Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси. Курсевич.doc
Скачиваний:
299
Добавлен:
25.02.2016
Размер:
876.54 Кб
Скачать

1. Лекцыйны матэрыял

1.1. Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі

працы на лекцыях

У працэсе авалодання матэрыялам курса значную ролю адыгрываюць лекцыі, на якіх выкладчык галоўныя пытанні выкла­дае сістэмна, што ў значнай ступені палегчыць і дапаможа арга­нізаваць самастойную працу пры вывучэнні крыніц і літаратуры.

Дадзены дапаможнік змяшчае максімальна скарочаны вары­янт чытаемых лекцый па курсу «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» для студэнтаў спецыяльнасці 1-08 01 01 «Прафесійнае навучанне» з указаннем назвы тэмы і разглядаемых па ёй пытаннях. Вылучаны асноўныя, істотныя, галоўныя думкі, фармулёўкі, абазначэнні, падзеі і даты.

З а ў в а г а. Са зместам тэмы трэба азнаёміцца да лекцыі.

Студэнтам на лекцыі рэкамендуецца:

- у сваім сшытку пазначаць дадатковыя факты, незразумелыя палажэнні, асабістыя думкі або заўвагі, якія могуць стаць прадметам абмеркавання і дыскусій адразу пасля выкладання тэмы альбо на кансультацыях ці семінарах;

- на лекцыі не толькі ўважліва слухаць, але і прымаць актыўны ўдзел: адказваць на пытанні выкладчыка, выказваць свае меркаванні па вывучаемай праблеме альбо меркаванні аўтараў тых падручнікаў, з якімі вы знаёмы. Гэта будзе садзей­нічаць актыўнаму, асэнсаванаму ўспрыманню і трываламу засваенню вучэбнага матэрыялу.

Пасля лекцыі неабходна:

- прачытаць тэму ў выбраным вамі падручніку для ВНУ і ў свой сшытак унесці дапаўненні, якія з’явяцца ў працэсе асэнса­вання літаратурных крыніц;

- выканаць прапанаванае заданне: прачытаць тэму ў некаль­кіх падручніках для ВНУ розных аўтараў, параўнаць розныя пункты гледжання на адну і тую ж гістарычную праблему альбо аб’ектыўную гісторыю і выказаць свае меркаванні;

- адказаць на пытанні для самаправеркі.

Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць змест дадзенага дапаможніка пры падрыхтоўцы да пісьмовых работ, якія будуць праводзіцца пасля вывучэння кожнага раздзелу, некаторых тэм і пры падрыхтоўцы да экзамену.

Жадаем поспехаў у навучанні і добрых адзнак!

1.2. Скарочаны змест курса па гісторыі Беларусі

ад старажытнасці да канца XVIII ст.

Экзаменацыйнае пытанне 1. Уводзіны ў гісторыю Беларусі.

Гісторыя Беларусі як навука. Перыядызацыя гісторыі.

Гісторыя Беларусі як навука. Гісторыя Беларусінавука, якая даследуе развіццё чалавечага грамадства ў мінулым на тэ­рыторыі сучаснай дзяржавы Рэспублікі Беларусь.

Тры метадалагічныя цяжкасці пры абазначэнні прадмета «Гісторыя Беларусі» як гісторыі канкрэтнай краіны:

- стварэнне беларускай дзяржавы;

- вызначэнне тэрыторыі, якую трэба вывучаць у рамках гісторыі Беларусі;

- храналагічны парадак вывучэння гісторыі Беларусі.

Найбольш спрыяльным для вызначэння тэрыторыі Беларусі дасавецкага часу прадстаўляецца тэрмін «беларускія землі». Прадметам вывучэння гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду з’яўляюцца асаблівасці і заканамернасці гісторыі эканамічнага, сацыяльна-палітычнага і этнакультурнага развіцця беларускіх зямель у складзе тых поліэтнічных дзяржаў, куды яны ўваходзілі ў розныя гістарычныя эпохі.

Прадметам вывучэння курса «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» з’яўляецця паказ зараджэння, станаўлен­ня і развіцця беларускага грамадства як часткі сусветнага гіста­рычнага працэсу. Адначасова прадметам вывучэння нашага курса з’яўляецца працэс цывілізацыйнага развіцця іншых краін і народаў свету, без якога немагчыма навуковае асэнсаванне агульных зака­намернасцяў сусветнагістарычнага прагрэсу, ролі і месца нацыя­нальных каштоўнасцяў і нацыянальнай спадчыны ў гэтым пасту­пальным руху.

Перыядызацыя гісторыі. Пры вывучэнні гісторыі яе падзя­ляюць на перыяды – адрэзкі часу, на працягу якіх адбываюцца гістарычныя падзеі. Важнае значэнне маюць крытэрыі – адзнакі, на аснове якіх робіцца перыядызацыя.

Існуе некалькі падыходаў да перыядызацыі гісторыі:

Першы падыход. Сусветная еўрапейская перыядызацыя, распрацаваная заходнееўрапейскімі гуманістамі XVI–XVII стст., прадстаўляе сабой трохступенчатую схему:

- Старажытны свет,

- Сярэднія вякі,

- Новы час,

- Навейшы час (з’явіўся ў ХХ ст.).

Другі падыход. Фармацыйная канцэпцыя гісторыі была сфармулявана К. Марксам (1818–1883) і панавала ў гісторыі ў 40–80-я гг. ХХ ст. Фармацыя азначала пэўную стадыю ў развіцці грамадства і спосабаў вытворчасці: першабытнаабшчынны, ра­баўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны.

Трэці падыход. Цывілізацыйны падыход у тлумачэнні гіс­тарычнага працэсу пачаў складвацца ў XVIII ст., задоўга да з’яўлення марксісцкай тэорыі (французскія асветнікі Ж.-Ж. Русо (1712–1778), Ф. Вальтэр (1694–1778), Д. Дзідро (1713–1784) ўжывалі тэрмін «цывілізацыя» для вызначэння грамадзянскай супольнасці). Аднак канчатковае афармленне новага метаду ад­былося ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Амерыканскі антраполаг Л. Морган (1818–1881) вызначыў цывілізацыю як стадыю раз­віцця чалавечага грамадства, якая наступіла за дзікасцю і вар­варствам і характарызавалася ўзнікненнем класаў, дзяржавы, прыватнай уласнасці. У ХХ ст. і на сучасным этапе пры выву-чэнні гісторыі пераважае камбінаваны падыход да разумення цывілізацыі, які прапанаваў англійскі гісторык і сацыёлаг А. Тойнбі (1889–1975). Сусветная гісторыя разглядаецца ім як сукупнасць цывілізацый (канкрэтных грамадстваў, лакалізава­ных у часе і прасторы), якія ў сваім развіцці праходзяць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу: нараджэнне, росквіт, заня­пад. У гістарычным працэсе А. Тойнбі вылучае некалькі цыві­лізацыйных стадый:

- аграрна-традыцыйная (рабаўладальніцкае і феадальнае гра­мадства);

- індустрыяльная (капіталізм);

- постіндустрыяльная ці інфармацыйная (узнікла ў другой палове ХХ ст. пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі).

Чацвёрты падыход. Храналагічна-тэрытарыяльная перыя­дызацыя па стагоддзях. Падзеі выкладаюцца паслядоўна ў храналагічным парадку з улікам таго, дзе яны адбываліся – на тэрыторыі Беларусі ці на ўсім абшары дзяржаў, у складзе якіх беларускія землі тады знаходзіліся. Такі падыход першым прапанаваў у 20-я гады ХХ ст. Усевалад Ігнатоўскі (1881–1931).

Асноўныя падзеі і праблемы айчыннай гісторыі мы будзем разглядаць у рэчышчы наступнай храналагічна-тэрытарыяльнай перыядызацыі:

І перыяд (першыя стагоддзі І тыс. г. – першая палова ІХ ст. н. э.). Славянская каланізацыя Усходне-Еўрапейскай раў­ніны – узнікненне племянных саюзаў і першых дзяржаўных утварэнняў;

ІІ перыяд (другая палова ІХ – сярэдзіна ХІІІ ст.). Полацкі перыяд развіцця гісторыі Беларусі, падчас якога адбываецца фарміраванне старажытнарускай дзяржаўнасці:

а) узнікненне і развіццё Наўгародскай, Полацкай і Кіеўскай Русі (другая палова ІХ – пачатак ХІІ ст.);

б) феадальная раздробленасць Кіеўскай Русі і Полацкай зям­лі, узнікненне на беларускіх землях мноства дробных княстваў (30-я гг. ХІІ – сярэдзіна ХІІІ ст.);

IІІ перыяд (1253–1569 гг.). Беларускія землі знаходзяцца ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Фарміраванне беларускай народнасці;

ІV перыяд (1569–1795 гг.). Беларускія землі знаходзяцца ў складзе Рэчы Паспалітай;

V перыяд (1795–1917 гг.). Беларускія землі знаходзяцца ў складзе Расійскай імперыі. Станаўленне беларускай нацыі;

VI перыяд (кастрычнік 1917–1991 гг.). Савецкі перыяд гісторыі Беларусі;

VII перыяд (з 1991 г.). Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Заданне

  1. Прачытайце падручнікі для ВНУ розных аўтараў: Я. І. Тра­шчанка, У. М. Ігнатоўскага, І. А. Саракавіка, калектыва аўтараў пад рэд. Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля, пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана, пад рэд. А. А. Кавалені і В. Ф. Касовіча.

  2. Звярніце ўвагу на розныя падыходы да перыядызацыі гісторыі Беларусі. Выкажыце свае маркаванні.

Пытанні для самаправеркі

  1. Дайце азначэнне паняццю «гісторыя як навука».

  2. Чаму існуюць некалькі падыходаў да перыядызацыі гісторыі? Раскрыйце сутнасць розных канцэпцый.

Літаратура: А–[4, с. 7–16; 7, с. 3–18; 8, с. 3–7; 13, с. 28–30;

20, с. 3–27; 21, c. 5–14; 22, c. 3–20]

Экзаменацыйнае пытанне 3. Засяленне славянамі тэрыто­рыі Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.

Старажытная назва славян. Падзел славян на тры групы. Усходнеславянскія супольнасці на тэрыторыі Беларусі. Асноўныя заняткі насельніцтва беларускіх зямель у Х–ХІІІ стст.

Старажытная назва славян. Самая старажытная назва сла-вян – «венеды», яна сустракаецца ў рымскіх аўтараў I–II стст. н. э. Гісторыкі VI ст. называлі славянскія плямёны «антамі» і «склавінамі».

Падзел славян на тры групы. У VI–VII стст. славяне па­дзяліліся на тры вялікія групы (якія існуюць да сённяшняга часу):

Усходнеславянскія супольнасці на тэрыторыі Беларусі. У перыяд VIII–IX стст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі склаліся некалькі аб’яднанняў усходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, – у аснове якіх ляжалі не столькі рода-племянныя, колькі тэрытарыяльныя сувязі.

Крывічы – самае вялікае аб’яднанне плямён, якія жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Гісторыкі вылучаюць тры групы крывічоў: полацкую, сма­ленскую і пскоўскую. Полацкія крывічы рассяліліся ў Паўночнай Беларусі. Найбольш старажытнымі іх гарадамі былі Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў. Першы ўспамін пра крывічоў змя­шчаецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 859 г., дзе гаворыцца, што варагі бралі з іх даніну. Па літаратурнай гіпотэзе назва «крывічы» магла ўтварыцца ад слова «крэўныя», што значыць «блізкія па крыві». Крывічы ўзніклі ў выніку славянізацыі балтаў – змяшэння прышлых славянскіх з мясцовымі балцкімі плямёнамі.

Дрыгавічы займалі вялікую тэрыторыю Паўднёвай і Цэн­тральнай Беларусі. Значныя гарады – Тураў, Пінск. У летапісе дрыгавіцкімі называюцца Слуцк і Клецк. Паўночная частка дрыгавічоў, размешчаная ў вярхоўях рэк Пціч і Свіслач, была падпарадкавана палачанамі ў Х ст., і тут пазней сфарміравалася Менскае княства. Дрыгавічы – ад слова «дрыгва» (балота).

Радзімічы рассяліліся ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнню ракі Сож і яе прытокаў. Найбольш значны горад – Гомель. Першыя летапісныя звесткі – 885 г., у іх паведамляецца, што кіеўскі князь Алег абавязаў радзімічаў плаціць даніну яму, а не хазарам, як было раней.

Такім чынам, у выніку славянскай каланізацыі ў апошняй чвэрці І тыс. г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі сфарміраваліся супольнасці крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і сталі тут асноўным насельніцтвам. Увабраўшы ў сваю культуру шэраг балцкіх элементаў, яны захавалі спецыфічныя рысы славянскай культуры. Іх гаворкі былі разнавіднасцямі ўсходнеславянскай мовы. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы разам з іншымі славянскі­мі аб’яднаннямі сталі асновай для фарміравання культуры ўсходнеславянскай альбо старажытнарускай народнасці.

Асноўныя заняткі насельніцтва беларускіх зямель у Х– ХІІІ стст. Вытворчая гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі з дапамогай зробленых імі прылад працы выраблялі неабходныя ў жыцці рэчы і прадукты харчавання. Да вытворчай гаспадаркі адносяцца земляробства, жывёлагадоўля, хатнія промыслы і рамёствы.

Спажывецкая або прысвойваючая гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі толькі прысвойвалі тое, што ўжо існавала ў прыродзе. Да спажывецкай гаспадаркі адносяцца паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, бортніцтва.

Пераход ад родавай да суседскай (сельскай) абшчыны быў звязаны з пераходам ад падсечна-агнявога да ворыўнага земля­робства, што абумовіла распад вялікай патрыярхальнай сям’і, якой раней жылі нашы продкі, на больш дробныя асобныя сялянскія сем’і.

Пытанні для самаправеркі

  1. Як называлі славян рымскія аўтары І–ІІ стст. н. э. і гісторыкі VІ ст.?

  2. На якія тры вялікія групы падзяліліся славяне ў VI–VII стст.?

  3. Якія сучасныя народы адносяцца да ўсходніх, заходніх і паўднёвых славян? Назавіце месца іх пражывання.

  4. Якія ўсходнеславянскія супольнасці на тэрыторыі Беларусі вы ведаеце? Пакажыце на карце месца іх пражывання.

  5. Дайце тлумачэнне паходжання назваў: «крывічы», «дрыгавічы», «радзімічы».

  6. Якія заняткі адносяцца да спажывецкай і вытворчай гас­адарак?

  7. З чым звязаны пераход ад родавай да суседскай абшчыны?

Літаратура: А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[7, 12, 15].

Экзаменацыйнае пытанне 4. Утварэнне, развіццё і феадальная раздробленасць Кіеўскай Русі.

Зараджэнне феадальнага гаспадарчага ўкладу ва ўсходніх славян у ІХ–ХІІ стст. Утварэнне раннефеадальнай дзяржавы – Кіеўская Русь. Дынастыя кіеўскіх князёў і кіраванне кіеўскімі князямі на Русі да пачатку ХІІІ ст.

Асноўныя паняцці па тэме:

конязь – князь, чалавек на кані;

феадал – уладальнік пэўнай колькасці зямлі;

дружыннікі (баяры) – воіны князя;

даніна – натуральны падатак прадуктамі;

палюддзе – збор даніны з насельніцтва;

волакі – сухапутныя шляхі зносін, па якіх перацягвалі караблі, падкладваючы пад іх бярвенні;

шлях «з варагаў у грэкі» – вялікі водны шлях, які злучаў Бал-тыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) мора праз рэкі Заходняя Дзвіна і Днепр.

Зараджэнне феадальнага гаспадарчага ўкладу ва ўсходніх славян у ІХ–ХІІ стст. У ІХ–ХІІ стст. ва ўсходніх славян за­раджаўся феадальны гаспадарчы ўклад. Ён звязаны з узнікнен­нем маёмаснай няроўнасці сярод сялян-абшчыннікаў і рассла­еннем іх на бедных і багатых. Зямля, якая раней была ва ўласнасці сельскай абшчыны, паступова пераходзіла ў прыват­ную ўласнасць абшчыннікаў. Адбываліся насільны захоп зямлі рода-племянной знаццю і ператварэнне свабодных абшчыннікаў у залежных сялян. Існавалі наступныя формы феадальнага землеўладання:

Сяляне дзяліліся на катэгорыі (групы):

Утварэнне раннефеадальнай дзяржавы – Кіеўская Русь. Паступовае расслаенне грамадства на пануючыя вярхі і залежныя нізы ў ІХ–ХІІ стст. было звязана з зараджэннем феадальнага гаспадарчага ўкладу і сведчыла аб зараджэнні раннефеадальнай дзяржавы. Такой старажытнарускай дзяржавай усходніх славян з’яўлялася Кіеўская Русь, якая склалася ў другой палове ІХ – першай палове Х ст. і існавала да пачатку ХІІ ст.

Прыкметы ўтварэння раннефеадальнай дзяржавы:

- падзел насельніцтва на «вярхі» (рода-племянная знаць, а паз-ней князі і баяры) і «нізы» (чэлядзь, халопы, закупы, радовічы);

- існаванне ўлады князя і яго дружыны;

- падуладная князю тэрыторыя;

- збор даніны (палюддзе);

- вотчыннае і памеснае землеўладанні.

Дынастыя кіеўскіх князёў і кіраванне кіеўскімі князямі на Русі да пачатку ХІІІ ст.

- Наўгародскі князь Рурык – першы рускі князь.

- Паходжанне назвы «Русь».

- Першы кіеўскі князь – Алег. У 882 г. захапіў Кіеў, назваў яго «маці гарадам рускім». Алег і Ігар – першыя кіеўскія князі, якія падпарадкавалі сваёй уладзе амаль усе племянныя княжанні ўсходніх славян.

- Найбольшай магутнасці Кіеўская Русь дасягнула пры князях: Уладзіміры Святаславічы (Чырвонае Сонейка, Хрысціцель) (980–1015) і Яраславе Мудрым (1019–1054). У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь раскалолася на мноства дробных княстваў.

Пытанні для самаправеркі

1. Пералічыце прыкметы ўтварэння раннефеадальнай дзяржавы.

2. Назавіце старажытнарускую дзяржаву ўсіх усходніх славян.

3. Якія формы феадальнага землеўладання вы ведаеце?

4. Якім чынам свабодныя абшчыннікі станавіліся залежнымі? Назавіце катэгорыі залежных сялян.

5. Раскажыце пра паходжанне назвы «Русь».

6. Раскажыце пра кіраванне дынастыі Рурыкавічаў да сярэдзіны ХІІІ ст.

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А– [3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[7, 10–12, 15, 19, 24, 30, 35, 48].

Экзаменацыйнае пытанне 5. Полацкае княства ў ІХ–ХІІІ стст. Княжацка-вечавы лад.

Утварэнне Полацкага княства (Рагвалод і Рагнеда). Узмац­ненне Полацкага княства (Брачыслаў і Усяслаў Чарадзей). Радавод полацкіх князёў.

Утварэнне Полацкага княства (Рагвалод і Рагнеда). По­лацкая зямля – першае дзяржаўнае ўтварэнне на беларускіх землях і моцная раннефеадальная дзяржава.

862 г. – першы пісьмовы ўспамін пра Полацк.

980 г. – Уладзімір падпарадкоўвае Полацк, забівае Рагвалода, бярэ сілай Рагнеду (Гарыслава).

988 г. – Уладзімір прымае хрысціянства. Рагнеда з сынам Ізяславам вяртаецца на бацькаўшчыну. Рагнеда ідзе ў манастыр (Анастасія).

Ізяслаў – князь-кніжнік. Ізяслаў і Рагнеда – першыя хрысціяне на беларускіх землях.

992 г. – стварэнне Полацкай епархіі, год прыняцця хрысці-янства на беларускіх землях.

Пячатка з імем Ізяслава – самы даўні помнік пісьменства на беларускіх землях.

Узмацненне Полацкага княства (Брачыслаў і Усяслаў Чарадзей). Брачыслаў. Пастаянная барацьба з дзядзькам Ярас­лавам Мудрым. Пасля бітвы на рацэ Судаміры абодва мелі роўныя правы на кіеўскі прастол з 1019 па 1026 гады. Адзін пастаянна знаходзіўся ў Ноўгарадзе, другі – у Полацку, у Кіеве кіравалі намеснікі Яраслава Мудрага і Брачыслава. На берагах возера Дрывяты ўзнік горад Брачыслаўль, цяперашні горад Браслаў.

Усяслаў Чарадзей. У 1050 г. пачалося ўзвядзенне Са­фійскага сабора ў Полацку. У 1060 г. хадзіў на торкаў, у 1065 г. напаў на Пскоў, праз год – на Ноўгарад, прымаў удзел у знакамітай бітве на Нямізе супраць сыноў Яраслава Мудрага (Яраславічаў).

1067 г. – бітва на Нямізе, Менск упершыню згадваецца ў літаратурным творы «Слова пра паход Ігаравы».

1068 г. – Усяслаў Чарадзей 7 месяцаў правіў Кіевам, пасля вяртаецца ў Полацк.

Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зямлі пры Уся­славе характарызуецца як княжацка-вечавы лад (улада князя спалучалася з існаваннем веча). Веча – сход усіх дарослых мужчын, які мог здымаць і прызначаць князя. Назва «веча» паходзіць ад таго, што на сходзе вялі гаворкі, «вяшчалі» аб важных грамадскіх справах.

Функцыі (абавязкі) веча:

1) здымаць і прызначаць князя;

2) вырашаць найбольш важныя грамадскія і дзяржаўныя справы;

3) заключаць дагаворы з іншымі гарадамі і дзяржавамі.

Функцыі (абавязкі) князя:

1) арганізацыя войска і камандаванне ім. Войска ў Полацку складалася з княжацкай дружыны – спецыяльна абучанага ваен­най справе ўзброенага атрада людзей і народнага апалчэння, якое складалася з гараджан і звалася «полк».

2) ажыццяўленне суда;

3) палюддзе (збор даніны з насельніцтва).

Радавод полацкіх князёў. У Полацкай зямлі ў ІХ–ХІІІ стст. кіравала дынастыя Рагвалодавічаў (Ізяславічаў):

Пытанні для самаправеркі

1. Чаму гісторыю беларускіх зямель можна пачынаць з гісторыі Полацкай зямлі?

2. Дакажыце, што Полацкая зямля ў ІХ – сярэдзіне ХІІ ст. была моцнай раннефеадальнай дзяржавай.

3. Што вы ведаеце пра Рагвалода і Рагнеду?

4. Раскажыце пра ўзмацненне Полацкага княства пры Брачыславе і Усяславе Чарадзею.

5. Ахарактарызуйце дзяржаўны лад пры Усяславе Чарадзею.

6. Калі ўпершыню ўпамінаецца ў летапісах Полацк?

7. Калі ўпершыню згадваецца Менск і ў сувязі з якой бітвай?

8. Раскажыце пра іншыя дзяржаўныя ўтварэнні гэтага перыяду на беларускіх землях.

9. Які спосаб дзяржаўнага кіравання існаваў у Полацкай зямлі?

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[5–7, 10–12, 15, 19, 24, 30, 35, 41, 48, 49].

Экзаменацыйнае пытанне 6. Культура беларускіх зямель у ІХ – сярэдзіне ХІІІ ст. Значэнне прыняцця хрысціянства.

Распаўсюджванне хрысціянства. Пісьменнасць. Рукапісныя кнігі. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст.: Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. Мураванае дойлідства. Старажытнае мас­тацтва.

Распаўсюджванне хрысціянства. На землі ўсходніх славян хрысціянства прыйшло ў сярэдзіне ІХ ст.

988 г. – прыняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі князем Уладзімірам Святаславічам (Хрысціцелем).

992 г.прыняцце хрысціянства на беларускіх землях князем Ізяславам, стварэнне Полацкай епархіі.

З IX па XIII ст. – дваяверства: язычніцтва (паганства) і хрысціянства.

Значэнне прыняцця хрысціянства:

1) хрысціянская вера ў адзінага Бога Ісуса Хрыста адпавядала ідэі адзінаўладдзя ў дзяржаве, значыць, духоўна асвячала гэту ўладу, была ёй апорай;

2) вялікі ўплыў прыняцце хрысціянства зрабіла на развіццё духоўнай сферы грамадства: знаёмства з візантыйскай культурай з’явілася стымулам для развіцця архітэктуры, адукацыі, літара­туры, мастацтва. Пры цэрквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. У беларускіх землях разгарнулася мураванае будаўніцтва;

3) паляпшаўся маральны стан грамадства, чаму садзейнічалі хрысціянскія запаведзі;

4) прыняцце ўсходнімі славянамі хрысціянства па візантыйскай традыцыі значна ўскладніла іх адносіны з краінамі Заходняй Еў­ропы, дзе ўсталяваўся каталіцызм;

5) у структуры грамадства з’явілася царква, пазіцыі якой увесь час умацоўваліся.

Пісьменнасць. Рукапісныя кнігі. З ХІ ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука, якая была складзена ў 863 г. Кірылам і Мяфодзіем і змяшчала 43 літары. Аб гэтым сведчылі надпісы на так званых «Барысавых» і «Рагвалодавых» камянях. Выключную каштоўнасць маюць берасцяныя граматы – бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. У першай палове ХІ ст. пачалося летапісанне – запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці. У пачатку ХІІ ст. манахам Неста­рам была створана «Аповесць мінулых гадоў». Самая ранняя рукапісная кніга на беларускіх землях – «Тураўскае Евангелле», створанае ў ХІ ст. Матэрыялам для рукапісных кніг быў перга­мент – спецыяльна вырабленая скура цялят.

Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст.: Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі. Ефрасіння Полацкая (1104 або 1110 – каля 1167 або 1173) з’яўляецца адной з самых адукаваных жанчын ХІІ ст. Першая з жанчын, якую царква аднесла да ліку святых. З 1994 г. ў Беларусі 5 чэрвеня з’яўляецца агульнанацыянальным днём Ефрасінні Полацкай. Яна была першай вядомай жанчынай-кнігапісцам, заснавала жаночы і мужчынскі манастыры ў Полацку, адчыніла школы пры манастырах для найбольш таленавітых дзяцей з народа, скрыпторыі (майстэрні па перапісванню кніг) у Полацку, стварыла іконапісную майстэрню. Па яе загаду пабу-давана Спаская царква (дойлід Іаан) і створаны ў 1161 г. шас­ціканцовы крыж Лазарам Богшай.

Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 або пасля 1184) – славуты хрысціянскі прапаведнік ХІІ ст. Каля 1158 г. пастаўлены тураўскім епіскапам. Найбольшую вядомасць набыў як выдатны прамоўца. Пісаў «словы» (звароты да вернікаў), малітвы-споведзі, аповесці-прытчы, якія мелі павучальны характар. За красамоўства празвалі «Златавустам». Рэлігійным подзвігам Кірылы Тураў­скага лічыцца стоўпніцтва.

Мураванае дойлідства. Выдатнымі помнікамі мураванага (з камянёў і цэглы, замацаваных растворам) дойлідства з’яўляюцца:

- Сафійскі Сабор у Полацку пачаў будавацца ў 1050 г. пры Усяславе Чарадзею;

- Спаская царква ў Полацку, пабудаваная ў 1161 г. дойлідам Іаанам па загаду Ефрасінні Полацкай;

- Каложская (Барыса-Глебская) царква, пабудаваная ў ХІІ ст. у Гродне;

- Камянецкая (Белая) вежа, пабудаваная ў ХІІІ ст. на Брэстчыне.

Старажытнае мастацтва. Фрэска – роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

У 1161 г. майстрам-ювелірам Лазарам Богшай створаны шас­ціканцовы крыж па заказу Ефрасінні Полацкай. Крыж з’яўляецца беларускай нацыянальнай святыняй, культурна-гістарычнай каш­тоўнасцю, шэдэўрам старажытнага мастацтва і помнікам стара­жытнага пісьменства. У 1997 г. брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч зрабіў дакладную копію крыжа Ефрасінні Полацкай.

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце станоўчыя і адмоўныя вынікі ўвядзення хрысціянст­ва на беларускіх землях.

2. Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходне-славян­скіх землях?

3. Якія помнікі мураванага дойлідства ХІІ–ХІІІ стст. захаваліся да нашых дзён?

4. Якую ролю ў развіцці культуры Полацкай зямлі адыграла Ефрасіння Полацкая?

5. Чаму Кірылу Тураўскага сучаснікі называлі «другім Златавустам»?

6. Дайце тлумачэнне датам: 988, 992, 1050, 1161.

7. Растлумачце паняцці: «стоўпніцтва», «летапісанне», «фрэска», «берасцяная грамата», «пергамент».

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23]; Д–[5–7,

10–12, 15, 19, 24, 25, 27, 30, 35, 37, 41, 42, 46, 48–49].

Экзаменацыйнае пытанне 7. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Умацаванне велікакняжацкай улады ў ХІV ст.

Прычыны і працэс утварэння ВКЛ. Шляхі ўваходжання бела­рускіх зямель у склад ВКЛ. Радавод князёў ВКЛ. Умацаванне адзінаўладдзя пры Гедыміне і Альгердзе.

Прычыны і працэс утварэння ВКЛ. Прычыны ўтварэння ВКЛ:

1) знешнепалітычная:

а) небяспека з боку рыцараў-крыжакоў з Захаду ў пачатку ХІІІ ст.;

б) з боку мангола-татар з Паўднёвага ўсходу ў сярэдзіне ХІІІ ст.;

2) унутрыпалітычная звязана з неабходнасцю пераадолець феадальную раздробленасць;

3) эканамічная звязана з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і пераадоленнем натуральнага характару гаспадаркі;

4) этнічная.

Назва «Літва» ўпершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга. У «Аповесці мінулых часоў» пра Літву паведамляецца пад 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і пры­мусіў яе плаціць Кіеву даніну. Пад 1235 г. летапіс нагадвае «Літву Міндоўга». 1253 г. – каранацыя Міндоўга ў Наваградку.

Існуе некалькі меркаванняў па пытанню месцазнаходжання летапіснай Літвы:

1) «летапісная Літва размяшчалася ва ўсходняй частцы су­часнай Літоўскай Рэспублікі» – меркаванне літоўскіх даслед­чыкаў і польскага гісторыка Г. Лаўмянскага;

2) «Літва ХІІ–ХІІІ стст. знаходзілася ў Верхнім Панямонні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў прасторы паміж Маладзечнам, На­ваградкам, Слонімам і Менскам» – меркаванне беларускага гісто­рыка М. І. Ермаловіча ў манаграфіі «Старажытная Беларусь» (1990);

3) «летапісная Літва размяшчалася на тэрыторыі сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель» – меркаванне А. К. Краўцэвіча ў манаграфіі «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» (1998).

Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ. Бела­рускія землі ў склад ВКЛ уваходзілі:

- праз дагаворы, пагадненні (Полацкае княства);

- праз дынастычныя шлюбы (Віцебскае княства);

- далучэннем сілай (як выключэнне) (Мсціслаўскае княства).

Герб «Пагоня» з’яўляецца на беларускіх землях у 1270 г. спа­чатку як герб Наваградка, а пасля – агульнадзяржаўны герб ВКЛ.

Радавод князёў ВКЛ. У ВКЛ на працягу 1240–1572 гг. кіра­валі наступныя князі і дынастыі:

Умацаванне адзінаўладдзя пры Гедыміне і Альгердзе. У 1323 г. князь Гедымін перанёс сталіцу ВКЛ з Наваградка ў Вільню. Пры Гедыміне каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі ўвайшло ў склад ВКЛ (гэта прыкладна 3/4 насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу). Прынцып дзяржаўнага кіраван­ня Гедыміна: «Не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны».

Пры Гедыміне адбылося ўмацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ, узрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул – «кароль Літвы і Русі» альбо «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары Віцебскай, Берас­цейскай, Менскай і Тураўскай зямель, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. Такім чынам, пад «Руссю» тады разумелася тэрыторыя верхняга Падзвіння і Падняпроўе, пад «Літвой» – тэрыторыя верхняга і сярэдняга Панямоння. У першай палове ХV ст. была далучана Жамойція (заходняя частка сучаснай Літвы), і дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». Кіраванне сына Гедыміна – Альгерда (1345–1377) звязана з пашыреннем межаў ВКЛ. У выніку паспяховай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1363 г. была вызвалена ад татараў тэрыторыя Украіны і далучана да ВКЛ. Альгерд імкнуўся падпарадкаваць рускія землі, тройчы рабіў паходы супраць Маскоўскага княства ў 1368, 1370, 1372 гг.

Пытанні для самаправеркі

1. Якімі храналагічнымі рамкамі вызначаецца працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага?

2. Назавіце асноўныя прычыны ўзвышэння Наваградка і ператва­рэння яго ў цэнтр новай дзяржавы.

3. Якія пункты погляду існуюць у вучоных адносна месцазнахо­джання летапіснай Літвы?

4. Пералічыце і ахарактарызуйце прычыны ўтварэння ВКЛ.

5. Назавіце шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ. Чаму гэта пытанне з’яўляецца важным для вывучэння гісторыі беларускіх зямель?

6. Назавіце імёны першых князёў ВКЛ і галоўныя вынікі іх дзейнасці.

7. Дайце тлумачэнне датам: 1009, 1235, 1253, 1323, 1363, 1368, 1370, 1372.

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[10, 11, 19, 21, 24, 29, 32, 35, 41, 48–51].

Экзаменацыйныя пытанні 8, 9. Крэўская унія і яе наступствы (княжанне Ягайлы і Вітаўта).

Прычыны заключэння і вынікі Крэўскага пагаднення. Княжан­не Вітаўта ў ВКЛ. Грунвальдская бітва. Унутрыпалітычныя супярэчнасці пасля смерці Вітаўта.

Прычыны заключэння і вынікі Крэўскага пагаднення. 14 жніўня 1385 г. заключана Крэўская унія ў Крэве – першая спроба аб’яднання дзвюх дзяржаў: ВКЛ і Польскага каралеўства.

Прычыны заключэння Крэўскага пагаднення:

1) знешняя небяспека з боку крыжакоў для ВКЛ і Польшчы;

2) спроба Ягайлы атрымаць апору ў саюзе з Польшчай;

3) імкненне польскіх феадалаў умацаваць Польшчу ў саюзе з ВКЛ.

Умовы Крэўскай уніі:

1) Ягайла павінен прыняць каталіцкую веру;

2) узяць шлюб з Ядвігай;

3) правесці акаталічванне Літвы.

Вынікі Крэўскага пагаднення:

1) умацаванне абароназдольнасці саюза ВКЛ і Польшчы;

2) незадавальненне праваслаўнай часткі насельніцтва;

3) нарастанне супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаўнымі.

Княжанне Вітаўта ў ВКЛ. Княжанне Вітаўта (1392–1430) звязана з імкненнем захаваць дзяржаўную самастойнасць ВКЛ пасля заключэння Крэўскага пагаднення. Вёў барацьбу супраць акаталічвання ВКЛ.

1392 г. – Востраўскае пагадненне, па якому Вітаўт стаў вялі­кім князем Літоўскім, а Ягайла застаўся найвялікшым князем ВКЛ і польскім каралём.

1413 г. – Гарадзельская унія. Пацвердзіла ўладу Вітаўта ў ВКЛ і ўвяла адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у ВКЛ:

Пры Вітаўце ВКЛ у пачатку ХV ст. стала адной з буйнейшых дзяржаў у Еўропе па сваёй тэрыторыі. Паэт М. Гусоўскі ў паэме «Песня пра зубра» (1523) назваў час княжання Вітаўта «залатым векам у гісторыі ВКЛ».

Справаводства пры Гедыміне і Альгердзе вялося на дзвюх мовах: дакументацыя, звязаная з Захадам, была на лацінскай мове, а прызначаная для ўласнай дзяржавы і ўсходніх суседзяў – на лацінскай і царкоўна-славянскай мовах. Ужо ў сярэдзіне ХІV ст. у граматах, напісаных у Вільні і Полацку на царкоўнаславянскай мове, ужываюцца словы жывой беларускай мовы. З канца кіра­вання Вітаўта, з сярэдзіны ХV ст. да 1696 г., дзяржаўнай мовай ВКЛ была старабеларуская мова.

Грунвальдская бітва. 15 ліпеня 1410 г. – Грунвальдская біт­ва паміж саюзнымі беларуска-літоўска-польскімі войскамі на чале з Ягайлам (войскі ВКЛ узначальваў Вітаўт («Гром перамогі»)) і Тэўтонскім ордэнам на чале з Ульрыхам фон Юнгінгенам.

Значэнне Грунвальдскай бітвы:

1) адна з буйнейшых бітв сярэдніх вякоў;

2) паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі ў Еўропе;

3) перамога над крыжакамі павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польска­га каралеўства сярод іншых краін;

4) заходняя мяжа ВКЛ і Каралеўства Польскага на стагоддзе стала самай спакойнай;

5) праз 100 год пасля бітвы Тэўтонскі ордэн прызнае сваю ва­сальную залежнасць ад Польскага Каралеўства, а Лівонскі ордэн стане галоўным эканамічным партнёрам ВКЛ. Сталіца ордэна Рыга будзе гандлёвымі варотамі для ВКЛ у Заходнюю Еўропу.

Унутрыпалітычныя супярэчнасці пасля смерці Вітаўта. 1432–1436 гг. – гады ўнутрыпалітычных супярэчнасцей і вайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы (1430–1432) і Жыгі­монта Кейстутавіча (1432–1440). Да супярэчнасцей у палітыч­ным жыцці вяла не розніца ў веры, а імкненне феадалаў таго ці іншага веравызнання ўдзельнічаць у кіраванні дзяржавай.

Пытанні для самаправеркі

1. Як змянілася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў ВКЛ з пры­ходам да ўлады князя Ягайлы?

2. Назавіце прычыны і ўмовы заключэння Крэўскага пагаднення.

3. Дайце характарыстыку ўнутрыпалітычнай сітуацыі пасля за­ключэння Крэўскага пагаднення.

4. Чаму Мікола Гусоўскі ў паэме «Песня пра зубра» назваў час княжання Вітаўта «залатым векам у гісторыі ВКЛ»?

5. Якімі былі асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі князя Вітаўта?

6. Калі адбылася Грунвальдская бітва і якое яна мела значэнне для гістарычнага развіцця беларускіх зямель?

7. Пацвердзіце фактамі, што пры Вітаўце ВКЛ дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці.

8. Ці змянілася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў ВКЛ пасля Гара­дзельскай уніі 1413 г.?

9. Дайце тлумачэнне датам: 1385, 1392, 1410, 1413.

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[11, 24, 29, 32].

Экзаменацыйнае пытанне 10. Палітычная і прававая сістэма ў ВКЛ у ХІV–XVI стст.

Эвалюцыя (развіццё) дзяржаўнага ладу ВКЛ у XIVXVI стст. Статуты ВКЛ.

Асноўныя паняцці па тэме:

рада альбо паны-рада – вышэйшы орган дзяржаўнага кіра­вання ў ВКЛ;

канцлер – першая пасля князя асоба ў дзяржаве, кіраўнік велі­какняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі;

ваяводы – кіраўнікі буйных тэрытарыяльных адзінак;

маршалак – старшыня на пасяджэннях рады;

гетман – начальнік войска;

падскарбі – загадчык дзяржаўнага скарба (фінансаў);

паны – буйныя землеўласнікі;

шляхта – серэднія і дробныя землеўласнікі.

Эвалюцыя (развіццё) дзяржаўнага ладу ВКЛ у XIVXVI стст. У канцы ХV ст. аформіўся другі вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання – сойм, у які ўваходзілі паны-рада і маглі прысутнічаць спачатку ўсе феадалы ВКЛ, а пазней – па два дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні вялікага князя. Такім чынам, адбываецца эвалюцыя дзяржаўнага ладу ВКЛ:

Такім чынам, адбылося абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт пашырэння ролі феадалаў. У адрозненне ад ВКЛ у За­ходняй Еўропе і ў Маскоўскай дзяржаве, наадварот, адбываўся працэс цэнтралізацыі ўлады, пры якім улада засяроджвалася ў руках манарха. У ВКЛ адзінаўладдзе, характэрнае для княжання Гедыміна, Альгерда і Вітаўта, паступова ператвараецца на працягу XV ст. і асабліва пры Аляксандры Казіміравічы (1492–1506) у саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага сойму ў дзяржаўным кіраванні становіцца вышэйшай за ролю вялікага князя. Ён заставаўся першай асобай у дзяржаве, аднак ужо не быў самаўладцам і падпарадкоўваўся волі паноў-радных.

Статуты ВКЛ. Права – звод дзяржаўных законаў. Права­вая культура ВКЛ была прадстаўлена ў XVI ст. (час кіравання Жыгімонта I Старога (1506–1548) і Жыгімонта II Аўгуста (1548–1572)) Статутамі ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. Гэтыя зборнікі законаў з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі беларускай юры­дычнай думкі.

У Статутах была закладзена ідэя прававой дзяржавы, якая грунтуецца на прынцыпе падзелу ўлады паміж заканадаўчымі, судовымі і выканаўчымі органамі. Усе дзяржаўныя асобы павінны былі дзейнічаць згодна закону. Усе людзі абвяшчаліся роўнымі перад законам, незалежна ад саслоўя, да якога належылі. Статуты замацоўвалі тагачасную беларускую мову ў якасці дзяржаўнай, ды і самі былі напісаны па-беларуску, каб кожны жыхар Вялікага княства мог ведаць свае правы. Статут 1588 г. лічыўся найлеп­шым і найдасканалейшым юрыдычным кодэксам у Еўропе XVI ст. Нават праз два стагоддзі пасля прыняцця ён па-раней­шаму заставаўся найвыдатнейшым еўрапейскім зборам законаў. Пасля захопу беларускіх зямель Расейскай імперыяй, яшчэ амаль 50 гадоў наша краіна жыла паводле Статута 1588 г., а не паводле расейскага заканадаўства.

У напісанні і прыняцці першага Статута 1529 г. прымаў удзел канцлер ВКЛ Альбрэхт Гаштальд (невядома –1539), трэ­цяга Статута 1588 г. – канцлер Леў Сапега (1557–1633), аргані­затар працы і рэдактар другога (1566) і трэцяга (1588) Статутаў – Астафій Валовіч (каля 1520–1587).

Пытанні для самаправеркі

  1. Што прадстаўляў сабой дзяржаўны лад ВКЛ у час Гедыміна, Альгерда і Вітаўта?

  2. Якія змены ў кіраванні ВКЛ адбыліся пры княжанні Аляк­сандра?

  3. Назавіце вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання пры Аляк­сандры.

  4. Каго называлі «панамі» у ВКЛ з канца ХІV ст.?

  5. Якія службовыя асобы ўваходзілі ў склад органа ўлады «паны-рада»?

  6. Якая роля паноў-рады, вальнага сойму і вялікага князя ў дзяржаўным кіраванні ВКЛ з канца ХV ст.?

Літаратура: К–[1, 2, 4, 6, 9]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[11, 23, 50, 51].

Экзаменацыйнае пытанне 11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст.

Гаспадарчае жыццё ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Сацыяльныя адносіны ў ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст.

Гаспадарчае жыццё ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Гаспадарчае жыццё ВКЛ характарызавалася існаваннем і суадно­сінамі паміж рознымі саслоўямі (саслоўі – групы насельніцтва, якія мелі свае спадчынныя правы і абавязкі).

Найбуйнейшых феадалаў-землеўласнікаў у ВКЛ з канца XIV ст. называлі «панамі». Большасць усіх феадалаў з XVI ст. сталі называцца «шляхтай» або «шляхцічамі».

1447 г. – Прывілей Казіміра юрыдычна замацаваў права аса­бістай уласнасці феадала на зямлю і азначаў пачатак афармлення залежнасці сялян ад феадалаў.

1468 г. – Судзебнік Казіміра – першы зборнік судовых законаў ВКЛ, згодна з якім сяляне пазбаўляліся права свабоднага пера­ходу ад аднаго феадала да другога. Выданне Судзебніка азначала юрыдычнае афармленне запрыгоньвання сялян – страты сялянамі свайго права ўласнасці на зямлю і ператварэнне іх у залежных ад феадала. У ВКЛ насельніцтва было падзелена на саслоўі:

Тры аснoўныя павіннасці сялян:

1) паншчына – адпрацоўка пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала;

2) чынш – грашовы падатак за карыстанне зямельным надзелам;

3) дзякла – натуральны падатак сельскагаспадарчымі прадук­тамі за карыстанне зямлёй феадала.

Дадатковыя павіннасці:

1) талокі – сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы, якія выконваліся ўсімі сялянамі разам;

2) гвалты ці згоны – агульныя тэрміновыя работы (будаў­ніцтва дарог, мастоў і г. д.).

Пытанні для самаправеркі

  1. Што такое «саслоўі»?

  2. Якія групы насельніцтва існавалі ў ВКЛ?

  3. Каго сталі называць «шляхціцамі» ў ВКЛ з ХVI ст.?

  4. Чым «пахожы» селянін адрозніваўся ад «непахожага»?

  5. Якім чынам змяненне становішча сялян у ВКЛ звязана з дакументамі другой паловы XV ст.: Прывілеем Казіміра 1447 г. і Судзебнікам Казіміра 1468 г.?

  6. Назавіце тры асноўныя віды сялянскіх павіннасцяў у ВКЛ і дайце ім азначэнне.

  7. Якія дадатковыя павіннасці сялян вы ведаеце?

  8. Хто такія «мяшчане»?

Літаратура: К–[1, 2, 6, 11, 12]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[38, 50, 51].

Экзаменацыйнае пытанне 12. Стан гарадоў у XIV–XVI стст. у ВКЛ.

Стан гарадоў у XIV–XV стст. Стан гарадоў у XVI ст.

Стан гарадоў у XIV–XV стст. У XIII ст. горад Магдэбург першы ў гісторыі атрымаў права на самакіраванне.

Стан гарадоў у XIV–XV стст. вызначаўся тым, што каля 40 % усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі. Насельніцтва прыватных і дзяржаўных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, што праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў.

З канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам Магдэбургскае права. Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады – магістрат. Магістрат быў выбарным органам гарадскога самакіравання і складаўся з рады на чале з бурмістрам і лавы – органа па судовых справах, які ўзначальваў войт.

Для магістрата ў гарадах пачалі ўзводзіцца спецыяльныя будынкі – ратушы з вежай і гадзіннікам на ёй.

Першым з гарадоў ВКЛ Магдэбургскае права атрымалі Віль­ня ў 1387 г., Брэст у 1390 г., Полацк у 1498 г., Мінск у 1499 г. Да XVI ст. амаль усе гарады ВКЛ атрымалі Магдэбургскае права.

Стан гарадоў у XVI ст. У XVI ст. рост абмену прадуктамі паміж горадам і вёскай, пашырэнне таварна-грашовых адносін прывялі да ўрбанізацыі. Урбанізацыя – рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. У большасці гарадоў XVI ст. пражывала ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Значнымі цэнтрамі з насельніцтвам больш чым 10 тысяч жыхароў былі Берасце, Магілёў, Пінск, Віцебск. Практычна ўсе гарады ВКЛ ў XVI – першай палове XVII ст. атрымалі Магдэбургскае права.

Адасобленыя часткі горада, якія знаходзіліся пад уладай магната альбо царкоўнай установы, называліся юрыдыкамі.

У XVI ст. ад 25 да 50 % гарадскога насельніцтва займалася рамяством, узнікаюць рамесныя цэхі (арганізацыі майстроў па разнастайных спецыяльнасцях) і гільдыі (саюзы) купцоў.

Гарады ў XV–XVI стст. паступова пераўтварыліся ў рамесна-гандлёвыя цэнтры. Садзейнічала развіццю гандлю і прадукцыя фальваркаў, якая прызначалася для продажу.

Працавалі рынкі – месца, дзе таргавалі прадуктамі, вырабамі рамеснікаў; ярмаркі – сезонныя распрадажы; кірмашы існавалі ў малых гарадах і мястэчках з вясны да пачатку восені ў дні рэлігійных святаў і праходзілі адна-, двухдзённыя таргі.

Купцы, якія займаліся замежным гандлем, называліся гасця­мі. Адсюль назва буйных гандлёвых шляхоў – гасцінцы, якія звязвалі Заходнюю Еўропу і Усходні Свет.

Пытанні для самаправеркі

  1. Што такое «Магдэбургскае права»?

  2. Назавіце органы гарадскога самакіравання ў ВКЛ?

  3. Назавіце гады атрымання Магдэбургскага права Вільняй, Берасцем, Полацкам, Мінскам.

  4. Што такое «рынкі», «ярмаркі», «кірмашы»? Чым яны адрозні­ваюцца?

  5. Дайце азначэнне паняцця «урбанізацыя».

  6. Якія значныя цэнтры з насельніцтвам больш чым 10 тысяч жыхароў вы ведаеце?

  7. Што такое «цэхі» і «гільдыі»? Якую ролю яны адыгрывалі ў гарадах ВКЛ у XVI ст.?

Літаратура: К–[1, 2, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[11, 24].

Экзаменацыйнае пытанне 13. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы ў ВКЛ у XVI–XVIII стст. Аграрная рэформа 1557 г.

Фальварак – феадальная гаспадарка, у якую ўваходзілі гаспа­дарскі двор з рознымі пабудовамі, ворыўныя землі і сельскагаспа­дарчыя ўгоддзі, заснаваныя на працы феадальна-залежных сялян.

Першыя фальваркі ў ВКЛ з’явіліся ў XV ст. Але асаблівае пашырэнне фальваркі атрымалі ў сярэдзіне XVI ст. у сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста (1557), які падпісаў дакумент пад назвай «Устава на валокі».

Валока – адзіная стандартная мера зямельнай плошчы, роўная 21,36 гектара, з якой ад сялян патрабаваліся аднолькавыя падаткі і павіннасці. Улічвалася і якасць глебы.

Вынікі рэформы:

1) фальварковая гаспадарка мела таварны характар;

2) рэформа замацоўвала і рэгламентавала павіннасці сялян у адносінах да памешчыка;

3) адбылася змена абшчыннага землекарыстання на падвор­нае (у Заходняй і Цэнтральнай частках беларускіх зямель);

4) увядзенне прыватнай уласнасці сялян на зямлю садзей­нічала хуткаму развіццю вытворчых сіл на сяле;

5) азначала далейшае запрыгоньванне сялян.

Заданне

1. Прачытайце тэму ў падручніках Я. І. Трашчанка, пад рэд. Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля, пад рэд. Л. В. Лойкі, пад рэд. А. А. Ка­валені і В. Ф. Касовіча, пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана.

2. Параўнайце погляды на вынікі рэформы. Зрабіце свой вывад.

3. Параўнайце рэформу 1557 г. са Сталыпінскай рэформай пачатку ХХ ст.

Пытанні для самаправеркі

  1. Чаму перад краінамі Захаду ў другой палове XV–XVI ст. паўстала збожжавая праблема?

  2. Што такое «натуральны характар гаспадаркі»?

  3. З чым звязаны пераход ад натуральнай да фальварковай гас­падаркі?

  4. Які характар мела фальварковая гаспадарка?

  5. У чым сутнасць правядзення аграрнай рэформы 1557 г.?

  6. Дайце азначэнне паняццяў «фальварак» і «валока».

  7. Параўнайце натуральную, фальварковую і фермерскую гаспа­даркі і вызначце рысы падабенства і адрознення.

  8. Назавіце станоўчыя і адмоўныя вынікі правядзення аграрнай рэформы 1557 г.

Літаратура: К–[1, 2, 6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23].

Экзаменацыйнае пытанне 14. Царква і рэлігія ў XIV–XVI стст. у ВКЛ. Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі.

Праваслаўе і каталіцызм у ВКЛ (ХІV–XVI стст.). Рэфарма­цыя ў Заходняй Еўропе, яе прычыны і сутнасць. (Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі: іх погляды і дзейнасць.). Асаблі­васці рэфармацыйнага руху на беларускіх землях (Мікалай Радзівіл Чорны). Вынікі Рэфармацыі ў ВКЛ. Контррэфармацыя ў Еўропе і ў ВКЛ.

Праваслаўе і каталіцызм у ВКЛ (ХІVXVI стст.).

1458 г.канчатковае адасабленне праваслаўнай царкоўнай арганізацыі Вялікага Княства Літоўскага ад Маскоўскай.

Рэфармацыя ў Заходняй Еўропе, яе прычыны і сутнасць. (Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі: іх погляды і дзейнасць). Рэфармацыя ў Еўропе – шырокі грамадска-палі­тычны рух, накіраваны супраць усеўладдзя каталіцкай царквы, які распачаўся ў Германіі пасля выступлення ў 1517 г. вучонага манаха і прафесара тэалогіі Віттэнбергскага універсітэта Марціна Лютэра (1483–1546). Гэты рух ахапіў усю Заходнюю Еўропу, а ў некаторых краінах меў свае напрамкі і сваіх заснавальнікаў, па імёнах якіх атрымліваў і свае назвы (кальвінізм, цвінгліянства).

Прыхільнікі Рэфармацыі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для прыхажан, за богаслужэнне на роднай мове; выказвалі пратэст (адсюль назва пратэстантызм) супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэнстваў; адмаўлялі неабходнасць царквы як пасрэдніка паміж Богам і людзьмі.

Асаблівасці рэфармацыйнага руху на беларускіх землях (Мікалай Радзівіл Чорны). На землях Беларусі Рэфармацыя пачала распаўсюджвацца з сярэдзіны XVI ст. і ў адрозненне ад Заходняй Еўропы ахапіла толькі вышэйшыя колы грамадства – у першую чаргу магнатаў. Такія магнацкія сямействы, як Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы і іншыя, далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам. У перыяд да заключэння Люблінскай уніі яны жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастой­насць у кіраванні ВКЛ. Шляхта і гараджане, якія падтрымалі Рэфармацыю, спадзяваліся атрымаць для сябе пэўную частку ад вялікіх зямельных уладанняў каталіцкай царквы.

Найбольш адметным прадстаўніком рэфармацыйнага руху на Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565), канцлер ВКЛ і ваявода віленскі. Яго аўтарытэт спрыяў масаваму пера­ходу шляхты ў пратэстантызм. У ВКЛ у ХVI ст. з усіх пра­тэстанцкіх плыняў найбольшае распаўсюджванне атрымалі каль­вінізм і арыянства ці антытрынітарызм (назва паходзіць ад імя святара Арыя, які жыў у IV ст. н. э. у Александрыі і выступіў супраць царкоўнага дагмату аб трыадзінстве Бога).

Вынікі Рэфармацыі ў ВКЛ. Галоўным вынікам Рэфармацыі ў ВКЛ можна лічыць тое, што яна адыграла прыкметную ролю ў развіцці і захаванні рэлігійнай талерантнасці ў грамадстве (у 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты акт Варшаўскай кан­федэрацыі аб свабодзе веравызнання, тэкст якога ўвайшоў у Статут ВКЛ 1588 г.); садзейнічала арганізацыі процідзеяння магнатамі-пратэстантамі ВКЛ палітычным і рэлігійным планам кіруючых колаў Польшчы ў адносінах княства ў перадлюблінскі перыяд; стварыла пратэстанцкія школы, друкарні, пісьменніцтва на беларускай мове, якія садзейнічалі пашырэнню асветы ў грамадстве і развіццю свецкай культуры. Рэфармацыя спрыяла пашырэнню сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

Контррэфармацыя ў Еўропе і ў ВКЛ. У другой палове XVI ст. ва ўсіх краінах Еўропы разгарнуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі – контррэфармацыя. Асаблівую ролю ў барацьбе з пратэстантамі і ў распаўсюджванні каталіцтва адыграў створаны Папай Рымскім у 1540 г. ордэн езуітаў. Контррэфар­мацыя ў ВКЛ не мела такога жорсткага характару, як у Заходняй Еўропе (спаленне ерэтыкоў (няверных) на вогнішчах святой інквізіцыі (суда каталіцкай царквы); Варфаламееўская ноч з 23 на 24 жніўня 1582 г. у Францыі, калі было выразана каля 20 тыс. пратэстантаў). У перыяд праўлення Жыгімонта ІІ Аўгуста дзей­насць езуітаў не набыла яшчэ значнай маштабнасці, таму што яго рэлігійная палітыка вызначалася верацярпімасцю. Асаблівую актыўнасць пачалі праяўляць езуіты, калі каралём Рэчы Паспалі­тай стаў католік Жыгімонт ІІІ Ваза (1587–1632): пачалі зачыняцца пратэстанцкія друкарні і пачатковыя школы, пратэстантаў роз­нымі шляхамі вярталі ў каталіцтва. Галоўным вынікам наступу каталіцызму стала заключэнне ў 1596 г. Берасцейскай уніі.

У XVI ст. унутры хрысціянства існавалі наступные кірункі і плыні:

Пытанні для самаправеркі

  1. Чаму паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у ХІV – сярэдзіне XV ст. вялася ўпартая барацьба за пасаду кіеўскага мітра­паліта?

  2. Калі ў ВКЛ усталявалася асобная праваслаўная мітраполія і якой была яе структура?

  3. Якую ролю адыгрывала праваслаўная царква ў грамадскім і духоўным жыцці зямель Беларусі?

  4. Чым было абумоўлена хуткае распаўсюджванне каталіцызму ў ВКЛ у канцы ХІV–XVI ст.?

  5. Што такое «Рэфармацыя» і дзе яна пачалася?

  6. Чаму ў 1517 г. Марцін Лютэр, вучоны манах і прафесар тэалогіі Віттэнбергскага універсітэта, выступіў супраць рымска-каталіцкай царквы як адзінага пасрэдніка паміж Богам і чалавекам?

  7. Супраць чаго выступалі прыхільнікі Рэфармацыі?

  8. Назавіце асаблівасці рэфармацыйнага руху на беларускіх землях. Параўнайце сацыяльную базу Рэфармацыі ў краінах Заходняй Еўропы і ВКЛ?

  9. Каго вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі» на бела­рускіх землях?

  10. Якія пратэстанцкія рухі атрымалі найбольшае пашырэнне ў ВКЛ у часы Рэфармацыі?

  11. Што вы ведаеце пра ордэн езуітаў?

  12. Чым адрознівалася контррэфармацыя ў ВКЛ ад контррэ­фармацыі ў краінах Заходняй Еўропы?

  13. Назавіце галоўныя вынікі Рэфармацыі ў ВКЛ.

  14. Растлумачце паняцці «пратэстанты», «арыяне», «езуіты».

Літаратура: К–[6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23].

Экзаменацыйныя пытанні 16, 18. Культура на беларускіх землях у XIV – пачатку XVII ст. Галоўныя дасягненні куль­туры Адраджэння ў Беларусі ў XVI – пачатку XVII ст.

Еўрапейскае Адраджэнне і яго прадстаўнікі. Беларускае Ад­раджэнне і яго выдатны дзеяч Францыск Скарына. Кнігавы­давецкая і літаратурная дзейнасць паслядоўнікаў Ф. Скарыны. Падарожніцкая і гістарычная літаратура. Сістэма адукацыі. Манументальнае дойлідства, жывапіс, тэатр.

Еўрапейскае Адраджэнне і яго прадстаўнікі. Адраджэнне, або Рэнесанс – гістарычная эпоха ідэйнага і культурнага развіцця, якая ў XIV–XVI стст. ахапіла большасць краін Еўропы і характа­рызавалася аднаўленнем гуманістычнага светапогляду і антычнай культуры, уздымам свецкай навукі, літаратуры, мастацтва.

Гуманізм (у перакладзе з лацінскага – чалавечы) – сістэма поглядаў, якая найвышэйшай каштоўнасцю абвяшчала самога чалавека і яго права на свабоднае развіццё, лічыла яго не «рабом Божым», а тварцом. Гуманізм стаў філасофскай асновай, ідэало­гіяй еўрапейскага Адраджэння.

Прадстаўнікі Рэнесансу:

Леанарда да Вінчы (1452–1519), Рафаэль (1483–1520), Дана­тэла (1386–1466), Мікеланджэла (1475–1564 ), Тыцыян (паміж 1488 і 1490–1576) і іншыя – жывапіс, скульптура;

М. Сервантэс (хрышчаны 1547–1616), В. Шэкспір (1564–1616) – літаратура;

М. Капернік (1473–1543), Д. Бруна (1548–1600), Г. Галілей (1564–1642) – навука.

Развіццё палітычных ідэй увасобілася ў творах: Н. Макіявелі (1469–1527) «Гасудар» (1516) – тэорыя моцнай дзяржавы (абса­лютызму); Томаса Мора (1478–1535) «Утопія» (1516) і Тамаза Кампанела (1568–1639) «Горад Сонца» – утапічная тэорыя ідэаль­нага грамадства, заснаванага на калектыўнай уласнасці і ўсеагуль­най абавязковай працы.

Беларускае Адраджэнне і яго выдатны дзеяч Францыск Скарына. Развіццё культуры Беларусі ў XVI – пачатку XVII ст. атрымала назву «Беларускае Адраджэнне». Можна вызначыць два этапы.

І этап прыпадае на канец XV – першую палову XVI ст. У гэты перыяд узнікае беларускае кнігадрукаванне, пачынаецца станаўленне агульнадзяржаўнага заканадаўства (Статут 1529 г.), зараджаецца новалацінская паэзія, назіраецца пранікненне рэнесансавых матываў у палаца-замкавае дойлідства, мастацтва, жывапіс.

ІІ этап уключае другую палову XVI – пачатак XVII ст. У гэты перыяд узнікае новае творчае асяроддзе, паскараецца культурнае і палітычнае развіццё шляхты і часткова мяшчанства, назіраецца агульнае пашырэнне свецкай культуры, рэнесансавых форм жыцця і побыту сярод заможных пластоў насельніцтва, фарміраванне новых палітычных, эстэтычных ідэалаў і пранік­ненне рэнесансавай педагогікі ў школьную справу.

Галоўным дасягненнем усёй эпохі Адраджэння ў Беларусі стала ўзнікненне беларускага кнігадрукавання, заснавальнікам якога з’явіўся выдатны дзеяч культуры еўрапейскага ўзроўню, асветнік і гуманіст Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551). 6 жніўня 1517 г. Ф. Скарына першым сярод усходніх славян выдаў у чэшскім горадзе Празе друкаваную Біблію на мове, на­бліжанай да беларускага пісьменства і зразумелай простаму лю­ду. (Для параўнання: першая датаваная руская кніга «Апостал» была выдадзена ў 1564 г. намаганнямі рускіх першадрукароў Івана Фёдарава (І. Хведаровіч, каля 1510–1583) і Пятра Мсці­слаўца (XVI ст.), а першая датаваная ўкраінская кніга выдана І. Фёдаравым праз 10 гадоў у Астрогу).

У 50–70-х гг. XVI ст. друкарні ўзніклі ў Берасці, Нясвіжы, Заблудаве, Вільні. Фарміраваліся розныя напрамкі кнігавыдавец­кай справы, пашыраліся моўная разнастайнасць і мастацтва афармлення кнігі. Першая друкарня на сучаснай тэрыторыі Беларусі дзейнічала ў 1550–1570 гг. у Берасці пры падтрымцы магната-мецэната Мікалая Радзівіла Чорнага. На грошы гэтага ж мецэната была заснавана і друкарня ў Нясвіжы, па ліку трэцяя ў ВКЛ (пасля Скарынаўскай у Вільні і Берасцейскай).

Кнігавыдавецкая і літаратурная дзейнасць паслядоўнікаў Ф. Скарыны. Паслядоўнікамі Ф. Скарыны з’яўляюцца:

- Сымон Будны (каля 1530–1593). У 1562 г. выдаў першую кнігу ў межах сучаснай Беларусі ў Нясвіжы на старабеларускай мове пад назвай «Катэхізіс» – кароткае выкладанне хрысці­янскага веравучэння ў форме пытанняў і адказаў;

- Васіль Цяпінскі (каля 1540 – каля 1604). У 1570 г. выдаў «Евангелле» на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах. (Евангелле – гэта частка Бібліі, якая апавядае пра жыццё Хрыста);

- Мялецій Сматрыцкі (1577–1633). У 1619 г. выдаў «Грама­тыку», якая на працягу XVII–XVIII стст. служыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Па ёй вучыўся і вялікі рускі вучоны Міхайла Ламаносаў;

- Спірыдон Собаль (невядома – 1645) у 1613 г. надрукаваў «Буквар».

Падарожніцкая і гістарычная літаратура. Падарожніцкая літаратура прадстаўлена «Хаджэннямі» Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі) (1549–1616). «Хаджэнні» – першае ў Беларусі навукова-папулярнае геаграфічнае выданне, адзіны да ХІХ ст. дакладны даведнік для жыхароў Рэчы Паспалітай і Расіі пра Блізкі Усход.

Мікола Гусоўскі (1470 – каля 1533) стаў заснавальнікам новалацінскай рэнесансавай паэзіі ВКЛ. У 1523 г. напісаў паэму «Песня пра зубра».

Пашыраецца і набывае моц традыцыя летапісання. Найбольш вядомымі творамі гэтага перыяду з’яўляюцца «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» (каля 1396 г.) і «Пахвала Вітаўту» (каля 1420 г.)

Новай з’явай стала распаўсюджанне хронік, якія адрозніваліся ад летапісаў сваім імкненнем да рэалістычнага выкладання гіс­тарычных падзей. Польскім гісторыкам Мацеем Стрыйкоўскім (1540 – каля 1590), якога можна лічыць адным з заснавальнікаў гістарычнай літаратуры, напісана на беларускіх і літоўскіх кры­ніцах і надрукавана ў Кёнігсбергу ў 1582 г. «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі».

Падзеям Лівонскай вайны прысвечана паэма Андрэя Рымшы (1550–1599) «Дзесяцігадовая аповесць вайсковых спраў Крыш­тафа Радзівіла» (надрукавана ў Вільні, 1585 г.).

Сістэма адукацыі. Сістэма адукацыі на беларускіх землях у XVI ст. была дастаткова складанай, бо прадстаўлена пачатковымі школамі пры праваслаўных цэрквах, манастырах і брацтвах, пры каталіцкіх касцёлах і кляштарах, пры пратэстанцкіх зборах (уніяц­кіх цэрквах). Брацтвы – гэта дабрачынныя і культурныя аб’яд­нанні, у асноўным гараджан, якія ўзніклі ў канцы XVI – першай палове XVIІ ст. як легальныя асяродкі праваслаўя пасля уніі 1596 г.

Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у калегіумах, якія з’явіліся ў ВКЛ у 60-х гг. XVI ст. і былі адчынены езуітамі.

Працавалі і прыватныя педагогі, якія абслугоўвалі дзяцей заможнага насельніцтва. Вышэйшую адукацыю да адкрыцця Віленскай акадэміі нашы продкі атрымлівалі ва універсітэтах Кракава, Прагі, Падуі, Балонні, Вены, Лейпцыга, Капенгагена і іншых гарадоў Еўропы.

Першай вышэйшай навучальнай установай у ВКЛ і ўвогуле ва ўсёй Усходняй Еўропе стала Віленская езуіцкая акадэмія (меўшая статус універсітэта), якая была адчынена ў 1579 г. па прывілею вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя (1533–1586) на аснове рэарганізаванага езуіцкага калегіума (заснаваны ў 1569 г.). Спачатку ў Віленскім універсітэце працавалі тэалагічны і філасофскі факультэты, пазней – яшчэ медыцынскі і прававы. Першым рэктарам стаў Пётр Скарга (1536–1612) – галоўны ідэолаг езуітаў у ВКЛ, ініцыятар стварэння уніі.

У 1617 г. у Слуцку пры кальвінскім храме магнатам Янушам Радзівілам (1579–1620) была адкрыта Кальвінская школа, якую лічаць правобразам першай беларускай гімназіі і якая праіснавала да 1918 г.

Ва ўсе навучальныя ўстановы ВКЛ вучні прымаліся неза­лежна ад іх паходжання, рэлігійнай ці саслоўнай прыналежнасці.

Мікалай Крыштоф Радзівіл (Сіротка) запрасіў у Нясвіж зна­камітага картографа Томаша Макоўскага (з 1562 па 1575–1630), які, кіруючы Нясвіжскай друкарней, стварыў у пачатку XVII ст. першую карту ВКЛ, якая ўключала важнейшыя звесткі аб беларускіх землях.

Манументальнае дойлідства, жывапіс, тэатр. Манумен­тальнае дойлідства:

- будаўніцтва прыватнаўласніцкіх палаца-замкавых комп­лексаў у Смалянах (Віцебская вобласць), у Міры (Гродзенская вобласць), новы замак на месцы старога ў Гальшанах (Гродзен­ская вобласць), дварцовы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы (Мін-ская вобласць);

- у царкоўным будаўніцтве захоўваліся рысы абарончага дойлідства: цэрквы-крэпасці ў Сынковічах і Маламажэйкава (Гродзенская вобласць);

- пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду характэр­нымі пачынаюць станавіцца рысы архітэктурнага стылю барока. Першым архітэктурным помнікам гэтага стылю з’яўляецца касцёл Божага цела ў Нясвіжы;

- распаўсюджванне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ знайшло сваё адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў). Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Берасці ў 1553 г., дзякуючы Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Да нашага часу захаваўся кальвінскі збор (Прэабражэнская царква) у Заслаўі, пабудаваны ў XVI ст.

У ВКЛ развіваліся ўсе віды мастацкага жывапісу. З другой паловы XVI ст. на беларускіх землях пачынае распаўсюджвацца партрэтны жанр. У першай палове XVII ст. характэрным стано­віцца «сармацкі» або «рыцарскі» партрэт. Да нашага часу заха­валіся і знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспуб­лікі Беларусь наступныя творы:

  • партрэт Ежы (або Юрыя) Радзівіла – «сармацкі» партрэт;

  • партрэт Катажыны і Марыі Радзівіл, намаляваны віленс­кім мастаком Іаганам Шрэтэрам;

  • партрэт Кшыштафа Весялоўскага;

  • ікона «Маці Божая Адзігітрыя» (Смаленская), XVI ст.;

  • ікона «Нараджэнне Маці Божай» (аўтар Пётр Яўсеевіч з Галынца) створана ў 1649 г. і з’яўляецца яркім прыкладам бе­ларускай іканапіснай школы.

Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра на беларус­кіх землях стала распаўсюджанне лялечнага тэатра – батлейкі.

Пытанні для самаправеркі

  1. Назавіце храналагічныя рамкі Адраджэння ў Еўропе і най­больш адметных прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння.

  2. У чым сутнасць еўрапейскага Адраджэння і дзейнасці гума­ністаў?

  3. Назавіце асаблівасці Адраджэння на беларускіх землях.

  4. Што вы ведаеце пра Ф. Скарыну як першадрукара, асветніка і вучонага?

  5. Калі пачалося і як развівалася беларускае кнігадрукаванне?

  6. Растлумачце назву паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра».

  7. Каму належыць «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» і што вы ведаеце пра яе стваральніка?

  8. Які твор прысвечаны падзеям Лівонскай вайны?

  9. Як развівалася абарончае і культавае дойлідства на беларус­кіх землях?

  10. Аб чым сведчыла прыняцце ў ВКЛ Статутаў 1529, 1566, 1588 гг.?

  11. Раскажыце пра сістэму адукацыі ў ВКЛ.

  12. Якія навучальныя ўстановы існавалі ў ВКЛ?

  13. Якія факультэты існавалі ў Віленскім універсітэце?

  14. Назавіце прозвішчы першага рэктара і найбольш знакамітых выкладчыкаў Віленскага універсітэта.

  15. Што вы ведаеце пра развіццё беларускага жывапісу ў XVI –першай палове XVII ст.?

Літаратура: К–[6]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–23];

Д–[11, 24, 25, 27, 35, 41–42, 46].

Экзаменацыйнае пытанне 21. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Месца і роля ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

Перадумовы і прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай. Люб­лінскі сойм і ўмовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Вынікі Люб­лінскай уніі. Каралі Рэчы Паспалітай.

Перадумовы і прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай. Пры­чыны падпісання Люблінскай уніі:

- цяжкае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонская вайной;

- імкненне шляхты ВКЛ да набыцця «залатых шляхецкіх вольнасцей», якімі валодала шляхта ў Польшчы;

- жаданне польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатку і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

- каталіцкая царква разлічвала пашырыць уплыў каталіцызму на беларускія, рускія і ўкраінскія землі.

Люблінскі сойм і ўмовы ўтварэння Рэчы Паспалітай. Студзень 1569 г. – сойм у Любліне. 1 ліпеня 1569 г. падпісана Люблінская унія, якая абвяшчала стварэнне новай дзяржавы з назвай Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з польскага азначала рэспубліка (Res – справа, Publica – агульнанародная з лацінскай мовы). Рэч Паспалітая была федэрацыяй (федэрацыя – дзяр­жава, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб’яд­наных на пэўных умовах у адзіную краіну). Рэч Паспалітая была шляхецкай, шматнацыянальнай краінай, якая аб’яднала дзве суседнія дзяржавы: ВКЛ і Польшчу.

Умовы падпісання Люблінскай уніі:

- агульнымі пры аб’яднанні былі:

  • манарх (кароль);

  • сойм (вышэйшы орган улады, але мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў для ВКЛ і Польшчы не прадугледжвалася);

  • знешняя палітыка;

  • умовы набыцця зямлі польскімі феадаламі ў ВКЛ і феадаламі ВКЛ у Польшчы;

- самастойнымі, асобнымі ў Рэчы Паспалітай заставаліся:

  • адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады);

  • заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Статутам 1588 г.);

  • судовая арганізацыя (з 1581 г. вышэйшым судовым орга­нам ВКЛ з’яўляўся Галоўны трыбунал);

  • войска (яго асновай у XVI ст. у ВКЛ з’яўлялася паспалітае рушанне – усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў – ваеннаабязаных мужчын, якіх выстаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц. У час вайны войскі ВКЛ і Польшчы аб’ядноўваліся ў агульнае адзінае войска);

  • афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы – Рэч Паспалітая;

  • герб і пячаткі (у ВКЛ – выява Пагоні, у Польшчы – выява Арла);

  • мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская – у ВКЛ, польская і лацінская – у Польшчы. З 1696 г. усё справаводства Рэчы Паспалітай пераведзена на польскую мову, якая стала дзяржаўнай і ў ВКЛ).

Вынікі Люблінскай уніі. Пасля падпісання Люблінскай уніі:

  • утвараецца новая дзяржава Рэч Паспалітая, якая мела дзве казны, два войскі, дзве мовы;

  • пачынаецца паланізацыя – апалячванне беларуска-літоўскай шляхты праз далучэнне яе да польскіх «залатых шляхецкіх вольнасцей»;

  • пачынаецца акаталічванне;

  • фарміруецца новае саслоўе «народ шляхецкі», які складаў­ся ў большасці сваёй з шляхты, якая была аб’яднана адзінымі правамі і прывілеямі, у значнай ступені адзінай каталіцкай рэ­лігіяй, а таксама польскай мовай;

  • вядзецца барацьба за самастойнасць ВКЛ у Рэчы Паспалітай;

  • у 1696 г. усё афіцыйнае справаводства пераводзіцца на польскую мову. З гэтага часу пачынаюцца адносіны да бела­рускай мовы, як да другасортнай, што выклікае імкненне да развіцця беларускай мовы.

Каралі Рэчы Паспалітай. З 1569 па 1795 гг. каралямі Рэчы Паспалітай былі:

Пытанні для самаправеркі

1. Назавіце галоўныя перадумовы і прычыны заключэння дзяр­жаўнага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай.

2. На якіх умовах ВКЛ увайшло ў склад Рэчы Паспалітай?

3. Пакажыце месца і ролю ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

Літаратура: К–[6, 11, 12]; А–[3, 4, 7, 8, 10–13, 15, 17, 19–21];

Д–[11, 23, 50, 51].

Экзаменацыйнае пытанне 24. Культура Беларусі ў другой палове XVII–XVIII ст. Асаблівасці эпохі Асветніцтва ў Бе­ларусі (з другой паловы XVIII ст.).

Выдатныя дзеячы. Стан адукацыі ў другой палове XVII–XVIII ст. Развіццё мастацтва: палаца-паркавая архітэктура, музыка, прыгонны тэатр, жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Выдатныя дзеячы. Сімяон Полацкі (сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітніяно­віч, у манастве Сімяон, 1629–1680 гг.) – гэта паэт, вучоны, мысліцель, асветнік, настаўнік дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча, у тым ліку васьмігадовага Пятра I, для якога надрукаваў «Буквар языка славенска» у адчыненай ім першай у Маскве друкарні. Па яго ініцыятыве ў 1687 г. створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная установа – Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Ён стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адчыненага пры царскім двары ў 1672 г., стварыў рукапісны зборнік «Вертоград многоцветный», у якім у алфа­вітным парадку былі размешчаны вершы, што змяшчалі звесткі з розных навуковых галін – гісторыі, геаграфіі і інш.

Ілля Капіевіч (1651–1714) родам з Мсціслаўшчыны. Зай­маўся кнігавыдавецкай дзейнасцю ў Галандыі, у Амстэрдаме, дзе і пазнаёміўся з маладым царом Пятром I. Выдаў першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Будучы запро­шаным у Маскву, выдаў першыя падручнікі па граматыцы, рыторыцы на рускай мове. Надрукаваў «Граматыку лацінскую і рускую» і «Руковедение в граматыку во славяно-рускую». І. Ка­піевіч стаў стваральнікам у Расіі новага грамадзянскага шрыфту, які зараз ужываецца ў нашым пісьме, выдаў першы ў Расіі каляндар. Стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага неба. Склаў і выдаў першыя ў Расіі слоўнікі – руска-лацінска-нямецкі і руска-лацінска-галандскі.

Казімір Семяновіч (каля 1600 – пасля 1651) родам з Ві­цебшчыны. Гэта вядомы вучоны, аўтар кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», якая на працягу 150 гадоў мела вялікі поспех ва ўсёй Еўропе. Кніга выйшла ў Амстэрдаме ў 1650 г. К. Семяновіч лічыцца папярэднікам К. Цыялкоўскага і С. Каралёва, бо адным з першых стварыў праект шматступенчатай ракеты.

Казімір Лышчынскі (1634–1689) родам з Берасцейшчыны. Быў першым афіцыйным атэістам на беларускіх землях і ў Рэчы Паспалітай, бо напісаў трактат «Аб неіснаванні бога».

Стан адукацыі ў другой палове XVII–XVIII ст. Школьная справа канца XVII – першай паловы XVIII ст. заставалася ў руках каталіцкага касцёла і уніяцкай царквы. На ніве адукацыі паспяхова канкурыравалі з езуітамі піяры, якія запрошаны ў 1641 г. у Рэч Паспалітую з Іспаніі каралём Уладзіславам IV з мэтай пазбавіцца манаполіі езуітаў у галіне адукацыі. З 1722 г. у ВКЛ піяры адчыняюць шмат калегіумаў, якія давалі сярэднюю адукацыю: у Геранёнах, Расонах, Віцебску і іншых гарадах. Навучанне ў калегіумах было бясплатнае, плата бралася толькі за інтэрнат. Вучэбны курс быў разлічаны на 7 класаў.

Цэнтрам адукацыі і навукі працягваў заставацца Віленскі універсітэт (акадэмія). Школьная адукацыя была даступна пера­важна шляхецкім дзецям. З 1696 г. выкладанне вялося на лацін­скай і польскай мовах. Прадметамі навучання былі «сем вольных мастацтваў»: граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка.

Эпоха Асветніцтва – гэта магутны грамадска-палітычны і культурны рух, які ў канцы XVII – XVIII ст. ахапіў усю Еўропу (на Беларусі: другая палова XVIII – пачатак XIX ст.), звязаны з прыярытэтам асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы. Ідэйнай асновай Асветніцтва стаў рацыяналізм – філа­софскі напрамак, які прызнае розум асновай пазнання і паводзін людзей. Асветніцтва з’яўлялася працягам гуманістычных трады­цый Адраджэння. У культурна-цывілізацыйным сэнсе Асвет­ніцтва мела на мэце ліквідаванне сярэдневяковага феадальна-царкоўнага светапогляду і ўсталяванне новай буржуазнай куль­туры, а ў грамадска-палітычным сэнсе – ліквідаванне застарэлага феадальнага ладу і адкрыццё шляха да ўтварэння новага буржу­азнага ладу.

З сярэдзіны XVIII ст. пачаліся змены ў школьнай адукацыі: была створана Адукацыйная камісія (яе стварэнне было пры­нята сеймам у 1773–1775 гг). Гэта было першае ў Еўропе міністэрства народнай адукацыі. Першым старшынёй камісіі быў І. Масальскі. Адукацыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і універсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Прынцыпы рэформы: свецкі характар адукацыі і даступнасць.

Правядзенню рэформы спрыяў роспуск у 1773 г. Папам Рым­скім ордэна езуітаў, у руках якога на працягу XVII–XVIII стст. фактычна знаходзілася манаполія на адукацыю ў Рэчы Паспа­літай. Школы і маёмасць ордэна былі перададзены ў распа­раджэнне Адукацыйнай камісіі. У 1783 г. камісія зацвердзіла статут для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай. Ёй падпарадкоў­валася Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (так з 1781 г. называлася Віленская езуіцкая акадэмія). Яе рэктарам камісія прызначыла беларускага матэматыка і астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага (1728–1810), які, займаючы гэту пасаду каля 20 гадоў, правёў у школе рэформу і надаў ёй амаль свецкі характар.

За 20 гадоў было адчынена 20 устаноў сярэдняй ступені, на тэрыторыі Беларусі – 200 пачатковых школ (сярод іх навучэнцаў 30 % складалі сялянскія дзеці). Паспяховае заканчэнне сярэдняй школы дазваляла паступіць у Кракаўскі або Віленскі універ­сітэты. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г. пасля паўстання Т. Касцюшкі, але створаныя камісіяй школы існавалі на Беларусі да пачатку XIX ст., гэта значыць, да школьнай рэформы, праведзенай у Расійскай імперыі ў 1803–1804 гг. Усяго напярэдадні рэформы 1803–1804 гг. на Беларусі існавала 130 пачатковых, 33 сярэдніх, значная колькасць яўрэйскіх рэлігійных школ, каля 40 школ розных каталіцкіх ордэнаў.

Развіццё мастацтва: палаца-паркавая архітэктура, му­зыка, прыгонны тэатр, жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Цэнтрамі развіцця мастацтва ў XVIII ст. становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў у Ружанах, Агінскіх у Слоніме, Тызенгаўзаў у Гродне і інш. Напрыканцы XVIII ст. быў заснаваны палац П. А. Румянцава ў Гомелі. Рас­паўсюджваецца палаца-паркавая архітэктура, звязаная з будаў­ніцтвам у магнацкіх рэзідэнцыях паркаў са шматлікімі вадаёма­мі, каналамі, каменнымі гротамі і г. д., якія закладваліся на самых маляўнічых тэрыторыях.

Антоній Тызенгаўз (1733–1785) запрашае ў Гродна фран­цузскага вучонага, батаніка Жылібера. Пад яго кіраўніцтвам пачынае дзейнічаць Гродзенская медыцынская акадэмія, пры якой створаны аптэка і батанічны сад.

У 1743–1746 гг. па праекту польскага архітэктара Я. К. Глаў­біца быў перабудаваны Сафійскі сабор у Полацку ў стылі «віленскага барока».

У XVIII ст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў, заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. Міхал Клеафас Агінскі (1765–1833) – адукаваны магнат, актыўны ўдзельнік паўстання Т. Касцюшкі ў 1794 г., аўтар знакамітага паланэза «Развітанне з Радзімай». М. К. Агінскі выдатны палі­тык, актыўны грамадскі дзеяч, які яшчэ ў 1811 г. прапанаваў расійскаму імператару Аляксандру І праект аднаўлення ВКЛ. Па гэтаму праекту прадугледжвалася асабістае вызваленне з-пад прыгону сялян, стварэнне сваёй арміі. Праект не быў прыняты, а прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ ва ўмовах вайны 1812 г. падтрымалі французскі бок. Маёнтак Залессе М. К. Агінскага каля Смаргоні (цяпер Гродзенская вобласць) атрымаў назву «Паўноч­ныя Афіны».

Самай чароўнай з’явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольшую вядомасць набылі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Тэатр Міхала Казіміра Агінскага (1730–1800) (дзяцькі Міхала Клеафа­са Агінскага) у Слоніме быў вядомы ва ўсёй Еўропе і празваны «сядзібай музаў». У другой палове XVII–XVIII cт. працягвалі дзейнічаць батлейка і школьныя тэатры пры езуіцкіх калегіумах.

У жывапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. Пры двары польскіх каралёў працавалі прафесійныя еўрапейскія майстры, палотны якіх сталі своеасаблівай школай для мясцовых мастакоў. Так, еўрапейскім майстрам быў створаны ў другой па­лове XVIII ст. партрэт Міхала Казіміра Агінскага, а нясвіжскім мастаком Ю. К. Гескім – партрэт апошняга караля Рэчы Паспа­літай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адносяцца вырабы мануфактур, якія з’яўляюцца ў 10–30-х гадах XVIII ст.: Урэцкай і Налібоцкай шкляных мануфактур (на тэрыторыі цяперашняй Мінскай вобласці); Слуцкай і Нясвіжскай шаўковых паясоў; ткацкай у Карэлічах (цяперашняя Гродзенская вобласць).

Пытанні для самаправеркі

  1. У якіх умовах развівалася культура на беларускiх землях у другой палове XVІІ–XVІІІ ст.?

  2. Якія грамадска-палітычныя фактары паўплывалі на выцяснен­не беларускай мовы з дзяржаўнага ўжытку ВКЛ?

  3. Назавіце адметныя рысы развіцця літаратуры, грамадска-палітычнай думкі і навукі ў XVІІ–XVІІІ стст.

  4. Вызначце асноўныя ідэі і асаблівасці эпохі Асветніцтва на беларускіх землях.

  5. Як ідэі Асветніцтва адбіліся на развіцці адукацыі ў ВКЛ?

  6. Ці можна лічыць другую палову XVІІ–XVІІІ ст. часам заня­паду беларускай культуры?

  7. Растлумачце паняцці «барока», «класіцызм», «асветніцтва», «рацыяналізм».

Літаратура: А–[4–7, 8, 10–13, 17, 19–23];

Д–[13, 25, 27, 35, 41, 42, 46].