Жанравая разнастайнасць. Агульныя

 

патрабаванні да напісання і афармлення рэферата і рэзюмэ........................

25

12 Афіцыйна-справавыстыль. Дакументацыя. Відыдакументаў,

 

правілыіхнапісанняіафармлення.......................................................................................

29

4

1 Мова і соцыум. Нацыянальная мова

Мова (сістэма фанетычных, лексічных і граматычных знакаў для абмену (перадачы і прыёму) інфармацыяй у працэсе зносін паміж людзьмі) – з’ява грамадская. Яна ўзнікае з развіццём соцыуму (грамадства), ахоплівае ўсе сферы дзейнасці чалавека і адыгрывае надзвычай важную ролю ў яго жыцці. З дапамогай мовы адбываецца працоўная, эканамічная, палітычная дзейнасць. Мова – састаўная частка духоўнай культуры чалавека і народа. Пакуль жыве мова – жыве і народ. Дзякуючы мове людзі пазнаюць сябе і сусвет, выказваюць думкі, пачуцці, перажыванні, перадаюць вопыт працоўнай дзейнасці.

Беларуская мова мае шматвяковую гісторыю. Яна прайшла доўгі складаны шлях свайго развіцця – ад старажытнай мовы беларускай народнасці да сучаснай мовы беларускай нацыі.

Нацыянальная мова – агульная мова пэўнай нацыі (гістарычнай устойлівай супольнасці людзей, якая ўтвараецца ў працэсе фарміравання агульнасці іх тэрыторыі, эканамічных сувязей, літаратурнай мовы, асаблівасцей культуры і духоўнай непаўторнасці). Працэс станаўлення беларускай нацыі і мовы адносіцца да ХIX-XX ст. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў няпростых гістарычных умовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту. У XIX ст. мова беларускага народа ўжывалася пераважна ў паэтычных і публіцыстычных творах. Тагачасная мова яшчэ не мела строгай унармаванасці, стылявой дыферэнцыяцыі, была мала прыдатнай для разнастайных зносін. У першай палове XX ст. беларуская мова атрымала дзяржаўны статус і большыя магчымасці для свайго развіцця. За кароткі час склаліся арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя і інш. нормы, пачалася распрацоўка навуковай тэрміналогіі, стылёвых асаблівасцей. Сёння беларуская мова мае дзяржаўны статус, замацаваны Канстытуцыяй. Станаўленне норм беларускай літаратурнай мовы, яе ўзбагачэнне і ўдасканаленне звязана з дзейнасцю славутых айчынных пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цёткі, Максіма Багдановіча і іншых. Беларускі народ можа па праву ганарыцца сваёй нацыянальнай гісторыяй і мовай, на якой створана багатая мастацкая літаратура, ажыццяўляецца дзейнасць нацыянальных тэатраў, радыё і тэлебачання, адбываецца навучанне і выхаванне. Яшчэ ў XV ст. на старабеларускай мове быў напісаны зборнік законаў і кодэкс феадальнага права «Статут ВКЛ», роўнага якому не было ва ўсёй Заходняй Еўропе. Залатымі літарамі ў гісторыю нашай культуры і культуры ўсіх славянскіх народаў упісана імя першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, які прынёс у наш край заходнееўрапейскія гуманістычныя погляды. Дзейнасць Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў, такіх як С. Будны, В. Цяпінскі, М. Сматрыцкі і інш., аказала жыватворны ўплыў на развіццё беларускага літаратурнага пісьменства.

5

2 Беларуская мова сярод іншых сусветных моў

У сучасным свеце функцыянуе ад 3 да 5 тысяч натуральных моў. Некаторыя сусветныя мовы з’яўляюцца роднаснымі, так як паходзяць ад агульнай прамовы (мовы-асновы). Такія мовы яднаюцца ў сем’і: індаеўрапейскую, аўстраазіяцкую, семіцкую, дравідскую, сінатыбецкую і іншыя. Вылучаюцца мовы сусветнага распаўсюджвання (англійская, іспанская, французская, руская, кітайская, нямецкая і інш). Акрамя моў натуральнага паходжання, узнікаюць і пашыраюцца штучныя мовы (напрыклад: алгарытмічная мова праграмавання; мова міжнародных зносін эсперанта). З цягам часу некаторыя мовы, пашыраныя ў старажытнасці, знікаюць або значна абмяжоўваюць свае функцыі, становяцца мёртвымі мовамі.

Усе мовы свету падзяляюцца на асобныя групы. Адну групу ўтвараюць мовы, блізкія граматычным складам, фанетычнай сістэмай, лексікай. Індаеўрапейская сям’я складаецца з некалькіх груп (індыйскай, іранскай, славенскай, раманскай і інш). Беларуская мова належыць славянскай групе моў, якая мае тры падгрупы: усходнюю, заходнюю і паўднёвую. Ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць: беларуская, руская і ўкраінская; у заходнеславянскую – польская, кашубская (носьбіты – славяне, якія жывуць на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, каля польскага горада Гданьска), чэшская, славацкая, сербалужыцкая (падзяляецца на верхня- і ніжнялужыцкую; карыстаюцца славяне, якія жывуць на рацэ Шпрэе (тэрыторыя былой ГДР); у паўднёваславянскую – сербахарвацкая (былая Югаславія), балгарская, славенская, македонская (карыстаюцца жыхары Македоніі, Грэцыі і Балгарыі).

Блізкасць славянскіх моў тлумачыцца тым, што ў пэўны перыяд продкі сучасных славянскіх народаў жылі разам на параўнальна невялікай тэрыторыі і мелі цесныя сувязі, якія ажыццяўляліся з дапамогай мовы. Гэта мова старажытных славян, якая складалася з блізкароднасных, дыялектных разнавіднасцей, у навуцы яе называюць агульнаславянскай мовай –

асновай.

Сучасная беларуская літаратурная мова дасягнула высокага ўзроўню свайго развіцця. Сёння ныцыянальная мова беларусаў, як і любая іншая, з’яўляецца выразніцай менталітэту нацыі, адлюстроўвае яе матэрыяльную і духоўную культуру. Лічыцца, што з XI ст. пачалося вылучэнне славянскіх моўных груп і асобных славянскіх моў і менавіта з гэтага часу бярэ пачатак і ўсходнеславянская (або агульнаўсходнеславянская) мова, з якой развіліся самастойныя беларуская, руская і ўкраінская мовы.

Заўвага. Сучасныя даследчыкі ўсё больш схіляюцца да думкі аб складаным находжанні ўсіх сучасных славянскіх моў, у тым ліку і беларускай. Выказваецца меркаванне аб неаднастайнасці праславянскай мовы. Няма адзінства поглядаў адносна адпаведнасці праславянскіх дыялектаў сучасным групоўкам славянскіх моў. Побач са спробамі пацвердзіць традыцыйны гістарычны падзел славян на тры групы -

6

усходнюю, заходнюю і паўдневую - у славістыцы ўсё больш пачынае выказвацца думка аб тым, што названыя групы ўтварыліся адносна позна на іх сучасных тэрыторыях у выніку збліжэння гаворак розных праславянскіх дыялектаў. Сучасны стан беларускай мовы адлюстроўвае процілеглыя працэсы аб’яднання і адасаблення, якія адбываліся на ўсходзе славянства. Вылучаныя моўныя факты сведчаць, што хутчэй за ўсё «прабеларусы» размяшчаліся бліжэй да цэнтра праславянскай моўнай прасторы, чым да перыферыі. Так, напрыклад, фанетычнае напісанне («Пішы, як гаворыш; чытай, як напісана») збліжае беларускую мову з тэрытарыяльна далёкімі ад яе сербска-харвацкай і македонскай літаратурнай мовамі.

Сведчаннем роднасці славянскіх моў з’яўляюцца шматлікая лексіка, агульныя рысы ў фанетыцы і граматыцы. Параўнаем:

рус.

бел.

балг.

укр.

польс.

чэшск.

десять

дзесяць

десят

десять

dziesiec’

deset

ходить

хадзіць

ходя

ходити

chadzic

choditi

Ва ўсіх славянскіх мовах ужываецца большасць аднолькавых галосных і зычных гукаў, назіраецца чаргаванне зычных [г], [к], [х] на [ж], [ч], [ш], аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і інш. Лексіка славянскіх моў уключае значную колькасць аднолькавых слоў – найменняў прадметаў, з’яў і паняццяў, з якімі чалавек найчасцей сутыкаецца ў штодзённым жыцці. Гэта назвы прадметаў побыту (бочка, кажух, мех, вядро), асоб паводле сваяцкіх адносін (дзіця, нявестка), раслін (авёс, сасна, яблык), атмасферных з’яў (гром, віхор, мароз), часавых паняццяў

(год, лета, месяц) і інш.

Адначасова кожная славянская мова мае і свае, толькі ёй уласцівыя рысы, якімі адрозніваецца ад іншых моў. Беларуская мова характарызуецца такімі спецыфічнымі рысамі ў галіне фанетыкі, як яканне

(яфрэйтар, мянтуз), дзеканне і цеканне (падзяляць, цеплыня), падаўжэнне зычных (разбурэнне, сілкаванне), наяўнасць гука [ў], чаргаванне [ў] з [в], [л] (праўка, упадзіна), прыстаўныя гукі (вось, іржавы), чаргаванні галосных [ро] - [ры], [ло] - [лы], [ле] - [лі] (глотка – глытаць). Пастаянна папаўняецца пласт уласнай беларускай лексікі (уласныя лексічныя адзінкі і ўтварэнні ад запазычаных слоў пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў). Сярод іх назвы асоб паводле дзейнасці або асаблівасцей характару паводзін (працаўнік, араты, вясковец), паняццяў жывёльнага і расліннага свету (бусел, алешнік, абабак), страў (дранікі, зацірка), пабудоў і іх частак (будынак), разнастайных якасцей, уласцівасцей (адмысловы,

вадкі), дзеянняў, працэсаў (адлюстраваць, сачыць) і інш.

Беларуская мова адметная, непаўторная, адна з мілагучных моў свету. Па ступені свайго развіцця, стылістычным багацці моўна-выяўленчых сродкаў яна не ўступае іншым сусветным мовам. Да лексічнага багацця беларускай мовы належаць так званыя «гаваркія» словы. Гэта словы, матываваныя іх унутраным зместам, што дае магчымасць, успрымаючы на

7

слых, зрокава ўяўляць названыя прадметы і з’явы. Напрыклад: парэчкі

кустоўе, якое звычайна расце на беразе ракі; апенька – грыб, які расце каля пнёў, на пнях дрэў. Прыкладам могуць з’яўляцца і назвы месяцаў, якія не толькі называюць пэўны адрэзак часу, але і вобразна характарызуюць яго (снежань, травень, сакавік і інш.). Беларуская мова, аналагічна іншым нацыянальным мовам, мае ўласную безэквівалентную лексіку тыпу чыгунка

(железная дорога), абапал (с обеих сторон).

3 Беларуская мова ў сістэме агульначалавечых каштоўнасцей

Функцыянаванне беларускай мовы, як і любой іншай мовы, не абмяжоўваецца геаграфічнымі рамкамі Рэспублікі Беларусь. Больш за мільён беларусаў жыве ў розных еўрапейскіх краінах (Польшчы, Германіі, Англіі і інш.), Амерыцы (ЗША, Канадзе, Аргенціне) і Аўстраліі.

Нашы суродзічы за мяжой праводзяць актыўную культурнаасветніцкую і навуковую дзейнасць, выдаюць беларускамоўныя кнігі, газеты, часопісы, навуковыя працы, удзельнічаюць у шматлікіх згуртаваннях, суполках, цэнтрах. Буйныя беларускія аб’яднанні створаны ў Вялікабрытаніі (Асацыяцыя аб’яднання беларусаў, музей-бібліятэка імя Ф. Скарыны і інш.), Германіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Чэхіі. Пачынаючы з 60-х гг. XIX ст. беларуская мова развіваецца ва ўсіх славянскіх краінах. У вывучэнні і развіцці беларускай нацыянальнай культуры вялікую ролю адыгрывае згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Міжнародная асацыяцыя беларусістаў.

Творы беларускай літаратуры перакладаюцца на розныя мовы свету. Сярод сусветнавядомых мастацкія творы ваеннай тэматыкі – «Альпійская балада», «Сотнікаў», «Знак бяды», «Трэцяя ракета» В. Быкава, «Хатынская аповесць» А. Адамовіча, «Я – з вогненнай вескі» Я. Брыля, А. Адамовіча, У. Калесніка і многія іншыя. З 1960-х гг. беларускія празаікі (А. Адамовіч, В. Быкаў, Я. Брыль, І. Навуменка, І. Чыгрынаў, І. Шамякін і інш.) сталі лідэрамі ва ўсёй савецкай літаратуры ў распрацоўцы ваеннай тэмы. У свой час на развіццё ўсёй савецкай драматургіі плённа паўплывалі драмы і камедыі К. Крапівы, А. Макаёнка, М. Матукоўскага, А. Дударава. Дзякуючы найперш М. Танку верлібр заваяваў пачэснае месца не толькі ў беларускай паэзіі, але і ў паэзіі ўсіх народаў былога СССР. Калі на пачатку ХХ ст. Я. Купала і М. Багдановіч пачалі «абеларушваць» некаторыя формы верша, то цяпер мы не толькі маем цэлыя кнігі, напісаныя гэтымі формамі, але і адкрываем для славянскай і ўсёй еўрапейскай паэзіі новыя паэтычныя формы (вершасказы, квантэмы, вянкі вянкоў санетаў і інш.).

Па матывах твораў беларускіх аўтараў робяцца пастаноўкі на сцэнах тэатраў, здымаюцца фільмы і тэлеспектаклі. У прыватнасці, тэатральнай класікай сталі «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Тутэйшыя» Я. Купалы, «Брама неўміручасці» К.Крапівы, «Зацюканы апостал»

8

А. Макаенка, прызнанне гледачоў заваявалі п’есы М. Матукоўскага, У. Караткевіча, А. Дударава, А. Дзялендзіка, У. Бутрамеева, С. Кавалёва і інш. Арыгінальныя фільмы і папулярныя тэлесерыялы створаны на аснове твораў І. Мележа («Людзі на балоце»), І. Шамякіна («Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль»), У. Караткевіча («Чорны замак Альшанскі») і інш. Экранізаваны аповесці В. Быкава «Трэцяя ракета», «Дажыць да світання». Па матывах «Хатынскай аповесці» А. Адамавіча аб бесчалавечнасці фашызму зняты кінафільм «Ідзі і глядзі», узнагароджаны залатым медалем на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі 1985 г.

Сапраўды народнымі сталі песні, створаныя кампазітарамі на словы Янкі Купалы («Не згаснуць зоркі ў небе», «Спадчына»), Якуба Коласа («Мой родны кут»), Максіма Багдановіча («Зорка Венера», «Вераніка»), Канстанцыі Буйло («Люблю наш край»), Адама Русака («Бывайце здаровы»), Алеся Бачылы («Радзіма мая дарагая») і інш.

Самі вядомыя пісьменнікі, сюжэты і матывы іх твораў прыцягваюць ўвагу мастакоў і скульптараў. Велічныя помнікі Кірылу Тураўскаму ўзведзены ў Тураве, Мінску, Гомелі; Францішку Скарыну – у Полацку, Мінску, Янку Купалу, Якубу Коласу і Максіму Багдановічу – у Мінску; Пятру Мсціслаўцу – у Мсціславе. Помнікі беларусу Ф. Скарыну «знайшлі прапіску» у Празе і Калінінградзе.

І гэта далека не поўны пералік. Такім чынам пашыраецца ў свеце добрая слава пра беларускае мастацкае слова, мову, культуру, Беларусь і беларусаў увогуле.

4 Функцыі мовы ў грамадстве

Ніякае грамадства не можа існаваць без мовы. Валоданне мовай, побач з іншымі рысамі, вылучае чалавека з жывельнага свету. Мова адначасова з’яўляецца ўмовай і прадуктам чалавечай цывілізацыі. Як найважнейшы сродак зносін (параўнальна з іншымі – жэстамі, штучнымі сігналамі і знакамі, музыкай, выяўленчым мастацтвам) і аснова культуры, душы народа, мова мае універсальны характар.

Асноўныя, базавыя функцыі мовы – камунікатыўная і пазнавальная (кагнітыўная).

Камунікатыўная функцыя мовы рэалізуецца праз маўленне. Наяўнасць камунікатыўнай функцыі тлумачыцца сувяззю мовы з адцягненым мысленнем, што дазваляе прымаць і перадаваць любую інфармацыю (у тым ліку агульныя меркаванні, паведамленні аб прадметах, якія адсутнічаюць у сітуацыі маўлення, аб мінулым і будучым, аб фантастычных і іншых падзеях). Камунікатыўная функцыя раскрывае сацыяльны характар мовы, паколькі па-за грамадствам мова спыняе сваё існаванне. Зафіксаваныя матэрыяльныя формы мовы (тэкст, гуказапіс) набываюць значэнне толькі пры ўспрыняцці свядомасцю чалавека, яго

9

псіхікай. Моўныя стасункі людзей, у адрозненне ад камунікацыі жывёл, – гэта інструмент пазнання. Дзякуючы наяўнасці моўных адзінак (слоў), якія называюць адцягненыя паняцці, мова пэўным чынам арганізуе веды чалавека аб аб’ектыўным свеце, класіфікуе іх і замацоўвае ў чалавечай свядомасці. У гэтым сутнасць пазнавальнай (кагнітыўнай) функцыі. Адначасова мова выступае як матэрыяльны сродак замацавання ведаў і як непасрэдны інструмент пазнання. Засваенне назапашанага вопыту, адкрыццё новага ў час навуковых даследаванняў – усё гэта непасрэдным чынам звязана з выкарыстаннем мовы, якая дазваляе атрымаць, удакладніць і пашырыць рознабаковыя веды.

На аснове камунікатыўнай і пазнавальнай функцыі развіваюцца многія іншыя.

Працэс пазнання рэчаіснасці суправаджаецца намінацыяй прадметаў, з’яў, працэсаў. Таму ў складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную (функцыя называння). Прадметы навакольнага асяроддзя становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, пранізваюць ягоныя ўяўленні, адлюстроўваюццаўпаняццях, калінабываюцьназвусродкамімовы– словамі.

Мова дазваляе выразіць думкі і пачуцці людзей, іх настрой і сілу перажыванняў, выконваючы тым самым эмацыянальна-экспрэсіўную (эматыўную) функцыю. Праз мову выяўляюцца такія рысы чалавека, як здольнасці, вопыт, узровень адукацыі, інтэлекту, выхавання і, нарэшце, псіхічны стан у момант маўлення. Такім чынам, экспрэсіўная функцыя дапамагае зразумець унутраны свет носьбіта мовы і яго эмацыянальныя рэакцыі. Да ліку моўных сродкаў гэтай функцыі належаць інтанацыя, выклічнікі, розныя формы мадальнасці.

Эстэтычная (паэтычная) функцыя рэалізуецца ў мастацкім асэнсаванні рэчаіснасці. Гэта ўменне не проста перадаць змест маўлення, але пры гэтым зрабіць прыемнае ўражанне дасканаласцю выказвання. Эстэтычная функцыя звязана з вобразнасцю, сродкамі выразнасці мовы і найбольш поўна праяўляецца ў мастацкіх тэкстах – прозе, паэзіі, красамоўстве, сцэнічным маўленні.

Эфектыўнасць зносін і абмену пэўнай інфармацыяй напрамую залежыць ад ступені ўзаемапаразумення паміж людзьмі. Уменне наладжваць і падтрымліваць кантакт паміж суразмоўцамі рэгулюе фатычная функцыя. Правілы маўленчых паводзін вызначаюцца моўным этыкетам і патрабуюць ужывання моўных формул прывітання, развітання, віншавання, парады, просьбы, звароту і г.д. Сустрэча знаёмых на вуліцы або візіт да ўрача звычайна пачынаюцца словамі «Добры дзень», «Маё прывітанне» і падобнымі зваротамі ветлівасці. Гэтыя выразы нічога новага не паведамляюць, але дзякуючы ім наладжваецца кантакт, неабходны для «інфарматыўнай» часткі гутаркі.

Побач з названымі, мова выконвае магічную (культавую, рытуальнарэлігійную), апелятыўную (уздзеянне на адрасат) і іншыя функцыі.

10

5 Паходжанне і развіццё беларускай мовы

Беларуская мова, як і іншыя мовы свету, прайшла доўгі і складаны шлях развіцця. Былі часы росквіту, калі раней за мовы суседніх народаў яна мела статус дзяржаўнай (у Вялікім княстве Літоўскім), калі на ёй ужо ў сярднявеччы складаліся палітычныя і юрыдычныя дакументы, ствараліся навуковыя і мастацкія творы. Зведала яна працяглыя часы заняпаду і ледзьве не спыніла ўвогуле сваё існаванне (забарона сеймам Рэчы Паспалітай у XVII ст., царскім урадам – у XIX ст.). Абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці ў эпохі адраджэння роднай мовы і культуры прыводзіла да ўсплеску іх развіцця.

Даследчыкі гісторыі мовы ўстанавілі, што ў перыяд ад 3–2 тыс. г. дан. э. да VII–VIII ст. нашай эры ў славянскіх плямёнаў існавала агульная праславянская мова, напачатку ўтвораная блізкароднаснымі дыялектамі. Рассяленне і паслабленне ўнутраных сувязей славянскіх плямёнаў (VI–VII ст.) абумовіла працэсператварэннядыялектаў усамастойныямовы(VIII–IX ст.). У гэты час пачала складвацца і старажытнаруская (агульнаўсходнеславянская) мова як адзіная для ўсходняга славянства. У сувязі з прыняццем хрысціянства ў канцы X ст. на тэрыторыі Кіеўскай Русі пашыраецца пісьменства. Ад праславянскай мовы захаваліся фанетычная сістэма, граматычны лад і асноўны лексічны фонд. Да IX–X ст. у старажытнарускай мове развіўся шэраг спецыфічных рыс у галіне фанетыкі: поўнагалоссе (берагъ, голова), пачатковае о на месцы спалучэння jе (олень, озеро), шыпячыя ж і ч на месцы спалучэння гукаў d, t, kt з j (межа, ночь) і інш. Помнікі старажытнарускай мовы: «Руская праўда», граматы – дзелавое пісьменства, «Слова аб палку Ігаравым», «Павучанне Уладзіміра Манамаха», «Аповесць мінулых гадоў» – творы апавядальнайлітаратуры– іінш.

З распадам Кіеўскай Русі адбываецца распад адзінай мовы і актывізацыя мясцовых дыялектаў. На працягу XIV–XVI стст. развіваюцца адметныя рысы старабеларускай мовы: фанетычныя (цвёрды р, дзеканне і цеканне, прыстаўныя галосныя і зычныя і інш.), лексічныя (сталі агульнаўжывальныя вядомыя з глыбокай старажытнасці дыялектызмы

багна, збожжа, жадаць, крыніца, ваверка і інш.).

У XIII ст. у выніку аб’яднання ўсходнеславянскіх княстваў (Новагародскага, Полацкага, Пінска-Тураўскага і інш.) узнікла Вялікае княства Літоўскае. Менавіта ў гэтай дзяржаве склаліся ўмовы для развіцця беларускай мовы, яе літаратурна-пісьмовай формы. XV–XVI стст. навукоўцы назвалі «залатым векам» беларускай мовы, літаратуры і культуры ўвогуле. З сярэдзіны XV ст. беларуская мова выпрацавала спецыфічныя рысы ў галіне арфаграфіі, граматыкі і лексікі.

На працягу гэтага перыяду склалася беларуская народнасць са сваёй адметнай мовай, якую ў сучасным мовазнаўстве прынята называць старабеларускай. У пісьмовых помніках сустракаюцца назвы «проста