Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси метода.doc
Скачиваний:
69
Добавлен:
25.02.2016
Размер:
798.72 Кб
Скачать

3.2. Планы семінарскіх заняткаў

Семінар 1. Культура Беларусі ў ІХ–ХІІІ стст. (экзаменацый­нае пытанне 6).

Мэта: пашырэнне, паглыбленне і сістэматызацыя ведаў аб культуры на беларускіх землях у ІХ–ХІІІ стст.

План

  1. Прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі і Полацкай зямлі.

  2. Распаўсюджванне пісьменнасці. Рукапісныя кнігі.

  3. Рэлігійна-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.

  4. Мураванае дойлідства, узнікненне самабытных школ архі­тэктуры ў Полацку і Гродне.

  5. Старажытнае мастацтва.

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце станоўчыя і адмоўныя вынікі ўвядзення хрысціянства на беларускіх землях.

2. Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходнеславянскіх землях?

3. Якія помнікі мураванага дойлідства ХІІ – ХІІІ стст. захаваліся да нашых дзён?

4. Якую ролю ў развіцці культуры Полацкай зямлі адыграла Ефрасіння Полацкая?

5. Чаму Кірылу Тураўскага сучаснікі называлі «другім Златавустам»?

6. Дайце тлумачэнне датам: 988, 992, 1050, 1161.

7. Растлумачце паняцці: «стоўпніцтва», «летапісанне», «фрэска», «берасцяная грамата», «пергамент».

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[5–7,

10–12, 15, 19, 24, 25, 27, 30, 35, 37, 41, 42, 46, 48, 49].

Семінар 2. Культура на беларускіх землях у XIV – пачатку XVII ст. Галоўныя дасягненні культуры Адраджэння ў Бела­русі (XVI – пачатак XVII ст.) (экзаменацыйныя пытанні 16–18).

Мэта: пашырэнне, паглыбленне і сістэматызацыя ведаў аб культуры Рэнесансу ў Еўропе ў XIV– пачатку XVII ст. і на беларускіх землях у XVI – пачатку XVII ст.

План

1. Еўрапейскае Адраджэнне і яго прадстаўнікі.

2. Беларускае Адраджэнне і яго выдатны дзеяч Ф. Скарына.

3. Кнігавыдавецкая і літаратурная дзейнасць паслядоўнікаў Ф. Скарыны.

4. Падарожніцкая і гістарычная літаратура.

5. Сістэма адукацыі.

6. Манументальнае дойлідства, жывапіс, тэатр.

Пытанні для самаправеркі

  1. Назавіце храналагічныя рамкі Адраджэння ў Еўропе і найбольш адметных прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння.

  2. У чым сутнасць еўрапейскага Адраджэння і дзейнасці гуманістаў?

  3. Назавіце асаблівасці Адраджэння на беларускіх землях.

  4. Што вы ведаеце пра Ф. Скарыну як першадрукара, асветніка і вучонага?

  5. Калі пачалося і як развівалася беларускае кнігадрукаванне?

  6. Як развівалася абарончае і культавае дойлідства на беларускіх землях?

  7. Аб чым сведчыла прыняцце ў ВКЛ Статутаў 1529, 1566, 1588 гг.?

  8. Раскажыце пра сістэму адукацыі ў ВКЛ.

  9. Што вы ведаеце пра развіццё беларускага жывапісу ў XVI–першай палове XVII ст.?

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 17, 19–23];

Д–[10, 13, 25, 27, 35, 41, 42, 46].

Семінар 3. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Месца і роля ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай (экзаменацыйнае пы­танне 21).

Мэта: пашырэнне, паглыбленне і сістэматызацыя ведаў аб сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчы напярэдадні і пасля ўтварэння новай дзяржавы Рэчы Паспалітай.

План

1. Перадумовы і прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай.

2. Люблінскі сойм і ўмовы ўтварэння Рэчы Паспалітай.

3. Вынікі Люблінскай уніі: сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў ВКЛ пасля ўваходжання ў склад Рэчы Паспалітай.

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце галоўныя перадумовы і прычыны заключэння дзяр­жаўнага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай.

2. На якіх умовах ВКЛ увайшло ў склад Рэчы Паспалітай?

3. Пакажыце месца і ролю ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Пас­палітай.

Літаратура: К–[6, 11, 12]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[11, 23, 50, 51].

Семінар 4. Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты другой паловы XVI–XVII ст. на тэрыторыі Беларусі (экзаме­нацыйнае пытанне 22).

Мэта: пашырэнне, паглыбленне і сістэматызацыя ведаў па асноўных накірунках знешняй палітыкі ВКЛ і Рэчы Паспалітай у другой палове XVI–XVII ст.

План

  1. Канфрантацыя Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай: Лівонская вайна 1558–1583 гг., вайна 1604–1618 гг. («Дзмітрыяда»), Смаленская вайна 1632–1634 гг., Трынаццацігадовая вайна 1654–1667 гг.

  2. Войны Рэчы Паспалітай са Швецыяй у 1600–1629, 1655–1660 гг.

  3. Супрацьдзеянне Рэчы Паспалітай татарскай і турэцкай агрэсіі ў 1620–1621 і 1672–1683 гг.

  4. Абвастрэнне ўкраінска-польскіх адносін, казацка-сялянская вайна 1648–1654 гг. на Украіне і яе ўплыў на Беларусь.

Пытанні для самаправеркі

  1. Раскажыце аб прычынах, ходзе і выніках Лівонскай вайны для ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы.

  2. Чым скончылася вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй у 1600–1629 гг.?

  3. Якім чынам Рэч Паспалітая спрабавала захапіць маскоўскі прастол у 1604–1618 гг.? Якімі былі вынікі гэтых спроб?

  4. Раскажыце пра паўстанне Б. Хмяльніцкага і яго ўплыў на Бе-ларусь.

  5. Па якіх прычынах паўстанне Б. Хмяльніцкага перарасло ў вайну Украіны супраць Рэчы Паспалітай? Чым яна скончы-лася для абодвух бакоў?

  6. Якія прычыны абумовілі вайну 1654–1667 гг.?

  7. Раскажыце аб асноўных падзеях і выніках войнаў Рэчы Пас-палітай з Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй у 1654–1667 гг.

  8. Якое значэнне мела перамога над туркамі гетмана Яна Сабес-кага пад Хоцінам у 1673 г. і караля Рэчы Паспалітай Яна Са-бескага пад Венай у 1683 г.?

  9. Што характэрна для знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у XVII ст.?

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23].

Семінар 5. Рэч Паспалітая ў Паўночнай вайне 1700–1721 гг. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове XVII–XVIII ст. (экзаменацыйнае пытанне 22).

Мэта: пашырэнне і сістэматызацыя ведаў аб падзеях Паў­ночнай вайны 1700–1721 гг. на беларускіх землях і яе выніках для Рэчы Паспалітай і беларускіх зямель; паглыбленне і сістэ­матызацыя ведаў па сацыяльна-эканамічнаму становішчу на беларускіх зямлях ў другой палове XVII–XVIII ст.

План

  1. Паўночная вайна 1700–1721 гг. Ваенныя дзеянні на тэры­торыі Беларусі.

  2. Узмацненне пазіцый у еўрапейскай палітыцы Прусіі, Аўстрыі, Расіі і іх адносіны да Рэчы Паспалітай.

  3. Эканамічны заняпад беларускіх зямель у другой палове XVII – першай палове XVIII ст.

  4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове XVIII ст.

Пытанні для самаправеркі

  1. Назавіце асноўныя прычыны Паўночнай вайны 1700–1721 гг. і мэты яе ўдзельнікаў.

  2. Раскажыце аб галоўных падзеях Паўночнай вайны і яе выні­ках для Рэчы Паспалітай і беларускіх зямель.

  3. Якім было ўнутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у ходзе Паўночнай вайны і пасля яе заканчэння?

  4. Чаму другая палова XVII – першая палова XVIII ст. харак-тарызуюцца глыбокім эканамічным заняпадам і марудным узнаўленнем сельскай і гарадской гаспадарак Беларусі? Якія страты панеслі беларускія землі пасля разбуральных войн другой паловы XVII – першай паловы XVIII ст.?

  5. Якім чынам ішло аднаўленне гаспадаркі Беларусі ў першай палове XVIII ст.?

  6. Чым вызначалася развіццё эканомікі Беларусі ў сярэдзіне – другой палове XVIII ст.?

  7. Што сведчыла аб пачатку разлажэння феадальных адносін?

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23].

Семінар 6. Тры падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) (экзаменацыйнае пытанне 23).

Мэта: пашырэнне і паглыбленне ведаў пра сацыяльна-палі­тычнае становішча ў Рэчы Паспалітай у канцы ХVIII ст., якое прывяло да трох падзелаў дзяржавы.

План

  1. Гістарыяграфія пытання.

  2. Палітычнае становішча Рэчы Паспалітай напярэдадні першага падзелу. Першы падзел Рэчы Паспалітай.

  3. Рэформы ў Рэчы Паспалітай пасля першага падзелу. Прыняцце Канстытуцыі 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай.

  4. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Якуб Ясінскі. Ход паўстання на Беларусі.

  5. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і галоўныя прычыны рас-паду дзяржавы.

  6. Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў.

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце прычыны падзення Рэчы Паспалітай.

2. Калі і як адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай?

3. Якое значэнне мела Канстытуцыя 1791 г.?

4. Назавіце прычыны і мэты паўстання 1794 г.

5. Раскажыце пра жыццё і дзейнасць Т. Касцюшкі.

6. Знайдзіце ў падручніках розныя гісторыка-прававыя ацэнкі трох падзелаў Рэчы Паспалітай. Растлумачце розныя пункты гледжання. Выкажыце свае меркаванні.

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[2–4, 22, 24, 40].

Рэкамендаваная літаратура

Крыніцы

  1. Беларускія летапісы і хронікі. – Мн., 1997.

  2. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов : в 4 кн. – Мн., 1969 – 1972.

  3. Великая Октябрьская революция в Белоруссии : сб. док. и материалов : в 2 т. – Мн., 1957.

  4. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў даку­ментах і матэрыялах / А. Ф. Вішнеўскі, Я. А. Юхо. – Мн., 1998.

  5. Восстание в Литве и Белоруссии 1863 г. – М., 1955.

  6. История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. – Мн., 2000.

  7. Калиновский, К. Из печатного и рукописного наследия / К. Калиновский. – Мн., 1998.

  8. Кастусь Каліноўскі. За нашу вольнасць: творы, дак. / скл. Г. Кісялёў. – Мн., 1999.

  9. Лазутка, С. Первый Литовский Статут (1529 г.) / С. Лазутка, И. Валиконите, Э. Гудавичюс. – Вильнюс, 2004.

  10. По воле народа. Из истории образования Белорусской ССР и создания коммунистической партии Белоруссии. – Мн., 1988.

  11. Полное собрание русских летописей : в 38 т. Т. 32. Белорусско-литовские летописи. – М., 1975.

  12. Полное собрание русских летописей : в 38 т. Т. 36. Белорусско-литовские летописи. – М., 1980.

  13. Программы политических партий России. Конец XIX – начало XX в. – М., 1995.

  14. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 : Тэкст. Даведнік. Каментарыі. – Мн., 1989.

  15. Уния в документах : сб. док. и материалов / сост. В. А. Теп­лова. – Мн., 1997.

Асноўная вучэбная

  1. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) : учеб. пособие для 11 классов учреж­дений, обеспечивающих получение общ. сред. образования, с рус. яз. обучения, с 11-летним сроком обучения / А. А. Ковале­ня, М. А. Краснова, В. И. Лемешонок [и др.] ; под ред. А. А. Ко­валени, Н. С. Сташкевича; пер. с бел. яз. А. В. Скорохода. – Мн. : Изд. центр БГУ, 2004.

  2. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны) : учеб. пособие для студентов уч­реждений, обеспечивающих получение высш. образования / А. А. Коваленя, М. А. Краснова, В. И. Лемешонок [и др.] ; под ред. А. А. Ковалени, Н. С. Сташкевича; пер. с бел. яз. А. В. Ско­рохода. – Мн., 2004.

  3. Гісторыя Беларусі / А. Л. Абецэдарская, П. І. Брыгадзін, Л. А. Жылуновіч [і інш.] ; пад рэд. А. Г. Каханоўскага [і інш.]. – Мн. : Экаперспектыва, 1996.

  4. Гісторыя Беларусі : падруч. : у 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Ка-чалаў [і інш.] ; пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мн. : Выш. шк., 2003.

  5. Гісторыя Беларусі : падруч. : у 2 ч. Ч. 2. Люты 1917–2002 гг. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, Э. А. Забродскі [і інш.] ; пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мн. : Выш. шк., 2003.

  6. Гісторыя Беларусі : у 2 ч. Ч. 2. XIX–XX стагоддзі : курс лек­цый / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў, П. І. Зялінскі [і інш.]. – Мн. : РІВШ БДУ, 2002.

  7. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) : вучэб. дапам. / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў [і інш.] ; пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. – Мн. : Экаперспектыва, 2005.

  8. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый : вучэб. дапам. : у 2 ч. Ч. 1. / пад рэд. А.  А. Кавалені, В. Ф. Ка­совіча. – 2-е выд. – Мн. : БДПУ, 2004.

  9. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый : вучэб. дапам. : у 2 ч. Ч. 2. / пад рэд. А. А. Кавалені, В. Ф. Ка­совіча. – Мн. : БДПУ, 2005.

  10. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі : дапам. / У. Р. Казлякоў, С. В. Марозава, У. А. Сосна [і інш.] ; пад рэд. Л. В. Лойкі. – Мн. : ТАА «ЦІПР», 2003.

  11. Доўнар-Запольскі, М. В. Гісторыя Беларусі / М. В. Доўнар-Запольскі. – 2-е выд. – Мн. : Беларусь, 2005.

  12. 3апруднік, Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях / Я. 3а-пруднік; навук. рэд. У. Арлоў; пер. з англ. М. Раманоўскага. – Мн., 1996.

  13. Ігнатоўскі, В. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі / В. М. Іг-натоўскі. – Мн., 1992.

  14. История Беларуси: учеб. пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высш. образования : в 2 ч. Ч. 2 / Я. И.  Трещенок, А. А. Воробьев, Н. М. Пурышева, М. И. Ма­тюшевская; под ред. Я. И. Трещенка. – Могилёв : МГУ им. А. А. Кулешова, 2005.

  15. Ластоўскі, В. Ю. Кароткая гісторыя Беларусі / В. Ю. Ластоў-скі. – Мн. : Універсітэцкае, 1992.

  16. Мірановіч, Я. Найноўшая гісторыя Беларусі / Я. Мірановіч; навук. рэд. А. Краўцэвіч. – СПб. : Неўскі прасцяг, 2003.

  17. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. Ч. 1 / М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў [і інш.]. – Мн. : Беларусь, 1994. (1 учебник по бел ист.)

  18. Нарысы гісторыі Беларусі : у 2 ч. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігна­ценка, У. І. Вышынскі [і інш.] ; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн. : Беларусь, 1995.

  19. Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г. Сагановіч. – Мн. : Энцыклапе­дыкс, 2001.

  20. Саракавік, І. А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / І. А. Саракавік. – Мн.: Современная школа, 2006.

  21. Трещенок, Я. И. История Беларуси : в 2 ч. Ч. 1. Досоветский период : учеб. пособие / Я. И. Трещенок. – Могилёв : МГУ им. А. А. Кулешова, 2003.

  22. Трещенок, Я. И. История Беларуси : в 2 ч. Ч. 1. Досоветский период : учеб. пособие для студентов высш. учеб. заведений / Я. И. Трещенок; науч. ред. М. И. Матюшевская. – 2-е изд. – Могилёв : МГУ им. А. А. Кулешова, 2004.

  23. Чигринов, П. Г. История Беларуси с древности до наших дней : учеб. пособие / П. Г. Чигринов. – Мн., 2004.

  24. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002) / З. Шыбе-ка. – Мн. : Энцыклапедыкс, 2003.

Дадатковая

  1. Адамушка, У. І. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў на Бела­русі / У. І. Адамушка. – Мн., 1994.

  2. Анішчанка, Я. Беларусь у часы Кацярыны ІІ (1772 – 1796) / Я. Анішчанка. – Мн., 1998.

  3. Анішчанка, Я. Інкарпарацыя Беларусі ў Расійскую імперыю за Кацярынаю ІІ // Спадчына. – 1996. – № 3.

  4. Анішчанка, Я. Танцуючы сейм (Рэчы Паспалітай у 1788 г.) // Маладосць. – 1999. – № 10.

  5. Арлоў, У. А. Ефрасіння Полацкая / У. А. Арлоў. – Мн., 1992.

  6. Арлоў, У. А. Таямніцы полацкай гісторыі / У. А. Арлоў. – Мн., 1994.

  7. Беларусазнаўства: навуч. дапаможнік / пад рэд. П. Брыгадзі­на. – Мн. : Завігар, 1997.

  8. Бич, М. О. Рабочее движение в Беларуси в 1861–1904 / М. О. Бич. – Мн., 1983.

  9. Верт, Н. История Советского государства / Н. Верт. – М., 1998.

  10. Гісторыя Беларусі : навуч. дапаможнік / А. Г. Каханоўскі, С. М. Ходдзін, А. А. Яноўскі [і інш.]. – Мн., 2001.

  11. Гісторыя Беларусі ў табліцах і схемах : Са старажытнейшых часоў да сучаснасці / уклад. Л. М. Нагорная, А. В. Цімашэй. – Мн., 2001.

  12. Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. – Мн., 1971–1975.

  13. Голенченко, Г. Я. Идейные и культурные связи восточносла­вянских народов в XVI – сер. XVII в. / Г. Я. Голенченко. – Мн., 1989.

  14. Греков, Н. Б. Восточная Европа и упадок Золотой Орды / Н. Б. Греков. – М., 1975.

  15. Загорульский, Э. М. Древняя история Белоруссии / Э. М. За­горульский. – Мн., 1977.

  16. Игнатенко, И. М. Октябрьская революция и самоопределе­ние Белоруссии / И. М. Игнатенко. – Мн., 1986.

  17. Игнатенко, И. М. Февральская буржуазная демократическая революция в Белоруссии / И. М. Игнатенко. – Мн., 1986.

  18. Ігнаценка, І. М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі / І. М. Ігнаценка. – Мн., 1995.

  19. Імя тваё Белая Русь / уклад. Г. М. Сагановіч. – Мн., 1991.

  20. История рабочего класса Белорусской ССР : в 4 т. – Мн., 1984–1987.

  21. Карский, Е. Ф. Белорусы / Е. Ф. Карский. – Вильно, 1904.

  22. Касцюшка – сын Беларусі // Спадчына. – 1994. – № 1.

  23. Круталевич, В. А. История Беларуси : становление нацио­нальной государственности / В. А. Круталевич. – Мн., 1999.

  24. Кузнецов, И. Н. История Беларуси в схемах и таблицах / И. Н. Кузнецов. – Мн., 2004.

  25. Лазук, Б. А. Гісторыя мастацтваў / Б. А. Лазук. – Мн., 1996.

  26. Лосинский, Н. Б. Революционно-демократическое движение в Беларуси (1870 – 1884) / Н. Б. Лосинский. – М., 1983.

  27. Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі / Л. Лыч, Ул. Навіцкі. – Мн., 1996.

  28. Лютый, А. М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII – первой половине XIX в. / А. М. Лютый. – Мн., 1987.

  29. Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага : падзеі і асобы / В. Л. Насевіч. – Мн., 1993.

  30. Оргиш, В. П. Древняя Русь : Образование Киевского госу­дарства и введение христианства / В. П. Оргиш. – Мн., 1988.

  31. Палітычныя партыі Беларусі / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў, М. С. Сташкевіч [і інш.]. – Мн., 1999.

  32. Пашута, В. Т. Образованне Литовского государства / В. Т. Па­шута. – М., 1989.

  33. Петриков, П. Т. Ревкомы Белоруссии / П. Т. Петриков. – Мн., 1971.

  34. Полуян, В. А. Революционно-демократическое движение в За­падной Белоруссии (1927–1939 гг.) / В. А. Полуян. – Мн., 1978.

  35. Праз смугу стагоддзяў / уклад. М. Багадзяж. – Мн. : Нар. асвета, 1993.

  36. Публицистика белорусских народников / под ред. С. Х. Алек­сандровича. – Мн., 1983.

  37. Раков, О. М. Русская церковь в IX – первой трети XII в. : Принятие христианства / О. М. Раков. – Мн., 1988.

  38. Спиридонов, М. Ф. Закрепощение крестьянства Белоруссии (XV–XVI вв.) / М. Ф. Спиридонов. – Мн., 1993.

  39. Сташкевич, Н. С. Приговор революции и крушение антисо­ветского движения в Белоруссии (1917–1925) / Н. С. Сташ­кевич. – Мн., 1985.

  40. Стегний, П. В. Первый раздел Польши и российская дипломатия // Новая и новейшая история. – 2001. – № 1–2.

  41. Тарасов, К. Н. Память о легендах белорусской старины : голоса и лица / К. Н. Тарасов. – Мн., 1990.

  42. Ткачоў, М. А. Замкі і людзі / М. А. Ткачоў. – Мн., 1991.

  43. Туронак, Ю. Беларусь под немецкой оккупацией / Ю. Ту­ронак. – Мн., 1993.

  44. Турук, Ф. Ф. Белорусское движение : Очерки истории нацио­нального и революционного движения белорусов / Ф. Ф. Ту­рук. – Мн., 1993.

  45. Цвікевіч, А. Западна-русізм : Нарысы з гісторыі грамадскай думкі на Беларусі ў XIX – пач. XX ст. / А. Цвікевіч. – Мн., 1993.

  46. Чантурия, В. А. Архитектурные памятники Беларуси / В. А. Чан­турия. – Мн., 1982.

  47. Шалькевич, В. Ф. Калиновский и страницы истории / В. Ф. Ша­лькевич. – Мн., 1989.

  48. Энцыклапедыя : у 6 т. – Мн. : Беларуская энцыклапедыя, 1993–1996.

  49. Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / рэд. кал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мн. : БелСЭ, 1989.

  50. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я. А. Юхо. – Мн., 1992.

  51. Юхо, Я. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права / Я. А. Юхо. – Мн., 1991.