Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси метода.doc
Скачиваний:
69
Добавлен:
25.02.2016
Размер:
798.72 Кб
Скачать

С. Р. Курсевіч

Гісторыя Беларусі

ад старажытнасці да канца XVIII ст.

Вучэбна-метадычны дапаможнік

ЧАСТка 1

МIНСК 2006

МIнIстЭрствА аДУКАЦЫI рЭспублIкI беларусь

УСТАНОВА аДУКАЦЫI

«МIнскI дЗЯрЖАўНЫ вышЭйШЫ радЫЁтЭхнIЧНЫ кАледж»

С. Р. Курсевіч

Гісторыя Беларусі

ад старажытнасці да канца XVIII ст.

Вучэбна-метадычны дапаможнік

для самастойнай работы студэнтаў дзённай і безадрыўнай

форм навучання спецыяльнасці 1-08 01 01 «Прафесійнае навучанне»

спецыялізацый 1-08 01 01-02 «Радыёэлектроніка»,

1-08 01 01-07 «Інфарматыка», 1-08 01 01-08 «Эканоміка і кіраванне»

У дзвюх частках

Частка 1

МIНСК 2006

УДК 947.6(075)

ББК 63.3(4Беи)я7

К93

Рэкамендаваны да друку кафедрай псіхолага-педагагічных дысцыплін i Навукова-метадычным саветам Установы аду­кацыi «Мiнскi дзяржаўны вышэйшы радыётэхнiчны каледж»

Р э ц э н з е н т

А. М. Люты, доктар гістарычных навук, прафесар,

загадчык кафедры гісторыі Беларусі Мінскага дзяржаўнага

педагагічнага універсітэта імя М. Танка

Курсевіч, С. Р.

К93 Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. : вучэб.-метад. дапам. для самаст. работы студэнтаў дзён. і безадр. форм навучання спецыяльнасці 1-08 01 01 «Прафе­сійнае навучанне» спецыялізацый 1-08 01 01-02 «Радыё­электроніка», 1-08 01 01-07 «Інфарматыка», 1-08 01 01-08 «Эканоміка і кіраванне» : у 2 ч. Ч. 1 / С. Р. Курсевіч. – Мн. : МДВРК, 2006. – 80 с.

ISBN 985-6754-60-7 (ч. 1)

У дапаможніку змешчаны метадычныя рэкамендацыі па арга­нізацыі працы на лекцыях і кароткія даведкі аб важнейшых па­дзеях гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст., па самастойнаму вывучэнню некаторых пытанняў і падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў і іх план, а таксама прыкладныя пытанні да экзамену.

Спіс літаратуры складзены з крыніц, асноўнай і дадатковай.

Прызначаны для студэнтаў i выкладчыкаў каледжа.

УДК 947.6(075)

ББК 63.3(4Беи)я7

© Курсевіч С. Р., 2006

ISBN 985-6754-60-7 (ч. 1) © Афармленне. Установа адукацыi

ISBN 985-6754-59-3 «Мiнскi дзяржаўны вышэйшы ра­дыётэхнiчны каледж», 2006

Прадмова

Актуальнасць дысцыпліны. У сувязі з тым, што са зме-намі мадэлі выкладання гісторыі ў сярэдняй школе шмат якія традыцыйныя праблемы яе курса для ВНУ перайшлі на ўзро-вень сярэдняй адукацыі, узнікла неабходнасць увядзення ў праграму для студэнтаў інтэгрыраванага курса айчыннай гісторыі, які разглядае гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветных цывілі-зацый. Такі падыход дазваляе студэнтам лепш убачыць агульнае і асаблівае ў гісторыі, разглядае шмат праблем у кантэксце сусветнай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык. Інтэ­грыраваны курс айчыннай гісторыі з’яўляецца падмуркам гуманітарнай адукацыі і выхавання студэнтаў.

Мэта выкладання дысцыпліны. Мэтай выкладання дыс­цыпліны з’яўляецца далучэнне студэнтаў да нацыянальных і сусветных культурных традыцый, выхаванне грамадзяніна і пат-рыёта Бацькаўшчыны, асобы, якая валодае высокімі маральнымі якасцямі, здольнай да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай са-цыякультурнай сітуацыі.

Задачы дысцыпліны. Задачы акрэсліваюцца як агульнымі патрабаваннямі да ведаў і ўменняў выпускнікоў ВНУ, так і пат-рабаваннямі па гісторыі Беларусі.

Адна з асноўных задач курса айчыннай гісторыі – выву-чэнне яе ў кантэксце гісторыі славянскай, еўрапейскай і сус-ветнай. На гэтым фоне ў параўнанні паказаны сацыяльна-эка-намічныя, дзяржаўна-палітычныя, рэлігіёзна-царкоўныя, этніч-ныя і культурныя працэсы на Беларусі ў асобныя перыяды. Гэта дае магчымасць студэнтам больш глыбока і выразна вызначыць месца і ролю Беларусі ў славянскай і еўрапейскай гісторыі, агульнае і асаблівае ў яе гістарычным развіцці.

Інтэгрыраваны курс айчыннай гісторыі дазволіць забяспе-чыць пераемнасць і бесперапыннасць гістарычнай адукацыі на ўсіх этапах адукацыйнай сістэмы ў рамках наступных гістарыч-ных курсаў па вертыкалі:

1) базавая школа (5–9 класы): «Гісторыя Беларусі», «Сус-ветная гісторыя»;

2) сярэдняя школа (10–11 класы): «Беларусь і славянскі мір», «Сусветная гісторыя»;

3) вышэйшая школа: «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сус-ветных цывілізацый)».