Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси метода.doc
Скачиваний:
69
Добавлен:
25.02.2016
Размер:
798.72 Кб
Скачать

2.2. Пытанні для самастойнага вывучэння студэнтамі Экзаменацыйнае пытанне 2. Славянская каланізацыя Ус­ходне-Еўрапейскай раўніны.

Вялікае перасяленне народаў. Саманазва «славяне». Тэрыто­рыя першапачатковага фарміравання славянства. Засяленне сла­вянамі Усходне-Еўрапейскай раўніны. Сістэма адносна ўстойлі­вых славянскіх груповак. Балцкія і фіна-угрскія групоўкі.

Заданне

Параўнайце падыходы да храналогіі Вялікага перасялення народаў у падручніках Я. І. Трашчанка і пад рэд. Л. В. Лойкі. Выкажыце свае меркаванні.

Пытанні для самаправеркі

  1. Дайце азначэнне паняцця «Вялікае перасяленне народаў».

  2. Назавіце храналагічныя рамкі Вялікага перасялення народаў.

  3. Што азначае саманазва «славяне»?

  4. Чаму пытанне аб тэрыторыі першапачатковага фарміравання славянства застаецца спрэчным і сёння? Назавіце чатыры гіпотэзы існавання славянскай прарадзімы.

  5. У чым заключаецца асаблівасць славянскай каланізацыі Усходне-Еўрапейскай раўніны?

  6. Якія групоўкі насялялі Усходне-Еўрапейскую раўніну да пры­ходу туды славян?

  7. Якія славянскія групоўкі называе летапісец у «Аповесці мі­нулых часоў»? Які характар сувязяў існаваў паміж імі?

Літаратура: А–[10, с. 8–14; 21, с. 15–24; 22, с. 22–36].

Экзаменацыйнае пытанне 15. Берасцейская царкоўная унія 1596 г.

Спробы заключэння царкоўна-рэлігійнай уніі ў ВКЛ да Бе­расцейскага сабора 1596 г. Берасцейскі царкоўны сабор.

Пры­чыны і ўмовы стварэння уніяцкай царквы. Станаўленне уніяцкай царквы. Палітычнае і культурнае значэнне Берасцейскай уніі.

Пытанні для самаправеркі

  1. Якія спробы заключэння царкоўна-рэлігійнай уніі былі зроб-лены ў ВКЛ да Берасцейскага сабора 1596 г.?

  2. Якія прычыны абумовілі прыняцце Берасцейскай уніі 1596 г.? Якія падзеі папярэднічалі яе непасрэднаму заключэнню?

  3. Раскажыце пра работу царкоўнага сабора ў Берасці і яго рашэннях.

  4. Назавіце прычыны адносна хуткага ўсталявання уніяцкай царквы ў ВКЛ?

  5. Якое палітычнае і культурнае значэнне Берасцейскай уніі?

Літаратура: К–[6, 15]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23].

Экзаменацыйнае пытанне 17. Францыск Скарына – пер­шадрукар, асветнік, гуманіст і вучоны.

Біяграфічныя звесткі жыцця Ф. Скарыны. Друкарская справа. Значэнне Ф. Скарыны для беларускіх зямель як асветніка і гуманіста. Скарына-вучоны.

Пытанні для самаправеркі

1. Дзе нарадзіўся і атрымаў адукацыю Ф. Скарына?

2. Што вы ведаеце пра «залу сарака», якая знаходзіцца ў Па­дуанскім універсітэце ў Італіі?

3. Прачытайце выказванні Ф.  Скарыны і выкажыце свае мерка­ванні, як яны характарызуюць самога Ф. Скарыну:

- «Усялякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне – люстра нашага жыцця, леки для душы».

- «Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по воздуху, ведаюць гнёзда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, – тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».

- «Закон прироженый в том наболей соблюдаем бывает: то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети… Сей закон прироженый ест в серци единого кажного человека».

- «… для посполитого доброго и розмножения мудрости, умения, опатрености, разуму и науки».

4. Што вы ведаеце пра Скарыну як вучонага?

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[10, 13, 35, 41].

Экзаменацыйныя пытанні 19–20. Этнічныя працэсы на бе­ларускіх землях.

Фарміраванне беларускай народнасці і беларускай мовы ў канцы ХІІІ–ХVI ст. Этнічная самасвядомасць. Знешняя форма праяўлення самасвядомасці – назва народа (этнонім). Беларускі менталітэт. Уплыў іншых этнасаў на беларускую мову, куль­туру, рэлігію. Узнікненне паняццяў «Белая Русь», «Беларусь»: іх тэрытарыяльныя межы і этымалогія.

Пытанні для самаправеркі

  1. Акрэсліце на карце этнічную тэрыторыю Беларусі.

  2. Якія фактары садзейнічалі і якія тармазілі працэс утварэння і развіцця беларускай народнасці?

  3. Якія існуюць версіі аб паходжанні назвы «Белая Русь»?

  4. Акрэсліце тэрыторыю «Белай Русі».

  5. Пералічыце характэрныя рысы беларускага менталітэту.

  6. У чым выразіўся ўплыў іншых этнасаў на беларускую мову, культуру, рэлігію?

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[7, 19, 21, 49].